Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Февраля 2013 в 22:47, контрольная работа
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад дзвюх губерняў - Магілёўскай і Пскоўскай, якія ў сваю чаргу былі аб'яднаны ў адно генерал-губернатарства.
Першым актам новай улады на Беларусі было выданне генерал-губернатарам Чарнышовым ад імя імператрыцы ў верасні 1772 г. "Плаката" на рускай і польскай мовах з мэтай пазнаёміць насельніцтва з задачамі і палітыкай новай улады.
1. Вызначце асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу вызначанага перыяду.
2. Прааналізуйце канфесійную палітыку расійскага ўрада ў Беларусі. Чым яна была выклікана?
3. Ахарактарызуйце палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Якія наступствы мела гэтая вайна для насельніцтва Беларусі?
ТЭМА 15. ЗМЕНЫ Ў ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЛАДЗЕ БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ ЎВАХОДЖАННЯ ЯЕ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (канец XVIII ст. – 50-я гг. XIХ ст.)
ПЛАН
1. Вызначце асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу вызначанага перыяду.
2. Прааналізуйце канфесійную палітыку расійскага ўрада ў Беларусі. Чым яна была выклікана?
3. Ахарактарызуйце палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Якія наступствы мела гэтая вайна для насельніцтва Беларусі?
1. Вызначце
асаблівасці палітыкі
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад дзвюх губерняў - Магілёўскай і Пскоўскай, якія ў сваю чаргу былі аб'яднаны ў адно генерал-губернатарства.
Першым актам новай улады на Беларусі было выданне генерал-губернатарам Чарнышовым ад імя імператрыцы ў верасні 1772 г. "Плаката" на рускай і польскай мовах з мэтай пазнаёміць насельніцтва з задачамі і палітыкай новай улады. "Плакат" павінен быў запэўніць перш за ўсё шляхту, святароў, гараджан, яўрэяў у тым, што новая ўлада не збіраецца ўносіць змены ў прававое становішча асобных саслоўяў. Усім гарантавалася зберажэнне прыватнай маёмасці. Ніяк не ўпаміналася аб магчымых зменах у становішчы прыгоннага сялянства, што павінна было супакоіць шляхту. Усё насельніцтва Усходняй Беларусі заклікалася да прынясення прысягі. Беларуская шляхта, што прыняла прысягу, атрымала ўсе правы і прывілеі, якімі карысталіся расійскія дваране паводле законаў імперыі, у прыватнасці "Даравальнай граматы дваранству" ад 1785 г. Аднак расійскі ўрад рашуча ліквідаваў тыя прывілеі феадалаў, якія падрывалі асновы цэнтралізаванай дзяржавы. Шляхта была пазбаўлена права выбіраць манарха, збірацца на павятовыя сеймікі, выбіраць некаторых суддзяў, трымаць уласнае войска і крэпасці, страціла правы на канфедэрацыі і рокашы. Лагодныя адносіны дэманстравала новая ўлада да непрысягнуўшых: яны мелі магчымасць на працягу трох месяцаў прадаваць сваю маёмасць і бесперашкодна выехаць.
У 1772 г. быў дэклараваны "разбор" шляхты, але яго рэалізацыя праводзілася марудна, непаслядоўна, асабліва з прычыны ўскладненай юрыдычнай сістэмы доказаў дваранскага паходжання.
Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага, агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.
Разам з афармленнем новага падданства быў праведзены перапіс насельніцтва. Урад цікавілі ў першую чаргу падатковыя групы насельніцтва: сяляне, мяшчане, яўрэі. У адносінах да сялян урад імкнуўся да уніфікацыі, прызнаючы толькі два разрады: казённых і прыватнаўласніцкіх сялян. Жорсткую палітыку праводзіў царскі ўрад у адносінах да дробных уласнікаў. Сяляне і мяшчане вымушаны былі штогод выстаўляць рэкрутаў, якія павінны былі служыць 25 гадоў у арміі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) усе землі, далучаныя да Расійскай імперыі, адміністрацыйна былі падзелены на тры губерні: Мінскую, Ізяслаўскую і Браслаўскую. Дзве губерні былі ўтвораны раней - Магілёўская і Полацкая (да 1776 г. - Пскоўская).
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з'явіліся дзве новыя губерні, Віленская і Слонімская.
Паводле адміністрацыйнай рэформы 1796 г. з Полацкай і Магілёўскай губерняў была створана Беларуская губерня, а ў 1797 г. з Віленскай і Слонімскай губерняў - Літоўская губерня. Аднак у 1801 г. Літоўская губерня ў чарговы раз была падзелена на Віленскую і Гродзенскую. А Беларуская губерня ў 1802 г. - на Магілёўскую і Віцебскую (замест Полацкай). Перадзелы адбываліся і пазней. Але ў цэлым у першай палове XIX ст. тэрыторыі, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, складаліся з двух генерал-губернатарстваў: Беларускага ў складзе Магілёўскай і Віцебскай губерняў і Віленскага ў складзе Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. Усе губерні разам падзяляліся на 35 паветаў.
Генерал-губернатары прызначаліся імператарам, непасрэдна яму падпарадкоўваліся і мелі фактычна неабмежаваныя паўнамоцтвы. Выканаўчая ўлада ў губернях належала губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі, у склад якіх уваходзілі віцэ-губернатар, саветнікі, пракурор, сакратары і іншыя чыноўнікі. Найвышэйшыя пасады ў беларускіх губернях, як правіла, займалі чыноўнікі рускага паходжання. На іншыя чыноўніцкія пасады дапускаліся мясцовыя ўраджэнцы.
Адміністрацыйную палітыку расійскага ўрада адносна далучаных тэрыторый можна падзяліць на некалькі перыядаў, якія пачаргова змяняліся:
1772-1796 гг. (ад першага
падзелу да смерці Кацярыны II)
- спроба поўнай уніфікацыі і
нівеліроўкі асаблівасцяў
1796-1825 гг. (кіраванне Паўла I і Аляксандра I) - адраджэнне часткі ранейшага адміністрацыйнага ўладкавання і кіравання;
1825-1856 гг. (кіраванне Мікалая I) - новая спроба уніфікацыі.
На беларускія гарады былі распаўсюджаны прынцыпы "Даравальнай граматы гарадам" ад 1785 г. У гарадах скасоўвалася магдэбургскае права, адмяняліся юрыдыкі. Урад выкупіў шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі. Кіраванне гарадскім жыццём ажыццяўлялася гарадской Думай. Гэта быў выбарны орган гарадскога самакіравання, які ствараўся на аснове саслоўнага прадстаўніцтва.
На беларускія губерні распаўсюджвалася і расійская падатковая сістэма. Розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва былі заменены на падушны падатак і земскі збор. Але з-за слабай плацёжаздольнасці беларускаму насельніцтву на некаторы час даваліся льготы. На два гады яно было наогул вызвалена ад дзяржаўных падаткаў, а на працягу наступных дзесяці гадоў ва ўсіх беларускіх губернях падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры.
Калі адміністрацыйнае і фінансавае кіраванне ў беларускіх губернях ажыццяўлялася па нормах расійскага заканадаўства і было строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе, то мясцовыя суды яшчэ доўгі час працягвалі сваю дзейнасць па прававых нормах Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Члены судоў у Беларусі выбіраліся шляхтай, чаго былі пазбаўлены дваране вялікарасійскіх губерняў. Польская мова мела статус афіцыйнай у мясцовым справаводстве. Шляхам захавання судовых і прававых парадкаў Рэчы Паспалітай расійскі ўрад меркаваў умацаваць лаяльнасць шматлікай мясцовай шляхты да прастола, не ствараючы пагрозы дзяржаўнай цэласнасці Расійскай імперыі.
Сацыяльная структура насельніцтва Беларусі мела саслоўны характар. Саслоўі былі прывілеяваныя і падатковыя.
Да прывілеяваных саслоўяў належала дваранства, духавенства, купецтва і нешматлікая група ганаровых грамадзян (з'явілася ў 1832 г.). Прывілеяваныя саслоўі вызваляліся ад рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, падушнага падатку і іншых дзяржаўных павіннасцей.
Да падатковых саслоўяў адносіліся сяляне і мяшчане. Па юрыдычнаму стану ў Беларусі вылучаліся тры групы сялян - прыватнаўласніцкія, дзяржаўныя і вольныя. Другім падатковым саслоўем былі мяшчане - асабіста свабоднае насельніцтва гарадоў, якое павінна было плаціць падушны падатак, адбываць рэкрутчыну і іншыя грашовыя і натуральныя павіннасці.
Пэўныя змяненні адбыліся ў прававым і сацыяльна-эканамічным становішчы яўрэяў, што жылі на тэрыторыі ВКЛ пасля яго далучэння да Расійскай імперыі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай яны былі запісаны ў мяшчане, дзе выдзяляліся ў асобныя падатковыя і саслоўныя групы. Прызнаваўся падзел на кагалы, зручны расійскай адміністрацыі ў якасці судовай установы. Яўрэі, запісаныя ў купецтва, з 1789 г. атрымалі дазвол на ўдзел у гарадскім самакіраванні, у тым ліку быць выбранымі ў кіраўніцтва. Яўрэям дазвалялася жыць толькі ў межах беларускіх губерняў і Таўрычаскай вобласці. У 1792-1794 гг. была ўстаноўлена так званая "рыса яўрэйскай аседласці". Гэта была палітыка, накіраваная на ўтрыманне яўрэйскага насельніцтва ў межах яго рассялення. Правы грамадзянства і мяшчанства ім дазвалялася мець толькі ў губернях: Мінскай, Ізяслаўскай (Валынскай), Брацлаўскай (Падольскай), Полацкай (Віцебскай), Магілёўскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Ноўгарад-Северскай, Екацярынаслаўскай і ў вобласці Таўрычаскай. 3 ліпеня 1794 г. яўрэі-мяшчане і купцы павінны былі плаціць падвойны падушны падатак. У 1795 г. яўрэям-купцам і мяшчанам было забаронена перамяшчацца з губерні ў губерню. Пачынаючы з 1795 г., вясковых яўрэяў было загадана прыпісваць да гарадоў. А згодна з «Положением об устройстве евреев», зацвержаным 9 снежня 1804 г. Аляксандрам I, іх трэба было выселіць з сельскай мясцовасці ў гарады да 1808 г. Барацьба з Напалеонам затрымала ажыццяўленне гэтых планаў, але не адмяніла іх.
З 1810 г. па ініцыятыве А. Аракчэева царскім урадам былі ўвядзены ваенныя пасяленні. Мелася на мэце стварыць з сялян ізаляваную ваенную касту (апору ўрада), якая павінна была забяспечваць сябе харчаваннем і фуражом. Аднак вопыт стварэння ваенных пасяленняў у Магілёўскай і Віцебскай губернях аказаўся няўдалым. Яны не здзейснілі ніводнай з пастаўленых задач.
Згодна з імператарскім ўказам ад 11 красавіка 1823 г. яўрэеў павінны былі выселіць з сельскай мясцовасці да 1825 года. Высяленне пачалося адразу. Ніякай дапамогі не аказвалася. 3 1827 г. замест грашовага падатку на яўрэяў была распаўсюджана вайсковая павіннасць. У 30-х гг. XIX ст. значна скарацілася "рыса аседласці", былі ўведзены абмежаванні па прадстаўніцтву ў гарадскіх кіруючых органах. 19 снежня 1844 г. выйшаў указ аб ліквідацыі органаў абшчыннай аўтаноміі кагалаў і падначаленні яўрэяў агульным гарадскім і ўездным уладам.
У пачатку XIX ст. па ініцыятыве Аляксандра I пачала абмяркоўвацца магчымасць аднаўлення дзяржаўнасці Польшчы. На супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі пайшлі некаторыя дзеячы польскага нацыянальнага руху, у тым ліку А. Чартарыйскі і М. Агінскі. У 1815 г. Каралеўству Польскаму, створанаму паводле пастановы Венскага кангрэса, была падаравана Канстытуцыя ў адпаведнасці з якой у Польшчы фарміравалася мясцовая адміністрацыя.
Аднак выкрыццё ў пачатку 1820-х гг. у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў польскай моладзі змяніла ўрадавую палітыку ў Беларусі. Асноўнай яе мэтай стала паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Менавіта гэтай мэце адпавядала перадача ў 1824 г. з Віленскай навучальнай акругі ў Пецярбургскую 2 беларускіх губерняў - Віцебскай і Магілёўскай.
Улічваючы, што цэнтрамі большасці тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, у 1824 - 1825 гг. урад прымае меры па наглядзе за навучэнцамі. Чыноўнікі павінны былі даваць падпіску аб непрыналежнасці студэнтаў і настаўнікаў да тайных суполак. Указ Аляксандра I забараняў жыхарам Беларусі і Літвы адпраўляць дзяцей на вучобу ў Гейдэльбергскі, Іенскі, Гесенскі і Вюртэмбергскі ўніверсітэты.
Пасля ўступлення на прастол імператара Мікалая I, які вядомы сваім антыпольскім настроем, пачаліся змяненні ў сістэме асветы. У аснову народнай асветы быў пакладзены прынцып строгай саслоўнасці. Каб ажыццявіць гэты прынцып, быў выдадзены ў 1828 г. "Статут навучальных устаноў". Згодна з ім пачатковая і сярэдняя адукацыя падзялялася на тры катэгорыі: для дзяцей ніжэйшага саслоўя (сялян) прызначаліся аднакласныя прыходскія вучылішчы з элементарнай праграмай навучання; для "сярэдняга" саслоўя - трохкласныя вучылішчы з больш шырокай праграмай пачатковага навучання; для дзяцей дваран і чыноўнікаў уводзіліся сямікласныя гімназіі, заканчэнне якіх давала права для паступлення ва ўніверсітэты. Па новаму палажэнню аб навучальных акругах (1835) апошнія выключаліся з-пад улады універсітэтаў, істотна пашыраліся правы папячыцеляў навучальных акругоў.
У адпаведнасці з палажэннем "Статута" 1828 г. была створана Беларуская навучальная акруга (1829).
Паўстанне 1830-1831 г. падштурхнула царскую адміністрацыю да рашучых дзеянняў. У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні: яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Арышты, высылка ва ўнутраныя губерні імперыі, сакрэтны нагляд паліцыі, цэнзура асабістай перапіскі сталі традыцыйнымі мерамі "супакойвання" шляхты. Хваля канфіскацый мела месца ў 1830-1831 гг.
Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплыву на беларускіх землях. 29 лістапада 1830 г. быў выдадзены ўказ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указам ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 г. і 11 студзеня 1832 г. усім дзяржаўным установам і пасадам на Беларусі былі дадзены расійскія назвы.
У 1832 г. створаны "Асабовы камітэт па справах заходніх губерняў", які павінен быў распрацоўваць і ажыццяўляць план пашырэння расійскага дваранскага землеўладання і адпаведныя меры ў галіне кіравання, суда, асветы, культуры. У мясцовыя адміністрацыйныя органы пачалі прызначацца пераважна расійскія чыноўнікі.
У сувязі з закрыццём Віленскага універсітэта ў маі 1832 г., як небяспечнага ачага вальнадумства, была ліквідавана Віленская навучальная акруга. Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў Беларускай навучальнай акругі было пераведзена на рускую мову. Польская мова была выключана з адукацыйных праграм. Толькі ў заходніх губернях акругі яна вывучалася як асобны прадмет па скарочанай праграме.
Указамі ад 11 мая і 11 чэрвеня 1832 г. польская мова ў судовай справе заменена на рускую.
У 1840 г. поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статута. Расійскае заканадаўства распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Беларусі. Дзяржаўнае справаводства і выкладанне ў вышэйшых навучальных установах павінна было весціся на рускай мове.
Рэформа ў сістэме
феадальнага землеўладання