Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 20:50, реферат
Кожны народ мае права ганарыцца сваёй культурнай спадчынай, таленавітымі людзьмі. Сярод найбольш яркіх і значных прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння вылучаецца асоба Францыска Скарыны. Ён увайшоў у нашу гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, сэнс сваёй дзейнасці Ф.Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (Да 510годдзя з дня нараджэння)
Кожны народ мае
права ганарыцца сваёй
Нягледзячы на намаганні многіх вучоных, якія займаліся даследаваннем жыцця і дзейнасці Скарыны на працягу некалькіх стагоддзяў, дакументальных даных аб ім знайшлося вельмі мала. Нават імя Скарыны выкарыстоўвалася рознымі аўтарамі ў некалькіх формах: Францыск, Францішак, Георгій, Юрый.
Сваё полацкае паходжанне Скарына з вялікім пастаянствам і настойлівасцю падкрэсліваў у сваіх выданнях: "Выложень доктором Францнском Скорнннным сыном нз славнаго града Полацка".
Дакладных звестак пра час нараджэння Скарыны не выяўлена. Каля 1490, да 1490, у 1485—90 гг. — такія даты прыводзяць розныя даследчыкі. Вучоныя спрабуюць вызначыць узрост першадрукара паводле яго гравюрнага партрэта 1517 г.; паводле запісу, зробленага ў альбоме Кракаўскага універсітэта 1504 г., які сведчыць, што на гэты момант Скарына вучыўся там (тады ў студэнты запісвалі ў 14 гадоў). Існуе нават гіпотэза, пабудаваная на вытлумачэнні сігнета Скарыны (сонца і месяц), які нібыта адлюстроўвае сонечнае зацьменне, што адбылося ў дзень яго нараджэння.
Першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, там навучыўся чытаць па Псалтыру і пісаць кірылічнымі літарамі. Мову тагачаснай навукі — латынь — ён засвойваў хутчэй за ўсё ў школе пры каталіцкім касцёле ў Полацку ці ў Вільні. У 1504 г. дапытлівы і прадпрымальны палачанін паступае ва універсітэт у Кракаве, які на той час славіўся ў Еўропе сваім факультэтам вольных мастацтваў, дзе вывучалі граматыку, рыторыку, дыялектыку (цыкл "трывіум") і арыфметыку, геаметрыю, астраномію і музыку (цыкл "квадрывіум"). Навучанне ва універсітэце дазволіла Скарыне зразумець, які шырокі кругагляд, шэраг практычных ведаў нясуць чалавеку "сем вольных мастацтваў". Усё гэта ен бачыў у Бібліі, і ўсю сваю будучую перакладчыцкую і выдавецкую дзейнасць накіраваў на тое, каб зрабіць яе даступнай "людем посполнтым". У 1506 г. Скарына атрымаў сваю першую вучоную ступень бакалаўра. У метрыцы Кракаўскага універсітэта за гэты год адзначаецца: "У перыяд дэканства магістра Леанардо ... у дзень св. Лючыі ў чацвёртай гадзіне нададзены ступені бакалаўраў і атрымалі гатую годнасць: Франц. з Полацка, Літвін...". Каб працягваць вучобу на самых прэстыжных факультэтах універсітэтаў Бўропы, якімі лічыліся медыцынскі і тэалагічны, Скарыне трэба было атрымаць яшчэ і ступень магістра мастацтваў. Дакладна невядома зрабіў ен гэта ў Кракаўскім ці якім іншым універсітэце, але ў 1512 г. Скарына прыбыў у Італію ў праслаўлены Падуанскі універсітэт ужо маючы ступень магістра свабодных навук. Гэту навучальную ўстанову ён выбраў для атрымання ступені доктара медыцыны. Беднага, але здольнага юнака да экзаменаў дапусцілі. Два дні ў дыспутах з выдатнымі вучонымі абараняў Ф.Скарына свае навуковыя тэзісы. 9 лістапада 1512 г. у біскупскім палацы ў прысутнасці вядомых вучоных Падуанскага універсітэта і высокіх асоб каталіцкай царквы Скарына быў абвешчаны доктарам у галіне медыцынскіх навук, і яму былі ўручаны адпаведныя знакі годнасці. Гэта была знамянальная падзея ў жыцці самога Ф.Скарыны і ў гісторыі культуры Беларусі — купецкі сын з Полацка пацвердзіў, што здольнасці і прызванне больш вартыя, чым арыстакратычнае паходжанне. Пасля атрымання вышэйшага вучонага тытула звесткі пра Скарыну губляюцца на пяць гадоў. Недзе паміж 1512—1517 гг. вучоны з'яўляецца ў Празе — цэнтры чэшскага кнігадрукавання. У Празе ў той час жылі традыцыі перадавых гусіцкіх ідэй і верацярпімасці, традыцыі ўжывання біблейскіх кніг для фарміравання грамадскай свядомасці, для выхавання людзей у патрыятычным духу; на дастаткова высокім узроўні ўжо вялося выданне кніг на нацыянальнай мове. Таму і абраў Прагу месцам выдання кніг на беларускай мове Ф.Скарына. Мяркуецца, што ў гэтым горадзе ён пабываў яшчэ ў час сваіх вандровак за медыцынскай адукацыяй. Ведаў пражскія ўмовы і магчымасці ў справе кнігадрукавання, меў асабістыя знаёмствы ў асяроддзі пражскіх выдаўцоў. Першым з пражскіх выданняў "Бібліі" быў "Псалтыр" (1517 г.). Услед за ім выйшлі яшчэ 22 кнігі Старога запавету, якія выдаваліся асобна ці ў пэўнай сувязі адна з другой: у 1517 г. — 4 квігі, у 1518 г. — 8, у 1519 г. — 11 кяіг. Інтэнсіўная выдавецкая дзейнасць сведчыць пра тое, што яшчэ да 1517 г. Скарына меў большасць падрыхтаваных да друку кніг "Бібліі". Выбар Скарынам "Бібліі" быў невыпадковым. Папершае, ён вызначаўся той роллю, якую адыгрывала рэлігія ў жыцці грамадства. Падругое, "Біблія" з'яўляецца адным з найбольш складаных шматслойных помнікаў старажытнага пісьменства і ўключае ў сябе фальклорныя, літаратурныя, гістарычныя творы, міфы, паданні. Каб зрабіць гэтыя кнігі даступнымі простаму люду, іх трэба было перакласці на зразумелую шырэйшаму колу чытачоў мову. Гэтай мовай стала царкоўнаславянская мова беларускай рэдакцыі. "Біблію" Скарына выдаваў асобнымі кнігамі, што дало магчымасць парушыць парадак размяшчэння кніг, прыняты як ў праваслаўнай, так і ў каталіцкай Бібліях і выдаць у першую чаргу кнігі пазнавальныя, навучальныя, здольныя служыць аб'ектам эстзтычнага ўспрыняцця, і толькі пасля — кнігі, прызначаныя быць аб'ектам веры. Так, выдадзены Скарынам у Празе "Псалтыр" быў адной з найбольш распаўсюджаных у хрысціянскім пісьменстве кніг Старога запавету, збор гімнаў рэлігійна-лірычнага зместу. Здаўна ў рукапісах "Псалтыр" служыў не толькі для набажэнства, але і дапаможнікам пры навучанні: па ім вучыліся пісьменнасці, чытанню, спевам. Гэту кнігу Скарына спецыяльна выдаў з асветніцкімі мэтамі, пра што сказаў у прадмове: "... детем, малым початок всякое доброе наукы, дарослым помноженне в науце, мужем моцное утверьженне".
Навучальны характар "Псалтыра» Скарьгаа падкрэсліваў і ў прадмове да "Бібліі": "Хоіцешн лн уметн граматнку нлн, порускы говорячн, грамоту, еже добре честн н мовнтн учнть, знойдешн в зуполной Бнвлнн, Псалтыру, чти ее".
Скарына клапаціўся, каб кніга яго была зразумелай чытачам. Для гэтага на палях лістоў ён рабіў пераклад на сучасную яму мову і даваў тлумачэнне асобным царкоўнаславянскім словам, якія, на яго думку, маглі быць незразумелымі для простых, малаадукаваных людзей.
Калі "Псалтыр" Скарына ацэньваў як кнігу, што садзейнічае духоўнаму ўдасканальванню чалавека, то ўсю "Біблію" ў цэльш ён разглядаў як дапаможнік для вывучэння асноў "сямі вольных мастацтваў". Жадаючым вывучаць логіку ён рэкамендаваў кнігу "Іоў" або пасланні апостала Паўла, рыторыку — кнігі Саламонавы. Для навучэння музыцы прыгодны ўсе кнігі "Бібліі", арыфметыку трэба чытаць па кнізе "Лічбы", геаметрыю і астраномію — па кнізе "Ісус Навін", батаніку і заалогію — па "Прытчах Саламона". На думку Скарыны, біблейскія кнігі даюць шмат звестак і па іншых галінах ведаў, якія выходзяць за рамкі "сямі вольных мастацтваў". Першадрукар выдаў пераважную большасць вядомых тады кніг Старога запавету, прычым выбраў з "Бібліі" самыя важныя і цікавыя для чытача кнігі, менаві та тыя, якія ў тагачасных умовах маглі быць выкарыстаны ў асветніцкіх і выхаваўчых мэтах, з'яўляліся навучальнымі выказваннямі старажытных мудрацоў, змяшчалі звесткі па старажытнай гісторыі, летапісныя эпізоды і любоўныя песні. Да таго ж пад уплывам новых павеваў у грамадскай думцы Скарына імквуўся вывесці Свяшчэннае пісанне з абмежаванага царкоўнага ўжытку і зрабіць яго здабыткам шырокіх мас грамадства.
Пашырыць кругагляд чытача, узбагаціць яго канкрэтнымі ведамі, наблізіць "Біблію" да духоўных патрэб свайго часу Скарына імкнуўся і праз прадмовы, якія ўвёў у шырокі ўжытак, надаў ім філасофскаасветны, навучальнапазнавальны і маральнаэстэтычны змест. У гэтым жанры Скарына ўсебакова выявіў сябе як пісьменнік, перакладчык, вучоны і выдавец. Усяго Скарыне належыць 50 прадмоў (не толькі да "Бібліі"). У сваіх прадмовах ён часта спасылаецца на антычных гістарычных асоб, дае звесткі па Іісторыі і геаграфіі краін Блізкага Усходу, упамінае аб паасобных знамянальных падзеях у гісторыі сусветнай культуры, імкнецца зацікавіць чытача светам прыроды. Акрамя шматлікіх гістарычных, філалагічных, юрыдычных і тэалаіічных каментарыяў у прадмове даецца агульная характарыстыка зместу і гісторыя стварэння кнігі, выкладаюцца ідэі філасофскага, асветніцкага, маральнадыдактычнага ці тэалагічнага характару. У некаторых вызначаецца яшчэ кола чытачоў, якім прызначаецца кніга. Скарына не заўсёды размяжоўваў разнавіднасці сваіх прадмоў. Так, кароткае ўступнае слова да першай кнііі "Царствы" назваў "сказаннем", а лаканічныя анатацыі да трох наступных кніг "Царствы" — "предословшшн" і, наадварот, прадмову да кнігі "Другі закон", якая набліжаецца да ўводнага артыкула этыкаюрыдычнага зместу, ён назваў "сказаннем". 3 боку літаратурнай формы прадмовы Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры. Асобныя месцы яго твораў (аб патрыятызме, любві да радзімы і роднай мовы) гучаць як красамоўныя вершы ў прозе.
У 15201521 гг. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню. Невядома, што прымусіла яго зрабіць такі крок. Была гэта рэакцыя на дзейнасць каталіцкай царквы, якая пачала ў Чэшскім каралеўстве праследаваць Рэфармацыю, а заадно і ўсіх іншаверцаў, ці страшны памор у чэшскай сталіцы. Магчыма, што перанесці друкарню ў Вільню яго вымусіла жаданне быць бліжэй да свайго народа, для асветы якога ён працаваў. Памяшканне пад друкарню Скарыне адвёў у сваім уласным доме галава магістрата Вільні, "найстаршы бурмістр" Якуб Бабіч.
Першае віленскае
выданне — "Малая падарожная кніжка".
Гэтую назву Скарына даў
"Малая падарожная кніжка" — выданне невялікага фармату, прызначана для падарожжаў (адсюль і назва). Прынцыпы афармлення асобных яе частак розныя, да таго ж кожная з іх мае асобныя выхадныя звесткі, а часта і ўласны тытульны ліст, таму можна лічыць гэтыя невялікія кніжачкі асобнымі выданнямі, таксама як і раздзелы пражскай "Бібліі". Асобныя часткі "Малой падарожнай кніжкі" захаваліся ў рознай колькасці экземпляраў. Часцей за іншыя сустракаюцца "Псалтыр" і "Часасловец". Самыя рэдкія — "Канон пакаяльны", "Саборнік" і "Шасцідневец". "Пасхалія" як сапраўдная частка "Саборніка" захавалася толькі ў капенгагенскім экземпляры "Малой падарожнай кніжкі".
У 1525 г. Скарына выдаў у Вільні кірыліцай адну з найбольш распаўсюджаных кніг — "Апостал" ("Кннга деання н послання апостольская, зовемая Апостол"). Гэта была яго першая дакладна датаваная кніга, і адначасова яго апошняе па часе друкавання выданне. Яе выпуск быў лагічвым і заканамерным працягам справы выдання біблейскіх кніг, пачатай яшчэ ў Празе. Як і "Малая падарожная кніжка", "Апостал" 1525 г. прызначаўся для шырокага кола чытачоў. У шматлікіх прадмовах да кнігі, а ўсяго асветнік напісаў да "Апостала" 22 прадмовы і 17 пасляслоўяў, апісваецца змест раздзелаў, асобных пасланняў, растлумачваюцца "цёмныя" фразы. Усяму тэксту папярэднічае агульная прадмова Скарыны "Деання светых апостолт> кннгь предмова". У ёй усхваляецца хрысціянская вера, звяртаецца ўвага на маральнаэтычныя нормы грамадскага чалавечага жыцця. Пасля яе змешчаны саборныя пасланні і пасланні апостала Паўла, у якіх выкладаюцца асновы хрысціянскай веры і ранняя гісторыя хрысціянства. У канцы пасланняў апостала Паўла змешчана агульнае пасляслоўе Скарыны, а таксама тэкст аб ужыванні ў кнізе чырвонага колеру. Усе пасланні і пасляслоўі насычаны маральнаэтычнай праблематыкай, клопатамі гуманіста пра духоўную дасканаласць чалавека, але ў параўнанні з прадмовамі да кніг "Бібліі" яны маюць больш рэлігійнасхаластычны характар. "Апостал" — адзіная ў друкарскай практыцы Скарыны кніга без ілюстрацый, аднак у ёй вялікая колькасць заставак, канцовак, гравіраваных буквіц.
Акрамя кніг Скарыны
і судовых матэрыялаў, якія закраналі
галоўным чынам сферу маёмаснафінансавых
адносін, няма іншых крыніц, якія б
асвятлялі шматгранную
У сярэдзіне 30х гадоў Скарына канчаткова пакінуў Вільню і пераехаў у Прагу. Ён прыняў запрашзнне чэшскага караля Фердынанда I на пасаду каралеўскага медыка і садоўніка ў толькі што адкрытым батанічным садзе ў каралеўскім замку Градчаны. Даследчыкі лічаць, што пры чэшскім каралеўскім двары ён хутчэй за ўсё выконваў абавязкі кваліфікаванага вучонагасадавода. Годнасць доктара "в лекарскнх науках", атрыманая ім у Падуі, патрабавала пэўных ведаў па батаніцы.
Памёр Ф.Скарына ве пазней 29 студзеня 1552 г. Аб гэтым сведчыць грамата караля Фердынанда I, дадзеная сыну Ф.Скарыны Сімяону, якая дазваляла апошняму карыстацца ўсёй захаванай спадчынай першадрукара: маёмасцю, кнігамі, пазыковымі абавязацельствамі.
Кнііі Скарьшы сталі вядомы ў розных краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі яго друкарскай і выдавецкай дзейнасці. Сярод іншых выданняў Свяшчэннага пісання яны вылучаліся тым, што былі першым зводам, надрукаваным кірыліцкімі шрыфтамі ва ўсім славянскім рэгіёне Еўропы, а таксама сваім дэмакратычным характарам, рэдакцыйнаперакладчыцкімі і літаратурнымі асаблівасцямі і афармленнем. Шырокае распаўсюджанне яны атрымалі, перш за ўсё, сярод яго суайчыннікаў, аказалі дабратворны ўплыў на пашырэнне міжнародных культурных сувязей, былі адным з важных фактараў духоўнага ўзаемаабмену з Польшчай, Заходняй Еўропай, абумовілі рост інтарэсаў навуковай еўрапейскай грамадскасці да культурнай спадчыны беларускага і іншых усходнеславянскіх і славянскіх народаў.
Дзейнасць Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства на Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоў скім, іншых усходнеславянскіх краінах. Яго кнігі аказалі жыватворны ўплыў на развіццё беларускай літаратурнай мовы. Скарьгаа быў найбольшзначным, яскравым выразнікам рэнесансавага гуманізму, першым найбольшбуйным і ўплывовым дзеячам беларускага Адраджэння.
Мова выданняў Ф.Скарыны — гэта мова, на якой гаварыла і пісала адукаванае насельніцтва тагачаснай Беларусі і ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Яна адлюстроўвала прагрэсіўную тэндэнцыю, калі з пісьмовых тэкстаў, пераважна свецкіх, такіх як леталісы і дзелавыя дакументы, а паступова і з канфесіянальнай літаратуры, выцясняліся старажытнарускія і царкоўнаславянскія рысы, якія замяняліся адпаведнымі сродкамі жывой беларускай мовы. Даследчыкі прытрымліваюцца думкі, што мова твораў Ф.Скарыны — узор беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы (таксама беларуская мова, прамеж / кавая ад царкоўнаславянскай да беларускай, старабеларускі "высокі" біблейскі стыль і г.д.). Гэты тып мовы ён стварыў прымяняльна да патрэб свайго часу — зрабіць зразумелымі для чытачоў царкоўнаславянскія тэксты шляхам замены архаічных царкоўнаславянскіх форм і слоў мясцовымі беларускімі. Стылявая вабнасць мовы першадрукара адпавядае той задачы, якую ставіў перад сабой Скарьгаа. Галоўнае ў ёй — яснасць і афарыстычная змястоўнасць. Звычайнае гаваркое слова ў біблейскім стылявым кантэксце, дзякуючы Скарыне, набывала выключную меладыйную, эстэтычную выразнасць. 3 пункту погляду адносін да жывой беларускай мовы выданні Скарыны падзяляюцца на дзве групы. "Псалтыр", "Малую падарожную кніжку" і "Апостал" першадрукар выдаў на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Гэта значыць, што ў іх знайшлі адлюстраванне многія рысы беларускай мовы ў галіне фанетыкі, граматыкі і лексікі. Яшчэ далей пайшоў Скарына пры перакладзе іншых біблейскіх кніг. У перакладах пражскіх выданняў 1517—1619 гг. ён захаваў царкоўнаславянскую моўную аснову, але ўзбагаціў іх беларускімі моўнымі сродкамі ў такой меры, што мова яго перакладаў заняла самае крайняе становішча ў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы і фактычна аказалася прамежкавым звяном у працэсе пераходу ад царкоўнаславянскай мовы да беларускай у сферы рэлігійнага ўжытку.
Информация о работе Бібліяграфічны спіс Жыццёвы і творчы шлях першадрукара