Вызваленчае паўстанне Т. Касцюшкi 1794 года

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2012 в 22:10, реферат

Краткое описание

Другі падзел Рэчы Паспалітай, няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў народа і асабліва прагрэсіўнай шляхты. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Андрэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта гэтага паўстання - "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае акаталічванне і паланізацыю Беларускага краю.

Оглавление

Уводзiны……………………………………………………….3
Прычыны пачатку паўстання i падрыхтоўка………………..4-7
Ход паўстання………………………………………………...7-16
Вынiкi і значэнне паўстання…………………………………16-19
Заключэнне…………………………………………………….20
Спіс выкарыстаных крыніц.......................................................21

Файлы: 1 файл

Реферат Костюшко.rtf

— 286.91 Кб (Скачать)

         Такім чынам непаслядоўнасць у сваіх абяцаннях Касцюшкі і яго паплечнікаў прывяло да адыходу народных мас ад паўстання, і неспрыяльная міжнародная сітуацыя прывяла да паражэння паўстання ў цэлым.

 

 

 

 

                                               

                                       

                                   Заключэнне

У заключэнні падвядзём вынікі гэтага рэферата. У выніку паустання 1794 года адбыліся каранныя змяненні як у палітычным, так і у сацыяльна-эканамічным жыцці людзей. Мы разгледжвалі удзел беларускага сялянства у час паустання. Відаць, усё залежала канкрэтна ад таго, як на месцах паўстанцы, улады і ўладальнікі абыходзіліся з сялянамі, якія прымяняліся метады уздзеяння на іх, што абяцалася і рабілася ў сацыяльным плане - адсюль адпаведная рэакцыя сялян пад час паўстання і адлюстраванне яго вобразу ў памяці наступнага пакалення. Праўда, калі б імідж паўстання 1794 г. склаўся ў беларускай вёсцы адназначна ці нават пераважна адмоўным, наўрад ці амаль праз сем десяцігоддзяў Кастусь Каліноўскі ў «Мужыцкай праўдзе» і «Пісьмах з-пад шыбеніцы» звярнуўся б да асобы Тадэвуша Касцюшкі, «што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і аб каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды». [3, с.48]

      Такім чынам, у 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку украінскіх і літоўскіх зямель. Рэч Паспалітая была знішчана, а польскі народ на доўгія гады аказаўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам. Міхась Клеафас Агінскі (1765-1833) у апошнія дні знаходжання на сваёй радзіме напісаў свой знакаміты паланез. Ён завецца "Развітанне з Радзімай". Цікава будзе ведаць кожнаму гісторыю напісання музыкі прысвечанай падзеям далёкага часу канца XVII стагоддзі. Гэта адбылося падчас польскага паўстання пад правадырствам Тадэвуша Касцюшка, калі паўстанцы ішлі ў бой пад "Марш паўстанцаў 1794 г." [5,c.133]Яго аўтарам быў Міхась Агінскі, камандзір батальёна конных падлоўчых. А знакаміты паланез "Развітанне з Радзімай" быў напісаны кампазітарам пад уплывам разгрому рускімі войскамі паўстання. Яно было прысвечана таму трагічнаму моманту, калі паўстанцы, пасля паражэння паўстання, назаўжды пакідалі сваю Радзіму.

                           

                               СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

Гiсторыя Беларусi: У 6 т. Т.3 Беларусь у часы Рэчы Паспалiтай (XVII-XVIII стст.) / Ю. Бохан, В. Голубеу, У. Емельянчык i iнш.; Рэдкал.: М. Касцюк (гал.рэд.) i iнш. - Мн.: Экаперспектыва, 2004. - 344с.; iл.

Гiсторыя Беларусi: вучэб. Дапам. У 2 ч. Ч.1 Ад старажытных Г 46 часоу - па люты 1917 г. / Я.К. Новiк, Г.С. Марцуль, I.Л. Качалау i iнш.; Пад рэд. Я.К. Новiка, Г.С. Марцуля. - 2-е выд., перапрац. i дап. - Мiнск: Унiверсiтэцкае, 2000.- 416с.

Беларусь i Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткi: матэрыялы Б43 Мiжнар. Семiнара, 28-29 лiст. 2000. Мiнск / Адк. Рэд. К.I. Козак, Я.А.Юхо.Мн.: НА РБ,2002.- 208с.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.2/ М.П. Касцюк, Ш.М. Ігнаценка, Вышынскі У.В. і інш.; АН Беларусі, Ін-т гісторыі.- Мн.: Беларусь, 1995.- 560 с.: іл.

Гісторыя Беларусі XVI-XVIIIcт./В.П.Даўжонак,В.А.Мілаванаў-Мінск:Энцыклапедікс,2007.-180 ст.

Я.Юхо, У.Емяльянчык. «Нарадзіўся я ліцьвінам...» Менск, Навука і тэхніка, 1994. ISBN 5-343-01483-6

http://www.knihi.com/Jazep_Jucho/Naradziusia_ja_licvinam_Tadevus_Kasciuska,_1745-1817.html

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 



Информация о работе Вызваленчае паўстанне Т. Касцюшкi 1794 года