Колер і свет у творчасці А. Салаўя

Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Февраля 2013 в 17:24, контрольная работа

Краткое описание

У сучаснай лінгвістычнай навуцы адной з актуальных і прыарытэтных з’яўляецца праблема колерабачання мастацкага тэксту. Даследаванне сістэмы колерабачання многімі замежнымі і некаторымі айчыннымі навукоўцамі дазваляе меркаваць, што ў апошнія гады акрэсліваецца новы напрамак у мовазнаўстве, які можна ахарактарызаваць паняццем “лексічная каларыстыка".

Оглавление

Глава I. Праблема колерабачання мастацкага тэксту

1.1 Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры

1.2 Сістэма колера - і святлоабазначэння мастацкага твора

Глава ІІ. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя

2.1 Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем

2.2 Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя

2.3 Храматычныя каларонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя

2.4 Асаблівасці люксонімаў у паэтычных зборніках

Файлы: 1 файл

Колер і свет у творчасці А.docx

— 42.86 Кб (Скачать)

 

Прыблізна тое жа назіраецца пры параўнальным аналізе колеравых  пераваг еўрапейцаў і азіятаў. Калі белы і чырвоны колеры з’яўляюцца дастаткова частотнымі ў творах нашых  пісьменнікаў, то ў мастакоў слова  Усходу яны рэдкаўжывальныя. І наадварот, высокай прадуктыўнасцю вызначаюцца  шэры і карычневы (колеры пяску, гор), якія пры гэтым не нясуць адмоўнай характарыстыкі.

 

Такім чынам, шэраг розных фактараў уплывае на выбар таго ці іншага калароніма або люксоніма, на фарміраванне колеравай і светлавой  эстэтыкі.

 

 

1.2 Сістэма колера - і святлоабазначэння  мастацкага твора

 

 

У любым літаратурным творы  ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая і светлавая лексіка, якая валодае істотным семантычным, сінтагматычным і канатацыйным патэнцыялам.

 

Распрацоўка праблемы колера-святлоабазначэнняў патрабуе адпаведнай тэрміналогіі, якая забяспечвала б шматаспектнае даследаванне згаданых моўных адзінак.

 

Беларуская каларыстычная  тэрміналогія практычна нераспрацаваная. Нягледзячы на тое, што ў замежным (перш за ўсё расійскім) мовазнаўстве праблема колераабазначэння атрымала дастаткова шырокае асвятленне, пытанні  адпаведнай тэрміналогіі і там вырашаюцца толькі часткова. Верагодна, таму, што  даследаванні праводзяцца, як правіла, з пункту гледжання традыцыйных  інтралінгвістычных аспектаў.

 

Пры экстралінгвістычным  аналізе ўзнікае неабходнасць у  шырокім коле тэрмінаў, якія дазволілі  б максімальна поўна апісаць  сістэму колераабазначэнняў пэўнага  твора.

 

Сёння для намінацыі лексікі  са значэннем колеру адны навукоўцы  ўжываюць тэрмін “колераабазначэнне”, іншыя - “колеравыя словы". Для намінацыі  лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавой лексікі - “люксонім" [2; 16].

 

Першы з прапанаваных тэрмінаў пахадзіць ад лацінскага “color", таму няма неабходнасці больш падрабязна спыняцца на яго этымалогіі. Гэтым  тэрмінам мэтазгодна абазначаць усе  словы з колеравым значэннем (белы, чорны, чырвоны, блакіт). Другі з тэрмінаў паходзіць ад лацінскага “lux”, які  азначае “святло”. Паводле свайго гукавого складу гэты корань - найбольш зручная база для ўтварэння адпаведнага  тэрміну. Словам “люксонім" могуць быць названы лексемы, што маюць  значэнне наяўнасці або сутнасці святла (светлы, бліскучы, цемень). Такім  чынам, усе словы, што абазначаюць  колер і святло, - гэта адпаведна  каларонімы і люксонімы. Для характарыстыкі паўнаты колеру ў каларыстыцы  існуе паняцце “колеравы гон”, які абазначае “якасць колеру, што дазваляе даць яму пэўную назву". Колеравым тонам вызначаюцца  толькі храматычныя, спектральныя каларонімы. Ступені колератону могуць адвольна вар’іравацца ў мастацкім тэксце ў залежнасці ад індывідуальна-аўтарскіх  асаблівасцяў, светаўспрымання пісьменніка.

 

Важнае значэнне для разумення  спецыфікі аўтарскага светабачання мае з’ява “колеравай індукцыі". Названы тэрмін абазначае змяненне характарыстыкі аднаго колеру пад уплывам  сузірання іншага або ўзаемны  ўплыў колераў. Як правіла, колеравая  індукцыя мае месца пры ўжыванні розных каларонімаў у межах аднаго сказа (страфы). Разнавіднацю колеравай  індукцыі можна лічыць “колеравую гармонію” і “колеравую дысгармонію". Колеравая гармонія - гэта камбінацыя пэўных колераў, якія ў сукупнасці рэалізуюць станоўчую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Адпаведна дысгармонія - спалучэнне колераў, што выяўляюць адмоўную канатацыю.

 

Эстэтычныя погляды пісьменніка  ў значнай меры ілюструюць так  званыя няўласныя якасці колеру, якія выкарыстоўваюцца ў творы. Пад няўласнымі якасцямі колеру трэба разумець тэрмічную, аптычную, акустычную і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі. Так, у навуковай літаратуры па колеразнаўству прынята лічыць цёплымі  жоўты, аранжавы і чырвоны, а халоднымі - астатнія спектральныя колеры. Найбольш блізкім уяўляецца белы, а далёкім - сіні колер. Як глухі ўспрымаецца, напрыклад, карычневы, а як звонкі - ярка-чырвоны [2; 14].

 

З колеравай эстэтыкай  цесна звязана паняцце “колеравай сімволікі". Практычна за кожным колерам замацавалася пэўнае сімвалічнае  значэнне. Залаты колер, як правіла, не мае адмоўных асацыяцый, а ілюструе звычайна нешта станоўчае, радаснае, узнёслае. Чорны ж, наадварот, сімвалізуе зло, пакуты, няшчасці. Аднак колеравыя  сімвалы могуць змяняць свой характар у залежнасці ад светапогляду, творчай  манеры пісьменніка. Менавіта праз сімволіку  колеру выяўляецца не толькі ўмоўна-эстэтычная, але і светапоглядная выразнасць.

 

Значыць, разгледжаныя вышэй  тэрміны і паняцці з розных бакоў характарызуюць сістэму колера - і святлоабазначэння мастацкага твора. Каларыстычная тэрміналогія можа быць выкарыстана ў розных галінах  мовазнаўства: этналінгвістыцы, тэралінгвістыцы, псіхалінгвістыцы, а асобныя з  тэрмінаў - у літаратуразнаўстве і  культуралогіі.

 

Такім чынам, падводзячы вынікі папярэдняй главы, трэба адзначыць, што даследаванне сістэмы колераабазначэння  мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць  не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага  твора, але і пра спецыфіку  колерабачання пісьменніка, пра  ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.

 

Для намінацыі лексікі  са значэннем колеру можа быць выкарыстаны  тэрмін “каларонім", а светлавой  лексікі - “люксонім”. Каларонімы і  люксонімы заўсёды з’яўляюцца мастацкім  матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.

 

Эстэтычныя погляды пісьменніка  здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная, аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.

 

Глава ІІ. Колеравая і светлавая  эстэтыка паэзіі А. Салаўя

 

 

2.1 Частотнасць ужывання  колеравых і светлавых лексем

 

 

Частотнасць ужывання пэўных колеравых і светлавых лексем дае падставы для характарыстыкі аўтарскіх асаблівасцяў бачання  свету ў фарбах, вызначэння колеравых  густаў і эстэтычных поглядаў пісьменніка. Гэта, у сваю чаргу, ілюструе спецыфіку  яго творчай манеры і светаўспрымання  ўвогуле.

 

У творах (зборнікі вершаў “Мае песні", “Сіла гневу", “Звіняць званы Святой Сафіі”) адзначана 237 ужыванняў  розных лексічных адзінак са значэннем  колеру і святла. Сюды ж мэтазгодна ўключыць і лексіку з пераносным метафарычным значэннем.

 

 

Табліца 1: Частотнасць каларонімаў, іх падзел паводле прыналежнасці  да пэўных часцін мовыКаларонім Назоўнік Прыметнік Дзеяслоў Дзеепрыметнік

залаты 2 7 1 1

срэбны 3 6 

 

 

зялёны 1 5 

 

 

чырвоны 2 1 1 

 

белы 1 10 1 

 

сіні 5 5 

 

 

сівы 

 

 

шызы 

1 1 

 

чорны 

 

 

шэры 2 4 

 

 

блакітны 7 9 

 

 

жоўты 1 

 

 

 

пажоўклы 

 

 

 

 

 

Такім чынам, выяўлена 86 ужыванняў  каларонімаў. Акрамя пададзенай колькасці  каларонімаў, што абазначаюць “чысты”  колер, існуюць колеравыя кампазіты, якія ўяўляюць сабой камплекс узаемазвязаных кампанентаў, якія характарызуюць разнастайныя колеравыя ці светлавыя адценні:

 

 

Заслалі аранжава-мосяжнай коўдраю  двор;

 

Я гляджу за вакно: панадворкі там жоўта-барвовыя;

 

Узняўшы бел-чырвона-белы сцяг.

 

 

Сярод уласнаколеравых вылучаецца група каларонімаў, якая абазначае  колер апасродкавана, на аснове асацыятыўнай сувязі:

 

 

Раса лугоў, раса крыштальная;

 

Дзе новы ўсход пурпурая зарэе;

 

Ні шэрых вечароў, ні мутных ранняў;

 

Цвіці вяргіннаю зарой;

 

 

Колер такіх кампазітаў лёгка  вызначыць праз супастаўленне з  адпаведна афарбаванымі рэаліямі.

 

Найбольш частотнымі па сваім  выкарыстанні з’яўляюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова часта  ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся  каларонімы жоўты і пажоўклы.

 

Абсалютная большасць  каларонімаў рэпрэзентавана прыметнікамі. Гэта звязана з тым, што колеравыя  лексемы выкарыстоўваюцца пераважна  ў сваім звычайным граматычным  афармленні: колеравая прымета рэалізоўваецца праз прыметнік. Да таго ж, стылістычнае ўжыванне прыметнікаў увогуле тлумачыцца агульнымі ўласцівасцямі гэтай  часціны мовы, якія даюць магчымасць выражаць самыя разнастайныя па сваёй  эмацыянальна-эксрэсіўнай афарбоўцы  прыметы і якасці прадметаў і  з’яў.

 

Неабходна таксама адзначыць  той факт, што сустракаюцца каларонімы выражаныя адноснымі прыметнікамі (макаў цвет, вяргінная зара), а  таксама прыметнікамі са ступенямі  параўнання: сіней, бялей, зеляней (вышэйшая ступень параўнання); найсвятлейшае (найвышэйшая ступень параўнання).

 

 

Табліца 2: Частотнасць люксонімаў, іх падзел паводле прыналежнасці  да пэўных часцін мовыЛюксонім Назоўнік Прыметнік Дзеяслоў Дзеепрыметнік

Ззяць, зігцець 3 

11 

 

знічка 2 

 

 

 

іскрыцца 1 1 3 

 

ясны 

 

 

агністы 6 4 

 

 

зорны 

 

 

светлы 11 6 6 

 

промні 6 2 

 

 

ірдзець 

 

 

цёмны 17 4 1 

 

блекнуць 

 

 

бліскучы 2 1 2 

 

мігценне 2 

 

тусклы 

 

 

зыркі 

 

 

яскравы 

1 1 

 

бражджыць 

 

 

 

 

 

Найбольш частотна вызначаюцца  антанімычныя люксонімы “светлы" і “цёмны". Паводле біблейскай міфалогіі, гэта найбольш важная сімволіка  супярэчнасці быцця, яго глыбіннай  таямніцы і знамянальных пераходаў. Паняцці “светлы" і “цёмны”  маюць глыбокі трансцэндэнтны характар.

 

Як можна заўважыць, група  люксонімаў больш шырока прадстаўлена лексемамі, якія маюць вельмі рэдкую паўтаральнась. Гэта адрознівае іх ад каларонімаў у паэзіі аўтара.

 

Найбольшай частнотнасцю (пасля названых антанімычных люксонімаў) вызначаюцца люксонімы, якія абазначаюць  вышэйшую ступень праяўлення свету: ззяць, зігцець, агністы.

 

Калі гаварыць пра аднесенасць  люксонімаў да пэўных часцін мовы, то найбольш часта яны выражаюцца назоўнікамі. Тлумачыцца гэты факт тым, што функцыянальна  назоўнік здолны называць з’яву, прадмет, у тым ліку і тую, што мае  дачыненне да свету і колеру.

 

 

2.2 Ахраматычныя каларонімы  і люксонімы ў паэтычных зборніках  А. Салаўя

 

 

Як адзначаюць спецыялісты, усе колеры падзяляюцца на храматычныя  і ахраматычныя. Да храматычных, ці асноўных, адносяць сем колераў вясёлкі - чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы; да ахраматычных - белы, чорны і ўсе шэрыя колеры.

 

Акрамя названых можна  выдзеліць трэцюю - найменні колераў, што нельга аднесці ні да храматычнай, ні да ахраматычнай груп, напрыклад: буры, зямлісты.

 

Вялікую ролю ў сістэме  колераабазначэння мастацкага твора  адыгрывае прыём “колеравага  кантрасту”. Гэта матываваная канцэнтрацыя супрацьлеглых па сваёй семантыцы  каларонімаў у межах мікракантэксту.

 

Трэба звярнуць увагу на супрацьлеглыя  па сваёй прыродзе каларонімы “чорны”  і “белы", якія ў вялікай колькасці  прысутнічаюць у вершах разгледжаных намі зборнікаў. Так, прыметнікі “чорны”  і “белы" абазначаюць звычайна колер прадмета (чорныя вочы, ночы; белы снег). Але ў паэзіі А. Салаўя названыя каларатывы выкарыстоўваюцца ў пераносным сэнсе.

 

Чорны колер звычайна асацыіруецца са злом, нечым адмоўным, што ідзе з культуры, архетыпаў у падсвядомасці  кожнага чалавека. Так, напрыклад, названы  колер звязваецца аўтарам з міфалагічнымі  істотамі, звышнатуральымі сіламі, рэлігійным уяўленнем пра грахоўнасць  і Сатану:

 

 

І знікне чорны прывід Сатаны;

 

Чорнай сцёк упыр крывёй;

 

А ён прыходзіць знішчыць духа злога туды, дзе цемры йшчэ былое  ўладанне;

 

Абагнаць натоўпы чорныя свавольных сценяў;

 

Кане ў змрок нячыстага  спакуса;

 

Колькі думак нязбытных  бярэ да сябе падысподняя цьма;

 

 

Дастаткова частотнымі з’яўляюцца выпадкі ўжывання прыметніка “цёмны", або назоўніка “цемра” у спалучэнні з назвамі істот, якія ў свядомасці людзей набліжаныя да нечага адмойнага, жахлівага, непрыемнага, прыносяць  няшчасці:

 

 

Сыты чорным груганом абед;

 

Чорны крук закракаў на ўсё  горла;

 

 

Супрацьпастаўленне разгледжаных колераў, іх антанімічнасць праяўляецца  ў межах адного кантэксту, дзе  пераход ад цемры да святла, змена  ночы і дня - сімвал перамогі дабрыні  над злом:

 

 

Святло развее цемру пусткі;

 

Святляр жыцця, цямняр агоній;

 

Краса пары былой з цямна  ў святло вядзе;

 

З глушы, дзе ймгла, вы вядзіцё  ў край святла, той край - жыццё;

 

З цемры былога выходзіць  наперад да яснага сонца;

 

Спалі маланкавым агнем, не цёмнай ноччу будзь, а днём;

 

Вядуць яго нябачныя дзівы  і ў нудны змрок,і ў сонечны  прасвет.

 

 

У аўтарскай пазіцыі можна  выдзеліць дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: адна з іх апісвае веру ў аптымістычнае  заканчэнне любой справы, добрае будучае  і веру ў перамогу дабрыні над  злом:

 

Неба Крыўі не зацемраць  хмары;

 

Пабачыць свет без цемры, без руін;

 

Хоць цьмы супонь рве ноч - ты йшчэ не згас;

 

Зачыніш навекі дзверы з пустэльні  цемры і знявер;

 

Нічога, што з цемрай не ладжу ідучы;

 

 

Другая ж, адваротная тэндэнцыя - апісвае непераможнасць чорных сілаў  і бездапоможнасць чалавека ў  змаганні з імі:

 

 

Пад цяжкай хмарай дыму і  сажы шчарнее нават белы снег;

 

Цемра гусцее;

 

Застою - цемень, хмуры дол;

 

Поўнач схавае мяне, цемрадзі процем густы досвітку промень мільгне;

 

Пакіну ў цемры густой;

 

Пад змрокам жутлах перагас  твой дзень пагас;

 

 

Сустракаюцца адзінкавыя выпадкі ўжывання калароніма са значэннем  чорнага колеру, калі ім апісваецца тая ўмова, пры якой чалавек адчуваў  сябе шчаслівым, радасным:

 

Як жыў табой, тады не ведаў  цемры я;

 

Да групы ахраматычных колераў таксама адносім белы, які даволі часта сустракаецца ў  тэксце вершаў разгледжаных намі зборнікаў. Белы колер - гэта эквівалент дзённага святла, гэта сімвал малака і семені, што атаясамліваюцца з жыццём. Вельмі часта гэты колер выкарыстоўваецца для характарыстыкі белых грудзей (грудкі), белых рук (ручкі), вусаў, што, магчыма, вядзе свій пачатак яшчэ з вуснай народнай творчасці: белы снег, белы дзень, белыя росы, анёл белы [11; 48].

Информация о работе Колер і свет у творчасці А. Салаўя