Колер і свет у творчасці А. Салаўя

Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Февраля 2013 в 17:24, контрольная работа

Краткое описание

У сучаснай лінгвістычнай навуцы адной з актуальных і прыарытэтных з’яўляецца праблема колерабачання мастацкага тэксту. Даследаванне сістэмы колерабачання многімі замежнымі і некаторымі айчыннымі навукоўцамі дазваляе меркаваць, што ў апошнія гады акрэсліваецца новы напрамак у мовазнаўстве, які можна ахарактарызаваць паняццем “лексічная каларыстыка".

Оглавление

Глава I. Праблема колерабачання мастацкага тэксту

1.1 Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры

1.2 Сістэма колера - і святлоабазначэння мастацкага твора

Глава ІІ. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя

2.1 Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем

2.2 Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя

2.3 Храматычныя каларонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя

2.4 Асаблівасці люксонімаў у паэтычных зборніках

Файлы: 1 файл

Колер і свет у творчасці А.docx

— 42.86 Кб (Скачать)

Колер і свет у творчасці  А. Салаўя

 

Змест

 

 

Уводзіны

 

Глава I. Праблема колерабачання  мастацкага тэксту

 

1.1 Распрацоўка пытання  колерабачання мастацкага тэксту  ў навуковай літаратуры

 

1.2 Сістэма колера - і святлоабазначэння  мастацкага твора

 

Глава ІІ. Колеравая і светлавая  эстэтыка паэзіі А. Салаўя

 

2.1 Частотнасць ужывання  колеравых і светлавых лексем

 

2.2 Ахраматычныя каларонімы  і люксонімы ў паэтычных зборніках  А. Салаўя

 

2.3 Храматычныя каларонімы  ў паэтычных зборніках А. Салаўя

 

2.4 Асаблівасці люксонімаў  у паэтычных зборніках

 

Заключэнне

 

Спіс літаратуры

 

 

Уводзіны

 

 

У сучаснай лінгвістычнай  навуцы адной з актуальных і прыарытэтных з’яўляецца праблема колерабачання  мастацкага тэксту. Даследаванне сістэмы  колерабачання многімі замежнымі  і некаторымі айчыннымі навукоўцамі  дазваляе меркаваць, што ў апошнія  гады акрэсліваецца новы напрамак у  мовазнаўстве, які можна ахарактарызаваць паняццем “лексічная каларыстыка". Колеравая і светлавая лексіка  валодае істотным семантычным, сінтагматычным і выяўленчым патенцыялам, мае вялікае  значэнне ў плане адлюстравання  пэўных фрагментаў моўнай карціны свету  мастака і забеспячэння эстэтычнага  дыялогу паміж пісьменнікам і  чытачом. Аналіз колераабазначэнняў дае  магчымасць вызначыць асаблівасці  ўжывання ў мастацкім тэксце адпаведных фарбаў, характар асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтым узнікаюць.

 

Катэгорыя колеру і святла звязана з псіхічнай і эмацыянальнай  сферай пісьменніка, глыбіннымі тэкставымі мікраструктурамі. Каларыстычная лексіка, будучы пэўнай знакавай сістэмай, выступае ў мастацкім тэксце як своеасаблівая  вербальна-эстэтычная парадыгма, што  адлюстроўвае спецыфіку аўтарскага светаўспрымання.

 

Выкарыстанне пісьменнікам колеравай і светлавой лексікі, творчае пераасэнсаванне яе семантычнага патэнцыялу з’яўляецца важным элементам  дасягнення мастацкай вобразнасці  і выразнасці. Бачанне свету ў  колеры - адно з найбольш моцных чалавечых  адчуванняў. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што чалавек даволі лёгка запамінае фарбы, зрокавае ўяўленне колеру няцяжка выклікаць, назваўшы адпаведнае слова. Таму моўныя сродкі абазначэння колеру, даступныя  не толькі розуму, але і пачуццю, валодаюць вялікімі выяўленчымі  магчымасцямі.

 

Выбар каларатываў характарызуе час працы мастака. Да гэтага трэба  дадаць, што і светапогляд мастака  выяўляецца ў мастацкім творы  праз слова, выбар і ўжыванне якога  вызначае як творчасць мастака, яе адметнасць ад іншых, так і яго творчую  асобу. Такім чынам, у святле адзначанага  цікава прасачыць (і, адпаведна, акрэсліць  як мэту працы), якія найменні колеру выбірае  Алесь Салавей, а як вынік гэтага - як характарызуюць яны паэта, яго  час, дапамагаюць выявіць адметнасць яго праз іх ужыванне, найперш прыметнікаў  колеру.

 

Зыходзячы з названага, можна  акрэсліць наступныя задачы працы:

 

Вывучыць і прааналізаваць існуючыя ў сучасным мовазнаўстве крыніцы, што займаюцца распрацоўкай пытання  колеранайменняў у мастацкіх  тэкстах;

 

Вызначыць характар ужывання каларонімаў і люксонімаў, а таксама  іх колькасныя паказчыкі ў паэзіі А. Салаўя (на прыкладзе зборнікаў  вершаў “Мае песні", “Сіла гневу", “Звіняць званы Святой Сафіі”);

 

Прааналізаваць як праз выбар  тых ці іншых колеранайменняў  адлюстроўваецца спецыфіка аўтарскага светаўспрымання.

 

Прадметам даследавання з’яўляюцца колеранайменні (каларонімы і люксонімы) у паэзіі А. Салаўя. Аб’ектам даследавання - зборнікі вершаў “Мае песні", “Сіла  гневу", “Звіняць званы Святой Сафіі" аўтара.

 

Глава I. Праблема колерабачання  мастацкага тэксту

 

 

1.1 Распрацоўка пытання  колерабачання мастацкага тэксту  ў навуковай літаратуры

 

 

Як правіла, вылучаюцца два  шляхі вывучэння мастацкага слова. Першы - ад аналізу і разумення  цэласнага слоўна-мастацкага твора  як эстэтычнага адзінства. Другі - ад самых першых, непасрэдных састаўных  яго элементаў - гукаў, фанем, слоў.

 

Першы з адзначаных напрамкаў  бачыцца больш лагічным і паслядоўным. З аднаго боку, ён дазваляе ў пэўнай ступені выявіць семантычны патэнцыял  канкрэтнай лексічнай адзінкі ў  адпаведных дыстрыбуцыйных умовах, а  з другога - дае магчымасць прааналізаваць ролю лексемы ў вертыкальным кантэксце. Нефармальны падыход да мастацкага слова дазваляе гаварыць пра яго  унутраную форму, якая па-рознаму  успрымаецца носьбітамі розных моў.

 

Унутраная форма слоў уяўляе сабой адносіны зместу думкі да свядомасці, яна паказвае, як уяўляецца чалавеку яго ўласная думка. Такі падыход  да аналізу моўнай адзінкі, у прыватнісці, колеравай і светлавой лексікі  дае падставы меркаваць пра спецыфіку  светаўспрымання пэўнага этнасу, бо мова - не толькі выяўленне разумовай  здольнасці народнай, але і ўсяго  побыту, нораваў і звычаяў краіны і гісторыі народа.

 

Колеравую і светлавую  лексіку (ці інакш каларонімы і люксонімы) для зручнасці даследавання мэтазгодна аб’яднаць у адпаведныя семантычныя  палі: “Колер” і “Святло" [2; 5].

 

Узнікненне паняцця “семантычнае поле” звязана з іменамі нямецкіх лінгвістаў Й. Трыра і В. Порцыга, з вяртаннем да вывучэння В. Фон  Гумбальта пра “унутраную форму  мовы”. Пад “унутранай формай мовы”  Гумбальт разумеў пастаянны і  гамагенны элемент у дзейнасці  розуму, які падымае артыкуляваны гук да выражэння думкі [2; 6].

 

Найбольш істотную ролю ў  распрацоўцы тэорыі “семантычнага  поля” адыгралі прадстаўнікі так  званага неагумбальціянства. Кожны  з іх укладваў у дадзенае паняцце  свой, адрозны ад іншых сэнс. У  прыватнісці, Й. Трыр суадносіў “семантычнае поле” з “колам паняццяў", “паняційнай  сферай”, “паняційным полем”.В. Порцыг тлумачыў “семантычнае поле” як сутнасныя  сувязі значэнняў”, а Л. Вайсгербер - як частку зместу мовы.

 

Г. Іпсэн называў “семантычным полем" групу слоў, якія аб’яднаны  іх сэнсавай і граматычнай агульнасцю.

 

А. Елес “семантычнае поле”  суадносіў з антанімічнымі парамі слоў, так званымі “семантычнымі  зрашчэнямі", а В. фон Вартбург і Ф. Дорнзейф карысталіся паняццямі  “прадметная" і “семантычная группа” [3; 4].

 

Тэорыя “семантычнага  поля” атрымала далейшае сваё развіццё ў працах лінгвістаў сярэдзіны мінулага стагоддзя: Дж. Вершурэна, О. Духачака, Г. Мюлера, А. Уфімцавай і інш.А. Уфімцава, напрыклад, адзначае, што паняційныя (семантычныя) палі уяўляюць сабой абстрактныя, адцягненыя ад іх моўнага выражэння  паняційныя сверы, розныя галіны сацыяльнага, палітычнага, маральнага ці духоўнага  жыцця народа, як яны прысутнічаюць  у свядомасці калектыву, які гаворыць на сваёй мове. Такі падыход да вызначэння “семантычнага поля” можна назваць  экстралінгвістычным.

 

У той жа час шэраг навукоўцаў (А. Рэфармацкі, Л. Васільеў) прытрымліваюцца  іншай пазіцыі: на іх погляд, аднясенне  пэўных груп лексікі да адпаведных “семантычных палёў" павінна разглядацца  як з’ява ўнутрымоўная, інтралінгвістычная. Апошнім выдзяляюцца тры асноўныя тыпы лінгвістычных палёў: парадыгматычныя, сінтагматычныя, комплексныя.

 

Такім чынам, вызначэнне “семантычнага  поля", прапанаванае А. Уфімцавай, з’яўляецца найбольш дакладным, калі падыходзіць  да аналізу адпаведнай групы лексікі  не з фармальнаго боку. Такая трактоўка  “семантычнага боку” дазваляе даследаваць  аб’яднаныя ў ім лексемы як пэўныя элементы моўнай карціны свету, своеасаблівы вынік перапрацоўкі інфармацыі пра  асяроддзе і чалавека. Гэта таксама  датычыцца і слоў са значэннем  колеру і святла.

 

Вызначэнне спецыфікі  ўжывання колеравай і светлавой  лексікі, аб’яднанай у асобныя семантычныя  палі, з пункту гледжання этна-, псіха - і тэралінгвістыкі, мэтазгодна правесці на матэрыяле мовы пісьменніка, які  ў сваіх творах імкнуўся да лепшага  адлюстравання нацыянальных асаблівасцяў свайго этнасу.

 

Цікавасць да колеру узнікла  яшчэ ў антычнасці. Арыстоцель, Платон, Геракліт і іншыя філосафы імкнуліся  зразумець яго прыроду, асэнсаваць сімвалічны характар светабачання, колераабазначэння. Пазней колер стаў аб’ектам даследавання фізікі, псіхалогіі, мастацтвазнаўства, мовазнаўства.

 

Вывучэнне функцыянавання колеру з пункту гледжання розных навук  мае істотнае значэнне для разумення  лінгвістычнай сутнасці калароніма. Напрыклад, аптычная, тэрмічная і  іншая характарыстыка колеру, якая разглядаецца ў фізіцы, служыць асновай  для выяўлення моўных асаблівасцяў няўласных якасцяў колеру у мастацкім  творы. Даследаванні з пункту гледжання  псіхалогіі дазваляюць меркаваць пра  спецыфіку колеравых асацыяцый  чытыча, служаць базай для лінгвістычнай  інтэрпрэтацыі прыёму колеравай  гармоніі і дысгармоніі.

 

 

У такіх навуковых працах у той ці іншай ступені выяўляюцца экстралінгвістычныя кампаненты колерабачання.

 

Так, Г. Цойгнер аналізуе ўздзеянне  колеру на чалавека, у прыватнасці, асацыяцыі, што выклікаюцца колерам. Ім дастаткова падрабязна разглядаецца праблема колеравай сінестезіі і  колеравых асацыяцый у залежнасці ад характару асобы рэцэпіента. Даследчык  адзначае розную сілу ўздзеяння колеру у залежнасці ад характару асобы, тэмпераменту і духоўнага стану  чалавека [2; 11].

 

Колеравыя і светлавыя  асацыяцыі разглядаюцца М. Дэрыберэ. Аўтар даследуе характар успрымання аб’екта з пэўнай афарбоўкай або  асвятленнем у залежнасці ад пары года, часу сутак і іншых прычын. Гэта мае важнае значэнне для разумення  колеравых і светлавых уяўленняў  у мастацкім тэксце.

 

Блізкія паводле аб’екта  давледавання М. Дэрыберэ працы М. Мінарта. Аўтар вывучае характар святла ў  залежнасці ад крыніцы выпраменьвання, хаактар колеру ў залежнасці ад фактуры  і аддаленасці адпаведнай афарбаванай  рэаліі. Даследаванні М. Мінарта маюць  істотнае значэнне ў першую чаргу  для стварэння лінгвістычнай  тэорыі колеравага і светлавога кантрасту.

 

Элементы псіхалінгвістыкі знайшлі сваё адлюстраванне ў  працах Ж. Агастона. Даследчык аналізуе псіхалагічнае ўздзеянне колеру на чалавека ў залежнасці ад колератону, колеравых камбінацый. Засяроджваецца ўвага на асаблівасцях успрымання ізаляванага  колеру, яго эстэтыцы.

 

У манаграфічных даследаваннях  С. Аляксеева, В. Шаронава, В. Зярнова  характарызуецца спецыфіка ўспрымання колеру паводле яго прыналежнасці  да храматычнай ці ахраматычнай гамы. Акцэнтуецца ўвага на прыродзе колеру і святла, развіцці іх сімвалічных  асацыяцый.

 

Працы Р. Івенса і С. Краўкова даюць грунтоўную базу для лінгвістычнай  інтэрпрэтацыі паняццяў “колеравы  тон" і “светлавая насычанасць”.

 

Важнае значэнне для разумення  спецыфікі функцыянавання колеравых  і светлавых лексем у мастаціх тэкстах маюць даследаванні польскіх навукоўцаў А. Заўшніцы і М. Жэпіньскай. Першая шмат увагі надае асаблівасцям уздзеяння на чалавека колеравых  спалучэнняў, а другая - гісторыі колеру з пункту гледжання мастацтвазнаўства.М. Жэпіньскай разглядаюцца найбольш тыповыя  выпадкіколеравай гармоніі і дысгармоніі.

 

Гісторыя колерабачання, але ўжо з боку ўласналінгвістычнага, прысвечана грунтоўная праца Н. Бахілінай. Даследчыца прасачыла развіццё значэнняў  каларонімаў, пачынаючы з першых вядомых пісьмовых помнікаў ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Ёй прыводзяцца  шматлікія старажытныя варыянты назваў колеру, разглядаецца залежнасць выкарыстання каларонімаў ад жанру  твора.

 

Розныя лінгвістычныя  аспекты ўжывання каларыстычнай  лексікі аналізуюцца ў дысертацыйных  даследаваннях І. Куліковай, С. Бекавай, В. Паршынай, С. Бабыль, М. Піменавай, Т. Нікулінай і іншых навукоўцаў.

 

Менш актыўна праблемы колера - і святлоабазначэння вывучаліся беларускімі даследчыкамі. Варта  адзначыць грунтоўную манаграфічную  працу Л. Міронавай, дзе аўтар  дэталёва разглядае развіццё колеравых  асацыяцый у розныя гістарычныя  перыяды. Даследчыцай аналізуюцца  таксама псіхалагічнае ўздзеянне  колеру, колеравы сімвалізм, гармонія і г. д.

 

Уласналінгістычныя пытанні  колеравай і светлавой лексікі  знайшлі сваё адлюстраванне ў  працах Л. Сямешкі і Н. Мажэйкі.

 

Даследаванне сістэмы  колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага  твора, але і пра спецыфіку  колерабачання пісьменніка, пра  ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора (або яго асобных частак) чытачом. Але успрыманне мастацкага тэксту - не простая перасадка яго зместу ў галаву асобы, не простае набыццё інфармацыі, а творчы працэс мастацкага ўзнаўлення рэчаіснасці, які патрабуе ўзаемадзеяння моўнага, мысліцельнага, эмацыянальнага, валявога актаў, гэта значыць, сутворчасцю чытача. Таму адэкватнае ўспрыманне мастацкага тэксту павінна забяспечвацца экстралінгвістычнымі ўмовамі, праз своеасаблівы сінтэз ведаў з розных галін чалавечай дзейнасці. Гэта патрабуе пэўнай падрыхтоўкі чытача з пункту гледжання літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, псіхалогіі і іншых навук.

 

Усебаковы аналіз колераабазначэнняў дазваляе асэнсаваць глыбінныя тэкставыя  мікраструктуры, якія істотна пашыраюць  яго семантычную прастору. Даследаванне асаблівасцяў стварэння вобразу, механізма  рэалізацыі адмысловых мастацкіх прыёмаў  павінна праходзіць з улікам жанравых адметнасцяў твора. Як правіла, вершаваныя, празаічныя і драматычныя тэксты характарызуюцца выкарыстаннем  розных мастацкіх прыёмаў, стылістычных фігур, дзе адным з кампанентаў  выступае колеравая лексема. Таму важным бачыцца выяўленне не толькі частотнасці  пэўнага калароніма ў вершы, апавяданні ці п’есе, але і асэнсаванне структуры  колеравобразу ў кожным канкрэтным выпадку.

 

Можна меркаваць, што каларонімы і люксонімы заўсёды з’яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю. Гэта значыць, не проста фігуруюць  у якасці лагічнага азначэння, а  выкарыстоўваюцца менавіта як сродак выяўлення вобразнасці. Напрыклад, традыцыйнае для беларусаў спалучэнне “белы снег” ілюструе, у першую чаргу, каларыстыку прыроды нашай  краіны [10; 55]. Але гэта сінтагма ў  народаў Поўначы выклікае іншыя  асацыяцыі, бо для абазначэння розных адценняў снегу раніцай, удзень, увечары  яны карыстаюцца васемнаццаццю-дваццаццю  назвамі адценняў колеру.

Информация о работе Колер і свет у творчасці А. Салаўя