Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Октября 2012 в 17:09, доклад
Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 – 30-я гады.
І так, як маці, гавару[3,с.101].
Можна разважаць і спрачацца наконт “шчаслівейшай пары”, але нельга не адзначыць, што любоў да бацькоўскай зямлі, да Беларусі нязменная, шчырая, вераная жыццевымі выпрабаваннямі паэта. На жаль, яму не заўседы ўдаецца пазбавіцца ад звыклых, стэрэатыпных уяўленняў.
У лірыцы Грахоўскага есць нямала вершаў, дзе дэкларуецца вернасць Радзіме, гатоўнасць аддаць за яе жыцце: “Вера”(з прысвячэннем У.Мяжэвічу, разам з якім пакутаваў на этапных дарогах), “Беларусь”, “Радзіма”, “Бацькаўшчыне”. Аднак, як і ў многіх іншых творах сацрэалізму, у іх адчуваецца зададзена-схематычны, ідэалізавана-спрошчаны падыход да рэчаіснасці. Лексемы “радзіма”, “айчына”, “бацькаўшчына” – даволі аб’емныя, шматзначныя, маюць самыя розныя вымярэнні: геапалітычнае – тыя шыроты і мерыдыяны, дзе раскінулася краіна, дзяржава, у якой ты жывеш і лічыш сваей Радзімай; сацыяльна-гістарычные – той соцыум, тое грамадства, індывідыумам якога ты з’яўляешься, у якім фарміруецца нацыянальная свядомасць асобы, яе гістарычная памяць; духоўнае – куточак бацькоўскай зямлі, дзе ўпершыню зірнуў на свет, слухаў з калыскі мову і песні маці, дзе магілы продкаў. Калі б шырока распаўсюджаны ў літаратуры мінулых дзесяцігоддзяў вобраз маці-Радзімы напаўняецца не столькі духоўным, колькі сацыяльна – палітычным сэнсам, а бацькоўская зямля, Бацькаўшчына, Айчына атаясамліваюцца з дзяржаўным монстрам, звычайна тады ў вершаваныя радкі пракрадваюцца чужародныя інтанацыі:
Праз гора, праз пажары і пакуты
Вяла ў суровы, справядлівы бой.
І як нам ні даводзілася крута,
Былі мы не разлучныя з табой,
А ты была ласкавай і суровай,
І клопаты ў нас былі адны,
Калі ты часамі нахмурыш бровы,
На маці не пакрыўдзяцца сыны[1, с.17-18].
Праз творчасць С.Грахоўскага праходзіць лейтматыў далучанасці асабістага лесу паэта да лесу Бацькаўшчыны, Беларусі. У вершы “Дубовы ліст” ідэя нацыянальнай годнасці і грамадзянскасці лірычнага героя бачыцца ва ўмоўна-асацыятыўных рэаліях, у аснове якіх – своеасаблівая вобразная трыяда: дубовы лісток, які кожнай жылкай зліваецца з жылкамі далоні лірычнага героя, нагадваючы абрысы Беларусі на “мапе” свету:
Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,
Ляцяць у вырай жураўлі і гусі,
Дубовы ліст, у жылках і ў расе,
Мне нагадаў абрысы Беларусі.
Яго мая кранаецца рука,
А ен нібыта выкаваны з броні,-
І жылка кожнага дубовага лістка
Злілася з жылкамі маей далоні[3, с.34].
У многіх вершах С.Грахоўскага паэтызуюцца прадстаўнікі розных нялегкіх рабочых прафесій, услаўляецца прыгажосць працавітых рук (“Маляр”, “Кранаўшчыца”, “Прыгожыя рукі”, “Дыспетчар”, “Ганчар”), але сення яны чытаюцца без асаблівага ахаплення. Хоть аўтар і спрабуе знайсці для кожнай прафесіі нешта свае, істотнае, прыцягальнае, тым не менш у паказе толькі светлых бакоў, гераізацыі працы яму не ўдаецца абмінуць агульнаўсталяваную зададзенасць. Сення, калі знікла патрэба выдаваць жадаемае за існае, да прафарыентацыі мы падыходзім з іншымі меркамі, больш цвяроза і разважліва. Характэрны ў гэтых адносінах верш “Сейбіт”, які вызначаецца шчырымі, непрыдуманымі пачуццямі. Вяскоўцы праводзяць у апошні шлях аднаго з хлебаробаў, які “пяцьдзесят разоў сеяў пасеяў жыта і пяцьдзесят разоў абмалаціў”[3, с.76], не патрабуючы падзякі за сваю сумленную працу і ніякай увагі да сябе. Апошняе развітанне – першы і адзіны клопат, якога ен запатрабаваў ад людзей. Гэты верш прымушае задумацца над лесам працаўнікоў вескі, ператвораных таталітарным рэжымам у дармавую рабсілу.
У творчасці С.Грахоўскага абазначаюцца даволі шырокія геаграфічныя абсягі, ад Глуска да няходжаных таежных дарог Сібіры. З многіх вершаў відаць, што паэт “геаграфію вучыў не па канспектах”(“Мае пакаленне”, “Мы ўсе спазналі і прайшлі…”, “На арэлях памяці”, “На сібірскім тракце”). Чытаючы пра “гераічнае” пакаленне, якое “разам з бацькамі валіла тайгу і драбіла каменне”, на жаль, нельга падзяліць аптымізму, ведаючы, што ў многіх выпадках гэта было вынікам далека не рамантычнага парыву. Суровую праўду “вялікага перасялення” ў Сібір, на Калыму і Салаўкі грамадскасць адкрыла для сябе ў асноўным толькі напрыканцы ХХст.
У вершах, прысвечаных сябрам
па няшчасці, шмат намекаў, недагаворанасці,
умоўнасці. Так, у вершы “Мне сняцца
суніцы” лірычнаму герою ў сне вяртаюцца
з забыцця бесклапотныя абразкі маладосці:
Аднак у шэрагу вершаў 60-першай паловы 80-х гг. крывавая і трагічная праўда падмяняецца (асабліва ў адлюстраванні рэвалюцыйных падзей, гісторыі грамадзянскай і другой сусветнай войнаў) паэтычным услаўленнем гераізму народа (“вечны агонь”, “Бацькі і дзеці”, “Беларусь”, “Заўседы ў дарозе”). Нярэдка расцягнутыя і шматслоўныя, гэтыя творы хутчэй нагадваюць зарыфмаваную прозу. “Гавару пра недахопы Сяргея Грахоўскага рэзка, мо і занадта рэзка, - зазначаў у свій час Р.Бярозкін, - бо ведаю, колькі добрых вершаў есць у гэтага цікавага паэта. Пазбыцца б яму толькі павярхоўнасці і рэзанерства, унутранай несвабоды, схільнасці “выкладаць” аздобленае словам пачуццетам, дзе трэба жыць гэтым пачуццем у самім вершы, у самім слове…”[5, с.232]. На жаль, асобным вершам, напісаным да сярэдзіны 80-х гг., якраз і не хапае ўнутранай свабоды, раскаванасці думак і пачуццяў. На гэта былі, вядома, шматлікія прычыны, і перш за ўсе – дваццацігадовая адарванасць ад родных каранеў і жывога літаратурнага працэсу. І тым не менш, многія вершы С.Грахоўскага гэтага часу з’яўляюцца бясспрэчнай творчай удачай, якая найбольш спадарожнічае аўтару там, дзе ен застаецца самім сабой і сапраўдныя чалавечыя пачуцці бяруць верх над схематызмам і казеншчынай. У лепшых варыянтах паэзія С.Грахоўскага – гэта своеасаблівы летапіс эпохі з яе катаклізмамі і шматлікімі ахвярамі, жорсткасцю і безабароннасцю, прагай жыцця і першаадкрыццяў (“На сібірскім тракце”, “Расплата”, “На арэлях памяці”).
Пасля вяртання з лагераў і ссылак да беларускіх пісьменнікаў (Л.Геніюш, С.Грахоўскага, А.Звонака, С. Новіка-Пеюна, П.Пруднікава, Я.Скрыгана, М.Хведаровіча) прыходзіць “другое дыханне”. Асабліва моцна адчуваецца ў іх творах повязь з роднай зямлей, прыпадаючы да якой яны прагна ўдыхаюць яе гаючы водар. Наўрад ці адразу хапіліся яны асэнсоўваць перажытае, заведама складваючы напісанае ў стол. Як пасля вайны аглухлая ад грымотаў літаратура пэўны час пазбягала ваеннай тэматыкі, залечваючы раны, так і былыя лагернікі гаілі боль душы, праходзілі адаптацыю ў новых умовах, набіраліся вопыту, спялілі пісьменніцкае майстэрства. Вось чаму дамінуючым і найбольш пленным у паэзіі С.Грахоўскага да сярэдзіны 80-х гг. з’яўляецца па-свойму быційны, натурфіласофскі падыход да рэчаіснасці. Асноўныя матывы яго вершаў і паэм – “вечныя” і менш небяспечныя, далекія ад ідэалогіі духоўныя каштоўнасці. Лепшыя пейзажныя замалеўкі, вершы пра маладосць і каханне, багацце чалавечай душы і сення не страцілі свежасці ўспрымання. У іх, як правіла, паўсядзенны, звыклы прадметны свет упісаны ў лірычны кантэкст, набываючы адухоўленасць у лірычным жывапісе, майстрам якога побач з П.Броўкам, П.Панчанкам, Р.Барадуліным, Н.Гілевічам, С.Законнікавым без усялякіх нацяжак можна назваць і С.Грахоўскага.
У сапраўдную сімфонію
хараства зліваюцца розныя
Я сок бярозавы з надрэза
Губамі прагнымі лаўлю,
І рэкі, што прапахлі лесам.
І зрубы звонкія люблю[3, с.47].
У лірычных пейзажах С.Грахоўскага перададзены бясконцы рух, зменлівасць у прыродзе. Гэта адначасова і роздум над лёсам чалавека як часцінкі Сусвету. Змены ў календары прыроды адэкватныязменам у чалавечым узросце. Кожная пара ў жыцці чалавека нагадвае пэўную пару года, маючы найбольш істотныя каляровыя адзнакі. Так вясной, калі надыходзіць свята сонца і вады, а ў лесе і полі чуецца темны шэпт, шматгалосы птушыны звон, усюды становіцца светла і зелена (“Колеры”, “Зялёны ветразь”). Вясной з абуджэннем ад сну і абнаўленнем у прыродзе наступае катарсіс, ачышчэнне душы (“Раскрыліся пялесткі”, “Прадвесне”, “Вясной”), таму, зіму перажыўшы, паэт з асаблівай нецярплівасцю чакае вясну.
Летам з лесу пахне суніцамі, расцвітаюць стракатыя, рознакаляровыя палявыя краскі; хвалюецца ад подыху ветру даспелае жыта, чакаючы жніва; пераважаюць жоўтыя, сонечныя фарбы: “І сонца між аблокаў на вадзе Гайдаецца, як жоўценькі гарлачык”[1, с.298](“Сунічны сок”, “Ліпеньскае поле”, “Подых лета”, “Жнівень”, “Жніво”), а восенню ў прыродзе зіхацяць “усіх адценняў фарбы”. Нечакана паэт прыходзіць да высновы, якая сведчыць, што назіранні над прыродай з’яўляюцца толькі зыходнымі пастулатамі ў роздуме над лёсам творцы і яго мастацкіх набыткаў (“Колеры”, “Верасень”, “Асенні дзень”):
Так і паэзія – зялёная вясной,
А восенню – ўсе колеры ў ёй[1, с.299].
Зазімак, зіма – гэта снежная
белізна за вокнамі і серабрыстыя
пасмы валасоў як адзнака паважанага
ўзросту, калі сэрца і душа, аднак,
па-ранейшаму застаюцца
Уменне здзіўляцца і захапляцца, як сведчане адухоўленасці асобы, з’яўляецца найпершай умовай творчага натхнення (“Каб пісаліся вершы…”):
Каб пісаліся вершы,
Трэба быць закаханым
У жанчыну, у неба,
У добрых людзей!
І ад шчасця заўседы
Быць крышачку п’яным
І ніколі, ніколі
Не траціць надзей.
Трэба быць закаханым
У гоманы бору.
У світанні над полем,
У дождж на сяўбе,
Трэба быць закаханым
У сінія зоры
І ніколі, ніколі –
Ў самога сябе[1, с.150].
Альтруістычныя адносіны да рэчаіснасці выяўляюцца і ў іншых вершах (“Багацце”, “Што я ў цябе даўно ў даўгу”). Багацце для С.Грахоўскага – гэта шчодрасць душы, уменне падзяліцца з людзьмі апошняю скарынкай: “А ўсе, што маю, аддаю, І тым шчаслівы і багаты”[1, с.162].
У апошнім з вершаў ёсць паняцце “караць дабратой”. Гэта, відаць, таксама адна з праяў альтруістычнага погляду на свет, - своеасаблівае талстоўства, якое патрабуе не помніць зла нават у адносінах да сваіх крыўдзіцеляў. Так, у “Зоне маўчання” прыгадваецца сустрэча з былым энкэвэдзістам Лукашонкам, што папаў у лагер у якасці зняволенага і, як ні дзіўна, шукае абароны ў былой сваёй ахвяры, просячы абараніць яго ад крымінальнікаў, якія называюць “лягавым” і заганяюць пад нары. С.Грахоўскі дапамог уладкаваць яго на кухню: “Мабыць, у мяне нешта было ад талстоўства, - разважае ен, - караць дабратою. Для тых, у каго хоць трошачкі асталося сумлення, - найбольшая кара, а нягоднік нягоднікам і памрэ”[9, с.130].
С.Грахоўскі прымушае задумацца над той мяжой, якая аддзяляе дабро ад зла, любоў ад нянавісці. Увасабленнем зла з’яўляецца драпежная птушка каршун (аднайменны верш), якая нападае на слабых і безабаронных. У гэтай алегорыі адкрываецца незвычайна шырокі падтэкст і багаты спектр асацыяцый, што прымушаюць задумацца над многімі праблемамі ў сучасным жыцці. Найбольш паслядоўна, аднак, у творчасці да сярэдзіны 80-х г. засяроджваецца ўвага на “пачуццях добрых”, гуманных, якія паэт разумее не абстрактна, а канкрэтна, як актыўную дзейнасць, неабходнасць “тварыць дабро, як дыхаць і любіць” (“Калі прыходзіць неспадзеўкі сталасць…”). Лірычны герой перажывае сапраўднае “свята душы”, калі хата багата гасцямі, некаму ў пару сказана добрае слова, некага падтрымаў у бядзе, сляпога перавёў цераз ручай, з пашанай пакланіўся бязногаму (“Баліць душа па кожнаму калеку…”, “Нельга не забыцца, не адкласці…”, “Сэрца”, “Свята душы”, “Прага душы”). Як відаць, паняцце “душа”, якім нярэдка аперыруе паэт, ужываецца не столькі ў біблейскім, колькі ў зямным сэнсе, увасабляючы высокую духоўнасць асобы. Уменне тварыць дабро разглядаецца як найвышэйшая праява духоўнасці, як своеасаблівы талент (“Дабрата”):