Лирика граховского

Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Октября 2012 в 17:09, доклад

Краткое описание

Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 – 30-я гады.

Файлы: 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

— 91.67 Кб (Скачать)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне 

У дадзенай курсавой рабоце ўсе пастаўленыя мэты і задачы былі выкананы. Глыбока была даследаваны  творчасць народнага паэта Беларусі – Сргея Грахоўскага.  Творчасць  гэтага пісьменніка цікавая, а менавіта лірыка, якая была прадметам даследавання курсавой работы.

Упершыню ў беларускай літаратуры так рэзка пастаўлена пытанне пра безабароннасць чалавека перад дзяржаўным беззаконнем, аб лёсе яго пад прэсам жорсткіх абставін. Упершыню так паслядоўна даследуецца  дыялектыка дабра і зла. Хто ж  ты, божае тварэнне, чалавек або  звер? Тыран, кат, ахвяра? — такія  няпростыя пытанні ставіць перад  сабою пісьменнік і пакутліва, напружана  шукае адказу на іх.

Відавочна, што ў лепшых вершах С. Грахоўскага, якія вылучаюцца сплавам лірычнага і грамадзянска-публіцыстычнага, асабістае перарастае ў маштабнае, агульначалавечае, прыналежнае да лёсу многіх людзей. Рамантычны вобраз буры напаўняецца трагедыйнасцю, прадчуваннем Апакаліпсісу. Традыцыйнае рытміка-інтанацыйнае прамаўленне вершаванай страфы або радка ў лепшых варыянтах пазначана віртуознасцю майстэрства, афарыстычнай дакладнасцю.

У паэзіі С. Грахоўскага сінтэзуюцца  лірычны, эпічны і публіцыстычны  пачаткі. Спавядальныя інтанацыі спалучаюцца  з апавядальна-гутарковымі. Мастацкае  мысленне паэта, яго светабачанне выяўляюцца ў традыцыйнай манеры пісьма, прадметнай дэталізацыі і рэчыўнай канкрэтыцы вобразаў, пільнай назіральнасці  і зрокава-асязальных асацыяцыях. Падзейнасць, натуралізацыя фактычнага матэрыялу, пластычнасць малюнкаў, дынаміка, зменлівасць  уражанняў, поліфанічнае гучанне, шматфарбнасць, дамінанта светлых колераў —  усё гэта пацвярджае інтэнсіўнасць  навізны пошукаў, якія вядуцца пераважна  ў рэалістычным і імпрэсіяністычным  рэчышчах.

      Дабрата,  любоў, каханне, шчасце — гэтыя  філасофскія катэгорыі з'яўляюцца  асноўнымі ў лірычным роздуме  С. Грахоўскага. Гуманныя пачуцці  скіраваны да пэўных аб'ектаў.  Здольнасць праяўляць любоў да  людзей, да зямлі, да кожнай  маленькай істоты з'яўляецца неабходнай  умовай для шчасця.

Вершы пра каханне, як і  пейзажны жывапіс, складаюць лепшыя старонкі паэтавых кніг і сведчаць пра сапраўдную эстэтычную годнасць аўтарскага майстэрства, рэалізаванага  перш за ўсё ў шчырасці і натуральнасці  пачуццяў, у глыбіні і маштабнай  запраграмаванасці мастацка-вобразных  рэаліяў, у празрыстасці думкі.

Мысленне паэта — пераважна  дакладнае, прадметна-асязальнае, без  асаблівай метафарычнай ускладнёнасці, што набліжае яго творы да паўсядзённай рэчыўнай канкрэтыкі, робіць іх даступнымі і зразумелымі для чытачоў.

      Асноўныя  ідэйныя і эстэтычныя функцыі  выконваюць побач з галоўнымі  членамі сказа эпітэты, параўнанні, нярэдка выкарыстоўваюцца прыказкі, прымаўкі, вытокі якіх у вуснай  народнай творчасці. У прастаце  і лёгкасці прамаўлення вершаванага  радка, у зладжаным гучанні  пераважна традыцыйных чатырохрадкоўяў,  у паўнагучнасці рыфмы адчуваецца, аднак, сталае, выверанае шматгадовым  вопытам майстэрства С. Грахоўскага.

Большасць вершаў С. Грахоўскага  напісана ад першай асобы. Біяграфія  лірычнага героя амаль не адрозніваецца ад біяграфіі самога аўтара, ад імя якога ў паэзіі і прозе прамаўляе яго мастацкі двайнік.

У лірыцы С. Грахоўскага ёсць нямала вершаў, дзе дэкларуецца вернасць Радзіме, гатоўнасць аддаць за яе жыццё. Праз творчасць С. Грахоўскага праходзіць лейтматыў далучанасці асабістага лёсу паэта да лёсу Бацькаўшчыны, Беларусі.

  У творчасці С. Грахоўскага  абазначаюцца даволі шырокія  геаграфічныя абсягі, ад Глуска  да няходжаных таёжных дарог  Сібіры.

Аднак у шэрагу вершаў 60 —  першай паловы 80-х гг. крывавая і  трагічная праўда падмяняецца (асабліва ў адлюстраванні рэвалюцыйных падзей, гісторыі грамадзянскай і другой сусветнай войнаў) патэтычным услаўленнем  гераізму народа. Нярэдка расцягнутыя і шматслоўныя, гэтыя творы хутчэй нагадваюць зарыфмаваную прозу.

Асабліва важнай у творчасці  пісьменніка застаецца яе гуманістычная  скіраванасць, характэрная для розных жанраў. Чалавекалюбнымі памкненнямі  сагрэта майстэрства паэта-лірыка і празаіка, публіцыста і перакладчыка.

Творчая энергія С. Грахоўскага, грамадска-дыялагічныя кантакты з  шырокай чытацкай аўдыторыяй працягваюцца і дапамагаюць у вырашэнні  многіх складаных пытанняў і абвостраных  праблем.

 

 

 

 

Спіс літаратуры:

  1. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1 : Паэзія / С. І. Грахоўскі. - [Мінск] : Мастацкая літаратура, 1983. - 479 с
  2. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1 : Паэзія / С. І. Грахоўскі. - [Мінск] : Мастацкая літаратура, 1973. - 479 с
  3. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1 : Паэзія / С. І. Грахоўскі. - [Мінск] : Мастацкая літаратура, 1994. - 479 с. Вячэрні звон: вершы,паэмы.
  4. Кругі надзеі : кніга новых вершаў, 1982-1984 / Сяргей Грахоўскі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. - 111 с. : іл
  5. Паэзія – маё жыццё/ Р. Бярозкін. – Мінск, 1989. – 389с.
  6. Лойка А. У вечным падарожжы//Грахоўскі С. Вершы. Мінск, 1968. – 415с.
  7. Грахоўскі, С. Недапісаная кніга: вершы / С.Грахоўскі – Мінск: Маст. літ., 1996. – 271с.
  8. Выбраныя творы / С. І. Грахоўскі. - Мінск : Кнігазбор, 2007. - 542 с., [8] с.: іл. - (Беларускі кнігазбор. Серыя I. Мастацкая літаратура).
  9. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2 : Проза / С. І. Грахоўскі. - Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1973. - 399 с

 

 


Информация о работе Лирика граховского