Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Января 2012 в 22:38, реферат
Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новым стылі. Галоўнай яе прычынай з’явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет.
3.
За гады вайны бальшавіцкія
арганізацыі былі падвергнуты
жорсткім рэпрэсіям. Відныя
Народ, які пасылаў ў Саветы сваіх прадстаўнікоў, спадзяваўся на тое, што яны выканаюць усе яго патрабаванні. Аднак меншавіцка-эсэраўскае кіраўніцтва Саветамі баялася ўзяць уладу ў свае рукі, пайшло на змову з буржуазіяй, і ў выніку быў створаны Часовы буржуазны ўрад.
У той жа дзень, калі быў выбраны Петраградскі Савет (27 лютага), з дэпутатаў IV Дзяржаўнай думы ўтварыўся Часовы камітэт на чале з адным з кіраўнікоў акцябрыстаў М.Радзянкам. Мэта Часовага камітэта — "навесці парадак у краіне", што азначала ўзяць усю ўладу ў свае рукі. Але зрабіць гэта не ўдалося. Пад націскам рэвалюцыйных мас Петраградскі Савет выдаў 1 сакавіка 1917 г. загад, паводле якога ўсе вайсковыя злучэнні пераходзілі ў падпарадкаванне Савета. Тады Часовы камітэт вырашыў дамовіцца з Петраградскім Саветам. У ноч з 1 на 2 сакавіка 1917 г. Часовы камітэт запрасіў на сваё пасяджэнне прадстаўнікоў Петраградскага Савета. Эсэра-меншавіцкія лідэры, не абмеркаваўшы гэтага пытання на пасяджэнні Савета, прапанавалі Часоваму камітэту Дзяр-жаўнай думы ўтварыць Часовы ўрад. 2 сакавіка на аснове пагаднення паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў утвораны буржуазны Часовы ўрад на чале з князем Г.Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П.Мілюкоў, вайсковых спраў — лідэр акцябрыстаў А.Гучкоў.
Іншыя члены ўрада таксама былі вядомымі дзеячамі кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэннем стаў сацыяліст А.Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова з’яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага Савета.
Так
утварылася ў краіне двоеўладдзе, перапляценне
дзвюх дыкта-тур: з аднаго боку —
дыктатура буржуазіі, якую ўвасабляў
Часовы ўрад, з другога — рэвалюцыйна-
Улічваючы значную канцэнтрацыю рэвалюцыйных сіл на Беларусі і на Заходнім фронце, ворагі рэвалюцыі, якія групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штабоў Заходняга фронту і Мінскай ваеннай акругі, усяляк спрабавалі ізаляваць гэтыя сілы ад гістарычных падзей у Петраградзе. Яны хацелі ўтаіць ад працоўных Беларусі, што ў сталіцы імперыі адбылася рэвалюцыя. Са Стаўкі і штаба Заходняга фронту рассылаліся загады, у якіх патрабавалася ад усіх начальнікаў вайсковых часцей не дапускаць з Петраграда агітатараў, а пры іх з’яўленні затрымліваць і судзіць палявым судом. Камандуючы фронтам генерал А.Эверт даводзіў да ведама афіцэраў, што салдаты павінны быць далей ад палітыкі і не іх справа прыслухоўвацца да таго, што робіцца ў Расіі. Распаўсюджваліся чуткі, нібыта цар не звергнуты, а толькі захварэў. Манархісты і іх прыхільнікі ўсімі сіламі чапляліся за ўладу і імкнуліся ператварыць Паўночны і Заходні франты ў сваю апору. Аднак задумы манархістаў не маглі здзейсніцца. Весткі пра звяржэнне царскага самадзяржаўя рознымі шляхамі пранікалі ва ўсе куткі Беларусі і вайсковыя часці Заходняга фронту. Рабочыя, сяляне, салдаты вітдлі перамогу пралетарыяту Петраграда і выказвалі намер усімі сіламі падтрымаць рэвалюцыю. Яны спадзяваліся, што з перамогай рэвалюцыі скончыцца вайна і будуць вырашаны іх жыццёвыя пытанні. Салдаты Заходняга фронту ў адпаведнасці з загадам № 1 Петраградскага Савета стваралі ў вайсковых часцях салдацкія камітэты, адхілялі ад камандавання і нават арыштоўвалі ненавісных афіцэраў.
Працоўным Мінска стала вядома аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі 1 сакавіка 1917 г. Адразу ж ноччу з 1 на 2 сакавіка адбылася нарада бальшавікоў горада, на якой прысутнічалі М.В.Фрунзе, В.Г.Кнорын, К.І.Ландар, С.Р.Магілеўскі і інш. На гэтай нарадзе было вырашана мабілізаваць усе сілы, каб падтрымаць піцерскіх рабочых і салдат. У Мінску пачалі ўтварацца ўзброеныя атрады, прафсаюзы і іншыя арганізацыі працоўных. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы фронтам, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М.В.Фрунзе, раззброіла паліцыю і жандармерыю, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф. Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў і прадстаўнікоў ад прадпрыемстваў, на якім утвораны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выканаўчы камітэт. Мінскі Савет павіншаваў усіх працоўных з перамогай і заклікаў да інтэрнацыянальнага адзінства, арганізаванасці ў барацьбе за светлую будучыню. Каб аб’яднаць сілы пралетарыяту з рэвалю-цыйнай арміяй, быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з меншавіком Б.Позернам. Намеснікам яго абралі бальшавіка У.Любімава.
6 сакавіка 1917 г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ён бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў і выбраны выканаўчы камітэт, які заклікаў аб’яднацца вакол Савета. 3 вялікімі цяжкасцямі праводзіліся дэмакратычныя пераўтварэнні ў Магілёве. Тут рэакцыйная ваеншчына рабіла ўсё, каб засцерагчы салдат ад уплыву рэвалюцыі. Але і там 5 сакавіка 1917 г. адбылася мнагалюдная дэманстрацыя рабочых і салдат, якая закончылася мітынгам на Сянной плошчы. Праз два дні пасля дэманстрацыі ў Магілёве ўтварыліся Савет рабочых дэпутатаў і асобна Савет салдацкіх дэпутатаў. Да 10 сакавіка абодва Саветы аб’ядналіся. Аб’яднаны Савет складаўся амаль выключна з эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў. Такі партыйны склад вызначыў і яго палітычную лінію. Савет актыўна падтрымліваў Часовы буржуазны ўрад і вайну да пераможнага канца. Паралельна з Саветам у Магілёве быў створаны т. зв. Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў, які складаўся з манархістаў. Манархісты распаўсюджвалі чуткі, што хутка дынастыя Раманавых будзе адноўлена ў правах, а ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі будуць пакараны смерцю.
Саветы і іншыя дэмакратычныя органы былі ўтвораны ў многіх гарадах Беларусі. У першай палове сакавіка 1917 г. пачалі дзейнічаць Саветы ў Барысаве, Полацку, Рэчыцы, Слуцку і іншых гарадах. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах пры ўмове адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа. Але на практыцы адбывалася зусім іншае. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы і нават дэлегіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы. Праводзілі такую палітыку эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць у Саветах.
6
сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў
уладу у губернях і паветах
сваім камісарам, якія
Такім чынам, на Беларусі былі створаны свае мясцовыя органы буржуазнай улады, побач з якімі дзейнічалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тут, як і па ўсёй Расіі, склалася двоеўладдзе.
У першыя дні рэвалюцыі ў Беларусі пачалі стварацца прафесійныя саюзы. Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і служачых амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі паляпшэння эканамічнага становішча працоўных, скарачэння рабочага дня, павелічэння зарплаты і г. д.
Станоўча аднеслася да перамогі Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэння царызму і беларускае сялянства. Гаспадарчы крызіс, масавыя міграцыі, бежанства канчаткова дыскрэдытавалі царызм у вачах сялян. Па ініцыятыве бальшавікоў 23 сакавіка 1917 г. быў выбраны сялянскі камітэт Мінскай губерні на чале з М.Фрунзе, які павінен быў склікаць сялянскі з’езд губерні. У канцы сакавіка пачаў дзейнічаць Мінскі камітэт Усерасійскага сялянскага саюзу, які стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. 20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі паветаў Віленскай губерняў. Старшынёй з’езда быў абраны М.Фрунзе. Дэлегаты выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Асуджаліся самавольныя захопы зямлі. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання з’езд адклаў да склікання Устаноўчага сходу.
Працягвалася дэмакратызацыя войска. Салдаты ўраўноўваліся ў правах з усімі грамадзянамі краіны. Часовы ўрад і камандаванне вымушаны былі пагадзіцца з загадам № 1 Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў аб стварэнні выбарных салдацкіх камітэтаў і Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага тэлеграмай ад 11 сакавіка 1917 г. раіла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамісаў з Саветам рабочых дэпутатаў. У выніку на Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. Яны павінны былі забяслечваць магчымасць удзелу салдат у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.
У
выніку гэтага абвастрыліся ўзаемаадносіны
паміж салдатамі і афіцэрамі.
Чыста палітычны і асветніцка-
Значнай з’явай у жыцці ўсяго беларускага грамадства з’явіўся 1 з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, які адбыўся 7—17 красавіка 1917 г. Адным з галоўных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Паводле партыйнага складу з’езд быў эсэра-меншавіцкім. Ен прызнаў неаб-ходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі, падтрымліваць палітыку Часовага ўрада і здзяйсняць пастаянны кантроль за ім з боку Петраградскага Савета. На салдацкія арганізацыі ўскладвалася задача садзейнічаць павышэнню баяздольнасці арміі, забяспечваць грамадскія, палітычныя і культурна-бытавыя патрэбы салдат. На ўзроўні армій ствараліся Саветы салдацкіх дэпутатаў. Выбары камандзіраў не дапускаліся. Выканаўчы камітэт фронту атрымаў права кантролю за дзейнасцю франтавога камандавання. З’езд адмяніў асобыя суды і розныя абмежаванні правоў салдат па-за службай. Салдаты атрымалі ўсе правы і свабоды, як і цывільныя грама-дзяне Расіі, у тым ліку свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення. Разам з тым з’езд падкрэсліў неабходнасць захавання строгай ваеннай дысцыпліны, асудзіў дэзерцірства.
З’езд прызнаў свабоду класавых аб’яднанняў рабочых і іх права на арганізацыю забастовак, сходаў, вулічных маніфестацый і дэманстрацый, прапанаваў увесці 8-гадзінны рабочы дзень. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.
Такім
чынам, Лютаўская буржуазна-