Лирика граховского

Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Октября 2012 в 17:09, доклад

Краткое описание

Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 – 30-я гады.

Файлы: 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

— 91.67 Кб (Скачать)

       Не шукаў  ён спакою, цішыні пасля перажытага  і ўсёй наступнай творчасцю  даказваў, што “на гэтым свеце  – замест спакою неба, мне да спадобы неспакой зямлі…”[8, с.7]. Сёння яго творчасць уяўляецца як адна вялікая, па-мастацку жыццёвая кніга, прасякнутая Праўдай, Любоўю, Сумленнем – асноўным крэда Грахоўскага – пісьменніка і чалавека.

 

2.Паэзія жыццёвых дарог

 

У творчасці Сяргея Грахоўскага высвечваецца няпросты, драматычны, пакручасты лёс чалавека, які дзесяткі гадоў пражыў на скразняках гісторыі і якому было пра што расказаць свайму чытачу. Паэзія і проза С.Грахоўскага прыцягваюць увагу гуманістычнай скіраванасцю, пропаведдзю дабра і справядлівасці, шчырым лірычным самавыяўленнем і адначасна моцным публіцыстычным пафасам. Уменне аператыўна падключацца да важнейшых падзей сучаснасці, трыбуннасць вызначаюць грамадзянскую пазіцыю пісьменніка, які і ў восемдзесят восем застаецца па-маладому няўрымслівым, па-грамадзянску заклапочаным, актыўным, дапытлівым, быццам і не было 20 гадоў паднявольнага існавання. Нібы толькі ўчора на старонках перыядычных выданняў (“Беларускі піянер”, “Маладняк”, “Вясна”, “Беларусь калгасная”, “Чырвоная змена”) былі змешчаны першыя вершы за подпісам : піянер Сяргей Грахоўскі. “Не зважаючы на гады, на паважны ўзрост, - зазначаў у свой час В.Вітка, - ён і цяпер для новых сваіх чытачоў і для нас, яго сучаснікаў, - піянер у поўным значэнні гэтага слова: пачынальнік, завадатар, разведчык і вястун новага”. [1, с.8]

Гэта сапраўды так. Сваіх  герояў пісьменнік шукае і знаходзіць не за рабочым сталом, а ў “гарачых” кропках сучаснасці. Так у пачатку 60-х г. С.Грахоўскі пабываў на будоўлі Полацкага нафтаперапрацоўчага камбіната, і ў выніку з’явіліся апавяданні “Які вялікідзень”, “Засвеціцца акно”, нарыс “Горад маладосці”(1960).

Несправядлівасць, рух, як прызнаецца ў вершы “Падарожжа” цесна знітаваны з аўтарскім “я” лірычны герой, - найважнейшы стымул і прычына працяглай маладосці, высокага душэўнага напружання і творчага гарэння:

 

Я не стаю на раздарожжы,

Мне пэўны шлях даўно відзен.

Я ўсе жыцце ў падарожжы  – 

Ад першых да апошніх дзен.

Рубеж мой блізка ці не блізка,

Хоць і грукочуць перуны,

А я вандрую ад калыскі

І не спынюся да труны.[1, с. 143]

 

Калыска і труна – сімвалы  чалавечага жыццевага шляху, яго  пачатку і канца. Яны заўседы  побач як кароткае імгненне людскога лесу ў бясконцым хранатопе вечнасці. Нехта нараджэаецца, нехта памірае. У гэтым і заключаецца няспынны працэс абнаўлення свету.

“У маім пашпарце, - сведчыць С.Грахоўскі, - запісана: год нараджэння 1913, месца нараджэння мястэчка Нобель, Ровеньскай вобласці. Але тых мясцін не ведаю і не помню: імперыялістычная вайна забрала бацьку ў салдаты, а мяне з маці пагнала ў бежанцы. Было амаль усе так, як напісана ў маей “Паэме дарог”[2, с.469]. У названым творы якраз і пададзена сітуацыя, калі на адным і тым жа возе, дзе едуць бежанцы, уцякаючы ад вайны, побач з бабкай, якая “плыве ў смяротны холад забыцця”, “курчыцца і енчыць парадзіха”[3, с.275]

Сваеасаблівасцю біяграфіі  з іскрынкай легкага гумару паэт і вытлумачвае сваю, не па ўзросце  маладую мабільнасць, дзейснасць, цягу да падарожжаў: “Бо собіла ў дарозе нарадзіцца – на першай Мікалаеўскай вайне” [3, с.276 ]. Адсюль і неўтаймаваная прага першаадкрыцця:

 

З тае пары мяне

Заўседы вабяць

То сцежкі палявыя,

То шаша.

 

Ад нараджэння

І да скону, мабыць,

Жыве ў душы

Цыганская душа.[3, с.276]

 

Дарога, душа з’яўляюцца скразнымі  вобразамі яго паэзіі.

Творчыя набыткі пісьменніка  даволі важкія, аб’емныя і шматгранныя. Ен пленна працуе ў жанры паэзіі, прозы, піша вершы, паэмы, апавяданні, аповесці, эсэ, успаміны, крытычныя артыкулы, многа выступаеперад грамадскасцю.

Вярнуўшыся пасля рэабілітацыі ў Мінск (1956) з Новасібірскай вобласці, дзе адбываў ссылку, ен прагна, як галодны на ежу, накідваецца на літаратурную працу, кампенсуючы страчанае, ненапісанае  за гады зняволення, выдае адзін  за другім паэтычныя зборнікі. Толькі ў гады “адлігі” і застою выходзяць: “Дзень нараджэння”(1958), “Чаканне”(1960), “Табе зайздросціць сонца”(1963), “Памяць”(1965), “Тры вымярэнні”(1967), “Паэма дарог”(1970), “Зазімак”(1976), “Зачараванасць”(1978), “Асеннія гнезды”(1982).

С.Грахоўскі – перш за ўсе паэт. Першы яго верш быў  надрукаваны ў часопісе “Беларускі піянер”(1926), калі аўтару было трынаццаць гадоў. Ад першага верша да першай кнігі прайшлі доўгія трыццаць два гады. Выдаў яе ў сорак пяць гадоў.

Пазней у “Слове да споведзі” ен з горыччу і смуткам аглядваецца на пройдзены творчы шлях: “…Я пасціў дваццаць гадоў перад споведдзю. І вось настала пара маей позняй восені, парашчырай споведзі, бо зазімак стукае ў дзверы, а халодная кароткая вясна маіх няспаўджанных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна.

На пачатку майго лета ўдарыў страшэнны гром, і лютая  навальніца пагнала далека ад дому на пакутніцкіх шляхах дзяліць горкі  лес з мільенамі нявольнікаў, заплямленых страшэнным таўром 58-й  пробы”[9,с.4].

У адказе на запіску, атрыманую  на літаратурным вечары, у якой прасілі  расказаць пра творчы шлях, паэт знаходзіць цікавае вобразнае ўвасабленне  мастацкіх падрахункаў (“Што ж расказаць пра ўласны творчы шлях?”):

 

Што ж расказаць пра  ўласны творчы шлях?

Які там шлях! – няроўная сцяжынка,

Што пачалася ў веснавых палях

І прывяла адразу на дажынкі.[1, с.179]

 

Так, “жніва” па прычыне абставін не было, былі адразу “дажынкі”, але, як рупны гаспадар, ен і на “дажынках” здолеў сабраць такі ўраджай, які не ў кожнага здараецца і ў час “жніва”.

Пацвярджэннем таго, што  ў паэзію прыйшоў далека не пачатковец, з’яўляецца першы зборнік Грахоўскага  “Дзень нараджэння”, дзе большасць вершаў напісана рукою сталага майстра, за плячыма ў якога ўгадваецца вялікі літаратурны і жыццевы вопыт. Лепшыя вершы, напісаныя ў канцы 50-х гг., і сення не страцілі свайго мастацкага і грамадзянскага значэння, бо ў іх адчуваюцца сапраўдны ўсплеск пачуццяў, музыка і боль душы, настой, імпрэсія, дзе думкі і пачуцці выходзяць за рамкі асабістага, прыналежнага да лесу толькі адной асобы. Гэта вершы, у якіх ажываюць вобразы маці, каханай, успаміны маладосці (“Мама”, “Белыя ліпы”, “Ноч над Мінскам”, “Я цябе прыгадаў”).

Пасля доўгіх гадоў блукання па пакутах асабліва ўзрушанай, радаснай была сустрэча з родным горадам, дзе адным з першых, нібы жывога Янку купалу, прывітаў помнік песняру. Купалаўскія традыцыі С.Грахоўскі грунтоўна ўнаследаваў і застаецца ім верны ў сваей творчасці:

 

Я ўсе спазнаў: і радасці і гора,

Я з сотні рэк пакаштаваў вады,

І ноч у ноч мне сніўся светлы горад

І не даваў спакоюўсе гады.[3, с. 8]

 

Сутнасць творчых арыенціраў, з якімі паэт ішоў у літаратуру пры “другім” яго нараджэнні, бачыцца ў актыўнасці грамадзянскай пазіцыі, у пошуках новага, памкненні адкрываць неадкрытае: “Каб у надзенай нашай прозе Здабыць паэзіі святло”(“Дакор сабе”). Радкі гэтага верша ўспрымаюцца як лейтматыў творчасці паэта:

 

Шукаць, знаходзіць,

быць няспынным,

Не проста існаваць,

а жыць.[1, с.25]

 

Натурфіласофія побыту напаўняецца  гуманістычнымі памкненнямі: жыць, значыць тварыць дабро. Чалавек, як правіла, пры нараджэнні запраграмаваны на добрае, боскае,светлае. Быць жорсткім, злым, яго прымушаюцьабставіны і тое асяроддзе, у якім ен выхоўваецца. Дыялектыка дабра і зла разгортваецца на працягу ўсей творчасці пісьменніка. Дабрыня, святло і шчодрасць душы, якая вынікае з твораў Грахоўскага, - усе гэта па спадчыне перададзена маці. Згадкі пра яе сагрэтыя асаблівай шчырасцю. Драматычна-напружана гучаць радкі хрэстаматыйнага верша “Мама”(1957), асноўны змест якога – запознены дакор сына самому сабе і адчуванне віны перад самым блізкім чалавекам:

 

Калі пушок прабіўся над  губою

І ў сны прыйшло дзявоцкае  імя,

Я не аб чым не раіўся з  табою,

Матуля адзінокая мая.

 

Мне сорамна здавалася  часамі

Сярод хлапцоў – цыбатых  забіяк – 

Назваць цябе, як у маленстве, “мама”,

Таму часцей не называў  ніяк.

 

А вечарамі, слова не сказаўшы,

Ішоў блукаць сярод  чужых варот

І назіраў, як у акенцы нашым

Мільгаў у лямпе да світання кнот.[3, с.61]  

 

Стрыманасць у адносінах  і звароце да маці – натуральныя, псіхалагічна абгрунтаваныя рысы характару  падлеткавага, пераходнага ўзросту, яшчэ не юнацкага, але ўжо і не дзіцячага. За гадамі пераасэнсоўваючы мінулае, незваротнае, паэт пастаянна  зноў і зноў перажывае пакутлівы  боль страты, дакору і недаравальнай  віны.

Пазней, у вершах розных гадоў  не раз прыгадаецца дарагі вобраз: “Пачатак дарогі”(1959), “Разам з маці”(1969). Згадкі пра тое, як маці ўпершыню праводзіла сына ў далекую дарогу, - гэта асабістае перажыванне паэта і разам з тым, безумоўна, яно характэрнае як шмат у чым тыповая псіхалагічная з’ява. Маці бачыцца заўседы ў працы: “То жне, то сцеле лен у непагоду, То месіць хлеб на досвітку ў дзяжы”[1, с.190]. Прысутнасць маці ў сынавым лесе адчуваецца нязменна: то зрокава асязальна, то псіхалагічна. Вобраз яе выразна акрэсліваецца праз напластаванні гадоў. Як анел-ахоўнік, яна аберагае сына ад няшчасцяў і бедаў.

Мысленне паэта – пераважна  дакладнае, прадметна-асязальнае, без асаблівай метафарычнай ускладненасці, што набліжае яго творы да паўсядзенай рэчыўнай канкрэтыкі, робіць іх даступнымі і зразумелымі для чытачоў.

Асноўныя ідэйныя і  эстэтычныя функцыі выконваюць побач  з галоўнымі героямі членамі  сказа эпітэты, параўнанні, нярэдка  выкарыстоўваюцца прыказкі, прымаўкі, вытокі якіх у вуснай народнай творчасці. У прастаце і легкасці прамаўлення  вершаванага радка, у зладжаным  гучанні пераважна традыцыйных  чатырохрадкоўяў, у паўнагучнасці рыфмы адчуваецца, аднак, сталае, выверанае шматгадовым вопытам майстэрства С.Грахоўскага.

Прадметна-рэчыўным яго мастацкае  бачанне свету застаецца нават  там, дзе паэт спрабуе знайсці  нетрадыцыйную, нязвыклую форму  вобразнага выяўлення. У кнізе “Кругі надзеі”(1985) ёсць верш “Сніцца і сніцца маці”, у якім уяўнае спалучаецца з рэальным. Маці прыходзіць у сны сына, “глядзіць журботнымі вачыма”, кажучы, што пакутавала разам з ім у трывожныя гады, аберагаючы, хадзіла па яго слядах:

 

Яна ў трывожныя гады

Маім пакутавала горам

І ледзь прыкметныя сляды

Шукала за сцюдзеным морам,

Прайшла са мной святло і  змрок.

Балела мне – і ей балела,

Ламала рукі: “Ой, сынок,

Як галава твоя збялела,

Агеньчык у вачах патух,

Душу паранілі нязгоды.

Як толькі твой замкнецца  круг,

І я растану назаўседы”[4, с.12-13].

 

Відаць, сапраўды, і на тым  свеце душа маці не ведае спакою, баліць па дзецях. Як тут не прыгадаць  вядомую прытчу пра маці, якая, забываючы  пра ўласны боль, крыўду, пытае, ці не параніўся ты сынок, ці не баліць табе!?

Большасць вершаў С.Грахоўскага  напісана ад першай асобы. Біяграфія  лірычнага героя амаль не адрозніваецца  ад біяграфіі самога аўтара, ад імя  якога ў паэзіі і прозе прамаўляе  яго мастацкі двайнік. Яны часта  падобныя, як две кроплі вады. Аднак  нават з вершаў, у якіх пераважае  аўтабіяграфічная зарыентаванасць, на жаль, нельга даведацца, як звалі яго  бацькоў, нічога пэўнага не паведамляецца  пра дзядоў і прадзедаў. Памяць генеалагічнага “дрэва” родавай прыналежнасці небагатая (“Мая радаслоўная”):

 

Сваіх не ведаю вытокаў 

І радаслоўную забыў:

Здаецца, дзед быў так  далека,

Не ведаю, кім продак быў  [3, с.100].

 

На жаль, пасля вайны  паэту не ўдалосяадшукаць нават  магілу маці (“Размова з маці”). У лагерных аповесцях не раз добрым словам згадваецца стрыечны брат, вядомы хірург Мікалай Івнавіч Бобрык(гэта яго родны брат, вядомы паэт Янка Бобрык загінуў у Ленінградзе ў блакаду, пахаваны на Піскароўскіх могілках), які аказваў зняволенаму Грахоўскаму матэрыяльную дапамогу і маральную падтрымку. З болем паведамляецца, што жонка і нават бацька адцураліся яго, вязня. Так з арыштам паэта першая сям’я была страчана назаўседы.

Бяспамяцтва або кароткая памяць – вялікая бяда, нават  трагедыя кожнага народа, калі большасць  сучаснікаў могуць прыгадаць свій радавод  не далей, як да трэццяга калена. С.Грахоўскі не аднойчы падкрэслівае, што і беларусу найчасцей застаецца адно: гадаць,чыя кроў цячэ ў яго жылках: татарская, габрэйская ці напалеонаўскага салдата: “І хто ў маім азваўся слове – радзімічы,ці крывічы”[3, с.101]. Усведамленне нацыянальнай годнасці падмацоўваецца наступнай дэкларацыяй, у якой засведчана далучанасць да вытокаў:

 

І тым заўседы ганаруся,

Што ў шчаслівейшую пару

Я нарадзіўся ў Беларусі

Информация о работе Лирика граховского