Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Октября 2012 в 17:09, доклад
Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 – 30-я гады.
Усе праходзіць, быццам дождж няроўны, -
І боль, і злосць, і дробная брыда,
А застаецца важны і галоўны
І самы светлы талент – дабрата[1, с.133]
У паэзіі С.Грахоўскага
сінтэзуюцца лірычны, эпічны і
публіцыстычны пачаткі.
Дабрата, любоў, каханне, шчасце – гэтыя філасофскія катэгорыі з’яўляюцца асноўнымі ў лірычным роздуме С.Грахоўскага. Гуманныя пачуцці скіраваны да пэўных аб’ектаў. Здольнасць праяўляць любоў да людзей, да зямлі, да кожнай маленькай істоты з’яўляецца неабходнай умовай для шчасця (“Патрэбен чалавеку чалавек”, “Любоў”, “Давер”): “А я шчаслівы, што з далоні Кармлю маленькага шпака”[3, с.85].
Найвышэйшая праява гуманнасці, найвялікшы дар жыцця – каханне. У лірыцы С.Грахоўскага яно пераважае светлае, прыгожае, трывалае, загартаванае гадамі цяжкіх выпрабаванняў і выверанае на высокую маральнасць.
Узаемаадносіны з каханай, вобраз якой часцей за ўсе спісаны з рэальных прататыпаў, сагрэты вялікай павагай і шчырасцю, узаемадапамогайі падтрымкай. Закаханыя разам дзеляць радасці і нягоды (“Як я жыў без цябе?..”, “Будзь маею музаю…”, “Нас разлучалі версты і гады…”, “Шлюб”):
Мабыць,трэба было
Праваліцца у пекла,
Траціць блізкіх,
Пакутаваць, мерзнуць, гарэць,
Ратавацца,
Каб лютая сцюжа не ссекла,
Каб цябе пад Палярнаю зоркай
Сустрэць і пазнаць[3, с.48].
Вершы пра каханне, як і пейзажны жывапіс, складаюць лепшыя старонкі паэтавых кніг і сведчаць пра сапраўдную эстэтычную годнасць аўтарскага майстэрства, рэалізаванага перш за ўсе ў шчырасці і натуральнасці пачуццяў, у глыбіні і маштабнай запраграмаванасці мастацка-вобразных рэаліяў, у празрыстасці думкі.
Каханне, сямейнае шчасце за калючым дротам азмрочвалася гнетам абставін, балюча перажываў паэт страту першай сям’і. Пачуцці і на свабодзе не заўседы бываюць бясхмарныя (“І мы сварыліся…”, “Мы з табою жылі…”, “Позняя радасць”). Жыццёвы вопыт пераконвае паэта ў тым, што найбольш трывалае і грунтоўнае тое шчасце, якое даецца нялегкай цаной (“Лірычнае”, “Пра шчасце”): “Але пакутлівае шчасце За ўсё на свеце даражэй”[1, с.335].
Чалавек і прырода ў лірыцы С.Грахоўскага згарманізаваны ў адзінае цэлае, таму не выпадкова ўсе светлыя пачуцці і тонкія адценні настрою ўпісаны ў прыроднае асяроддзе, якое служыць фонам і падкрэслівае цэласнасць і гармонію Сусвету (“Сунічны сок”, “Хмель”, “Пралескі”, “Чысціня”, “Казка”, “Далёкая”).
“Паэзія С.Грахоўскага, - зазначае А.Лойка, - гэта перш за ўсе школа выхавання пачуццяў добрых і прыгожых” [6, с.8].
3. Ліра-эпічныя творы С.Грахоўскага
Пачуцці “добрыя і прыгожыя” асабліва характэрныя для яго ліра-эпічных паэм, якія з’яўляюцца важкім укладам у беларускі эпас. Тры з іх – “Памяць”(1963), “Тры вымярэнні”(1964), “Паэма дарог”(1968) – звязаны адзіным вобразам лірычнага героя, за якога ад першай асобы часцей за ўсё прамаўляе аўтар. У лепшых – “Памяць” і “Паэма дарог” – узнаўляюцца ўражанні дзіцячых і юнацкіх гадоў. Праз асабістыя перажыванні падаецца цэлая гістарычная эпоха: падзеі першай імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў, рамантыка рэвалюцыйнай барацьбы, вера ў ідэалы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Выхад у вялікі і прасторны свет для малога хлапчука пачаўся на дарогах вайны, на якіх давялося зведаць беспрытульнасць бежанства: “Пад нарамі, у рызманах і ў брудзе Качаўся я і непрыкметна рос”[3,с.277]. З таго далекага дзяцінства запомніліся вакзалы, людзі, бязногія і аслеплыя салдаты. Здавалася, што ўвесь свет зрушыўся з месца:
Расхлістаны бадзяўся па марозе
Мурзаты трохгадовы чалавек
І думаў, што жывуць усе ў дарозе
І што ваююць людзі з веку ў век[3, с.278].
Апошнія радкі прымушаюць задумацца над сэнсам крывавых бойняў. Ці патрэбны яны наогул? Што, акрамя гора, слез і заўчасных магіл, дае спрадвечнае крыважэрства? Гэты ж хлапчук з далекага дзяцінства паэта “у шарачку, у лапціках лазовых, у шапцы бацькавай і летам і зімой”[9, с.101] мае такі мірны выгляд! І народжаны ен не інакш, як для шчасця.
Можа, чалавецтва яшчэ не дастаткова цывілізаванае, каб спыніць усялякія мілітарысцкія памкненні? Але Ф.Дастаеўскі сцвярджаў адваротнае: “І што такое змякчае ў нас цывілізацыя? Цывілізацыя выпрацоўвае ў чалавеку толькі шматбаковасць адчуванняў і… рашуча нічога больш. А праз развіцце гэтай шматбаковасці чалавек яшчэ, бадай, дойдзе да таго, што адшукае ў крыві асалоду. Гэта ж ужо здаралася з ім”[Достоевский Ф. Село Степанчиково и его обитатели. Игрок. Записки из подполья. М.,1982. С.244] .
Дваццатае стагоддзе з яго войнамі, рэвалюцыямі, тыранамі, катоўнямі і рэкамі крыві як не трэба лепш пацвярджае празарлівую перасцярогу пісьменніка.
Праўда, лірычны герой С.Грахоўскага, як і яго равеснікі, дзеці басаногай галыцьбы, не маглі раздумваць над такімі глабальнымі, агульначалавечымі праблемамі. Захапіўшыся рамантыкай рэвалюцыйнай барацьбы, атрыбутамі піянерскай і камсамольскай сімволікі, яны свята паверылі ў ідэалы камунізму, у неабходнасць сусветнай рэвалюцыі і існаванне варожых класаў, якія трэба знішчыць.
Пры гэтым рэвалюцыйная і
класавая ваяўнічасць уставала ў
рамантычным асвятленні. У літаратуры
адлюстроўвалася пераважна
І ўсе ж, нягледзячы
на традыцыйную аднабаковасць,
мастацкае адлюстраванне
Моцнае ўражанне сваім
гуманістычным пафасам і
Маці, якая ідзе ад вескі да вескі, ад абеліска да абеліска, шукаючы магілу сына, што не прыйшоў з вайны (загінуў пад Варшавай), - гэта вобраз рэальны і разам з тым рамантычны, узняты над прыземленай рэчыіснасцю, бо ў ім зліліся спрадвечныя спадзяванні ўсіх маці, скіраваныя супраць антычалавечнасці і жорсткай прагі крыві. Бяссмертнікі,якія маці паклала на магілу, сімвалізуюць незабыўную памяць у дачыненні да ахвяр масавых забойстваў людзей.
Калі з-пад пяра С.Грахоўскага выходзілі ўсхваляваныя радкі паэмы “Бяссмертнікі”, яму, напэўна, успаміналіся не толькі сябры-паэты, якія загінулі на вайне, як М.Сурначоў, чые радкі сталі эпіграфам да твора. Не мог, не меў права забыць ен і тых, хто загінуў у лагерным пекле.
Ідэйная вага паэмы “Трывожны маналог Зямлі” асабліва ўзрастае пасля катастрофы на ЧАЭС. Па-грамадзянску неабыякавае, рамантычна ўзнеслае прамаўленне ад імя Зямлі ўспрымаецца як своеасаблівая уверцюра да пастаноўкі вострых глабальных пытанняў і экалагічных праблем выжывання чалавека наогул.
Найлепшыя сярод ліра-эпічных твораў С.Грахоўскага – напісаныя на адным дыханні паэмы “Спаленыя масты”(1975) і “Ростань на світанні”(1980), прысвечаныя канкрэтным гістарычным асобам – Аляксандры Мураўевай і ўкраінцы паэтэсы Лесі Украінцы(Ларысе Косач). У аснове сюжэтаў абедзвух паэм дакументальна-дакладная канкрэтыка гістарычных падзей і фактаў. Абодва творы вылучаюцца сталасцю майстэрства, якое бачыцца ў імклівасці разгортвання дзеяння, у дынаміцы сюжэтных перыпетый, нарастанні драматычнага напружання, узмацненні лірычнага суперажывання, у маштабных высновах, што вынікаюць з роздуму над гісторыяй, спраектаванай у сучаснасць.
Паэма “Спаленыя масты” ўспрымаецца як працяг распачатай М.Някрасавым серыі мастацка-дакументальных партрэтаў расійскіх дзеабрыстак. Найбольш моцнай сілай эмацыянальнага ўздзеяння прыцягвае ўвагу някрасаўская паэма, прысвечаная княгіні М.Валконскай. гэты твор уражвае перш за ўсе трагічнай кантрастнасцю адлюстравання дзвух невымерных, неадэкватных “эпох” у адным пакутніцкім лёсе. С.Грахоўскі аддае перавагу дарожным уражанням сваей гераіні, сустрэчам яе з мужам і яго сябрамі, закутымі ў кайданы ў катаржным пекле. Вобраз Аляксандры Мураўевай гераічны, рамантычна ўзвышаны і разам з тым рэальны, зямны. У імя кахання і ўлюбнага абавязку яна ахвяравала свецкім дабрабытам, сваім здароўем, уласнымі дзяцьмі, яна пакінула сіротамі пад наглядам сваякоў: “Ей часта сніцца: Міша, Ліза, Каця Бягуць за ею басанож услед”[3, с300]. З’яўленне Аляксандры Мураўевай у чыцінскім астрозе было для вязняў сустрэчай з сапраўдням анелам-ахоўнікам. Прывезенае ею пасланне А.Пушкіна “У глыбіні сібірскіх руд”, адрасаванае дзекабрыстам, уздымала дух, умацоўвала веру і надзею на лепшыя часы: “З тае хвіліны вераю паэта Жыла і хвалявалася турма”[3, с.303]. Прысутнасць каханых жанчын, іх клопат, увага, добрыя ласкавыя словы дапамагалі выжыць у тых нечалавечых умовах: “Для вязняў Аляксандра Мураўева Сумленнем і надзеяю была”[3, с.304]. Пастаянны гнет бяды, нягодаў, балючыя перажыванні па асірацелых дзецях пры жывых бацьках няўмольна падточвалі сілы і без пары абарвалі жыцце гэтай цудоўнай, высокаадукаванай свецкай жанчыны. Часам адной мастацкай дэталю паэту ўдаецца выявіць цяжар пакутаў, што выпалі на яе долю: “Яна хавала слезы за усмешку, А гора выдавала сівізна”[3, с.304].
Абаяльная постаць Аляксандры
Мураўевай, надзеленай жаноцкасцю і
мужнасцю, рашучасцю і ўражлівасцю,
Так з веку ў век у памяці суровай,
У вернасці каханню і красе
Жывая Аляксандра Мураўева
Свой боль, і гнеў, і радасць нясе[3,с.305].
Роздум паэта над повяззю часоў, у якім бачыцца праекцыя гістарычных стасункаў на сучаснасць, сведчыць пра яго заклапочанасць асэнсаваннем і вырашэннем сенняшніх надзенных праблем:
…Змяніліся цары,
Адзін другога варты,
Мяняліся крыжы і ардэны,
Падвуснікі, бароды, бакенбарды,
А ўсе звінелі тыя ж кайданы[3,с.305].
Лёс Аляксандры Мураўевай блізкі беларускаму паэту асабістымі матывамі. Хіба не нагадвае дзекабрыстак сваёй самаахвярнасцю яго жонка, якая дзеля сустрэчы са ссыльным мужам пехатой прайшла сто дваццаць кіламетраў па расхлябанай таёжнай дарозе. Невыпадкова ў мемуарных аповесцях С.Грахоўскага не раз называе Алю(у сапраўднасці Валянціна) – “мая дзекабрыстка”.
У паэме “Ростань на світанні” дзеянне адбываецца на пачатку стагоддзя ў Мінску, у доме Нарэйкі, на рагу Шырокай і Міхайлаўскай, куды Леся Украінка прыехала, каб аблегчыць пакуты свайго каханага Сяргея Мяржынскага (вядомы беларускі марксіст), які памірае ад сухотаў. Тут, ля ложка, у стане незвычайнай эмацыянальнай узрушанасці, як крык трагічна абарванага смерцю кахання, напісана паэма “Апантаная”:
Вятры да самай раніцы гулі,
Здавалася, гайдаецца хаціна,
А на старонках сшытка ажылі
Месія, Мірыам і Палесціна.
Радкі пісала, як лісты сябрам,
Што недзе на Дняпры і на Палессі.
І ў кожным смелым слове Мірыам
Гучаў усхваляваны голас Лесі[3,с.315].
Побач з біблейскімі матывамі і вобразамі “ажываюць” гістарычныя і літаратурныя рэмінісцэнцыі. Невыпадкова хворы Сяргей Мяржынскі паміж явой і сном, на мяжы свядомага і падсвядомага згадвае К.Каліноўскага:
Ен трызніць: “Эшафот высокі,коўзкі…
Куды вядзе бяда бяду?
Прабачце. Кліча Каліноўскі…
Вы пачакайце… Я прыду”[3,с.317].
На сумежжы паміж рэальнасцю і фантазіяй прачытваецца ці не адзін з лепшых раздзелаў паэмы С.Грахоўскага – “Заінелыя журавіны”, які пачынаецца падрабязнай бытавой занатоўкай з натуры базару на Траецкай гары, куды Леся прыйшла купіць журавінаў для хворага. Тут чакала яе неспадзяваная сустрэча з дасціпным і па-народнаму мудрым дзядзькам Дамінікам, бацькам будучага паэта Янкі Купалы. Ен не толькі прадаваў адборныя журавіны (“Яны за Селішчамі ў нас растуць, бывае, па арэху” [3,с. 310]), але і запрашаў у госці, а таксама паведаміў у гутарцы, што сын Яська “Сам з галавы складае вершы”[3, с.310]. Бацька прасіў паспагадаць і дапамагчы сыну “Убіцца ў нейкую кантору”[3, с.310]. Парада ўкраінскай паэткі, у якой падкрэслена прагучалі патрабаванні не толькі эстэтычнага кшталту, але і звязаныя з клопатам пра нацыянальную годнасць творчай асобы, не страціла сваей надзённасці і на парозе ХХІ ст.:
Хай піша, што ў душы гарыць,
Шукае сілу ў кожным слове
І не забудзе гаварыць
На матчынай пявучай мове[3, с. 310-311].
Тое,што ўяўлялася прыдуманым, малаверагодным, набывае ўяўленне праўдападобнасці. Сакрэт мастацкага майстэрства якраз і бачыцца ў тым, каб ператварыць містыфікацыю ў рэальнасць і наадварот.
4.Ідэйна – мастацкі змест паэтычнага зборніка «Недапісаная кніга»
Адметнай паэтычнай з’явай 1990–х гадоў стаў зборнік вершаў С. Грахоўскага «Недапісаная кніга» (1996), выдадзены паэтам да 83–годдзя сваей творчай дзейнасці.
У першым раздзеле кнігі – «Лірычная памяць» – паэт нібы падводзіць вынік усяму свайму жыццю: «Імкліва бягуць за гадамі гады, // Як познія горкія слезы»; акрэслівае маральную мяжу, да якой падышло наша грамадства: «Пусцеюць душы і пусцеюць паркі»; гэтымі словамі выразна ўдакладняецца ідэйная пазіцыя аўтара, несумяшчальная з двурушніцтвам, кар’ерызмам, прыстасавальніцтвам.
Лірычная памяць паэта ўбірае ў сябе юнацкія гады («Майму інстытуту», «Равесніца», «Далекае», «Незваротнае», «Ваганні»), успаміны аб сустрэчах з каханай («Сцюдзеная ноч», «Белы бэз», «На Пцічы», «Чаромхавы чад», «Твае далоні пахнуць першым снегам»). Увогуле, для кнігі характэрна ўвага да «экалогіі пачуццяў, экалогіі кахання» чалавека. С. Грахоўскі ставіць інтымны пачатак на першае месца, суб’ектыўны фактар у творчасці паэта ўзмацняецца. Адсюль асаблівая ўвага да тэмы кахання, якая ў складаны, «перыпетыйны» час раскрываецца па–новаму.
Вершы на тэму кахання разнастайныя і па форме, і па змесце, па інтанацыі і філасофскім падыходзе. Яны вызначаюцца глыбіней падтэксту, выразнасцю псіхалагічнага малюнка, драматызмам. Часам умоўна–сімвалічны і рэальны планы пераплятаюцца, дапамагаючы перадаць стан душы лірычнага героя («Каля вогнішча», «На шыбах – белыя лілеі», «На Пцічы»). Адлюстроўваючы шматлікія адценні пачуцця, аўтар шукае адметныя сітуацыі, псіхалагічныя ўзроўні.
Каханне, паводле назіранняў паэта, дапамагала і дапамагае людзям «адолець, абмінуць і абысці» ўсе няшчасці і цяжкасці. Герой перажыў і пакуты, і здраду, але гэта толькі перадгісторыя сапраўднага кахання («Белы бэз», «Чаромхавы чад», «Шлюб», «Завялыя рамонкі»). Асабліва паказальны ў гэтым сэнсе верш «Хвіліна развітання»:
І за сібірскай колкай агароджай
Здавалася ты самай дарагой,
Бо верыла у будучае шчасце,
А шчасце – не расстацца у жыцці,
І гора, і наступныя няшчасці