Восстание Костюшки. Итог

Автор: Пользователь скрыл имя, 10 Августа 2011 в 19:57, курсовая работа

Краткое описание

У дадзенай працы будуць разгледжаны прычыны паўстання, яго ход як на тэрыторыі Польшчы, так і на землях ВКЛ, а таксама вынікі. Значная ўвага будзе звернута на разглядзе біяграфіі кіраўніка паўстання, ураджэнца Беларусі Тадэвуша Касцюшкі.

Оглавление

УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ
ГЛАВА 2. ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА. ШЛЯХ ДА КІРАЎНІКА ПАЎСТАННЯ.
ГЛАВА 3. ПАДРЫХТОЎКА ПАЎСТАННЯ І Т. КАСЦЮШКА
ГЛАВА 4. ПАЎСТАННЕ 1794 Г. ПАЧАТАК. ХОД.
ЗАКЛЮЧЭННЕ

Файлы: 1 файл

Восстание Костюшки. Итог.doc

— 170.00 Кб (Скачать)

     Пасля гэтых падзей у Беларусі пад кантролем паўстанцаў фактычна заставалася толькі Гародня з часткай Гародзенскага павета. Сюды ненадоўга пераехала Цэнтральная Дэпутацыя ВКЛ. Пад Гародню сцягваліся ўцалелыя паўстанцкія аддзелы Т.Ваўжэцкага з Жамойці, А. Хлявінскага і П. Грабоўскага з-пад Вільні. Тут знаходзіліўся і Я. Ясінскі. 29 верасня ў Гародню ўсяго на адзін дзень прыехаў Т. Касцюшка. Ён аддаў загад пакінуць Гародню і ўсе сілы накіраваць на абарону Варшавы. 30 верасня апошнія паўстанцкія атрады пакінулі горад.

     Ваенная і палітычная сітуацыя складвалася не на карысць паўстанцаў і ў Польшчы. Пасля паражэння 6 чэрвеня каля мястэчка Шчаканіцы і заняцця 15 чэрвеня Кракава прускімі войскамі Т. Касцюшка быў вымушаны адступіць да Варшавы. Ён арганізаваў абарону горада і прымусіў у жніўні-верасні 1794 г. адысці ад яго прускія войскі і расійскі корпус пад камандаваннем генерала Ферзена. Становішча паўстанцаў значна пагоршылася, калі Аўстрыя, пашыраючы тэрыторыю сваёй акупацыі, пачала наносіць удары з поўдня. Касцюшка спрабаваў адбівацца на ўсе бакі.

      Супраць другога рускага корпуса пад  камандаваннем генерала Ферзена, які  пачаў наступленне з паўднёвага захаду, Т. Касцюшка выставіў рэшткі атрада Серакоўскага і частку свайго рэзерву. На дапамогу яму павінна была падысці  дывізія пад камандаваннем генерала Панінскага, але той не выканаў загаду Т. Касцюшкі і да месца бітвы дывізія не прыйшла. 10 кастрычніка пад Мацяёвіцамі каля 15 тыс. паўстанцаў на чале з Т. Касцюшкам далі бой колькасна большаму корпусу генерала Ферзена. Скончыўся ён на карысць расійскага боку. Т. Касцюшка быў цяжка паранены і трапіў у палон27. Разам з генералам Серакоўскім, І. Камінскім, Князевічам ён быў перавезены ў Пецярбург. Там начальнік паўстання апынуўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе пад пільным наглядам правёў два гады. Пасля вызвалення ў 1796 г. з вязнення Т. Касцюшка выехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, але ў 1790 г. вярнуўся ў Заходнюю Еўропу. Памёр Т. Касцюшка 15.10.1817 у Швейцарыі ў Салюры (каля г. Залатурна). Пахавалі яго там 19 кастрычніка. Пазней (22-23 чэрвеня 1818 года) астанкі Т. Касцюшкі ўрачыста перанесены ў Кракаў і змешчаны ў каралеўскім замку Вавелі. Яго смерць выклікала шырокі водгук ва ўсім свеце. У многіх краінах, дзе жылі эмігранты з былой Рэчы Паспалітай, ушанавалі памяць К. памінальнымі службамі ў касцёлах і сходамі.

     Разгром значных сіл паўстанцаў і выключэнне з кіраўніцтва паўстаннем найбольш таленавітага дзеяча, якім быў Т. Касцюшка, прадвызначылі ход далейшых падзей. Нягледзячы на тое, што 12 кастрычніка  Найвышэйшая Нацыянальная Рада прызначыла замест Касцюшкі здольнага і разумнага чалавека, яго земляка Тамаша Ваўжэцкага, замяніць прызнанага кіраўніка паўстання ён не змог. Не маючы спецыяльнай вайсковай падрыхтоўкі, а таксама часу для арганізацыі абароны сталіцы, Т. Ваўжэцкі не меў ніякіх шанцаў на перамогу над такім вопытным праціўнікам, якім з’яўляўся А. Сувораў. Корпус яго ў гэты час рухаўся на Варшаву.

      4 лістапада штурмам будучы генерал-фельдмаршал  узяў прадмесце Варшавы Прагу,  вынішчыў пры гэтым да адзінага  чалавека ўсіх яе абаронцаў.  Варшава капітулявала. Пасля гэтага кароль Рэчы Паспалітай і яго прыхільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы. За паспяховае задушэнне паўстання Сувораў атрымаў як узнагароду ва ўласнасць з Брэсцкай эканоміі 13 279 прыгонных сялян.

     16 лістапада здалося паўстанцкае  войска на чале з Ваўжэцкім. Паўстанне, у якім удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх слаёў польскага, беларускага, літоўскага грамадства на чале са шляхтай (усяго каля 150 тыс. чалавек, у тым ліку у Беларусі і Літве 30-40 тыс. чалавек), было задушана. Пачалася расправа з удзельнікамі паўстання У Смаленску следчая камісія разглядала справы кіраўнікоў інсургентаў. Ужо на пачатку яе дзеяння былі асуджаны 85 афіцэраў. Па некаторых падліках, усяго было адпраўлена ў ссылку або пакарана іншым чынам больш за 12 тыс. чалавек. 20 тыс. паўстанцаў было інтэрніравана ў Аўстрыі, 3 тыс. – у Прусіі28.

     Падаўленне  паўстання 1794 г. дазволілі Расіі, Аўстрыі  і Прусіі перайсці да канчатковай  ліквідацыі Рэчы Паспалітай. Перагаворы аб апошнім падзеле дзяржавы пачаліся яшчэ падчас змагання з паўстаннем і доўжыліся амаль год. Вывезены ў Пецярбург Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25 лістапада 1795 г. вымушаны быў адмовіцца ад трона ў страчанай дзяржаве. Канчатковае вызначэнне межаў апошняга падзелу Рэчы Паспалітай паміж краінамі-падзельніцамі адбылося ў ліпені 1796 г. Апошнія дамовы паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, звязаныя з ліквідацыяй дзяржавы, былі падпісаны ў 1797 г. Пры гэтым было ўстаноўлена, што ніхто з трох манархаў не будзе мець права выкарыстоўваць тытул польскага караля і вялікага князя літоўскага.

     Апошні  падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў  кастрычніку 1795 года. Картографы ўсёй Еўропы перароблівалі палітычныя карты, пасоўваючы граніцы Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Да Расійскай імперыі адышла апошняя ацалелая частка ВКЛ з Вільняй, герцагства Курляндскае, Заходняя Валынь і частка Холмскай зямлі агульнай плошчай 120 тыс. км2. Насельніцтва ўласна беларускіх зямель у складзе Віленскага, Наваградскага, Гарадзенскага і часткі Берасцейскага ваяводстваў складала да 840 тыс. чалавек. Аўстрыя атрымала Кракаўскае, Сандамірскае, Люблінскае, часткі Мазавецкага, Берасцейскага і Падляшскага ваяводстваў памерам 47 тыс. км2 з насельніцтвам 1 млн. 500 тыс. жыхароў. Прусія атрымала большую частку Мазавецкага ваяводства разам з Варшавай, часткі Падляшскага, Гарадзенскага, Троцкага ваяводстваў і Жамойці памерам у 48 тыс. км2 з насельніцтвам каля 1 млн. чалавек. Пры гэтым частка этнічна беларускіх зямель (Беластоцкая акруга да 1807 г. таксама апынулася ў Прускім каралеўстве.)29

ЗАКЛЮЧЭННЕ

     Паўстанне 1794 г., якое ўзначаліў наш зямляк Тадэвуш Касцюшка, было пратэстам супраць другога падзелу Рэчы Паспалітай і магнатаў, што захапілі ў ёй уладу ў выніку стварэння Таргавіцкай канфедэрацыі. Кіраўнікі паўстанцаў імкнуліся адрадзіць незалежнасць дзяржавы ў межах 1772 года, аднавіць прынятую ў 1791 годзе Канстытуцыю і працягваць рэформы.

     У пачатку паўстання Т. Касцюшка і  іншыя яго кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстанцаў па прычыне ўцягнення  іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак Прусія і Аўстрыя аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай і тым самым не далі магчымасць тут вызваленчаму руху спалучыцца з сацыяльнымі пераменамі, здольнымі памяняць састарэлыя парадкі. Больш за ўсё суседнія манархіі палохала магчымасць узнікнення новай, рэфармаванай, не выключна шляхецкай, а ўсесаслоўнай Рэчы Паспалітай, у якой сапраўды маглі б запанаваць воля, роўнасць і незалежнасць.

     У час, калі Рэч Паспалітая супрацьстаяла  тром магутнейшым дзяржавам Еўропы, Францыя здолела ўмацавацца і ў далейшым атрымаць перамогу над членамі антыфранцузскай кааліцыі. Сваёй гібеллю Рэч Паспалітая выратавала рэвалюцыйную Францыю. Для Беларусі паўстанне 1794 г. стала першым этапам паступовага фарміравання ўласнага нацыянальна-вызваленчага руху, які развіваўся ў наступныя часы.

     Беспаспяховасць паўстання 1794 г. была прадвызначана  ўжо з першых яго крокаў. Няўзгодненасць дзеянняў кіраўніцтва, хістанні ў найбольш важных пытаннях – вызваленні сялян, ліквідацыі феадальных перажыткаў і г. д. – звузілі яго сацыяльную базу. Слабай была буржуазія, асабліва ў ВКЛ. Яго не падтрымалі асноўныя масы сялянства, гараджане, а кансерватыўныя колы шляхты ў кіраўніцтве паўстаннем імкнуліся да таго, каб не дапусціць шырокага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Т. Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстанцаў. Акрамя таго, Т. Касцюшка баяўся абаперціся на просты народ. Яго палохала рэвалюцыйная праграма Якуба Ясінскага і намер таго аднавіць дзяржаўную незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага. Адначасова царызм вёў хітрую прапаганду сярод беларускага сялянства, абяцаючы яму забраную ў «паноў-бунтаўнікоў» зямлю. Найвышэйшая Літоўская Рада была абвінавачаная ў сепаратызме й дзеяннях супраць «вуніі братніх народаў» і распушчаная, што значна аслабіла паўстанне.

     Няўдача паўстання прадвызначыла ліквідаванне Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы. Па-сутнасці, трэці падзел рыхтаваўся яшчэ напярэдадні паўстання, і толькі пащстанне магло, у выпадку перамогі, прадухіліць яго правядзенне.

СПІС  ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Анішчанка  Я. Канстытуцыя 3 мая 1791 // Энцыклапедыя  гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4 / Беларус.  Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны  рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1997. – 432 с.: іл. – С. 88-89.

2. Анішчанка  Я. Таргавіцкая канфедэрацыя // Энцыклапедыя  гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2001. – 591 с.: іл. – С. 505.

3. Гісторыя  Беларусі: У 2 ч. Ч.1 Са старажытных  часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І .П. Крэнь, І. І. Коўкель, С. В. Марозава, С. Я. Сяльвестрава, І. А. Фёдараў. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 656 с. – С. 574-575.

4. Гісторыя  Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у  часы Рэчы Паспалітай (XVII XVIII) / Ю. Бохан, В. Голубеў, У. Емельянчык і інш.; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2004. – 344 с.; іл.

5. Грыцкевіч  А. Найвышэйшая Літоўская Рада // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М – Пуд / Беларус.  Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны  рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.  – Мн.: БелЭн, 1999. – 592 с.: іл. – С. 272.

6. Грыцкевіч  А. Найвышэйшая Нацыянальная Рада // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М – Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1999. – 592 с.: іл. – С. 272.

7. Грыцкевіч  А. Паўстанне 1794 у Польшчы, Беларусі  і Літве // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М – Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1999. – 592 с.: іл. – С. 446–447.

8. Грыцкевіч  А. Цэнтральная дэпутацыя Вялікага  княства Літоўскага // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея – Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2003. – 616 с.: іл. – С. 119.

9. Емельянчык  У П. Віленскія якабінцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк – Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1994. – 537 с.: іл. – С. 446–447.

10. Емельянчык  У. П. Рацлавіцкая бітва 1794 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2001. – 591 с.: іл. – С. 115.

11. Паланецкі  універсал // Энцыклапедыя гісторыі  Беларусі: У 6 т. Т. 5. М – Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1999. – 592 с.: іл. – С. 380.

12. Таляронак  С. В. Віленскае паўстанне 1794 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк – Гімн / Беларус.  Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1994. – 537 с.: іл. – С. 273–274.

13. Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларус. Мінуўшычыны / Маст. А. У. Александровіч і інш. – 2-у выд., дап. – Мн., Полымя, 1993. – 270 с.: іл.

14. Юхо  Я. Мацяёвіцкая бітва 1794 // Энцыклапедыя  гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М  – Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і  інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 1999. – 592 с.: іл. – С. 100.

15. Юхо  Я., Емельянчык У. “Нарадзіўся я ліцьвінам…”: Тадэвуш Касцюшка. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 68 с., [9] арк. іл.; партрэт. – (Нашы славутыя землякі).

Информация о работе Восстание Костюшки. Итог