Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Октября 2015 в 17:03, реферат
Старажытны перыяд гісторыі Беларусі займае вельмі важнае месца ў развіцці беларускіх зямель. Менавіта ў гэты час на тэррыторыі Беларусі афармляюцца першыя княствы – з’яўляецца беларуская дзяржаўнасць. Становішча гэтых княстваў неаднаразова змяняецца. Але як самастойныя, так і ў складзе Кіеўскай Русі, яны вядуць складаную знешнепалітычную дзейнасць. Усё гэта не можа не цікавіць цяпер сапраўднага патрыета Рэспублікі Беларусь, які жадае ведаць гісторыю сваёй краіны з пачатку ўзнікнення дзяржаўнасці.
3 гэтай мэтай у 1201 г. пры біскупе Альберце (зноў-такі з дазволу полацкага князя) была пабудавана крэпасць Рыга (этымалогія гэтай назвы ад беларускага слова «рыгво» — вусце ракі). Тут жа ў 1202 г. быў утвораны ордэн мечаносцаў. Гэта быў першы, пакуль не ваенны, удар па Полацку. Бо яго галоўная жыццядзейная гандлёвая артэрыя, якая звязала дзяржаву з усёй Заходняй Еўропаю, — Дзвіна — была перакрыта. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кантроль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Балтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках таксама права збіраць даніну з ліваў. Ордэн ствараўся з дакладна акрэсленай мэтай: хрысціянізацыя і заваёва Ніжнядзвінскіх полацкіх зямель.
Першая адкрытая сутычка Полацка з крыжакамі адбылася неўзабаве — у 1203 г., калі Уладзімір полацкі асадзіў замак Ікскюль (Ікесколу) непадалёку ад Рыгі. Полацкі князь зразумеў, нарэшце, сваю памылку і таму месца нападу было выбрана невыпадкова. Менавіта гэты замак разам з першай лацінскай царквой быў закладзены з дазволу Уладзіміра Мейнардам.
У «Хроніцы Лівоніі» напісана: «Полацкі кароль Вальдэмар раптоўна з’явіўся з войскам у Лівонію, аблажыўшы замак Ікесколу. Няўзброеныя лівы не адважыліся супраціўляцца і паабяцалі даць яму грошы. Пасля гэтага, атрымаўшы даніну, кароль спыніў аблогу. Між тым тэўтоны, пасланыя біскупам з самастрэламі і іншай зброяй, занялі замак Гольм, і, калі прыйшоў кароль, каб аблажыць і гэты апошні, яны паранілі ў яго шмат коней і змусілі да ўцёкаў русаў, якія не рашыліся пад абстрэлам перайсці Дзвіну». Як бачым, першая ж баявая сустрэча з крыжакамі закончылася паражэннем для палачан з прычыны болын дасканалай нямецкай зброі. Звяртае на сябе ўвагу вялікае значэнне конніцы ў полацкім войску, якое, магчыма, толькі з яе і складалася22.
Адразу пасля паведамлення аб адступленні полацкага князя ў «Хроніцы Лівоніі» гаворыцца, што кароль Герцыке (ён не названы тут па імені, але з далейшага мы ведаем, што гэта быў Усевалад), падышоўшы да Рыгі з летонамі, забраў жывёлу гараджан, якая была на пашы, захапіў двух святароў, што пілавалі з пілігрымамі лес, а аднаго, які разам з гараджанамі пагнаўся за князем, забіў23.
«Нельга не заўважыць сувязь гэтага факта з папярэднім. Ясна, што дзеянні полацкага і герцыкскага князёў былі ўзгодненымі. Болей за тое, улічваючы вялікую адлегласць Герцыке ад Рыгі, куды наўрад ці пайшоў бы самастойна Усевалад, можна думаць, што полацкі князь па дарозе на ліваў захапіў з сабою і герцыкскага князя, атрад якога, такім чынам, быў дапаможнай сілай і помсціў крыжакам за няўдачу палачан» – адзначае М. Ермаловіч24.
Падзеі 1203 г. азначалі сабою пачатак адкрытай вайны паміж Полацкам і крыжакамі. Важнае значэнне для зыходу яе мелі адносіны да ваюючых бакоў мясцовага насельніцтва. Досыць вялікая тэрыторыя Ніжняга Падзвіння не была ўсюды ў аднолькавай меры асвоена полацкай уладай. Полацкая ўлада выяўлялася найперш у збіранні даніны і аказанні Полацку вайсковай дапамогі. Ва ўсім астатнім плямёны кіраваліся сваімі старэйшынамі і самастойна вялі войны і заключалі саюзы з суседзямі. Зразумела, любая іншаземная ўлада — ці яна моцная, ці яна слабая — непрымальная для пакоранага народа. Таму і полацкае ўладаранне не магло карыстацца асаблівай сімпатыяй тубыльцаў. Аднак справа змянілася з наступленнем крыжакоў. Іх добра арганізаваная ўлада з яе паслядоўнасцю і разнастайнымі метадамі прыгнечання, з яе сталым сістэматычным уціскам у параўнанні з менш арганізаванай полацкай уладай успрымалася прыбалтыйскімі плямёнамі выключна жорсткай і таму з’яўлялася для іх большым злом, чым ранейшая. Асабліва важнае значэнне мела і тое, што палачане не прымушалі залежныя ад іх язычніцкія плямёны Прыбалтыкі пераходзіць у хрысціянства.. Адсюль зразумела, што пад уплывам такіх акалічнасцей і маглі змяніцца адносіны да полацкай улады насельніцтва Прыбалтыкі, у першую чаргу ліваў, якія адразу з'явіліся аб'ектам нямецкай агрэсіі і таму пачалі глядзець на полацкага князя як на моцную апору ў іх барацьбе з крыжакамі. Гэтым і было выклікана з'яўленне таемнага ад немцаў ліўскага пасольства ў Полацку ў 1206 г., якое хацела схіліць караля да выгнання тэўтонаў.
Такім чынам, у 1206 г. у Полацк прыбылі паслы ад ліваў. Яны прасілі Уладзіміра дапамагчы выгнаць крыжаносцаў. Уладзімір згадзіўся і накіраваў у прыбалтыйскія землі сваіх ганцоў, якія, «рассыпаўшыся ва ўсе бакі... пачалі клікаць ліваў і лэтаў... з'явіцца са зброяй»25.
«Лівы прыйшлі не столькі з намерам выканаць волю караля, г. зн. полацкага князя, колькі пасадзейнічаць пагібелі хрысціян. Аднак лэты, хоць і заставаліся яшчэ язычнікамі, усё ж былі добрай думкі аб жыцці хрысціян і, жадаючы ім дабра, не з'явіліся на гэтыя каварныя, як характарызуе іх Генрых, перагаворы, і нават падарункі, паднесеныя ім палачанамі, не змаглі схіліць іх супроць тэўтонаў», - расказвае М. Ермаловіч26.
Аднак выступленне супраць крыжаносцаў было дрэнна падрыхтавана і скончылася няўдачай перш за ўсё з-за таго, што не былі ўзгоднены дзеянні саюзнікаў. Лівы выступілі першымі, але пацярпелі паражэнне. Спачатку ім удалося захапіць Гольм, у якім быў забіты святар Іаан. Аднак рыцары вярнулі сабе Гольм і нанеслі вялікія страты лівам. У ліку забітых быў старэйшына Ако, які разам з іншымі прасіў караля полацкага выступіць на вайну з рыжанамі. Рыцары былі асабліва ўзрадаваны смерцю Ако і, адсекшы яму галаву, паслалі яе як трафей свайму біскупу27.
Даведаўшыся аб гэтым; на дапамогу лівам накіраваўся полацкі князь Уладзімір. Ен «сабраў войска з усіх канцоў свайго каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў, сваіх сяброў, і з вялікай храбрасцю спусціўся ўніз па Дзвіне на караблі», — піша храніст. Войскі палачан 11 дзен асаджалі Гольм, які з'яўляўся ключом да Рыгі28.
Вось як апісвае асаду Гольма М. Ермаловіч: «Заўважыўшы, што тэўтоны знаходзяцца ў замку, палачане пайшлі далей і, раптоўна падышоўшы да замка Гольм, акружылі яго з усіх бакоў. Лівы ж, якія не ведалі аб прыходзе полацкага войска, адны пабеглі і схаваліся ў лясах, астатнія далучыліся да тэўтонаў і заперліся ў замку. Балістарыі ўзышлі на валы і пераранілі мноства палачан. Апошнія, са свайго боку, не ведаючы прымянення балісты, але вопытныя ў стральбе з лука, біліся шмат дзён і ранілі многіх на валах. Яны сабралі вялікі касцёр з бярвенняў і стараліся падпаліць умацаванні, але старанні гэтыя былі дарэмныя, а пры зборы лесу многія з іх былі паранены балістарыямі. Таму кароль полацкі паслаў ганцоў да жыхароў Тарэйды, да лэтаў і ўсіх вакольных язычнікаў, каб усе яны выступілі ў паход супроць рыжан. Людзі з Тарэйды адразу ж з радасцю сабраліся да караля, і было даручана ім збіраць дровы, каб падпаліць замак. А паколькі зброі для абароны яны не мелі, то пры збіранні дроў вялікае мноства людзей было перабіта нечаканымі стрэламі. Лэты ж і самі не прыйшлі і ганцоў не прыслалі. Прыладзілі палачане і невялікую кідальную машыну, на ўзор тэўтонскіх, але, не ведаючы майстэрства кідаць каменне, ранілі многіх у сябе, пападаючы ў тыл»29.
Баючыся, што крыжаносцы атрымаюць падмацаванне, палачане знялі асаду.
Нямецкія рыцары былі ўзброены лепш за палачан, іх рады няспынна папаўняліся новымі сіламі, ім дапамагалі паўночна-нямецкія гарады. Поспеху рыцараў садзейнічдлі германскі імператар і рымскі папа, а таксама правіцелі іншых краін феадальнай Еўропы.
Паміж Полацкам і Рыгай знаходзілася некалькі невялікіх падначаленых Полацку княстваў, якія выконвалі ролю славянскіх фарпостаў па рэчышчы Дзвіны. Іх насельніцтва было змешанае, часткова славянскае, часткова балцкае.Цэнтрамі гэтых княстваў былі гарады Кукенойс і Герцыка. Кіравалі Герцыке і Кукенойсам князі славянскага паходжання. Каб падабрацца бліжэй да Полацка, крыжакі накіравалі дзейнасць супраць гэтых маленькіх княстваў. У 1205 г. вялікі атрад лацінскіх рыцараў-вандроўнікаў пасяліўся ўсяго ў трох мілях ад Кукенойса. Небяспека станавілася ўсё больш яўнай. Але на адкрытую канфрантацыю з Рыгай кукейноскі князь Вячка (Вячаслаў) адважыўся не адразу, бо ваенныя сілы былі яўна няроўныя. У 1205 і 1207 гг. Вячка заключае з ордэнскім біскупам мірныя пагадненні, нетрываласць і часовасць якіх была зразумела абодвум бакам. Згодна з пагадненнямі Вячка губляў частку падначаленай яму тэрыторыі і ўласную незалежнасць. Пастаяннью сутычкі з асобнымі рыцарскімі атрадамі прывялі нават да таго, што ў Кукейносе пасяліліся нямецкія рыцары. Сам Вячка аднойчы трапіў да іх у палон, але па загаду біскупа быў адпушчаны. Мірыцца са станам біскупскага васала Вячка не жадаў, але і ўтрымаць пад сваёй уладай княства таксама не мог. Не атрымаўшы дапамогі ад Полацка, у 1207 г. ён адважыўся на рашучы крок — перабіў са сваёй дружынай немцаў, спаліў Кукейнос і пайшоў, як апавядае «Хроніка Ліваніі», у «Русію» Горад і княства цалкам перайшлі ў рукі крыжакоў30.
У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў заснаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн, крыжаносцы разграбілі і падпалілі Герцыке.
Полацкі князь забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. He зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю.
У 1210 годзе паміж рыжскім епіскапам Альбертам і полацкім князем Уладзімірам быў заключаны мірны дагавор. Згодна з дагаворам, Полацк захоўваў свае права на атрыманне даніны ад ліваў.
«Вядома, біскуп, калі ўжо лівы фактычна былі пад ордэнскай уладай, мог наогул адмовіць Полацку ў даніне з іх. Але, улічваючы сваё крытычнае ста-новішча ў Лівоніі і ў сувязі з усеагульнай нянавісцю да сябе, ён вымушаны быў пайсці на кампраміс, згадзіўшыся на штогадовую выплату даніны Полацку або самімі лівамі, або біскупам за іх. Бясспрэчна, другое было больш выгадна для Ордэна, бо не дапускала непасрэднага кантакту Полацка з лівамі, а таксама давала магчымасць біскупу спаганяць з ліваў большую даніну і нацкоўваць іх гэтым самым на Полацк, адначасова прысвойваючы частку яе (а то і большую) сабе. Часткова і часова гэтая ўмова задавальняла полацкага князя, 6о давала яму магчымасць і надалей атрымліваць даніну з ліваў, што, відаць, было важна для папаўнення полацкай казны», - піша М. Ермаловіч.
Праз два гады адбыліся новыя перагаворы паміж палачанамі і немцамі. Князь Уладзімір прапанаваў рыжскаму епіскапу адмовіцца ад хрышчэння ліваў, інакш ён пагражаў «спаліць усе замкі Лівоніі, а разам і саму Рыгу». Але Уладзімір не змог дабіцца свайго, распачаць жа неадкладныя ваенныя дзеянні яму было, відаць, не пад сілу. У той жа час на Полацкую зямлю пачалі рабіць набегі літоўскія феадалы, што разам з міжфеадальнымі ўсобіцамі аслабляла ваенныя сілы палачан. Перагаворы скончыліся пагадненнем, паводле якога полацкі князь быў вымушаны адмовііцца ад ніжняга Падзвіння і ад даніны з насельніцтва, але з умовай, што купцам будзе адкрыты свабодны шлях па Дзвіне31.
Аднак барацьба палачан супраць крыжаносцаў на гэтым не скончылася. У 1214 г., парушыўшы дагавор, рыцары зноў напалі на Герцыке, але былі разбіты літоўскімі войскамі, пакліканымі на дапамогу герцыкскім князем Усеваладам. Горад з часткай княства некаторы час заставаўся ў руках Усевалада.
У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў атручаны крыжакамі.
П. Дзмітрачкоў вызначае наступныя прычыны няўдачы Полацка ў барацьбе з крыжаносцамі:
«Па-першае, праявілася недаацэнка полацкімі і іншымі суседнімі славянскімі князямі той небяспекі, якую неслі для іх крыжаносцы. Гэта дало магчымасць ім замацавацца ў Прыбалтыцы і стварыць апорныя пункты для далейшага прасоўвання на ўсход.
Па-другое, Ордэн умела выкарыстоўваў супярэчнасці паміж плямёнамі, якія насялялі раён Ніжняга Падзвіння, і здолеў схіліць іх на свой бок, адарваць ад Полацка і нават супрацьпаставіць іх Полацкаму княству. Полацк фактычна адзін супрацьстаяў Ордэну. Толькі пазней, з 40-х гг. XIII ст., у гэту барацьбу ўключыліся Пскоў і Ноўгарад.
Па-трэцяе, трэба мець на ўвазе і той факт, што крыжаносцы ў ваенных адносінах былі добра падрыхтаваныя, мелі найноўшую па тым часе еўрапейскую зброю. Феадалы каталіцкіх дзяржаў Заходняй Еўропы пастаянна папаўнялі шэрагі крыжаносцаў, давалі ім велізарныя сродкі, што забяспечвала Ордэн як людскімі сіламі, так і неабходнымі ваеннымі і матэрыяльнымі рэсурсамі»32.
У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход пачаўся паспяхова. У Прыбалтыцы не было вялікіх войскаў, магутных крэпасцей, і жыхары яе былі ўзброены горш за закаваных у латы рыцараў. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Pycі. Калі б аб’ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але. як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія. суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова33.
У 1236 г. пад Шаўлямі нямецкія крыжакі пацярпелі моцнае паражэнне ад літоўскіх плямён. У 1237 г. яны былі разбіты пад Драгічынам валынскім князем Данілам.
Для ўмацавання сваёй магутнасці мечаносцы аб’ядналіся з Прускім (Тэўтонскім) ордэнам (1237 г.). Галоўную ролю адыгрываў больш вядомы ў Еўропе Тэўтонскі ордэн. Але ордэн мечаносцаў, які з гэтага часу зваўся Лівонскім (Інфлянцкім), таксама працягваў існаваць.
Аб'яднаная ордэнская дзяржава пачала пагражаць літоўскім, рускім, а пазней і польскім землям. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.
«Нямецкая агрэсія ў Прыбалтыцы прыйшлася на час, каяі Полацкае кпяства перажывала складаны перыяд унутраных сутычак, вынікаў феадальнай раздробленасці, - піша Э. Загарульскі. - Нават перад тварам грознай небяспекі полацкія князі не спынялі міжусобіц, часта выстуітаючы адзін супраць аднаго. Іх барацьба супраць ордэна насіла разрознены і няўзгоднены характар. Да таго ж якраз у гэты час на Полацкую зямлю ўсё часцей сталі рабіць спусташалыіыя набегі літоўцы, якія карысталіся аслабленнем заходніх зямель Русі. Весці барацьбу адначасова з ордэнам і літоўцамі ў тых умовах было надзвычай цяжка, і Полацк спрабаваў дабіцца падтрымкі ад Смаленска, які перажываў у той час прыкметны ўздым. Абодва княствы звязвалі агульныя інтарэсы захавання і ўмацавання гандлёвага шляху па Заходняй Дзвіне.
Страціўшы Кукейнос і Герцыке, каптроль над выхадам воднага шляху ў Балтыйскае мора, Полацк усё ж мог спыніць наступленне рыцараў у глыбіню Русі і сыграў ролю перадавой апоры на шляху нямецкай агрэсіі»34.
Упартая барацьба з ордэнам працягвалася і пазней.
Калі ў асіміляваных славянамі балтыйскіх, вугра-фінскіх і скіфа-сармацкіх народаў Еўропы працэс разлажэння рода-племяннога ладу да XII ст. ужо даўно закончыўся, у выніку чаго склаліся самастойныя феадальныя дзяржавы, то ў народаў Цэнтральнай Азіі ў XII ст. ён толькі набіраў сілу. Па вызначэнні гісторыка Л. Гумілёва, у азіяцкіх народаў адбываўся «пасіянарны выбух» (перыяд нечакана моцнага ўнутранага развіцця)35. Вынікам гэтага на пачатку XII ст. у манголаў утварылася вялікая дзяржава на чале з Чынгіз-Ханам. Не маючы ўнутраных механізмаў сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства, дзяржава мангола-татар магла існаваць толькі пры ўмове экстэнсіўнага пашырэння сваіх межаў, экспансіі і прысваення вынікаў працы іншых народаў. 3 гэтай мэтай манголы стварылі жорсткую таталітарную сістэму дзяржаўнага кіравання, якая была заснавана на войску. Пачаўся іх актыўны націск на Захад. У 1219 г. орды манголаў знішчаюць старажытнейшую сярэднеазіяцкую дзяржаву Харэзмшахаў. Сцёрты з твару зямлі гарады Бухара, Самарканд, Ургенч, Мерв.
Информация о работе Знешняя палітыка Полацкага княства ў перыяд з 1021 па 1101 гады