Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Октября 2015 в 17:03, реферат
Старажытны перыяд гісторыі Беларусі займае вельмі важнае месца ў развіцці беларускіх зямель. Менавіта ў гэты час на тэррыторыі Беларусі афармляюцца першыя княствы – з’яўляецца беларуская дзяржаўнасць. Становішча гэтых княстваў неаднаразова змяняецца. Але як самастойныя, так і ў складзе Кіеўскай Русі, яны вядуць складаную знешнепалітычную дзейнасць. Усё гэта не можа не цікавіць цяпер сапраўднага патрыета Рэспублікі Беларусь, які жадае ведаць гісторыю сваёй краіны з пачатку ўзнікнення дзяржаўнасці.
У 1222 —1223 гт. манголы прайшлі вогненнай віхурай праз Іран, Закаўказзе, трапілі ў Прычарнаморскія стэпы, разбілі плямёны полаўцаў і 31 траўня 1223 г. упершыню сустрэліся са славянскімі паўднёварускімі дружынамі. Вядомая бітва на р. Калка стала прадцечай цэлай эпохі ў жыцці ўсходнеславянскіх зямель. У гэтай бітве разам з іншымі загінуў і князь Юрый нясвіжскі (праўда, некаторыя гісторыкі лічаць гэтыя летапісныя звесткі памылковымі)36. У 1237 г. тумены хана Батыя падышлі да Разанскага княства, каб пакласці пачатак агульнавядомаму мангола-татарскаму ігу.
Трынаццаць гадоў спатрэбілася захопнікам для падрыхтоўкі іх нашэсця на Еўропу. 3 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі.
У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маскву. Знііггчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русь, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў37.
Першая хваля мангольскай навалы закранула паўднёвую Беларусь. У 1240 г. флангавыя атрады на чале з ханамі Гуюнкам і Кайданам уварваліся ў паўднёвую Беларусь, захапілі і разрабавалі Мазыр, Тураў, Пінск, Бярэсце. Па археалагічных звестках, яны напалі на Гомель і захапілі гарадскі пасад. Летапіс паведамляе, што галіцкі князь Даніла ў 1240 г. не мог пад’ехаць да Брэста «ради смрада великого убиенных множества в поле лежащих»38. Верагодна, тут адбылася вялікая бітва, у якой загінула многа мангола-татар, бо хрысціяне сваіх нябожчыкаў пасля боек заўсёды хавалі. Паводле бела-руска-літоўскіх летапісаў, той іх часткі, якая лічыцца легендарнай, вялікі князь Міндоўг разграміў каля горада Крутагор’я войскі хана Койдана. Многія з татр утапіліся ў Прыпяці і Дняпры, а сам Кайдан ледзь выратаваўся. 3 таго часу мястэчка пачало называцца Койданава (сучасны Дзяржынск).
У летапісным паданні знаходзім і расказ аб паражэнні татар «за Мазыром на рацэ Акунёўцы». Летапісец паведамляе, што рускія і літоўскія князі з Турава, Друцка, Луцка, Кіева і іншых гарадоў «пошли против цара Курдаса і всее рати его Завольское и вдарылися в полки межы собою, и вчынили бои вельми великии от пораня оли ж до вечора»39. Татары былі разбіты.
Але набегі татарскіх туменаў на беларускія землі былі эпізадычнымі. У 1258 г. хан Бурундай разам з Васількаю Раманавічам уладзіміра-валынскім напаў на Нальшаны (паўночны захад Беларусі). Паўтараліся напады ў 1259, 1275 і 1287 гг. У гэтых паходах мангола-татары, як заўсёды, рабавалі маёмасць, зводзілі людзей у палон, каб прадаць пасля на нявольніцкіх рынках. Але накласці пастаянную даніну, усталяваць пастаянную ўладу і кіраванне праз выдачу мясцовым князям «ярлыкоў», як ім гэта ўдалося зрабіць у рускіх землях, на Беларусі татары не змаглі.
Гэта можна растлумачыць шэрагам прычын. Па-першае, да часу набліжэння да заходнерускіх зямель іх сілы былі ў значнай меры аслаблены і абяскроўлены цяжкай барацьбой насельніцтва паўночна-ўсходніх і паўднёвых зямель Русі (бітва пад Разанню, на рацэ Сіці, пад Казельскам, паблізу Смаленска, абарона Кіева, Чарнй гава і іншых гарадоў), а таксама народаў Пярэдняй Азіі, Каўказа і Паволжа40. Праўда, татара-манголы яшчэ змаглі спустошыць Польшчу (тройчьг), Венгрьгю, Маравію і іншьгя землі, але, сустрэўшы моцнае супраціўленне, падпарадкаваць гэтьгя краіньг таксама не здолелі.
Па-другое, заходнія і паўночна-заходнія землі Русі, асабліва Полацкая, Смаленская і Наўгародская, якія ў XIII ст. стрымалі націск крыжаносцаў, бьглі дастаткова моцнымі ў ваенных адносінах.
Па-трэцяе, у саюзе з князямі заходнерускіх зямель у гэты час знаходзіліся князі літоўскія, якія мелі немалыя і добра ўзброеныя сілы.
Акрамя таго, у адрозненне ад паўднёва-рускіх земляў, дзе шматлікія княствы перажывалі час феадальнай раздробленасці і заняпаду, у 1230 — 1240 гг. утварылася маладая цэнтралізаваная дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае. Яно аб'яднала літоўскія і полацкія землі.
Адносіны з літоўскімі пляменамі змяняліся на працягу часу. Так, «Повесть временных лет» паведамляе, што кіеўскі князь Яраслаў Мудры ў 1040 г. зрабіў паход у Літву. Відаць, у ім прымаў удзел і полацкі князь Брачыслаў. Зімой 1131—1132 гг. на Літву хадзіў кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч сумесна з Усеваладам Гродзенскім і іншымі князямі. У сярэдзіне XII ст. (каля 1159 г.) у літоўскія землі вадзіў свае дружыны адзін з полацка-мінскіх князёў Валадар Глебавіч. У 1191 г. рыхтавалася сумеснае выступленне наўгародскіх і полацкіх князёў. У пачатку XIII ст. супраць Літвы выступалі полацкія (напрыклад, Уладзімір у 1201 г.), чарнігаўскія і смаленскія князі. Частымі былі спусташальныя набегі старажытнарускіх феадальных дружын на яцвяжскія землі.
Гэтыя паходы заканчваліся, як правіла, патрабаваннем даніны. У ліку плямёнаў, якія плацілі даніну Русі, аўтар «Повестн временных лет» называе і «літву». Мяркуюць, што літоўцы ў XII ст. плацілі даніну Полацку, а раней і Кіеву. Аднак няма падстаў сцвярджаць, што літоўскія землі знаходзіліся ў колькі-небудзь трывалай або пастаяннай залежнасці ад старажытнарускіх князёў. Полацкія, віцебскія і мінскія князі іншы раз толькі выкарыстоўвалі літоўскія дружыны ў час феадальных міжусобіц (напрыклад, у 1162, 1180, 1198 гг.)41.
Акрамя атрымання даніны, якая іншы раз мела сімвалічны характар, Старажытнаруская дзяржава, а затым некаторыя княствы, асабліва Полацкае, ставілі перад сабой больш істотныя мэты. Яны імкнуліся захаваць і замацаваць за сабой старыя гандлёвыя шляхі на Захад, умацаваць заходнія і паўночна-заходнія граніцы, панаваць над народамі Усходняй Прыбалтыкі.
У сваю чаргу яшчэ да ўтварэння Літоўскай дзяржавы, г. зн. у XII — пачатку XIII ст., племянныія літоўскія князі рабілі частыя набегі на суседнія рускія землі. У той час іх мэтай быў іне захоп чужой тэрыторыі, а грабеж, захоп палонных, жывёлы і да т. п., што з'яўлялася адной з крыніц накаплення багацця прадстаўнікамі класа феадалаў, які ў той час фарміраваўся. Аб барацьбе полацкіх князёў з літоўскімі сведчыць аўтар «Слова аб палку Ігаравым»: «Изяслав, сын Васильков, позвенел своичми острыми мечамн о шлемы лнтовские». М. Стрыйкоўскі паведамляе, што ў 1205 і ў 1207 гг., «бачачы разлад і нязгоду ўнутраную паміж князямі рускімі, апанаваныя жаданнем здабычы», літоўцы арганізоўвалі паходы на землі рускія. Аб гэтым сведчыць і «Хроніка» Генрыха Латвійскага. Так, полацкі князь Уладзімір у 1212 г. вымушаны быў заключыць нявыгаднае для сябе пагадненне з ордэнам, каб, «возобновив мир, тем легче противостоять литовцам». Паводле звестак Я. Длугаша, у 1216 г. літоўскія дружыны, якія грабілі наваколле Полацка, былі разгромлены і выгнаны смаленскім князем Мсціславам Давыдавічам. Пазней, зімой 1225 г., літоўская раць спустошыла Наўгародскую, Смаленскую і Полацкую землі. Але і гэты паход закончыўся няўдачай для літоўцаў: іх войскі былі разбіты наўгародскім князем Яраславам Усеваладавічам каля Усвятаў42.
Першая палова XIII ст. з'явілася пераломным перыядам у гісторыі Літвы. Да гэтага часу адносіцца пачатак стварэння адзінай раннефеадалыіай Літоўскай дзяржавы і ўмацавання велікакняжаскай улады. Землі ж Русі, наадварот, у тыя гады знаходзіліся ў стадыі найбольшай палітычнай раздробленасці і былі сур'ёзна аслаблены татара-мангольскім нашэсцем і агрэсіяй крыжаносцаў.
3 першай паловы XIII ст. літоўскія князі робяць настойлівыя спробы пашырыць падуладныя ім тэрыторыі за кошт заходнерускіх зямель, разглядаючы іх як дадатковую аснову ўмацавання магутнасці і ўлады ва ўласнай краіне.
У заходнерускіх землях, як і ў іншых частках Русі, спелі перадумовы кансалідацыі. Гандлёвы дагавор 1229 г. Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай і Гоцкім берегам, які меў сілу не толькі на працягу ўсяго XIII ст., але і ў XIV ст., прадугледжваў стварэнне саюзу буйнейшых гарадоў За-ходняй Русі. Дадзены факт можна расцэньваць як праяўленне тэндэнцый да аб’яднання гэтай часткі рускіх зямель. У XIV ст. з’яўляецца назва «Белая Русь» у адносінах да заходнерускіх зямель. З’яўленне паняцця «Белая Русь», больш шырокага і агульнага, чым паняцце асобнай «зямлі», таксама сведчыць аб некаторай ступені кансалідацыі заходнерускіх зямель у гэты час.
Вынікам адносін з Літвой у гэты перыяд стала стварэнне Вялікага княства Літоўскага
Такім чынам, даследаўшы па розным літаратурным крыніцам гістарычныя падзеі на тэрыторыі старажытных беларускіх зямель, можна зрабіць наступныя вынікі:
1 Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 35.
2 Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках. Ч. 1. Мн.: Беларусь, 1993. – с. 93.
3 там жа, с. 94.
4 там жа, с. 94.
5 Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1, Мн.: Вышэйшая школа, 2001. – с. 55.
6 Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1991. с. 11
7 Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1, Мн.: Вышэйшая школа, 2001. – с. 57.
8 Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 56.
9 там жа, с. 56.
10 Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках. Ч. 1. Мн.: Беларусь, 1993. – 91..
11 Загарульскі Э.М. Заходняя Русь. ІХ-ХІІІ стст. – Мн., 1998 - с. 177.
12 Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь. – Мн., 2000. – с. 260.
13 там жа, с. 57.
14 Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь. – Мн., 2000. – с. 260.
15 там жа, с. 260-261.
16 Загарульскі Э.М. Заходняя Русь. ІХ-ХІІІ стст. – Мн., 1998 - с. 178.
17 Парашкоў С. А. Гісторыя культуры Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — с. 15.
18 Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 62-63.
19 Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1, Мн.: Вышэйшая школа, 2001. – с. 58.
20 Алексеев Л.В. Полоцкая земля. Мн.: Наука. – 1966. – с. 283.
21 Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 50.
22 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. – Мн.: Мастацкая літаратура. – 1998. - с. 267.
23 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. – Мн.: Мастацкая літаратура. – 1998. - с. 268-269
24 там жа.
25 Гісторыя Беларускай СССР: у 5 т. Т.1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972 – с. 117.
26 там жа, с. 271.
27 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. – Мн.: Мастацкая літаратура. – 1998. - с. 273.
28 Гісторыя Беларускай СССР: у 5 т. Т.1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972 – с. 117.
29 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. – Мн.: Мастацкая літаратура. – 1998. - с. 272.
30 Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 51.
31 Гісторыя Беларускай СССР: у 5 т. Т.1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972 – с. 117.
32 Дзмітрачкоў П. Знешнепалітычныя ўмовы развіцця беларускіх зямель. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі. ІХ – пер. пал. ХІІІ стст. //Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. - № 4. с. 145-146.
Информация о работе Знешняя палітыка Полацкага княства ў перыяд з 1021 па 1101 гады