Восстание Костюшки. Итог

Автор: Пользователь скрыл имя, 10 Августа 2011 в 19:57, курсовая работа

Краткое описание

У дадзенай працы будуць разгледжаны прычыны паўстання, яго ход як на тэрыторыі Польшчы, так і на землях ВКЛ, а таксама вынікі. Значная ўвага будзе звернута на разглядзе біяграфіі кіраўніка паўстання, ураджэнца Беларусі Тадэвуша Касцюшкі.

Оглавление

УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ
ГЛАВА 2. ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА. ШЛЯХ ДА КІРАЎНІКА ПАЎСТАННЯ.
ГЛАВА 3. ПАДРЫХТОЎКА ПАЎСТАННЯ І Т. КАСЦЮШКА
ГЛАВА 4. ПАЎСТАННЕ 1794 Г. ПАЧАТАК. ХОД.
ЗАКЛЮЧЭННЕ

Файлы: 1 файл

Восстание Костюшки. Итог.doc

— 170.00 Кб (Скачать)

     У канцы сакавіка 1794 г. да паўстання  далучыліся землі Вялікага княства Літоўскага. Яно пачалося з выступленняў часцей войска ВКЛ 16 красавіка ў Шаўлях. У гэты дзень быў абвешчаны “Шавельскі акт” паўстання, падпісаны ў асноўным вайскоўцамі. Заклікаючы да паўстання, яго ўдзельнікі на чале з А. Хлявінскім вызначылі мэтай “вяртанне свабоды Айчыне”, перамогу над тыраніяй і пакаранне здраднікаў.

     Ужо з другой паловы 1793 г. Вільня стала  адным з цэнтраў падрыхтоўкі  паўстання ў Рэчы Паспалітай. Рэвалюцыйная ідэалогія будучага выступлення  засноўвалася на бачанні яго не толькі вайсковым, але і ўсесаслоўным рухам з выразным антыманархічным і антыфеадальным адценнем. У ноч з 22 на 23 красавіка паўстанцы захапілі Вільню. Каля 700 чалавек рэгулярнага войска ВКЛ, размешчанага ў сталіцы, пры дапамозе некалькіх соцень мясцовых жыхароў, у выніку нечаканага нападу захапіла ў палон болш за 1000 чалавек з расійскага акупацыйнага гарнізона разам з генералам Арсеньевым. Частка гарнізона на чале з маёрам М. Тучковым здолела прабіцца з Вільні.

     24 красавіка ў Вільні быў урачыста  прыняты і абвешчаны “Акт паўстання народа Вялікага княства Літоўскага”. Згодна з ім утвараўся свой незалежны орган па кіраўніцтву паўстаннем – Найвышэйшая Рада ВКЛ на чале з якабінскім палкоўнікам, кіраўнік корпуса інжэнераў ВКЛ Якубам Ясінскім16. У яе склад увайшлі ў большасці прадстаўнікі левага крыла шляхецка-буржуазнага блока і прадстаўнікі асобных тэрыторый ВКЛ: наваградскі ваявода Восіп Весялоўскі, мінскі кашталян Міхаіл Абуховіч, аршанскі маршалак Мікалай Храпавіцкі, стараста мінскі Міхал Бжастоўскі, рэчыцкі падкаморы Станіслаў Валовіч, стражнік ВКЛ Ігнат Гелгуд, прэзідэнт г. Вільні Антоній Тызенгауз і інш. Аднак галоўным кіраўніком паўстання Найвышэйшая Рада ВКЛ прызнала Т. Касцюшку. У гэты ж дзень 2328 чалавек падпісалі віленскі акт аб пачатку паўстання і далі прысягу на вернасць яму. 24 і паўторна 25 красавіка ад імя Найвышэйшай Рады ВКЛ быў абвешчаны “Універсал да ваяводстваў і паветаў правінцый Вялікага княства Літоўскага і гарадоў вольных”. У ім былі акрэслены галоўныя прыярытэты паўстання – “здабыццё свабоды і роўнасці грамадзянскай”, выгнанне расійскіх акупацыйных войскаў, вяртанне ўсіх анексіраваных зямель ВКЛ17.

     Неабходна заўважыць, што з самага пачатку  паўстанне ў Беларусі і Літве  набыло свае адметныя рысы, якія не прадугледжваліся кракаўскім актам. Істотным быў ужо сам факт утварэння Найвышэйшай Рады ВКЛ, органа самастойнага ў асноўных пытаннях (арганізацыя войска, скарбу і нават вядзення магчымых міжнародных сувязяў). Акрамя таго, Найвышэйшая Рада ВКЛ выступіла з больш радыкальнымі заклікамі, чым кіраўніцтва паўстання ў Польшчы.

     Першыя  дакументы, абвешчаныя ў Вільні, былі з насцярожанасцю ўспрыняты ў  Польшчы. Віленскім актам ад 24 красавіка  фактычна было адноўлена ранейшае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, значна абмежаванае Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. Аднак неабходнасць змагання з агульным ворагам, наяўнасць супольных мэт у паўстанні больш аб’ядноўвала, чым раз’ядноўвала дзве часткі дзяржавы.

     Стварэнне асобнай Найвышэйшай Рады ў Вільні мела дваістае значэнне. З аднаго боку, абвяшчалася аўтаномія ВКЛ і, нягледзячы на пастанаўленне Канстытуцыі 3 мая аб адзіных органах кіравання, яго права на ўтварэнне свайго паўстанцкага ўрада. Аднак каардынацыя ваенных дзеянняў абедзьвюх частак дзяржавы сведчыла аб трывалым саюзе. Яшчэ да стварэння ў Вільні Найвышэйшай Рады, Берасцейскае ваяводства разам з Кобрынскім паветам абвясцілі аб далучэнні да Акта паўстання Кракаўскага ваяводства, а потым, калі становішча стала ўскладняцца, звярнуліся да Т. Касцюшкі з просьбай, каб ён узяў кіраванне ваеннымі дзеяннямі на Берасцейшчыне ў свае рукі. Падобным чынам зрабілі і гарадзенцы.

     З членаў Найвышэйшай Рады ўтварылася яе “дэпутацыі” – забеспячэння, публічнай бяспекі, скарбу і таемная (для кіраўніцтва ваеннымі аперацыямі). Прадугледжвалася дапаўненне першапачатковага (з 29 асоб) складу Рады дэлегатамі ад ваяводстваў і паветаў. У такім разе яна мела ўсе падставы ператварыцца ў самастойны паўстанцкі ўрад. З мая Найвышэйшая Рада ВКЛ прызначыла Я. Ясінскага галоўнакамандуючым над усімі паўстанцкімі сіламі ў краі і прысвоіла яму званне генерал-лейтэнанта.

     24 красавіка ў Вільні быў створаны  найвышэйшы рэвалюцыйны Крымінальны  суд. 25 красавіка згодна з яго  рашэннем гетман таргавічан Шымон  Касакоўскі, як здраднік і галоўны  памагаты расійскіх акупацыйных  войскаў быў павешаны на вулічным  ліхтары на пляцы перад віленскай ратушай. 14 мая тут жа быў павешаны экс-маршалак Таргавіцкай канфедэрацыі І. Швыкоўскі18.

     У перыяд паўстання ў ВКЛ функцыянавала  да 23 “парадкавых камісій”: дзве ваяводскія – берасцейская і віленская і 21 павятовая. Большая частка з іх цалкам ці часткова дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, ахопленай паўстаннем. Але колькасць камісій не была пастаяннай. Яна змянялася ў залежнасці ад ходу ваенных дзеянняў. У кожным павеце акрамя “парадкавых камісій” абіраўся і дзейнічаў так званы “генерал земянскі” ці “генерал міліцыі”. Ён дапамагаў “парадкавым камісіям” у арганізацыі паспалітага рушання і ўзначальваў добраахвотныя паўстанцкія фарміраванні. На сваёй пасадзе “генерал земянскі” пасля адпаведнага прадстаўлення Цэнтральнай Дэпутацыі ВКЛ ці ваяводскай “парадкавай камісіі” зацвярджаўся Т. Касцюшкам, які падпісваў адпаведны “патэнт”19.

     Паўстанне на Беларусі пашыралася. 28 красавіка  ў Гародне была створана мясцовае кіраванне – парадкавая камісія. У красавіку-маі паўстанцы ўзялі  ўладу ў Бэярэсці, Ваўкавыску, Слоніме, Наваградку, Ашмянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе, у Жамойці. Паўстанцкія атрады прабіліся нават на тэрыторыю, якая была далучана да Расійскай імперыі паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай. Расійскія войскі вымушаны былі адступіць за мяжу 1793 г. – да Менска, Нясвіжа, Пінска. У канцы мая інсургенты ўзялі Пінск, а атрад пад кіраўніцтвам генерала Грабоўскага дайшоў да Бабруйска. Адна з першых буйнейшых сутычак на тэрыторыі ВКЛ адбылася 7 мая 1794 г. каля в. Паляны ў Ашмянскім павеце. Я. Ясінскі нанёс тут паражэнне расійскаму войску. Другая буйная бітва беларускіх паўстанцаў пад камандаваннем Я. Ясінскага з расійскім войскам адбылася 25 чэрвеня пад в. Солы, каля Смаргоні. Але гэта быў ужо іншы час, менш спрыяльны для паўстанцаў20.

     З сярэдзіны мая 1794 г. Т. Касцюшка падзяліў паўстанцкае войска на тры корпусы на чале з Я. Ясінскім, Я. Хлявінскім і П. Грабоўскім. У войску ВКЛ не аказалася галоўнакамандуючага, кожны камандзір дзейнічаў сам па сабе. 4 чэрвеня зноў агульнае кіраванне паўстанцкімі сіламі ў ВКЛ было сканцэнтравана ў адных руках і даручана не адоранаму ваеннымі здольнасцямі генералу Міхалу Вяльгорскаму, які сваёй бяздзейнасцю пацвердзіў поўную няздатнасць да гэтай пасады.

     Радыкальныя дзеянні Найвышэйшай Рады на чале з Я. Ясінскім напалохалі правае крыло кіраўніцтва паўстаннем. Пад націскам кансерватараў Т. Касцюшка вымушаны быў 4 чэрвеня зняволіць Я. Ясінскага з пасады кіраўніка Найвышэйшай Рады. Уступаючы ўціску шляхецкіх колаў, якім не падабалася рэвалюцыйная рашучасць Ясінскага і віленскіх якабінцаў, Касцюшка абвінаваціў Найвышэйшую літоўскую раду ў дзеяннях, накіраваных супраць “уніі братніх народаў”, распусціў яе і 10 чэрвеня 1794 г. стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства (куды ўвайшлі памяркоўныя дзеячы паўстання, што асцерагаліся ўзбройваць сялянства), ужо поўнасцю падпарадкаваную сабе і Найвышэйшай Нацыянальнай Радзе ў Варшаве, якая такім чынам узяла пад свой кантроль кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі21. Палітыка ў адносінах да сялян стала больш асцярожнай і нерашучай. Гэта выкарысталі царскі ўрад і камандаванне расійскага войска. Царскія генералы абяцалі сялянам-паўстанцам амністыю і перадачу ў кіраванне маёнткаў, секвестраваных у паўстанца-паноў. Шмат сялян паверыла абяцанням і адышло ад паўстання.

     Боязь Касцюшкі разарваць з абмежаванай шляхецкай праграмай, абаперціся на народ, здольны ўзняцца на барацьбу толькі пры ўмове сапраўднага скасавання прыгнёту, пазбавіла паўстанне той сілы, якая магла прывесці яго да перамогі. Да таго ж адмаўленне роўнасці Літвы і Беларусі з Польшчай, што было засведчана стварэннем Цэнтральнай дэпутацыі, аслабіла запал і беларуска-літоўскай шляхты. Усё гэта ў самым хуткім часе адбілася няўдачамі.

     На  пачатку мая Касцюшка, які так  і не здолеў прабіцца ў бок Варшавы, адышоў у лагер пад Паланцом, каб забяспечыць сабе свабоду манёўру. 7 мая ён выдаў Паланецкі універсал, які ўсталёўваў новыя заканадаўчыя нормы. Згодна з ім абвяшчалася апека ўрада над сялянамі, якія абвяшчаліся асабіста вольнымі. Зямля, як і раней, пакідалася ў валоданні памешчыкаў. Пайсці ад пана селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама паведаміўшы камісію кіравання аб месцы перасялення. Памешчык не меў права перасяляць з зямлі, якой яны карысталіся. Скарочана была паншчына: на два дні там, дзе яна была больш за чатыры дні на тыдзень, на адзін дзень там, дзе паншчына складала ад двух да чатырох дзён, і на палову дня пры аднадзённй паншчыне. Сяляне заклікаліся старанна выконваць свае абавязкі адносна памешчыкаў, клапаціцца аб гаспадарцы, не адмаўляць памешчыку ў выпадку яго жадання наняць іх на працу. Спецыяльныя камісіі павінны былі сачыць за выкананнем усталяванняў універсала. Адзін з артыкулаў гэтага дакумента папярэждваў, што ў выпадку невыканання памешчыкамі пунктаў новага заканадаўства, яны будуць прыцягвацца да суда і разглядацца як ворагі паўстання22. Паланецкі універсал меў ярка выражаны кампрамісны характар. Т. Касцюшка, імкнучыся прыцягнуць на свой бок сялян, адначасова не хацеў страціць саюзнікаў сярод шляхты. Паланецкі універсал пайшоў значна далей, чым усе папярэднія рэформы ўрада Рэчы Паспалітай. На жаль, нават гэтыя палавінчатыя меры не выконваліся шляхтай. Супраць палажэнняў універсала выступілі вярхі каталіцкага духавенства. Нягледзячы на гэта, палітыка Т. Касцюшкі ў дачыненні да сялянства дала свой плён. Па няпоўных падліках, у час паўстання на тэрыторыі Рэчы Паспалітай дзейнічала каля 800 сялянскіх атрадаў, у некаторых бітвах прымала ўдзел да 6 тыс. сялян-касінераў.

     У пачатку чэрвеня палітычная і  ваенная сітуацыя пачала складвацца не на карысць паўстанцаў. Рускія і прускія войскі аб’ядналі свае сілы. Намаганні Т. Касцюшкі перашкодзіць гэтаму аб’яднанню былі беспаспяховымі. Нягледзячы на колькасную перавагу аб’яднаных руска-прускіх сіл (24 тыс. чалавек супраць 12 тыс. чалавек), 6 чэрвеня ён прыняў бой каля мястэчка Шчакаціны. Бітва скончылася цяжкім паражэненем паўстанцаў. Т. Касцюшка адвёў свае войскі, якія панеслі значныя страты. У выніку гэтага паражэння паўстанцы пакінулі Кракаў, які 15 чэрвеня занялі прускія войскі23.

     Новае паражэнне пацярпелі паўстанцы 8 чэрвеня пад Хелмам. Такім чынам быў адкрыты шлях да Варшавы расійскаму корпусу, які наступаў з тэрыторыі Валыні. Аднак нягледзячы на паражэнні, паўстанне пашыралася. У канцы чэрвеня пачаліся выступленні ў Курляндыі, паўстанцы захапілі Лібаву. Але ў пачатку ліпеня аб’яднаныя руска-прускія войскі аблажылі Варшаву, якую разам з часцямі рэгулярнай арміі Рэчы Паспалітай абараняла апалчэнне з гараджан. 20 ліпеня ўспыхнула паўстанне на землях, якія адышлі да Прусіі паводле другога падзелу. Гэта прымусіла Фрыдрыха II адцягнуць частку сваіх войскаў. За імі адышла і руская армія.

     12-16 чэрвеня М. К. Агінскі (член  Найвышэйшай Рады ВКЛ) спрабаваў  глыбокім рэйдам узняць паўстанне  ў Менскай губерніі. Ён атрымаў  дазвол ад Я. Ясінскага на  правядзенне разведвальна-дыверсійнага рэйду ў напрамку Мінска. 12 чэрвеня ён выйшаў з-пад Вільні на чале асабовага аддзела колькасцю 500 чалавек (200 чалавек кавалерыі пад камандваннем маёра Т. Корсака і 300 стральцоў, узброеных і забяспечаных уласным коштам самога Агінскага) і накіраваўся пад Валожын. Там Агінскі разбіў невялікі расійскі гарнізон, захапіўшы пры гэтым значныя запасы вайсковай амуніцыі, харчавання, і рушыў на Івянец. 16 чэрвеня пад Вішнёвам паўстанцаў сустрэлі і разбілі расійскія войскі. Толькі рэшткі аддзела змаглі разам з Агінскім прабрацца пад Крэва да Я. Ясінскага24.

     У сярэдзіне лета рускія войскі пачалі паступова выціскаць паўстанцаў з тэрыторыі Беларусі. Расійскія  войскі імкнуліся захапіць сталіцу  ВКЛ Вільню. 17-18 ліпеня першая спроба ўзяць яе штурмам не ўдалася. Але з гэтага часу расійскія войскі далёка ад горада ўжо не адыходзілі. Расійскае камандаванне сканцэнтравала 3 корпусы (12 тыс. салдат) пад камандаваннем генералаў Б. Кнорынга, І. Германа, П. Цыцыянава і зноў кінула іх на Вільню. 11 жніўня горад быў акружаны і пасля бою 12 жніўня капітуляваў. Дывізіі войска ВКЛ адступілі да Гродна, куды пераехалі паўстанцкія ўлады25.

     Яшчэ  да шзяцця Вільні, каб адцягнуць  адсюль іх сілы, а таксама дапамагчы  сваім паплечнікам у Польшчы, у жніўні былі арганізаваны два найбуйнейшыя дыверсійныя рэйды беларускіх паўстанцаў на Віцебшчыну, Меншчыну і Магілёўшчыну. Іх узначальвалі М. Агінскі і С. Грабоўскі. У жніўні М. К. Агінскі з новым атрадам рушыў праз Браслаўшчыну на Дынабург (Даўгаўпілс). Але вызваліць горад не ўдалося. Вестка аб захопе расійскім войскам Вільні 12 жніўня прымусіла паўстанцаў павярнуць назад.

     Бадай самую маштабную спробу палепшыць  справы паўстанцаў у Беларусі зрабіў у канцы жніўня – пачатку верасня  падпалкоўнік Стэфан Грабоўскі. Яго 3-тысячны  атрад правёў новы рэйд у Мінскую губернію, прайшоў праз Івянец, Ракаў, Койданава, Пухавічы, Асіповічы, Бабруйск, але быў вымушаны адступіць на Глуск і Любань і 4 верасня ў выніку Любанскага бою быў разбіты. Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання ў Беларусі Т. Касцюшка ўскладаў на дзеянні корпуса генерала К. Серакоўскага. У канцы ліпеня ён накіраваўся з-пад Высокага праз Шарашова на Слонім. Яго задачай было прыкрыццё Вільні адначасова недапушчэнне захопу Берасця.

     17 верасня непадалёку ад Кобрына,  каля в. Крупчыцы, з раніцы і да трэцяй гадзіны дня працягвалася найбуйнейшая бітва часоў паўстання на тэрыторыі Беларусі. З абодвух бакоў у ёй узялі ўдзел каля 20 тыс. чалавек. Войскі Серакоўскага былі вымушаны адступіць пад ціскам корпуса А. Суворава, які хуткім маршам з турэцкай мяжы праз Украіну нечакана з’явіўся на Беларусі. Пасля крупчыцкай бітвы Серакоўскі адвёў асноўную частку сваіх сіл пад Берасце, разлічваючы перагрупаваць іх і дачакацца абяцаных падмацаванняў з Польшчы, каб потым зноў прыняць бой, перакрыць Сувораву шлях на Варшаву. Але ўжо 19 верасня, зноў нечаканым абыходным манёўрам праз Мухавец А. Сувораў на світанні ўдарыў па пазіцыях К. Серакоўскага пад Берасцем. Гэты нечаканы напад прывёў да поўнага разгрому корпуса К. Серакоўскага26.

Информация о работе Восстание Костюшки. Итог