Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Февраля 2013 в 22:47, контрольная работа
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад дзвюх губерняў - Магілёўскай і Пскоўскай, якія ў сваю чаргу былі аб'яднаны ў адно генерал-губернатарства.
Першым актам новай улады на Беларусі было выданне генерал-губернатарам Чарнышовым ад імя імператрыцы ў верасні 1772 г. "Плаката" на рускай і польскай мовах з мэтай пазнаёміць насельніцтва з задачамі і палітыкай новай улады.
1. Вызначце асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу вызначанага перыяду.
2. Прааналізуйце канфесійную палітыку расійскага ўрада ў Беларусі. Чым яна была выклікана?
3. Ахарактарызуйце палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Якія наступствы мела гэтая вайна для насельніцтва Беларусі?
Вясной 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў падрыхтоўку да інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. У 1844 г. быў створаны Камітэт заходніх губерняў для выпрацоўкі "Правілаў для кіравання маёнткамі па зацверджаных для гэтага інвентарах". Былі складзены інвентары-апісанні памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй сялянскіх надзелаў і агульнай для ўсіх маёнткаў колькасці паншчынных дзён.
Аднак памешчыкі абаранялі сваю ўласнасць, усяляк перашкаджалі перагляду старых і складанню новых інвентароў. Уваходзячы ў склад інвентарных камітэтаў, яны дамагаліся не толькі захавання былых прыгонніцкіх павіннасцяў для многіх маёнткаў, але і ў шэрагу выпадкаў іх павелічэння. Асцерагаючыся абвастрэння адносін з мясцовымі памешчыкамі, урад асабліва не падганяў іх. А ў сувязі з падрыхтоўкай сялянскай рэформы неабходнасць ва ўвядзенні інвентароў зусім адпала.
Рэформы 30-50-х гг. захавалі дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармавання дзяржаўнай вёскі былі прызнаны памешчыкамі празмерна радыкальнымі. Сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала і пасля правядзення рэформ феадальная ўласнасць заставалася пакуль некранутай.
Формы і метады палітыкі расійскага ўрада мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў рэгіёне. Палітыка расійскага ўрада ў адносінах да шляхты Беларусі ў канцы ХVIIІ ст. вызначалася надзвычайнай асцярожнасцю. Вырашэнне сялянскага пытання праводзілася галоўным чынам у інтарэсах памешчыкаў. Праводзячы такую палітыку, расійскі ўрад меркаваў умацаваць лаяльнасць шляхты да прастола, не ствараючы пагрозы дзяржаўнай цэласнасці Расійскай імперыі, спрабаваў мякка зняць апазіцыйныя настроі. Нягледзячы на гэта ўзмацніўся рост апазіцыйнага грамадска-палітычнага руху, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, што прывяло да паўстання. Пазіцыя беларускага дваранства ў ходзе падзей 1830-1831 гг. прымусіла ўрад павялічыць свой уплыў на беларускіх землях: прыняць больш жорсткія меры ў адносінах да беларускага дваранства і змяніць адносіны да сялянства, пачаць палітыку дэпаланізацыі Беларусі. Пасля паўстання 1830-1831 гг. урад пачаў глядзець на сялян як на сваіх магчымых саюзнікаў, імкнуўся схіліць іх на свой бок, шляхам правядзення рэформаў.
2. Прааналізуйце
канфесійную палітыку
Насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага было шматканфесіянальным. Асноўнымі рэлігіямі з’яўляліся уніяцтва, праваслаўе, каталіцкі ордэн. Нешматлікімі рэлігіямі былі пратэстанцтва, стараверства, іудаізм.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалiтай на далучанай у 1772 г. да Расiйскай iмперыi тэрыторыi Беларусi царскi ўрад дазволiў дзейнасць усiх канфесiй. Усталёўвалася свабода веравызнання і адпраўлення абрадаў, зямельныя ўладанні манастыроў і касцёлаў захоўваліся, але строга забаранялася схіляць праваслаўных у сваю веру.
Указам ад 14 снежня 1772 г. Кацярына II абвясцiла аб перадачы ў духоўнае кiраванне каталiцкаму епiскапу ўсiх рымска-каталiцкiх кляштараў i касцелаў, як на далучаных тэрыторыях, так i ў Расii. У 1773 г. была зацверджана Беларуская каталiцкая епархiя з цэнтрам у Магiлёве. Узначалiў яе епiскап С.Богуш-Сестранцэвiч.
2 лiпеня 1780 г. быў выдадзены ўказ аб заснаваннi кансiсторыi для кiравання унiяцкiмi цэрквамi ў Полацкiм i Магiлёўскiм намеснiцтвах, быў дадзены дазвол назначаць праваслаўных свяшчэннiкаў на вакантныя пасады ва унiяцкiя цэрквы, калi гэтага жадалi прыхаджане.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалiтай (1793 г.) на далучаных тэрыторыях была створана Мiнская, Iзяслаўская i Брацлаўская праваслаўная епархiя. Узначалiў яе архiепiскап Вiктар (Садкоўскi).
22 красавiка 1794 г. быў прыняты ўказ аб лiквiдацыi ўсялякiх перашкод для вяртання унiятаў у праваслаўную веру. Да яго была дададзена пастарская грамата Мiнскага, Iзяслаўскага i Браслаўскага праваслаўнага архiепiскапа Вiктара (Садкоўскага) да унiятаў.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалiтай (1795 г.) тэрыторыi Мiнскай, Iзяслаўскай i Брацлаўскай праваслаўнай епархii значна павялiчылася.
Указам ад 6 верасня 1795 г. у Вiльнi была заснавана Iнфлянская епархiя на чале з епiскапам Я.Касакоўскiм. 27 кастрычнiка 1795 г. была зацверджана Пiнская епархiя на чале з епiскапам Цецiшэўскiм. У яе склад увайшлi Мiнская i Вiленская губернi.
Указам ад 4 жнiўня 1799 г. было вырашана сумясцiць межы ўсiх епархiй з межамi губерняў. Мiнская епархiя была перайменавана ў Мiнскую i Лiтоўскую.
29 снежня 1800 г. царскiм указам было загадана, каб Каталiцкi дэпартамент юстыц-калегii займаўся духоўнымi справамi не толькi каталiкоў, але i унiятаў. У 1804 г. унiяцкае духавенства атрымала права на прадстаўнiцтва сваiх членаў калегii.
16 лiпеня 1805 г. у калегii
было створана два
У 1810 г. адбылiся далейшыя змены ў структуры унiяцкай царквы. Замест дзвюх былi створаны чатыры епархii: мiтрапалiцкая ў Вiльне, архiепiскапская ў Полацку, епiскапская ў Брэсце i Луцкая ў Жыдзiчыне.
Мiкалай I лiчыў неабходным узмацнiць пазiцыi Расiйскай iмперыi ў заходнiх губернях шляхам павелiчэння колькасцi праваслаўных за кошт скасавання унiяцкай царквы.
Праект далучэння унiятаў да праваслаўя быў складзены ў канцы 1827 г. i падпiсаны мiнiстрам народнай асветы i галоўным кiраўнiком Дэпартамента замежных веравызнанняў А.Шышковым. Асноўная iдэя дакумента заключалася ў тым, каб адарваць унiятаў ад каталiцтва шляхам скасавання часткi базiльянскiх кляштараў, стварэння асобнай ад каталiцкай грэка-унiяцкай калегii, адкрыцця новых навучальных устаноў для падрыхтоўкi юнакоў у традыцыях праваслаўнай веры. Прадугледжвалася таксама лiквiдаваць залежнасць унiяцкага духавенства ад памешчыкаў-каталiкоў, якiя не толькi аказвалi матэрыяльную дапамогу царкве, але i ўплывалi на выбар кандыдатур свяшчэннаслужыцеляў у сваiх маёнтках.
Урад звярнуў увагу i на адукацыю унiяцкага духавенства. Забаранялася накiроўваць юнакоў у Рым i Вiльню, навучэнцы з iх былi адазваны.
Удзел базiльянскiх манахаў у паўстаннi 1830-1831 гг. прывёў да скасавання 2/3 кляштараў. Урад дазволiў манахам скасаваных кляштараў, якiя раней былi каталiкамi, пераходзiць у каталiцтва.
Каталiцкае духавенства i манаства таксама прыняло актыўны ўдзел ў паўстаннi 1830-1831 гг. У касцёлах ксяндзы зачытвалi звароты i iншыя дакументы паўстанцаў, некаторыя з iх актыўна змагалiся ў паўстанцкiх атрадах.
19 лiпеня 1832 г. быў прыняты ўказ аб скасаваннi некаторых кляштараў. Манахаў з зачыненых кляштараў накiроўвалi ў iншыя. Усяго ў 1832 г. у заходнiх губернях было зачынена 199 кляштараў. Гэтая палiтыка, хаця i не так iнтэнсiўна, працягвалася i ў 40-50-я гг.
У пачатку 30-х гг. дзейнасць царскага ўрада ў адносiнах да унiятаў стала больш мэтанакiраванай. 8 снежня i 3 красавiка 1831 г. было загадана не прызначаць унiяцкiх свяшчэннiкаў у рымска-каталiцкiя касцёлы, i iм было забаронена адпраўляць у iх богаслужэннi.
3 красавiка 1833 г. была
створана новая праваслаўная еп
7 лютага 1834 г. на Саборы унiяцкiх епiскапаў было вырашана ўвесцi ў Беларускай i Лiтоўскай епархiях у карыстанне служэбнiкi маскоўскага выдання 1831 г., малебныя спевы, евангелiе i iнш., а таксама выдзелiць 5 тыс. руб. на ўсталяванне ў цэрквах iканастасаў.
У маi 1835 г. быў заснаваны Сакрэтны камiтэт, пасяджэннi якога адбылiся 22 i 26 снежня 1838 г. На першым пасяджэннi камiтэт зацвердзiў наступныя прапановы: 1) грэка-унiяцкiя епiскапы са старшым духавенствам складуць царкоўны саборны акт, у якiм прызнаюць зноў сваё пачатковае адзiнства з усходняй праваслаўнай царквой; 2) акт будзе падпiсаны ўсiмi, хто прысутнiчаў пры яго складаннi, а астатнiя дадуць сваю пiсьмовую згоду; 3) акт i водгукi будуць накiраваны iмператару разам з прашэннем i ў той жа час будзе выдадзены найвысачэйшы ўказ аб падпарадкаваннi грэка-унiяцкай калегii не Сенату, а Св.Сiноду, i iнш. На другiм пасяджэннi было вырашана ўвесцi войскi ў заходнiя губернi для таго, каб пазбегнуць хваляванняў пры ўз'яднаннi унiятаў.
12 лютага 1839 г. у Полацку ў прысутнасцi вышэйшага унiяцкага духавенства быў падпiсаны Саборны Акт з просьбай аб далучэннi унiяцкай царквы да праваслаўнай. У сувязi з далучэннем унiяцкай царквы да праваслаўнай царскi ўрад баяўся абвастрэння адносiн памiж канфесiямi. Гэта было звязана з тым, што частка былых унiятаў не жадала пераходзiць у праваслаўе, а самавольна пераходзiла ў каталiцтва.
Царскi ўрад праводзiў палiтыку нiвелiравання матэрыяльнага становiшча духавенства розных канфесiй. Згодна з указам 1842 г. была праведзена секулярызацыя духоўных маёмасцяў у заходнiх губернях. Каталiцкiм касцёлам дазвалялася мець 33 дзес. зямлi, а кляштарам - 130 дзес. Урад, прыняўшы ў сваё ведамства населеныя маёнткi, адлічыў у казну для рымска-каталiцкага духавенства частку пазыковых абавязацельстваў на такую суму, каб працэнтаў яе хапала на яго ўтрыманне згодна са штатным раскладам.
Загадам ад 20 лiпеня 1842 г. было ўведзена Палажэнне аб забеспячэннi праваслаўнага духавенства Заходняга края.
У 1842 г. Св.Сiнод загадаў духавенству Лiтоўскай, Мiнскай, Полацкай i Магiлёўскай епархiй пачаць вяртанне былых унiятаў у праваслаўе з каталiцтва. Гэта было звязана з тым, што пасля далучэння унiятаў да праваслаўнай царквы некаторая iх частка без дазволу царкоўных улад перайшла ў каталiцтва.
Царскi ўрад iмкнуўся рознымi мерамi абмежаваць уплыў каталiцкага духавенства на мясцовае насельнiцтва. У 1848 г. было забаронена ў касцёлах прамаўляць казаннi на рускай мове. Пасля паўстання 1830-1831 гг. была ўведзена цэнзура на казаннi.
Адной з нешматлiкiх хрысцiянскiх канфесiй на Беларусi было пратэстанцтва. Пратэстанцкая канфесія не аказвала ўплыву на грамадскае i палiтычнае жыццё тэрыторыi i таму не сутыкалася нi з якiмi рэлiгiйнымi забаронамi з боку царскага ўрада.
Другой нешматлiкай канфесiяй на Беларусi было стараверства, або раскольнiцтва. Ён распаўся на дзве галоўныя часткi: папоўшчыну i беспапоўшчыну.
Урад Мiкалая I пачаў барацьбу як супраць беспапоўцаў, так i папоўцаў. У 1826 г. былi зняты крыжы з усiх стараверскiх малiтоўных будынкаў. Потым былi забаронены iх будаўнiцтва i рамонт. Стараверскiм папам забаранялася пераходзiць з павета ў павет. Яны вымушаны былi рабiць гэта патаемна, па начах.
У далейшым прымалiся i iншыя меры ў данным кiрунку. Царскi ўрад не лiчыў стараверства асобнай канфесiяй. У красавiку 1853 г. быў створаны Асобы сакрэтны камiтэт для перагляду iснуючага заканаўства аб стараверах. Быў распрацаваны шэраг наступных мер: паступовае скасаванне стараверскiх скiтоў, манастыроў i iнш.; забарона стараверскiх сходаў; абранне старавераў на пасады; адмаўленне ад узнагароджання i шэраг iншых абмежаванняў.
Стварала праблемы знаходжанне ў Расii езуiтаў. Яшчэ ў 1773 г. Папа Клiмент XIV распусцiў ордэн езуiтаў, але яны заставалiся на далучанай да Расiйскай iмперыi тэрыторыi Вiцебшчыны i Магiлёўшчыны.
У 1815 г. езуiты былi высланы з Пецярбурга, iм быў забаронены ўезд i ў Маскву. А ў 1820 г. урадам было прынята рашэнне аб канчатковай высылцы езуiтаў з Расii. У вiну iм паставiлi тое, што яны далучалi да каталiцтва праваслаўных i унiяцкiх дзяцей i юнакоў, i тое, што вельмi цяжкiм было становiшча сялян, якiя належалi ордэну.
У Расiйскай iмперыi праваслаўе было пануючай канфесiяй i таму асноўным кiрункам палiтыкi царскага ўрада пасля далучэння тэрыторыi стала ўмацаванне ў ёй праваслаўя за кошт паступовага скасавання унiяцкай царквы. Разам з тым царскi ўрад iмкнуўся рознымi мерамi абмежаваць уплыў каталiцкага духавенства на мясцовае насельніцтва. Таму адной з галоўных задач урад лічыў ліквідацыі ўплыву Рыма на ўнутраныя справы Расіі, асабліва царкоўныя і асветніцкія. Адносiны царскага ўрада з каталiцтвам былi то даволi спакойныя (у час праўлення Кацярыны II i Паўла I), то дрэнныя (пры Мiкалаi I), што было выклiкана ўдзелам каталiцкага духавенства ў паўстаннi 1830-1831 гг. i самавольным пераходам часткi былых унiятаў у каталiцтва. Але трэба адзначыць, што на працягу 1772-1850 гг. каталiцкая канфесiя на тэрыторыi беларуска-лiтоўскiх губерняў, нягледзячы на яе “цярпімае” становiшча, заставалася самай багатай i ўплывовай.
3. Ахарактарызуйце
палітычнае становішча Беларусі
напярэдадні і падчас
Тэрыторыя Беларусі і Літвы разглядалася расійскім камандаваннем у якасці будучага галоўнага тэатра ваенных дзеянняў. У ваенна-стратэгічных планах расійскага камандавання беларускія землі адыгрывалі значную ролю ў бягучым забеспячэнні палявых рэгулярных войск, якія тут дыслацыраваліся, стварэнні харчова-фуражных запасаў, пастаўцы для арміі коней, транспартных сродкаў і іншых неабходных для арміі рэчаў.
Пачынаючы з сакавіка 1810 г., на тэрыторыі Беларусі разгарнуліся шматлікія рэкагнасцыроўкі і працы па картаграфаванню і ваенна-інжынернаму вывучэнню мясцовасці. У першую чаргу вывучаліся раёны ўздоўж Заходняй Дзвіны, Дняпра і Бярэзіны, дзе планавалася стварыць асноўную лінію абароны. У гэты самы час пачалося будаўніцтва крэпасцей у Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс) і Бабруйску, умацаванняў у Барысаве, Рагачове і інш. Ішло таксама камплектаванне расійскай арміі. Толькі за 1811 г. з пяці беларускіх губерняў у расійскія войскі паступіла 14 750 рэкрутаў, а разам з наборам 1808 - 1810 гг. агульная колькасць рэкрутаў з Беларусі складала некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.