Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Декабря 2014 в 20:25, контрольная работа
1. Перабудова ўсёй эканомікі краіны на ваенны лад: задачы, цяжкасці, вынікі.
Барацьба з германскай агрэсіяй ішла не толькі на франтах, але і ў тыле Чырвонай Арміі. Важнасць гэтай працы вельмі добра ўсведамляла кіраўніцтва СССР, якое шмат намаганняў выкарыстала для забеспячэння фронту ўсім неабходным: узбраеннямі, ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі, палівам, а таксама харчаваннем, абуткам, адзеннем і шмат чым іншым. Нягледзячы на цяжкасці вайны, людзі здолелі закласці ў савецкім тыле падмурак ваеннай перамогі над Германіяй.
Тэма 13. Савецкі тыл
ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
1. Перабудова
ўсёй эканомікі краіны на ваенны лад: задачы,
цяжкасці, вынікі.
Барацьба з германскай агрэсіяй ішла не толькі на франтах, але і ў тыле Чырвонай Арміі. Важнасць гэтай працы вельмі добра ўсведамляла кіраўніцтва СССР, якое шмат намаганняў выкарыстала для забеспячэння фронту ўсім неабходным: узбраеннямі, ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі, палівам, а таксама харчаваннем, абуткам, адзеннем і шмат чым іншым. Нягледзячы на цяжкасці вайны, людзі здолелі закласці ў савецкім тыле падмурак ваеннай перамогі над Германіяй.
Ваенная акупацыя Германіяй заходніх рэгіёнаў СССР паставіла савецкую гаспадарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Пад акупацыяй апынулася каля 40% насельніцтва, трэць прамысловасці і вялікія, да паловы, сельскагаспадарчыя актывы. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прымаюць мабілізацыйны народна-гаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г. які павінен быў перавесці эканоміку цалкам на ваенныя рэйкі. Аднак гэты паварот не ўдалося здзейсніць у дастатковай меры па прычыне таго, што ў першыя месяцы вайны краіна панесла велізарныя матэрыяльныя і людскія страты.
Вайна мабілізавала працаўнікоў савецкага тылу, якія таксама адчувалі сябе ўдзельнікамі вялікай бітвы за свабоду сваёй Айчыны. У лютым 1942 г. Прэзідыум ВС СССР выдаў Указ «Аб мабілізацыі працаздольнага гарадскога насельніцтва для работы на вытворчасці і ў будаўніцтве на перыяд ваеннага часу». Мабілізацыі падлягалі мужчыны ад 16 да 55 гадоў і жанчыны ад 16 да 45 гадоў з ліку не занятых у дзяржаўных установах і на прадпрыемствах. Для большасці жыхароў дэвізамі працоўнай дзейнасці сталі «Усё – для фронту, усё – для перамогі над ворагам!». Дасягненні савецкай эканомікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі б немагчымы без працоўнага гераізму савецкіх людзей.
Энтузіязм панаваў у працоўных калектывах, асабліва з пачаткам перамог на фронце. Шырока выкарыстоўваліся пачыны, якія дазвалялі значна павялічыць вытворчасць працы, эканоміць матэрыяльныя рэсурсы, павялічваць выпуск прадукцыі. Сярод іх найбольш значнымі з’яўляліся ўсесаюзныя сацыялістычныя спаборніцтвы, рух шматстаночнікаў, рух за сумяшчэнне сумежных прафесій, рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў, рух тысячнікаў, рух ударнікаў і камсамольска-маладзёжных брыгад і інш. У сельскай гаспадарцы аднавілася спаборніцтва жаночых трактарных брыгад. На транспарце шырокае распаўсюджанне атрымалі пачыны, накіраваныя на эканомію паліва і выкарыстанне яго малакаларыйных сартоў, правядзенне бягучых рамонтаў транспарту сваімі сіламі і г.д. Шырокія памеры набыў рух за выпуск звышпланавай прадукцыі. У 1943 г. пачынаецца рух маладзёжных брыгад за паляпшэнне якасці, выкананне і перавыкананне плана. Дзякуючы гэтаму ў 1943-1945 гг. значна павялічыўся выпуск не толькі прамысловай прадукцыі, колькі баявой тэхнікі, узбраенняў і боепрыпасаў, адбывалася бесперапыннае ўдасканаленне танкаў, гармат, самалётаў.
Узніклі пачыны дабравольных адлічэнняў
ва ўсялякія абарончыя фонды. З ліпеня
1941 г. па пачыну маскоўскага завода «Чырвоны
пралетарый» усе працуючыя пачалі штомесячна
адлічваць у Фонд абароны частку свайго заробку,
а калгаснікі – частку працадзён. У фонд
паступіла да сакавіка 1942 г. больш за
4 млрд. руб., каля 8 тон серабра, 90 кг золата.
Ад калгасаў і калгаснікаў паступілі дзесяткі
тысяч тон харчавання. Перад зімой 1941 г.
насельніцтва перадало Чырвонай Арміі
1175 тыс. пар валёнак, 500 тыс. кажухоў і звыш
4,5 млн. іншых цёплых рэчаў. І гэта ва ўмовах
значнага зніжэння ўзроўню ўласнага спажывання,
пастаяннага недахарчавання.
Сітуацыя з кадрамі абвастралася таму, што ў армію было мабілізавана шмат кваліфікаваных рабочых, а велізарныя страты ў Чырвонай арміі патрабавалі пастаяннага папаўнення войска. Як вынік – значна скарацілася колькасць рабочых і служачых, занятых ў вытворчасці. Калі да вайны колькасць рабочых і служачых складала амаль 34 млн. чалавек, дык у канцы 1942 г. толькі 18,5 млн., прычым прыкладна трэцяя частка занятых прыпадала на жанчын і падлеткаў. Рабочых рук катастрафічна не хапала, не гледзячы на вельмі жорсткую кадравую палітыку. Тым не менш, прынятыя мабілізацыйныя меры знаходзілі падтрымку і паразуменне. Ва ўмовах ваеннай пагрозы грамадзяне краіны былі гатовы працаваць без сну і адпачынку, выконваючы і перавыконваючы працоўныя нормы ў 2, 3, 5, 10 і больш разоў.
Своеасаблівым подзвігам была праца савецкіх канструктараў, якія стварылі лепшыя ўзоры ўзбраенняў у гады вялікай Айчыннай. Шмат хто з іх вымушаны быў працаваць у так званых «шаражках» – лагерных канструктарскіх бюро, у няволі. Але яны добра ведалі, што працуюць не на асобу, а дзеля свабоды свайго народа.
Выдатныя дасягненні былі ў авіябудаўніцтве. Канструктар С.У.Ільюшын стварыў
унікальныя браніраваныя штурмавікі Іл-2,
Іл-8, Іл-10. Канструктары У.М.Петлякоў і
А.М.Тупалеў стварылі пікіруючыя бамбардзіроўшчыкі
Пе-2 і
Ту-2, якія пераўзыходзілі знакамітыя нямецкія
«Хейнкелі» і «Юнкерсы». Знішчальнікі
Як-7 А.С.Якаўлева і Ла-5 С.А.Лавачкіна панавалі
ў паветры ў канцы вайны.
Панічны жах наводзіла на нямецкіх салдат устаноўка рэактыўных мінамётаў – «кацюш». У 1942 г. савецкая прамысловасць выпусціла 3237 такіх установак, што дазволіла камплектаваць «гвардзейскія мінамётныя часці» пры Стаўцы Галоўнага Камандавання. Лепшым танкам 2-й сусветнай вайны лічыцца Т-34, створаны М.І.Кошкіным, галоўным канструктарам танкавага КБ на Харкаўскім заводзе.
І шмат, шмат прозвішчаў можна прывесці. Гэта і стваральнікі аўтаматычнай стралковай зброі, гармат, падводных лодак, мінамётаў і г.д. Каб пералічыць усіх герояў-інжэнераў і канструктараў, не хопіць усіх старонак гэтага падручніка.
Значны ўклад у перамогу над ворагам унеслі працоўныя Беларусі, эвакуіраваныя на ўсход краіны. Знаходзіліся яны галоўным чынам у Паволжы, на Урале, у Заходняй Сібіры. У асноўным эвакуіраваныя прадпрыемствы зліваліся з мясцовымі, аднароднымі па профілю. Аднак, каля 20 пераважна буйных прадпрыемстваў захавалі самастойнасць. Ужо ў жніўні-верасні 1941 г. пачалі даваць прадукцыю 15 эвакуіраваных заводаў, у кастрычніку-лістападзе – яшчэ 20. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў.
Беларускія працоўныя так сама паказвалі ўзоры працоўнага гераізму. ^ Завод «Гомсельмаш» пачаў даваць прадукцыю праз месяц ад свайго прыбыцця ў Курган. За такі ж час стаў даваць ваенную прадукцыю Гомельскі станкабудаўнічы завод. У верасні 1941 г. далі прадукцыю гомельскія паравозавагонарамонтны і суднарамонтны заводы, віцебскія станкабудаўнічы імя Камінтэрна, фабрыкі імя КІМ і імя К.Цэткін, у кастрычніку-лістападзе – гомельскі завод «Рухавік рэвалюцыі», Віцебскі іголкавы, фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і іншыя прадпрыемствы.
Беларусы былі зачынальнікамі шматлікіх пачынаў. Гомельскія станкабудаўнікі ужо да сакавіка 1942 г. значна скарацілі фактычныя затраты часу на выпуск асноўных вырабаў. За гады вайны калектыў завода тры разы заваёўваў першае месца і шэсць разоў другое месца ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве.
Восенню 1942 г. маладыя рабочыя, эвакуіраваныя
з Беларусі, ўключаліся ў патрыятычны
рух за стварэнне камсамольска-маладзёжных
брыгад, якія браліся за самыя адказныя
заданні. Лепшым з іх прысвойвалася званне
«франтавых». Першай камсамольска-маладзёжнай
брыгадай на заводзе «Гомсельмаш» стала
брыгада Ф.Мельнікава.
З вытворчым планам 1943 г. брыгада справілася
на 224%.
За выдатныя вытворчыя паказчыкі ў кастрычніку
1943 г. брыгадзе быў уручаны пераходны Чырвоны
сцяг абкама камсамола і прысвоена званне
лепшай франтавой камсамольска-маладзёжнай
брыгады Курганскай вобласці. Ужо ў 1944
г. на заводзе «Гомсельмаш» працавала
113 камсамольска-маладзёжных брыгад, з
якіх 26 мелі званне «франтавых».
Адвагу і стойкасць праяўлялі беларускія
чыгуначнікі.
З небяспекай для жыцця яны вадзілі паязды
ў прыфрантавой паласе, падвяргаліся налётам
варожай авіяцыі. Зачынальніцай пачыну
сярод чыгуначнікаў была жанчына – А.М.Чухнюк.
Яна правяла цяжкавагавы састаў з апярэджаннем
графіка, без дадатковага набору паліва.
За высокія паказчыкі ў рабоце яна была
ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай
Працы. Такую ж узнагароду атрымалі беларускія
чыгуначнікі А.В.Глебаў, М.А.Макараў, I.П.Першукевіч,
А.А.Янкоўскі.
Частка эвакуіраванага насельніцтва, а гэта па падліках болей за 1,5 млн. чалавек, працавала ў сельскай гаспадарцы трактарыстамі, камбайнерамі, жывёлаводамі, паляводамі, брыгадзірамі, старшынямі калгасаў. Многія беларусы, якія самааддана і мужна працавалі ў савецкім тыле, атрымалі ганаровыя званні лепшых па прафесіі, пераможцаў спаборніцтваў, перадавых работнікаў, а таксам былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Информация о работе Савецкі тыл ў гады Вялікай Айчыннай вайны