Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 20:50, реферат
Кожны народ мае права ганарыцца сваёй культурнай спадчынай, таленавітымі людзьмі. Сярод найбольш яркіх і значных прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння вылучаецца асоба Францыска Скарыны. Ён увайшоў у нашу гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, сэнс сваёй дзейнасці Ф.Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
Ф.Скарына ў сваёй
біблейскаперакладчыцкай і
Мастацкае
афармленне кніг Ф.Скарыны
Не толькі зразумелыя і пракаментаваныя тэксты "Бібліі" на роднай літаратурнай мове даў свайму народу Ф.Скарына. Выданні першадрукара вызначаюцца высокімі вартасцямі. Іх упрыгожваюць сюжэтнатэматычныя і прыкладныя па свайму прызначэнню ілюстрацыі, якія'вылучаюцца арыгінальнасцю кампазіцый і сюжэтаў, майстэрствам гравіравання і рэалізмам. Скарына першым выкарыстаў ілюстрацьпо як сродак дапамагчы чытачу глыбей і паўней зразумець літаратурную крыніцу, ясней уявіць сабе герояў квігі, успрыняць яе змест. Вялікімі сюжэтнымі гравюрамі адзначаны тытульныя лісты большасці кніг "Бібліі". Напрыклад, тытульны ліст кнііі "Юдзіф" упрыгожаны гравюрай з выявамі біблейскіх асоб (гераічнай удавы, якая выратавала свой народ ад нашэсця асірыйцаў). Вылучаюцца гравюры Скарыны на тэмы Старога запавету — "Цар Давід", "Бічаванне Іова", "Суд Саламона", "Саламон і царыца Саўская", "Памазанне Давіда", "Самсон і леў", "Пераход цераз Іардан" і інш., змешчаныя ў "Бібліі"; новазапаветныя — "Хрышчэнне ў Іардане", "Хрыстос у Храме", "Багародзіца з анёламі" (з "Малой падарожнай кніжкі") і ілюстрацыі прыкладнога характару з выявай Храма, херувімаў, дома Саламона (таксама ў "Бібліі"). Не звязанымі з тэкстамі кніг з'яўляюцца гравюрны партрэт Ф.Скарыны і "Блаславенне". Партрэт першадрукара двойчы змешчаны на кнігах скарынаўскай "Бібліі" ("Ісус Сірахаў", 1517, у 4й кнізе "Царствы", а таксама ў экземпляры кнігі "Быццё", 1519, які захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы). Зроблены гэты партрэт хутчэй за ўсё з натуры ў 1517 г. Гэта — адзін з самых ранніх, калі не першы, з партрэтаў друкароў наогул. На гравюры Скарына паказаны ў сваім рабочым пакоі. Ён сядзіць у крэсле за невысокім столікам з пяром у правай руцэ. Перад ім — разгорнутая квіга, злева на палітры — другая кніга, да якой скіраваны погляд першадрукара. Мяркуецца, што Скарыне на партрэце павінна быць 27 гадоў, але выглядае ён значна старэйшым. Апрануты ў доктарскую мантыю, на галаве — берэт. Столік пакрыты абрусам з узорам беларускага арнаменту і выявай сігнета Скарыны (сонца і месяц). Вакол шмат розных рэчаў: кнігі, кошыкі, пясочны гадзіннік і г.д. Яны падкрэсліваюць інтарэсы Скарыны ў галіне кнігадрукавання, медыцыны, астраноміі, мастацтва. Асобныя дэталі носяць сімвалічны характар. Так, працавітая пчала, якая бачна ў правым ніжнім вугле партрэта сведчыць пра руплівасць і працаздольнасць. На гравюры няма ніводнага царкоўнага сімвала або атрыбута. Усе дэталі гавораць пра свецкі характар яго дзейнасці. Твор вылучаецца значнай мастацкай дасканаласцю. Рускі крытык У.В.Стасаў пісаў, што гэты партрэт не саступае самым выдатным нямецкім гравюрам свайго часу па характару малюнка, сіле і каларытнасці гравюры. Партрэт Ф.Скарыны — лепшая гравюра ў яго "Бібліі". Аўтар пакінуў на ім сваю манаграму. Астатнія гравюры скарынаўскіх выданняў, а лічыцца, што ствараліся яны рознымі людзьмі, — ананімныя. Частка з іх пазначана гербамсігнетам Скарыны, што сведчыць пра яго непасрэднае дачыненне да гэтых твораў. Ён быў ініцыятарам ілюстравання сваіх выданняў. Існуе думка, што Ф.Скарына сам рабіў малюнкі да сваіх гравюр і нават быў рэзчыкам. Да таго ж, яму належаць усе подпісы да ілюстрацый. Мастацкі ўзровень ілюстрацый розны. Малюнак часам умоўны, стылізаваны, фігуры выглядаюць каржакаватымі, дужымі, яны нібы набліжаны да гледача, што спрыяе манументалізацыі кампазіцыі.
Фігурныя выявы кніг Скарыны значна дапаўняюць арнаментальныя гравюры — застаўкі, канцоўкі, віньеткі і ініцыялы. Яны садзейнічаюць ідэйназместавай і дэкаратыўнапрасторавай арганізацыі старонак, падзяляюць тэкст на раздзелы і главы, арганізоўваюць найбольш ёмкае ўспрьшанне надрукаванага. Адначасова сваім дэкорам надаюць старонкам прыгажосць, святочнасць, фарміруюць ансамбль мастацкай аздобы кніг у цэлым. Асабліва выразныя арнаментальныя "болшне" застаўкі, у якіх выявы людзей аб'яднаны з расліннай арнаментыкай. Гэтыя застаўкі звычайна размешчаны пасля прадмовы ў пачатку тэксту кнігі. Яны адзначаюць пачатак чытання і адначасова выконваюць раздзяляльную функцыю.
Асаблівае месца ў выяўленчым апараце скарынаўскіх выданняў адведзена сістэме ініцыялаў (буквіц). Расшыфроўка іх даследчыкамі раскрывае карпатліва распрацаваную сістэму буквіцгравюр, у якіх закадзіраваны пачаткі малюнкавага буквара. Упершыню ў Бўропе беларускі асветнік ілюструе загалоўныя літары малюнкамі жывёл, раслін, шырока вядомымі ў народзе з'явамі або дзеяннямі.
Старадрукі Скарыны лічацца сапраўднай "лабараторыяй пошукаў" ілюстрацыйных прынцыпаў аздаблення кнігі. Па багаццю, разнастайнасці і майстэрству арнаментальных элементаў у той час яны не мелі сабе роўных.
Информация о работе Бібліяграфічны спіс Жыццёвы і творчы шлях першадрукара