Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2012 в 22:10, реферат
Другі падзел Рэчы Паспалітай, няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў народа і асабліва прагрэсіўнай шляхты. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Андрэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта гэтага паўстання - "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае акаталічванне і паланізацыю Беларускага краю.
Уводзiны……………………………………………………….3
Прычыны пачатку паўстання i падрыхтоўка………………..4-7
Ход паўстання………………………………………………...7-16
Вынiкi і значэнне паўстання…………………………………16-19
Заключэнне…………………………………………………….20
Спіс выкарыстаных крыніц.......................................................21
9 мая ў Берасці ўтвараецца ваяводская «парадкавая камісія», афіцыйна ўхваляецца рашэнне аб далучэнні ваяводства да паўстання. У склад берасцей-скай камісіі ўвайшло 8 чалавек праваслаўнага веравызнання, з якіх ігумен Грыгароўскі праз некаторы час стаў нават яе старшынёй (рэч дагэтуль нечува-ная ў Рэчы Паспалітай). 15 мая Т. Касцюшка звярнуўся да сваіх землякоў са спецыяльнай адозвай. Ён вітаў іх далучэнне да Кракаўскага акта. Асабліва адзначыў годны падтрымкі і распаўсюджвання прыклад рэлігійнай талерантнасці і супрацоўніцтва з праваслаўным насельніцтвам.
1 чэрвеня Я. Ясінскі выдае загад павятовым
органам кіравання паўстаннем аб утварэнні
300 асабовых конных атрадаў з усіх прыдатных
трымаць зброю людзей. Гэтыя атрады павінны
былі, перайшоўшы межы другога падзелу,
распачаць партызанскія дзеянні ў тыле
расійскага войска. Для лепшай арганізацыі
гэтай справы Ясінскім была складзена
спецыяльная «Інструкцыя для ўваходзячых
у кардон расійскі». Апрача арганізацыйных
вайсковых пытанняў у «Інструкцыі» асаблівая
ўвага звярталася на ўздзеянне на мясцовае
насельніцтва, каб «заахвочваць
шляхту і люд» да паўстання. Гэтая ініцыятыва
была ўхвалена Т. Касцюшкам, які сам праз
два тыдні выдаў аналагічны ўніверсал.
Найбольш буйнымі рэйдамі на тэрыторыі
Беларусі I і II падзелаў былі выправы атрадаў
паўстанцаў пад кіраўніцтвам М. К. Агінскага
(на Дынабург) і С. Грабоўскага (на Меншчыну)
у жніўні 1794 г. Атрад М. Агінскага налічваў
каля 2,5 тыс. чалавек, з іх да 1 тыс. конных.
Пяхоты было каля паўтары тысячы чалавек,
з якіх толькі 300 чалавек мелі стрэльбы.
Астатнія 1200 чалавек былі ўзброены толькі
пікамі і косамі. Гэта пераважна былі сяляне.
Пакінуўшы асноўную частку свайго атрада
на Браслаўшчыне, М. Агінскі з трымастамі
найбольш падрыхтаванымі і ўзброенымі
паўстанцамі накіраваўся да Дынабурга.
Але ўзяць горад не ўдалося. Было толькі
спалена яго прадмесце.
Атрад С. Грабоўскага пры ўваходзе на Меншчыну налічваў крыху болей 2 тысяч чалавек. Адной з галоўных мэт рэйду С. Грабоўскага было адцягненне сілаў ворага на сябе ад Вільні і Гародні. Адначасова псаваліся камунікацыі, разбураліся масты, рабіліся засекі на дарогах. Атрад С. Грабоўскага таксама быў недастаткова ўзброены і падрыхтаваны. Абмінуўшы Менск, атрад рушыў праз Пухавічы на Бабруйск. Там быў знішчаны невялікі гарнізон. Але супрацьстаяць вялікім сілам расійскага войска атрад С. Грабоўскага доўга не мог і вымушаны быў павярнуць назад. 4 верасня пад Любанню ён быў разбіты. А сам С. Грабоўскі трапіў у палон. Толькі невялікая частка яго атрада здолела выратавацца.
Паступова ініцыятыва пераходзіць у рукі праціўніка. 26 чэрвеня Я. Ясінскі не здолеў перамагчы ў бітве пад в. Солы супраць аб'яднаных расійскіх сіл пад кіраўніцтвам М. Зубава і Бенігсена. Але гэта быў ужо іншы час, менш спрыяльны для паўстання. Ініцыятыва з розных прычын пачала пераходзіць да акупантаў. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграла адстаўка Ясінскага з пасады начальніка ўсяго паўстанцкага войска Вялікага Княства.Пад Соламі сустрэліся буйны пяцітысячны расейскі корпус з 16 гарматамі і аддзелы Ясінскага колькасцю да 3 тысяч чалавек. Ізноў, як і пад Палянамі, у Ясінскага было блізу адной тысячы касінераў. Бітва пачалася ўранку і цягнулася болей за пяць гадзін. Вырашыла справу перавага расейцаў у артылерыі. Паўстанцы, якія мужна стрымлівалі атакі ворага, пад канец бою трапілі пад навальны гарматны агонь і сталі адступаць. У гэтай бітве загінула каля трохсот паўстанцаў (у тым ліку брат Я.Ясінскага - Язэп), бальшыня з іх - неспрактыкаваныя сяляне-касінеры. Пасля чаго Ясінскі ад'язджае ў Варшаву. 3 гэтага часу расійскія войскі пераходзяць да наступальных дзеянняў. Па той прычыне,што кожны камандзір дзейнічаў сам па сабе, Ясінскі спецыяльным лістом растлумачыў Касцюшку небяспеку такой сітуацыі. У адказ агульнае кіраванне войскамі на Беларусі і Літве было даручана не адоранаму ваеннымі здольнасцямі генералу Міхалу Вяльгорскаму. Але М. Вяльгорскі зусім не адпавядаў гэтай пасадзе і нічым сябе не праявіў. (3--5 жніўня ў сувязі з хваробай М. Вяльгорскага яго замяшчае Макраноўскі). Тэрыторыя паўстання на Беларусі пачынае звужацца. На сярэдзіну ліпеня расійскія войскі кантралявалі ўсё Наваградскае ваяводства і частку Берасцейскага.
Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання
на Беларусі пакладаў Тадэвуш Касцюшка
на корпус генерала Кароля Серакоўскага.
У канцы ліпеня ён накіраваўся з-пад Высокага
праз Шарашоў на Слонім. Яго задачай было
прыкрыццё Вільні і адначасова недапушчэнне
захопу Берасця. З пачатковай колькасці
паўтары тысячы чалавек корпус Серакоўскага
павялічыўся больш чым удвая коштам добраахвотнікаў
з мясцовай шляхты і сялянства.2 жніўня
пад Слонімам авангард паўстанцаў Серакоўскага,
якіх на той час было ўжо чатыры з паловай
тысячы чалавек, сутыкнуўся з перадавой
часткай корпуса генерала Дэрфельдэна.
Расейскі бок адрозна ад паўстанцаў панёс
значныя страты - параненымі і забітымі
да трохсот чалавек.
19 ліпеня спроба расійцаў
захапіць Вільню заканчваецца няўдачай.
Але з таго часу яны ўжо не пакідаюць яе
ваколіц. 12 жніўня расійскія войскі канчаткова
займаюць Вільню. У верасні на тэрыторыю
паўднёвых паветаў Беларусі ўваходзяць
атрады Суворава. Спачатку пад в. Крупчыцы
каля Кобрына і канчаткова пад Бярэсцем
яны разбіваюць корпус Серакоўскага, складзены
з «каронных» і беларускіх атрадаў.
Бітва пад Крупчыцамі (17. IX.1794), у якой
з абодвух бакоў удзельнічала да 20 тыс.
чалавек, была самай буйной з часоў
паўстання. У ёй загінула
каля трох тысяч паўстанцаў. Большасць
з іх -- неспрактыкаваныя сяляне-касінеры,
частка якіх была пасечана казакамі за
сценамі Крупчыцкага кляштару кармелітаў,
дзе яны шукалі паратунку. Флангавым
манеўрам, перайшоўшы рэчку Трасцяніцу,
аддзелы Суворава змаглі выйсці ў заплечча
паўстанцам, захапіць панавальнае над
іх пазіцыяй узвышша. Гэта і вызначыла
зыход бою. Каб не падставіць свае асноўныя
сілы пад знішчальны агонь варожай артылерыі,
Серакоўскі аддаў загад адысці. Нават
Сувораў вымушаны быў адзначыць мужнасць
паўстанцаў: «...атакаваны непрыяцель змагаўся
моцна болей за пяць гадзін».[6] Параненымі,
забітымі, прапалымі без вестак паўстанцы
страцілі блізу дзвюх тысяч чалавек. Бальшыню
палеглых складалі маласпрактыкаваныя
ў вайсковых справах касінеры. Частка
іх, ужо пасля бою, была пасечаная азвярэлымі
казакамі ў сценах крупчыцкага кляштара,
сярод якіх яна шукала сабе паратунку.
Берагі рэчкі Трасцяніцы можна назваць
крывавымі.
Адвёўшы асноўную частку сваіх
сілаў пад Берасце, Серакоўскі разлічваў
на іх перагрупоўку, падыход абяцаных
падмацаванняў з Польшчы, каб ізноў прыняць
бой, засланіць Сувораву шлях на Варшаву.
Ён меркаваў, што пасля такой цяжкай бітвы
пад Крупчыцамі будзе мець хаця б пару
дзён у запасе. Але ўжо праз дзень, 19 верасня,
зноў жа нечаканым абыходным манеўрам
цераз Мухавец Сувораў на світанні ўдарыў
па пазіцыях Серакоўскага пад Берасцем
каля Тэрэспаля. Гэты нечаканы напад спрычыніўся
да поўнага разгрому корпуса Серакоўскага,
ад якога ацалела толькі 700 чалавек. 2645
паўстанцаў былі забітыя і параненыя або
трапілі ў палон.
Даўжэй паўстанне пратрымліваецца каля Гародні. Сюды ў рэшце рэшт перабіраецца і «Цэнтральная Дэпутацыя ВКЛ» -- новы орган па кіраўніцтву паўстаннем, які ў пачатку чэрвеня прыйшоў на замену Літоўскай Радзе. Сюды ж на адзін дзень, 30 верасня, паспявае прыехаць Т. Касцюшка (адзіны раз за ўвесь час паўстання на тэрыторыі Беларусі). Але і Гародню па загаду Т. Кас-цюшкі з 1 кастрычніка пакідаюць паўстанцы. Рэшткі паўстанцкага войска ВКЛ праз Саколку і Беласток адступаюць да Варшавы. Там, пры гераічнай абаронё варшаўскага прадмесця, Прагі, гіне Я. Ясінскі.[4, 238-242]
Неўзабаве становішча паўстанцаў значна пагоршылася, бо Аўстрыя пашырыла тэрыторыю сваёй акупацыі, тым самым наносячы ўдар з поўдня. Усё ж Касцюшка не падаў духам і спрабаваў адбівацца на ўсе бакі. Хоць рабіць гэта было ўсё цяжэй і цяжэй: звужалася тэрыторыя паўстання, паўстанцы цярпелі паразы, зняверваліся ў выніках барацьбы, сілы іх былі на зыходзе. Пасля перамогаў Суворава пад Крупчыцамі і Берасцем корпус Ферзена пачаў наступ з паўднёвага захаду. Супраць яго Касцюшка выставіў сваю дывізію, папоўніўшы яе апошнімі рэзервамі з-пад Варшавы. На дапамогу павінна была падысці яшчэ дывізія пад камандаваннем генерала Панінскага, але ён загаду Касцюшкі не выканаў і да месца бітвы гэтая дывізія не паспела. 28 верасня (9 кастрычніка) 1794 рускі корпус генерала Івана Ферзена разбіў галоўныя сілы паўстанцкіх войскаў у бітве пры Мацяевіцах каля горада Седльце ва Ўсходняй Польшчы. Сам Тадэвуш Касцюшка быў цяжка паранены і трапіў у палон. З 10 тысяч паўстанцаў, якія ўдзельнічалі ў бітве, толькі дзве тысячы здолелі сысці да Варшавы.
Вестка пра катастрофу пад Мацяевіцамі выклікала паніку ў Варшаве, якую няма каму было абараніць. Новы галоўнакамандуючы польскім войскам Томаш Вавржецкі загадаў усім паўстанцкім атрадам спяшацца да сталіцы. Але прадпрынятыя высілкі апынуліся дарэмнымі. Сувораў, далучыўшы да сябе атрады Ферзена і Дерфельдена, 24 кастрычніка (4 лістапада) штурмам авалодаў Прагай - правабярэжнай часткай Варшавы. Пад пагрозай артылерыйскага бамбавання жыхары Варшавы вырашылі капітуляваць. 26 кастрычніка (6 лістапада) 1794 войскі Суворава занялі сталіцу Рэчы Паспалітай. Менавіта за жорсткае задушэнне паўстання А.Сувораў атрымаў ад Кацярыны ІІ званне фельдмаршала, а таксама больш за 13 000 прыгонных сялянаў Кобрынскага павета.
Паражэнне паўстання 1794 г. было непазбежным, бо яго не падтрымалі шырокія масы сялянства, слабой была буржуазія, а шляхецка-буржуазны блок, які кіраваў паўстаннем, імкнуўся да таго, каб не дапусціць рэвалюцыйнага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстання.
Вынiкi і значэнне паўстання
Паўстанне 1794 г. на Беларусі пратрымалася крыху болей пяці месяцаў. Але яно змагло адцягнуць на сябе значныя сілы расійскіх войскаў. Гэта не дазволіла адразу кінуць іх супраць атрадаў Т. Касцюшкі.
Паўстанне пацярпела паражэнне. Тадэвуш Касцюшка ў гэтай разлютаванай барацьбе сваіх мэт не дасягнуў. Праваліўся апошні шанец выратаваць сваю дзяржаву - Рэч паспалітая ад згубы праіснавала, як адзіная дзяржава, больш 226 гадоў.
Шматтысячнае паўстанцкае войска спыніла сваё існаванне, як баявая ўзброеная арганізацыя. Шматлікія паўстанцы, кінуўшы зброю, разбегліся хто куды. Хто па сваіх вёсках і хатам. Шматлікія развіталіся са сваёй Радзімай, аддаўшы сваё жыццё на палях бітваў. Значная частка паўстанцаў адправілася ў далёкую эміграцыю. А тыя, хто застаўся ў жывых, таксама страцілі былую радзіму, сталі ахвярай сваіх прыгнятальнікаў абшарнікаў, буржуазіі і ўсёй сістэмы прыгоннага права. Рэч паспалітая дажывала апошнія месяцы. Апошні кароль Панятоўскі Станіслаў Аўгуст у сакавіку 1795 г. таксама развітаўся са сваёй радзімай. Ён атрокся ад пасады і па запрашэнні сваёй старой прыяцелькі Кацярыны II пераехаў у Пецярбург, дзе ў 1798 году памёр.
Адной з прычын паражэння паўстання на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася адсутнасць адзінага камандавання, належнага ўзаемадзеяння ў паўстанцкім войску, няздольнасць вайсковага кіраўніцтва. Але галоўнай прычынай бачыцца палавінчатасць аб'яўленых рэформаў, пастаянная аглядка на шляхецтва, якое не хацела дапускаць рэвалюцыйнага выступлення сялянства і мяшчанства. Так, выдадзены 7 мая 1794 г. Т. Касцюшкам знакаміты «Паланецкі універсал» ствараў падставу для аблягчэння становішча сялянства ў Рэчы Паспалітай. Але, каб канчаткова не адштурхнуць ад паўстання шляхту, Т. Касцюшка вымушаны быў улічваць і яе інтарэсы. Прыгон не быў скасаваны. Гэта не дазволіла перарасці паўстанню ва ўсенародны рух, а таксама спарадзіла раскол у лагеры паўстанцаў. Такія акалічнасці спрыялі рускаму войску на чале з Суворавым і Ферзенам атрымаць шэраг перамог і задушыць паўстанне.
Асноўная з прычын паражэння паўстання таксама быў палітычны крызіс улады, які паўстаў яшчэ з часу падпісання ў 1569 г. Люблінскай уніі. Працягам гэтага крызу стаў сам палітычны лад Рэчы паспалітыя, шляхецкая анархія, безуладдзе ў краіне і ўнутрыпалітычная барацьба паміж рознымі магнатамі і шляхецкімі групоўкамі за ўладу і шэраг іншых прычын.
Цяпер пытанне аб захаванні Рэчы Паспалітай не стаяла, і апошні яе падзел адбыўся ў кастрычніку 1795 г. Па ім амаль уся тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі.
У заняпадзе Рэчы Паспалітай можна бачыць гістарычную заканамернасць спынення функцыянавання практычна замарожаных, незмяняльных палітыч-ных структур. Прыклад Расійскай імперыі і прыклад Рэчы Паспалітай уяўляюць два шляхі развіцця феадалізму: таталітарны і дэмакратычны. I адзін, і другі забяспечваў жыццяздольнасць феадальнай сістэмы. Пры зараджэнні і развіцці новых капіталістычных адносін узнікла неабходнасць рэфармавання грамадства. Яно ж патрабавала падпарадкавання дзяржаве гаспадарчых і палітычных механізмаў, а значыць, моцнай цэнтральнай улады. Пры таталітар-най сістэме такая ўлада канцэнтравалася ў руках манарха-дыктатара (той жа Пётр I, Кацярына II), пры дэмакратычнай -- размывалася (сейм з яго правам liberum veto). Менавіта тая акалічнасць, што дэмакратычныя інстытуты Рэчы Паспалітай не здолелі выпрацаваць, развіць цэнтралізатарскіх пачаткаў, не дазволіла кіруючым колам Рэчы Паспалітай, якія тым больш адчувалі неймаверны знешні ўціск, адарвацца ад старой сістэмы і выйсці на новы віток палітычных і вытворчых адносін, а тым самым і прадухіліць дзяржаўную катастрофу.
Асноўная маса насельніцтва -- сяляне
і мяшчане Беларусі -- індэферэнтна ўспрынялі
распад Рэчы Паспалітай. Жыццё ў гэтай
няшчаснай, запрададзе-
Такім чынам, прароцтва караля-езуіта Яна-Казіміра збылося. Палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.[2, с.232]
Нягледзячы на няўдачу, узброенае паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, у гісторыі Польшчы заняло вабітнае значэнне, а сам Касцюшка заваяваў сабе права лічыцца нацыянальным героем Польшчы.
У знак прызнання заслуг перад сусветнай гісторыяй, Касцюшка лічыцца як вабітны дзеяч міжнароднага і польскага нацыянальна-вызваленчага руху. Яму пастаўлены помнікі ў Кракаве, Вашынгтоне, Чыкага, Кліўлендзе, Мілуоках - горадзе ў штаце Місісіпі, горны пік у Аўстраліі. У гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. за выяўленую мужнасць пры мястэчку Леніна ў Беларусі 1 -і польскай дывізіі было прысвоена імя Тадэвуша Касцюшка.
Гэта паўстанне мела вялікае міжнароднае значэнне, бо яно адцягнула частку сіл феадальных манархій ад барацьбы супраць рэвалюцыйнай Францыі. Тым самым спрыяла перамозе новага грамадскага ладу. Ф.Энгельс па выпадку падзей у Польшчы пісаў: што супраціў паўстанцаў "выратавала французскую рэвалюцыю".[5,c.134]
Информация о работе Вызваленчае паўстанне Т. Касцюшкi 1794 года