Гутарковы синтаксис у мастацким дыялогу

Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Февраля 2013 в 13:22, курсовая работа

Краткое описание

Актуальнасць тэмы абумоўленна таксама і нераспрацаванасцю праблемы функцыянавання гутарковага сінтаксісу ў мастацкім тэксце. У працы ставіцца мэта—выявіць канструкцыі гутарковага сінтаксісу, раскрыць іх спецыфіку, устанавіць іх функцыю ў кантэксце. Дасягненню пастаўленай мэты садзейнічаюць канкрэтныя задачы:
акрэсліць паняцце “гутарковае маўленне”;
вылучыць тыповыя канструкцыi гутарковай камунiкацыi ў мастацкім дыялогу;
акрэсліць канструкцыі гутарковага маўлення ў мастацкім тэксце і вызначыць іх ролю;
параўнаць асаблівасці перадачы гутарковага сінтаксісу ў творах Міхася Зарэцкага і рамане Дж. Оруэла “1984” і зрабіць адпаведныя вывады.

Оглавление

УВОДЗІНЫ 3
РАЗДЗЕЛ І. АСПЕКТЫ ВУСНА-ГУТАРКОВАГА МАЎЛЕННЯ Ў МАСТАЦКІМ ТЭКСЦЕ 6
1.1 Сінтаксічныя асаблівасці гутарковага маўлення 9
РАЗДЗЕЛ ІІ. ГУТАРКОВЫ СІНТАКСІС Ў МАСТАЦКІМ ДЫЯЛОГУ 13
2.1. Гутарковыя сінтаксічныя канструкцыі ў творах М. Зарэцкага 13
2.2. Гутарковыя сінтаксічныя канструкцыі у рамане Дж. Оруэла “1984” 24
2.3 Параўнанне асаблівасцей сінтаксісу твораў М. Зарэцкага і рамана Дж. Оруэла “1984” 33
ЗАКЛЮЧЭННЕ 38
СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Файлы: 1 файл

курсовая.doc

— 242.00 Кб (Скачать)

“Камунікатыўная значнасць  нячленных сказаў праяўляецца, як правіла, толькі на фоне адпаведных сказаў, што  складаюць моўны кантэкст”          [2,c.118]. Гэта азначае, што камунікатывы ў асноўным уласцівы дыялагічнай мове: прысутнасць асоб, якія вядуць гутарку, кантэкст, абставіны, тэмп маўлення (часцей за ўсё хуткі), дынамізм, сама сітуацыя садзейнічаюць з’яўленню і рэалізацыі падобных сінтаксічных адзінак.

Рэлятывы, або словы-камунікатывы, вылучаюцца сваёй лаканічнасцю і экспрэсіўнасцю. Таму, як падкрэслівае Л.І. Бурак,—гэта “асобыя камунікатыўныя адзінкі, якія ўласцівы толькі гутарковаму маўленню і мове мастацкай літаратуры пры перадачы гутарковага маўлення [2, c.121].

Для адлюстравання натуральнага, спантаннага маўлення ў гутарковай мове  выкарыстоўваюцца сказы са звароткам, так званыя вакатывы. Як вядома, вакатывамі называюць інтанацыйна адасобленыя ад саставу сказа словы (пераважна назоўнікі) ці словазлучэнні, што называюць адрасата маўлення і выконваюць апелятыўную функцыю, інакш кажучы, функцыю наладжвання з ім кантакту [11,c.87]. Вакатывы—натуральная з’ява дыялогу: яны называюць асобу, значыць, выконваюць кантактную ролю, і адначасова пабуджаюць гэтую асобу нешта слухаць, рэагаваць на словы, адказваць.

Сярод вакатываў сустракаюцца імёны, прозвішчы, словы ў пераносным значэнні, словы, што абазначаюць роднасныя, суседскія, сяброўскія адносіны, найменш паводле прафесіі і інш. З марфалагічнага боку—назоўнікі назоўнага склону ці клічнага (што характэрна для гутарковага маўлення). Па структуры—простыя вакатывы і даволі часта—складаныя (развітыя), якія валодаюць большай інфарматыўнасцю.

Характэрныя для штодзённа-бытавога маўлення таксама плеанастычныя  канструкцыі, паўтор дзеяслова-выказніка  для абазначэння працягласці  дзеяння, спалучэнне дзеяслова ўзяць і аднолькавай формы іншага дзеяслова (паміж імі стаяць злучнікі ды, дый, ды і, дык) для ўказання на дзеянне як вынік прынятага суб’ектам рашэння, яго асабістага жадання і інш.

Такім чынам, вусна-гутарковае маўленне адлюстроўвае паўсядзённы, разнастайны і зменлівы матэрыяльны і псіхічны свет людзей. Таму і ўплыў гутарковай мовы на мову мастацкай літаратуры вельмі вялікі. У выніку выкарыстання размоўных сродкаў выразнасці мова мастацкага твора ў структурных адносінах уяўляецца як сінтэз кніжных і размоўных элементаў, якія “куюцца і збіраюцца ў кузні размоўнага маўлення” [21, с.116] і “ўвесь час папаўняюць свае скарбніцы з гэтых невычэрпных крыніц” [7, с.45].

Разгляд твораў М. Зарэцкага  і рамана Дж. Оруэла “1984” паводле  вылучэння і даследавання гутарковага сінтаксісу дазволіць раскрыць асаблівасці гэтага тыпу сінтаксісу ў мастацкім творы, што імкнецца падкрэсліць аўтар пры дапамозе звароту да гутарковага сінтаксісу.

РАЗДЗЕЛ ІІ. АСАБЛІВАСЦІ  ПЕРАДАЧЫ ГУТАРКОВАГА СІНТАКСІСУ Ў МАСТАЦКІМ ДЫЯЛОГУ

2.1 Гутарковыя сінтаксічныя канструкцыі ў творах  М. Зарэцкага

М.Зарэцкі ўвайшоў  у беларускую мастацкую літаратуру як самабытны пісьменнік, як мастак з яскравым нацыянальным абліччам. Ён быў у ліку празаікаў, якія заклалі  першыя цагліны ў падмурак сапраўды нацыянальнай беларускай мастацкай літаратуры. Разам з такімі выдатнымі беларускімі пісьменнікамі, як Я.Колас, Ц.Гартны, М.Гарэцкі, К.Чорны і інш., М.Зарэцкі ўздымаў беларускую літаратуру на ўзровень сусветнай вартасці, удала карастаючыся нацыянальнымі моўна-выяўленчымі скарбамі і набыткамі. Яго па праву можна лічыць адным з пачынальнікаў новай беларускай фундаментальнай i шырокамаштабнай прозы, таму што творчая дзейнасць пісьменніка зрабіла дабратворны ўплыў на беларускую літаратуру і спрыяла не толькі развіццю мовы беларускай мастацкай літаратуры, але і ўсёй беларускай літаратурнай мовы. М.Зарэцкі напаўняў гутарковую мову беларусаў многiмi сродкамi пiсьмова-кнiжнага ўжытку, дасягнуўшы таго моўна-стылiстычнага адзiнства, выразнасцi, лаканiчнасцi, сцiсласцi, умення ў малым змясцiць вялiкае, што i сёння ў ягоным стылi з’яўляецца адметным, своеасаблiвым i непаўторным.

Пры значнай колькасцi даследаванняў, прысвечаных аналiзу творчасцi М.Зарэцкага з лiтаратуразнаўчага боку, мы знаходзiм адзiнкавыя артыкулы, у якiх разглядаецца мова некаторых твораў пiсьменнiка. Гэтыя працы высвятляюць пераважна асобныя бакi стылю i мовы твораў пiсьменнiцкага майстэрства М.Зарэцкага. Але вельмi часта спецыфіка яго мастацкай мовы падаецца без суадносiн з iншымi сродкамi, без сувязi з канкрэтным вобразам i без улiку эвалюцыi мовы твораў празаiка.

Неабходнасць лінгвастылістычнага  аналізу мовы твораў М.Зарэцкага  відавочная, бо без ведання спадчыны аднаго з пачынальнікаў нашай  фундаментальнай прозы нельга па-сапраўднаму  зразумець стан сённяшняй мастацкай літаратуры і яго мовы.

Вельмі  важную ролю ў стварэнні яркіх мастацкіх вобразаў як у плане “іх індывідуальнай маўленчай характарыстыкі, так і ў плане раскрыцця іх светапогляду, іх унутранага псіхалагічнага стану” [17, c.169] адыгрывае мова герояў, якая будуецца на жыццёвым, рэалістычным матэрыяле. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя гутарковыя сінтаксічныя элементы, якія ў мастацкім дыялогу з’ўляюцца важным сродкам узаемасувязі з жыццёвым, бытавым дыялогам і ў той жа час актуалізуюць эстэтычную апрацаванасць як адпаведнасць мастацкай праўдзе характараў, створаных пісьменнікам.

Важнейшыя характэрныя  асаблівасці дыялогаў у літаратурна-мастацкіх  творах М. Зарэцкага, стылістычныя функцыі  мовы персанажаў у структуры мастацкага цэлага разгледжаны ў працах Л.У. Шчэрбы, В,У. Вінаградава, Р.А. Будагава, М.Я. Цікоцкага і іншых даследчыкаў. Гэтыя вучоныя надаюць вялікую ўвагу прызначэнню размоўных элементаў у мастацкім дыялогу—функцыя сігналу гутарковасці, а “дыялагічны стыль становіцца рэалістычным, г.зн. арыентуецца на сапраўднасць, на яе сімвалічнае і тыповае ўяўленне” [4, c.214]. Аднак не менш важным з’яўляецца і другое прызначэнне элементаў вусна-гутарковага маўлення ў літаратурна-мастацкім творы—выконваць функцыю характарыстычную, г.зн. актыўнае выкарыстанне гутарковых элементаў як сродку моўнай характарыстыкі персанажа, на што ўказвае В.Б. Сірацініна. Яна зазначае, што майстэрства пісьменніка заключаецца ў тым, каб “мінімумам сігналаў гутарковасці стварыць уражанне, што людзі кажуць, размаўляюць, вядуць гутарку і адначасова перадаць чытачу патрэбныя звесткі” [13, c.77-78].

Паколькі мастацкія  дыялогі з’яўляюцца стылізацыяй  пад вусна-гутарковае маўленне і  своеасаблівым прыдаткам да аўтарскай  мовы, як бы яе працягам, але з удзелам  дзейных асоб, яны маюць сваю спецыфіку і ў форме рэплік-стымулаў і рэплік-рэакцый, і ў працэсе непасрэднай камунікацыі, якая праходзіць спантанна. Пытальна-адказавая форма рэплік, што чаргуюцца паміж сабой, не абавязкова павінна заключаць у сабе пытальны сказ (рэпліка-стымул) і сцвярджальны ці адмоўны сказ (рэпліка-рэакцыя). У творах М. Зарэцкага зафіксаваныя разнастайныя тыпы дыялогаў з “адступленнем” ад агульнапрынятага. Напрыклад:  

–Усяго  атрада не буду браць. Выберу чалавек  пятнаццаць… 

–Глядзі, каб мала не было… Гэта ж не злодзей які, банда цэлая…

–Гэта мая справа. Адказнасць бяру на сябе.

–Добра… Я сам таксама паеду.

–Яшчэ лепей. Толькі з умовай: мне не замінаць…  Загадаў ніякіх, акрамя маіх… Там  ты не начальнік, а падуладны…

–Аб гэтым не турбуйся. Я не маю ніякага намеру памыкацца на тваю вайсковую ўладу. Усе загады твае буду спаўняць няўхільна.

–Ну, я пайшоў…Увечары зайду да цябе, пагамонім.

–Заходзь  на кватэру!

–Добра… (“Ворагі”)

 

–Марылька!

–Ну?

–Ці ведаеш ты, што мы з табой абое дурні?..

–Як гэта? (“На маладое”).

Як вынікае  з працытаванага, гутарковыя сінтаксічныя канструкцыі ў дыялогах з’яўляюцца неабходным сродкам мастацкай выразнасці. У творах пісьменніка асноўнымі  такімі адзінкамі выступаюць наступныя:

 1. Важная прымета дыялогаў—гэта элiпсic. Вусна-гутарковая форма камунікацыі цесна звязана з законам эканоміі, які аддае перавагу і найбольш лаканічнаму выражэнню думкі, і афармленню не толькі яе самой, але і састаўных элементаў, нават асобных словаформ. Таму няпоўныя і неразвітыя сказы стылістычна важныя як сродак лаканічнага маўлення. Змест такіх канструкцый вызначаецца зместам папярэдняй або наступнай рэплікі. Непаўната рэплік у дыялагічнай мове тлумачыцца тым, што пры размове няма неабходнасці паўтараць ужо сказанае раней, таму гаворачая асоба часта апускае ў рэпліцы словы з выказвання свайго суразмоўцы і перадае толькі новую інфармацыю. [1,c.97]. Шырокае выкарыстанне няпоўных  канструкцый у прозе М.Зарэцкага звязана і з дынамікай дыялога, у выніку чаго паўтор у рэпліцы аднаго з удзельнікаў гутаркі элементаў папярэдняга выказвання субяседніка становіцца і непатрэбным, і немагчымым, бо паўтор выклікае перагружанасць дыялагічнай мовы. Няпоўныя сказы—норма літаратурнага дыялога, па-за яго межамі іх сэнс становіцца незразумелым, нават абсурдным:

—Ну як, хлопцы?..

—Ляжаць.

—Усе?

—Да аднаго?

—Хто страляў?

—Я…

—Ты, Грышка?

—Я.

—Навошта?

—Не мог саўладаць… здаравенны… ледзь мяне не прыбраў…

—Прыстрэліў?

—Так точна (“Ворагі”);

—Вы куды ідзіцё?

—Дахаты.

—А дзе ваша хата?

—На Ленінскай (“Бель”).

Прыведзеныя дыялогі з’яўляюцца трапнымі замалёўкамі з натуры, амаль што дакладныя копіі бытавых дыялогаў з нешматслоўнымі, лаканічнымі рэплікамі персанажаў і г.д. Неразвітыя і няпоўныя сказы-рэплікі надаюць літаратурна-мастацкаму маўленню непасрэднасць, эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць.

2. Далучальныя і парцэляваныя канструкцыі ў дыялогах М. Зарэцкага з’яўляюцца своеасаблівым экспрэсіўным сродкам, які стварае ўражанне непасрэднасці маўлення, калі фраза складваецца як бы “на хаду”, без папярэдняга абдумвання. Такое экспрэсіўнае падкрэсліванне слоў ці групы слоў, якое далучаецца да ўжо выказанага зместу як дабаўленне дадатковых звестак і тлумачэнняў апраўдана стылістычнымі мэтамі і абумоўлена ў першую чаргу закладзенымі ў іх багатымі магчымасцямі выражэння сэнсавых і эмацыянальных адценняў:

  —І пан там?

  —Там… частуе… І пані, і паненка… Прыгожая, каб яе пярун! (“Ворагі”).

3. Зваротак—спецыфічная рыса дыялогу. У складзе рэплік выкарыстоўваюцца агульнараспаўсюджаныя ў літаратурнай мове тыпы звароткаў: развітыя і неразвітыя, адзіночныя, паўторныя, складаныя і групавыя. У дыялогах зваротак служыць галоўным чынам для таго, каб прыцягнуць увагу рэцыпіента да прадмета паведамлення, выканаць загад, просьбу таго, хто гаворыць, адказаць на пытанне, выразіць душэўную спагаду, сардэчнасць, пяшчотнасць, ласку і інш. У гэтых выпадках гаворачая асоба, называючы субяседніка і выражаючы свае адносіны да яго, выкарыстоўвае зваротак для стварэння непасрэднасці маўлення. Найбольш тыповай і ўжывальнай формай выражэння зваротка з’яўляецца форма назоўніка ў назоўным склоне з паясняльнымі словамі або без іх, прыметнікі, стылістычныя разнавіднасці звароткаў-тропаў, формы клічнага склону і інш.:

–Ой, мой сыночак, ці не замысліў ты што? Глядзі, беражыся…

–Не бойся, мама!... Я—круткі, мяне голымі рукамі не возьмеш…(“У віры жыцця”).

4. Пытальныя канструкцыі як тыповы экспрэсіўны сродак. Яны вылучаюцца:

а) прызначэннем—ставіць перад субяседнікам пытанне, на якое ён павінен адказаць, і ў выглядзе чарговага пытання сфармуляваць сцвярджэнне, якому пытальная форма  надае эмацыянальную афарбоўку. Тут яскрава выдзяляюцца дзве группы: сказы-пытанні, што патрабуюць адказу (прамое пытанне, пытанне-прапанова, пытанне-меркаванне і інш.); сказы-пытанні, якія змяшчаюць у сабе адказ (пытанні-пярэчанні, клічныя пытанні, пытанні-перакананні і г.д.):

–Што, дзеткі, можа, казку вам збаяць?

–Збай, татачка!—у адзін голас прагукалі (“Бель”).

б) своеасаблівай  інтанацыяй:

–Як жа я ў калгас, калі бацькі не йдуць? Што я з імі зраблю?

–Не хочуць—не трэба. Ідзі адна (“Пачатак шчасця”).

5. Пабуджальныя сказы ў дыялагічнай мове перадаюць агульнае значэнне ўздзеяння на субяседніка, пабуджэння яго да дзеяння, выражаюць розныя волевыяўленні гаворачай асобы. У агульным значэнні пабуджэння такіх сказаў выдзяляюцца разнастайныя адценні: загад, патрабаванне, прапанова, заклік, просьба і інш [1, c.95].

а) 2-й асобы  загаднага ладу адзіночнага або  множнага ліку (асноўная форма выражэння  пабуджэння):

–Ну, дакуль сядзець будзеце! Выхадзі на вуліцу!

–Хлопцы, бяры іх! (“У віры жыцця”);

 

–Кіньце ўжо смяяцца. Я ж думаў, можа, вам гэта нялоўка…

–А, дзякую… Ну сядайце ў мяне (“Бель”).

б) 1-й асобы  множнага ліку:

–Даволі ўжо ждаць! Годзе ўжо. Не хоча—не  трэба… абыдземся і без яго… Хадзем усе ў клуб. Там музыка грае… А ён няхай тут адзін астаецца.

Народ адказаў дружным гудам:

–Хадзем!.. Годзе!.. Далоў яго! (“У велікодную ноч”).

в) 3-й асобы  адзіночнага або множнага ліку ў  спалучэнні з часціцай хай (няхай):

–Няхай жыве Чырвоная Армія! Ура!..

–Ура! Ура! Чырвоная Армія! (“У віры жыцця”).

6. Сярод шматлікіх відаў сказаў значнае месца ў дыялагічнай мове твораў М. Зарэцкага займаюць клічныя канструкцыі, якія ў адрозненне ад пытальных, пабуджальных, апавядальных сказаў характарызуюцца большай паўнатой значэння, таму што не толькі паведамляюць пэўныя факты, але і выражаюць адносіны гаворачай асобы да іх. Эмоцыі, што перадаюцца клічнымі сказамі, могуць мець разнастайныя адценні: упэўненасці (няўпэўненасці), згоды (нязгоды), папроку, смутку, шкадавання, радасці, замілавання, здзіўлення, прывітання і інш. Граматычнымі сродкамі выражэння эмацыянальнасці служаць узмацняльныя часціцы ж (жа), ну і, то; выклічнікі ой, ай, эй, эх; спецыяльныя клічныя словы і спалучэнні займеннікавага характару; указальныя часціцы вось дык, вось (ось), вунь (унь), гэта і г.д [1, c.96].

З выражэннем адцення здзіўлення ў творах М. Зарэцкага выступаюць такія сказы:

З выражэннем папроку:

–Нічога. Вам, маладым, гэта не шкодзіць.

–У, стары які!... Падумаеш! (“Бель”).

З выражэннем згоды:

–Ладна! Давай лепей памяркуемся, як спрытней гэта абляпаць!

–Давай памяркуемся!.. (“Ворагі”).

7. Нярэдка рэплікі дыялогаў афармляюцца ў выглядзе сінтаксічна непадзельных сказаў. Паводле значэння і функцыі ў дыялагічнай мове твораў М. Зарэцкага выдзяляюцца сказы сцвярджальныя (Так, Ага, Угу, Ну, Аге, Правільна, Вядома і г.д.), адмоўныя (Не, Няпраўда), пытальныя (Дзе, Куды, Калі, і інш.), эмацыянальна-ацэначныя (Ура! Ну-ну! Эх! і г.д.), пабуджальныя (Прэч! Ну! і інш.). Асобна вылучаюцца так званыя выклічнікі моўнага этыкету, якія не маюць значэння сцвярджэння або адмаўлення, не выражаюць экспрэсіўна-мадальную ацэнку выказвання, але паказваюць адносіны да гаворачай асобы:

Информация о работе Гутарковы синтаксис у мастацким дыялогу