Колер і свет у творчасці А. Салаўя

Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Февраля 2013 в 17:24, контрольная работа

Краткое описание

У сучаснай лінгвістычнай навуцы адной з актуальных і прыарытэтных з’яўляецца праблема колерабачання мастацкага тэксту. Даследаванне сістэмы колерабачання многімі замежнымі і некаторымі айчыннымі навукоўцамі дазваляе меркаваць, што ў апошнія гады акрэсліваецца новы напрамак у мовазнаўстве, які можна ахарактарызаваць паняццем “лексічная каларыстыка".

Оглавление

Глава I. Праблема колерабачання мастацкага тэксту

1.1 Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры

1.2 Сістэма колера - і святлоабазначэння мастацкага твора

Глава ІІ. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя

2.1 Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем

2.2 Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя

2.3 Храматычныя каларонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя

2.4 Асаблівасці люксонімаў у паэтычных зборніках

Файлы: 1 файл

Колер і свет у творчасці А.docx

— 42.86 Кб (Скачать)

 

Эстэтычныя погляды пісьменніка  здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная, аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.

 

Статыстычны аналіз сведчыць, што колеравая палітра ў мове паэтычных твораў А. Салаўя ўключае 70 розных назваў колеру, 135 розных адценняў колеру, якія аб’яднаны ў 7 колеравых  кодах (4 храматычных і 3 ахраматычных). Найбольшай частотнасцю вызначаюцца  блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова часта ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся  каларонімы жоўты і чырвоны.

 

Аналіз храматычнай групы  каларонімаў у разгледжаных зборніках  дазволяе выявіць каляровую палітру  паэта. Можна сказаць, што для  паэзіі А. Салаўя характэрна шырокае  ўжыванне колеранайменняў “халоднага”  спектру. У гэты ж час рэдкаўжывальнымі з’яўляюцца колеры “чырвоны", “жоўты”  і іх адценні.

 

Можна зрабіць вывад пра  тое, што А. Салавей адносіцца  да поліхромных паэтаў, паколькі ў  мове яго паэтычных твораў адзначаюцца  каларатывы розных груп, выяўляецца разнастайнасць колернага адлюстравання рэчаіснасці, прадстаўленая вачыма паэта.

 

Спіс літаратуры

 

 

Аўрамчык М. Пакутныя вандроўнікі // Полымя. - 1996. - №11, - с.278 - 284.

 

Бабіч Ю.М. Колеравая і  светлавая эстэтыка ў мове твораў Я. Коласа: Манаграфія /Віцебск. УА “ВДУ імя П.М. Машэрава; 2002. - 127 с.

 

Бабіч Ю.М. Семантычныя палі “Колер” і “Святло" ў мове твораў Я. Коласа: Аўтарэф. дыс. на атрыманне  вучонай ступені канд. філал. Навук/ БДУ. - Мн.: 1999. - 17 с.

 

Бахилина Н.Б. История цветового  значения в русском языке. - М., - 1975. - 288 с.

 

Бецольд В. Учение о цветах по отношению к искусству. - СпБ. - 1978. - 208 с.

 

Васючэнка П. Магістр паэзіі з вёскі Крысава // Крыніца, - 1997, - №6.

 

Грамадчанка Т. “За любоў  да цябе я пакутаваць мушу… // Роднае слова. - 1993. - №4, с.14 - 24.

 

“Жыву і дыхаю, мой Край, табою…” Алесь Салавей 1922 - 1978 // Савік Л.С. Пакліканыя: літ. Беларускага  замежжа. - Мн.: 2001, - с.351 - 413

 

Кожынава А.А. Ідэя святла ў вобразнай сістэме малітваў К. Тураўскага // Веснік БДУ, сер.4. Філалогія. - 1994, - №1, - с.21-24.

 

Лапацінская В. Колеравыя  функцыі эпітэтаў у творчасці  паэтаў 60-сятнікаў // Бел. - руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства. Зб. навук. Артыкулаў.7 Міжнар. навук. Канферэнцыі. - Віцебск, - 2006. - с.410-412.

 

Ляшчынская В.А. Слова ў  паэзіі Я. Купалы. - Мн., Бел. навука, 2004. - 272 с.

 

Марціновіч А. Дзе ж  ты, храм праўды? - Мн.: Маст. літаратура., 1996. - с.171 - 190.

 

Никулина Т.Е. Цветовые прилагательные в языке различных жанров русского фольклора. Автореф. дис. Моск. гос. пед. институт. - М., 1989. - 16 с.

 

Паршина В.Л. Закономерности функционирования цветовых слов в поэтических  произведениях Н.А. Некрасова / Ленингр. гос. институт. - Л., 1983. - 19 с.

 

Русецкий В.Ф. Ключ к слову: Беседы о языке художественной литературы: Пособие для учителей. - Мн.: Экоперспектива, 2000. - 128 с.

 

Салавей А. Жыццё і паэтычная  спадчына Алеся Салаўя // Крыніца, - 1997, - №6, - с.2.

 

Трыпуціна Т.М. Аналіз слова  і фразеўжывання ў мастацкім  тэксце: з нарысаў пра мову Я. Брыля. Вучэбны дапаможнік/ “Мінскі дзярж. пед. Інстытут", - Мн. - 1984. - 76 с.

 

Юрэвіч А.Л. Слоўнік лінгвістычных  тэрмінаў. - Мн.: Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і  прафесіянальнай адукацыі БССР. - 1962. - 246 с.


Информация о работе Колер і свет у творчасці А. Салаўя