Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Октября 2012 в 17:09, доклад
Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 – 30-я гады.
Уводзіны
Лірыка (ад грэч. lyra – муз. інструмент або lyricos – той, хто спявае) – род мастацкай літаратуры, у якім рэчаіснасць адлюстроўваецца праз суб’ектыўнае выяўленне пачуццяў чалавека. Прадметам увагі ў лірыцы выступае ўнутраны свет асобы, яе духоўнае жыццё, думкі і ідэі, выкліканыя рознымі падзеямі. Пры гэтым перажыванне ў мастацкім творы не мае статычнага характару, яно выяўляецца працэсуальна. Іншымі словамі, калі ў эпасе галоўнае – сюжэтнасць, развіццё падзей, то ў лірыцы акцэнт робіцца на дынаміцы пачуцця.
Слова “лірыка” часам ўжываецца як сінонім тэрміна “паэзія”. Сапраўды, часцей за ўсё лірычнае перажыванне перадаецца ў вершаванай форме, аднак можа быць адлюстравана і ў прозе (жанры лірычнага эсэ, імпрэсіі, абразка і інш.). Як бачым, лірычныя вершы з’яўляюцца сферай перасячэння згаданых паняццяў.
“Сучасная беларуская паэзія вядзе адлік часу з 50-х гадоў. Вялікі ўплыў на яе развіццё аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральніка матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей на зямлі. Сучасную беларускую паэзію цікавіць чалавек з глыбока асабістымі перажываннямі, які актыўна ставіцца да рэчаіснасці. Значна павысілась цікавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Лірычны герой сучаснай паэзіі — гэта яркая індівідуальнасць, гэта і канкрэтны чалавек і ў той жа час абагульнены вобраз, створаны гісторыяй, памяццю. Сучасная паэзія выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, імкнучыся вызваліць яго ад зла і маральных недахопаў” [5, с. 259].
Сучасная паэзія больш настойліва, чым іншыя роды літаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сёння беларуская паэзія ў творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мінулае і будучае — вось тая праблематыка, што знаходзіцца ў аснове творчасці паэтаў.
“Сучасную беларускую паэзію можна падзяліць на 3 пакаленні паэтаў: 1. Паэты старэйшага пакалення: М. Лужанін, А. Русецкі, К. Кірэенка, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, А. Пысін, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі і інш. 2. Паэты сярэдняга пакалення: С. Законнікаў, Р. Баравікова, Н. Мацеш, А. Разанаў, Я. Янішчыць, А. Грачанікаў, У. Някляеў, М. Дукса і інш. 3. Паэты малодшага пакалення: А. Пісьмянкоў (паэт-рамантык), Л. Галубовіч (інтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), і. Багдановіч (пра маленства, прыроду, гісторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця і часу, прырода і экалогія), А.Разанаў (паэт-філосаф), У.Някляеў, А.Сыс, В.Шніп, А.Канапелька, Леанід Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зінаіда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давідовіч і інш.” [5, с. 260].
Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 – 30-я гады.
Дэбютаваў вершам у 1926 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).
Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцяў «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцяў «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986).
Выступае і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).
Пераклаў на беларускую мову «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцловы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і інш. паэтаў.
Узнагароджаны медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды». Лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа за зб. "Споведзь" (Паст.ад 28.12.1992г.) і узнагаролжаны медалём Ф. Скарыны (Паст. ад 11.02.1994г.)
Мэтай курсавой работы з’яўляецца прааналізаваць лірыку Сяргея Грахоўскага.
Задачамі курсавай работы з’яўляецца прааналізаваць адлюстравання лірыкі Сяргея Грахоўскага, высвятліць адметнасці вобраза маці, Радзімы, зразумець значэнне і ўплыў роднай мовы на пісьменніка, прааналізаваць асноўныя паэтычныя зборнікі пісьменніка.
У творчасці С. Грахоўскага
высвечваецца няпросты, драматычны, пакручасты
лёс чалавека, які дзесяткі гадоў
пражыў на скразняках гісторыі і якому
было пра што расказаць свайму
чытачу. Паэзія і проза С. Грахоўскага
прыцягваюць увагу
У паэзіі С. Грахоўскага сінтэзуюцца лірычны, эпічны і публіцыстычны пачаткі. Спавядальныя інтанацыі спалучаюцца з апавядальна-гутарковымі. Мастацкае мысленне паэта, яго светабачанне выяўляюцца ў традыцыйнай манеры пісьма, прадметнай дэталізацыі і рэчыўнай канкрэтыцы вобразаў, пільнай назіральнасці і зрокава-асязальных асацыяцыях. Падзейнасць, натуралізацыя фактычнага матэрыялу, пластычнасць малюнкаў, дынаміка, зменлівасць уражанняў, поліфанічнае гучанне, шматфарбнасць, дамінанта светлых колераў — усё гэта пацвярджае інтэнсіўнасць навізны пошукаў, якія вядуцца пераважна ў рэалістычным і імпрэсіяністычным рэчышчах.
1.Жыццё і творчасць
Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых святых пакутнікаў, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 – 30-я гады ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях (“Беларускі піянер”, “Маладняк”, “Вясна”, “Беларусь калгасная”, “Чырвоная змена”).
Лепшыя
маладыя пары многіх
Сяргей
Іванавіч пражыў цікавае жыццё,
Дзіцячыя
і юнацкія гады прайшлі ў
мястэчку Глуск, на радзіме
маці. Пазней пісьменнік апаэтызуе
гэты цудоўны, прыгожы гарадок
на беразе Пцічы ў шматлікіх
вершах, напіша прачулыя ўспаміны
пра свае родныя мясціны,
Адсюль,
з гэтага дарагога сэрцу
Скончыўшы
літаратурны факультэт
Паэтычны
юнацкі ўзлёт быў раптоўна
абарваны 19 кастрычніка 1936г. (Дарэчы,
лічба 19 стала знакавай у яго
біяграфіі). Сяргей Грахоўскі ішоў
па турэмных і лагерных этапах
разам з тымі беларускімі
Аднак,
негледзячы на тое, што
Зноў
працаваў на беларускім радыё
(1956-59), загадваў аддзелам рэдакцыі
часопіса “Бярозка”, быў
Валодаючы
высокім красамоўствам і