Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2012 в 22:10, реферат
Другі падзел Рэчы Паспалітай, няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў народа і асабліва прагрэсіўнай шляхты. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Андрэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта гэтага паўстання - "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае акаталічванне і паланізацыю Беларускага краю.
Уводзiны……………………………………………………….3
Прычыны пачатку паўстання i падрыхтоўка………………..4-7
Ход паўстання………………………………………………...7-16
Вынiкi і значэнне паўстання…………………………………16-19
Заключэнне…………………………………………………….20
Спіс выкарыстаных крыніц.......................................................21
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗА «БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМIЧНЫ УНIВЕРСIТЭТ»
Кафедра эканамiчнай гiсторыi
РЭФЕРАТ
па дысцыплiне: Гiсторыя Беларусi ў кантэксце мiравых цывiлiзацый
на тэму : “Вызваленчае паўстанне Т. Касцюшкi 1794 г.”
Студэнтка
ФМ, 1-ы курс, ДКК
Праверыў
Кандыдат
гістарычных навук,
дацэнт
Уводзiны……………………………………………………….
Прычыны пачатку паўстання i падрыхтоўка………………..4-7
Ход паўстання………………………………………………...
Вынiкi і значэнне паўстання…………………………………16-19
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстаных крыніц........................
Другі падзел Рэчы Паспалітай, няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў народа і асабліва прагрэсіўнай шляхты. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Андрэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта гэтага паўстання - "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае акаталічванне і паланізацыю Беларускага краю.
Мэтай гэтага рэферата з'яуляецца разгледжанне самых важных падзей паўстання: як яно пачыналася,хто ў ім удзельнічаў, як да яго вялася падрыхтоўка, як праходзілі асноўныя баявыя дзеянні і чым гэта ўсё скончылася. Таксама ў гэтым рэфераце аўтар хоча паказаць важнасць гэтай падзеі і як яна адлюстравалася на будучым развіцці нашай краіны.
Аўтар лічыць, што кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен знаць гісторыю, лёс і спадчыну сваёй краіна. А гэта паўстанне адно з самых важных падзей у нашай гісторыі, таму што ў выніку гэтага паўстання здарыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай, у састаў якой некалі ўваходзіла і наша краіна. Вось таму тэма паўстання 1794 года была і застаецца актуальнай тэмай у беларусаў.
Аутар выкарыстаў кнігу пад рэдакцыяй К.I. Козак і Я.А.Юхо, бо яна шырока раскрывае тэму паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. У гэтай кнізе аўтары апавядаюць пра сялянскі рух і ў цэлым пра жыццё Тадэвуша Касцюшкі. Астатнія кнігі таксама даюць нам шмат інфармацыі пра дзеянні 1794 года.
Прычыны пачатку паўстання i падрыхтоўка
У 1794 годзе адбылося вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і на Беларусі. Яно з'явілася непасрэдным адказам перадавой часткі грамадства на інтэрвенцыю Расіі і Прусіі. Аднак прычыны паўстання больш шырокія. Гэта - і ўздзеянне Французскай рэвалюцыі канца ХVIII ст., і барацьба з феадальнымі парадкамі, супраць рэакцыйнага магнацтва, што захапіла ўладу ў Рэчы Паспалітай у выніку Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 г. Гэта і імкненне да больш справядлівага грамадства на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і рэформ, пачатых чатырохгадовым сеймам 1788-1792 гг. Значыць, узброенае выступленне з'явілася не выпадковасцю, а заканамерным вынікам ваенна-палітычных і сацыяльных абставін.
Лозунг паўстання на Беларусі і Літве
адрозніваўся ад польскага, хаця і той,
і другі грунтаваліся на лозунгах Французскай
рэвалюцыі. Калі на польскіх землях лозунг
утрымліваў такія патрабаванні, як "Воля,
цэласць, незалежнасць", то ў Заходняй
Беларусі і Літве ён гучаў як "Воля,
роўнасць, незалежнасць". Як бачым, адрозненне
заключалася ў мэтах паўстання. Калі польскі
лозунг заклікаў да аднаўлення цэласнасці
Рэчы Паспалітай, то ў другім выпадку галоўнае
- роўнасць грамадзянская, сацыяльная,
а таксама роўнасць насельніцтва беларускіх
і літоўскіх зямель сярод іншых народаў.
Для беларускага народа гэта азначала
канчатковае акаталічванне і паланізацыю Беларускага
краю. У першы дзень паўстання Касцюшка
звярнуўся з адозвамі "Да арміі",
"Да грамадзян", "Да духавенства",
"Да жанчын", у якіх заклікаў абараняць
свабоду і айчыну.[2, с.231]
У пачатку паўстання ў Кракаве быў аб'яўлены "Акт паўстання". У першы ж день паўстання яго кіраўнік Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сілаў.
Тэдэвуш Касцюшка нарадзіўся 30 лістапада
1745 г. у маёнтку Сяхновічы, каля Брэста,
у сям'і шляхціча. Т. Касцюшка ўсведамляў,
што ён літвін (так тады называлі беларусаў),
і неаднойчы аб гэтым сведчыў. Скончыў
Варшаўскі кадэцкі корпус, атрымаў званне
харунжага. У 1769 г. выехаў у Францыю, дзе
вучыўся ў парыжскіх акадэміях - вайсковай,
а таксама жывапісу і культуры. На працягу
сямі гадоў Т. Касцюшка ў Паўночнай Амерыцы
змагаўся за незалежнасць гэтай краіны.
За ваенныя заслугі ён узнагароджаны ордэнам
Цынцынаці - вышэйшай узнагародай ЗША,
а кангрэс ЗША ў 1783 г. надаў яму званне
брыгаднага генерала.
Канчатковае вызначэнне
дзяржаўнага і грамадскага ладу Акт паўстання
адносіў да часу заканчэння рэвалюцыйнай
вайны. У Акце паўстання Касцюшка правільна
адзначыў, што галоўнай мэтай Кацярыны
ІІ і Фрыдрыха Вільгельма было жаданне
«распаўсюдзіць панаванне тыраніі» і
задушэнне свабоды ў суседніх народах.
Акт паўстання яшчэ раз выкрыў перад усім
светам паказны лібералізм Кацярыны ІІ.
На пачатку мая Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, у адпаведнасці з якім сялянам гарантавалася апека з боку ўрада, яны асабіста аб'яўляліся вольнымі, аднак без прадастаўлення зямлі. Гэтым кіраўнік паўстання меў намер заахвоціць сялян і не адштурхнуць ад сябе шляхту. Аднак у выніку сацыяльная база паўстання была звужана.
Відаць, характэрны прыклад прыцягнення сялян да ўдзелу ў паўстанні дэманструюць падзеі 1794 г. ў латыфундыі Дзярэчын Слонімскага павета, што належала аднаму з вайсковых кіраўнікоў паўстання Францішку Сапегу. У маі месяцы па распараджэнні адміністрацыі гэтага ўладання ва ўсіх валасцях рамантавалі старыя карабіны і палашы для ўланаў, кавалі дзіды, сяляне ўзбройваліся косамі. Яны пасылаліся рамантаваць дарогі з лапатамі і зброяй на выпадак бою. Згодна загаду паўстанцкага камандавання, пад кіраўніцтвам дзесятнікаў усе сяляне ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў праходзілі вайсковую падрыхтоўку. Францішак Сапега, які размясціўся з корпусам каля Слоніма, 25 мая загадаў сялянам трох сваіх вёсак з'явіцца да яго ў лагер з агнястрэльнай зброяй. Але падымаючы сялан на паўстанне,уладальнік схаваў ад іх Паланецкі універсал. Копіі універсала былі перасланы адміністратарам вотчын толькі 8 чэрвеня, прычым апошнія былі папярэджаны, каб не абвяшчалі дакумент сялянам, а толькі зменшылі паншчыну на траціну. Скарачэнне паншчыны замянялася абавязковай працай паводле устаноўленых расцэнак. Адміністратары падавалі гэтае мерапрыемства сялянам як міласць вотчынніка за іхні ўдзел у паўстаннi. Пра асабістую свабоду і зямельны надзел нічога не гаварылася. Барацьба за сялянскія душы набыла шырокі размах. Касцюшка, Ясінскі, іншыя радыкальна настроеныя кіраўнікі былі гатовыя да кардынальнага вырашэння сялянскага пытання, аж да поўнага скасавання прыгонніцтва. Аднак асноўная маса шляхты, і асабліва землеўладальнікі, да такіх кардынальных крокаў былі яшчэ не падрыхтаваны, што і абумовіла абмежаванасць Паланецкага унiверсалу і тым больш магчымасці яго рэалізацыі. Царскія ж генералы давалі сялянам дэмагагічныя абяцанні і найстройвалі іх супраць паўстанцкай шляхты, што з'явілася адной з прычын абмежаванага ўдзелу сялян у паўстанні і нейтральна-пасіўнай пазіцыі іх асноўнай масы.
Напярэдадні паўстання на працягу 1793 г.-- пачатку 1794 г. на тэрыторыі ВКЛ вялася яго актыўная падрыхтоўка. Цэнтрам падрыхтоўкі была Вільня. Арганізатары паўстання «спіскоўцы» пад кіраўніцтвам палкоўніка корпуса інжынераў ВКЛ Якуба Ясінскага выяўлялі прыхільнікаў паўстання, збіралі сродкі, распрацоўвалі план дзеянняў. Падтрымлівалася сувязь са сваімі аднадумцамі ў Варшаве. Але, улічваючы патрабаванні канспірацыі, аддаленасць сталіц, гэтая сувязь не была надта цеснай.
У якасці мясцовых органаў па кіраўніцтву паўстаннем прадугледжвалася стварэнне "парадкавых камісій" па ваяводствах і паветах. Яны ў сваю чаргу павінны былі стварыць "дазорныя ўправы". Кожная "дазорная ўправа" павінна была ахапіць 1000-1200 сялянскіх гаспадарак. Прадугледжвалася стварэнне новых рэвалюцыйных судоў, якія павінны былі разглядаць крымінальныя справы аб злачынствах, накіраваных супраць паўстання. Аднак новыя органы ўлады - камісіі, управы і суды - не скасоўвалі стары дзяржаўны апарат. Кракаўскі акт паўстання не прадугледжваў і ліквідацыі манархіі.[1,с.247]
У выніку вялася актыўная работа па падрыхтоўцы паўстання. Падрыхтоўкай паўстання кіравала група патрыётаў. Сярод іх, акрамя Т. Касцюшкі, былі Г. Калантай, I. Патоцкі і інш. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай дзейнічалі тайныя саюзы і таварыствы прыхільнікаў паўстання на чале з I. Дзялінскім, Я. Ясінскім і інш. Створаныя новыя органы ўлады, упраўленні і суды. У пачатку красавіка 1794 г. асноўнымі сіламі нацыянальна-вызваленчага руху, які пачаўся ў краіне, былі гараджане, дробная буржуазія, гарадская інтэлігенцыя, прыгонныя сяляне і малазямельная шляхта. У пачатку красавіка 1794 г. Касцюшка меў у сваім распараджэнні 4100 салдат і 2000 сялян з косамі і пікамі.
Першая спроба арганізаванага выступлення ў ВКЛ адбылася на тэрыторыі Жамойціі, у Шаўлях. Там 16 красавіка 1794 г. быў абвешчаны "Шавельскі акт" паўстання, падпісаны ў асноўным вайскоўцамі.Згодна з ім да паўстання далучалася Жмудзь. Заклікаючы да паўстання, яго ўдзельнікі на чале з А.Хлявінскім вызначылі мэтай "вяртанне свабоды Айчыне", перамогу над тыраніяй і пакаранне здраднікаў. Але лёс паўстання ў ВКЛ у многім залежаў ад таго, у чыіх руках застанецца ВКЛ.
За мяжой кіраўнікі эміграцыі шукалі
падтрымкі з боку заходнееўрапейскіх
краін, у першую чаргу ў Францыі. Т. Касцюшка
вёў перагаворы з міністрам замежных спраў
гэтай краіны і перадаў яму мемарандум,
у якім абвяшчаліся задачы будучага паўстання.
Але ён дарэмна шукаў падтрымкі ў Францыі,
яна дзейсна не дапамагла, не захацела
рызыкаваць сваімі сіламі.
Ужо з другой паловы
1793 г. Вільня стала адным з цэнтраў падрыхтоўкі
паўстання ў Рэчы Паспалітай. Рэвалюцыйная
ідэалогія будучага выступлення засноўвалася,каб
бачыць яго, па прыкладу Т.Касцюшкі, не
толькі вайсковым, але і ўсесаслоўным
рухам з выразным антыманархічным і антыфеадальным
адценнем. Засваенне французскага вопыту
"віленскімі якабінцамі",на чале
з Я.Ясінскім, непасрэдным чынам адбылася
на іх дзейнасці як на арганізацыі паўстання,
так і на вызначэнні ў ім ролі ВКЛ на правах
самастойнай арганізацыйна-дзяржаўнай
часткі. Менавіта французская рэвалюцыя
заклікала не толькі да сацыяльнага, але
і нацыянальнага вызвалення, абяцала ўсім
паднявольным народам падтрымку ў іх змаганні.
Вільня паўстала ўначы з 22 на 23 красавіка 1794 г. Каля 700 чалавек рэгу-лярнага войска ВКЛ, размешчанага ў сталіцы, пры дапамозе некалькі соцен мясцовых жыхароў у выніку нечаканага нападу і двухгадзіннага бою захапілі ў палон больш за 1000 чалавек з расійскага акупацыйнага гарнізона разам з генералам Арсеньевым. 24 красавіка ў Вільні быў урачыста прыняты і абвешчаны “Акт паўстання народа Вялікага княства Літоўскага". Згодна з ім утвараўся свой незалежны орган па кіраўніцтву паўстаннем - Найвышэйшая Рада ВКЛ. Менавіта ёй аддавалася ўся паўната ўлады ў Княстве. Склад «Літоўскай Рады» налічваў 29 чалавек. Акрамя таго, ад ваяводстваў, паветаў і гарадоў княства ў яе ўвайшлі яшчэ 37 прадстаўнікоў. Гэта стварала магчымасць з цягам часу ператварыць «Раду» ў свайго роду незалежны ўрад Вялікага княства. Віленскі «Акт паўстання народа Літоўскага» заклікаў не толькі да набыцця «вольнасці», але і «роўнасці грамадзянскай».У гэты ж дзень 2328 чалавек падпісалі яго і далі прысягу на вернасць яму.[1, с.237]
Пачынае дзейнічаць і крымінальны суд. Менавіта па яго рашэнні 25 красавіка быў павешаны на гарадской плошчы апошні гетман ВКЛ Сымон Касакоўскі. Яго абвінавацілі ў злоўжываннях супраць сваіх суайчыннікаў, здрадніцкім супрацоўніцтве з расійскімі ўладамі.
Камандуючым узброенымі сіламі паўстанцаў у ВКЛ быў прызначаны Я. Ясінскі. Якуб Ясінскі (падчас паўстання меў трыццаць тры гады, узначальваў тайную арганізацыю віленскіх якабінцаў) як левы радыкал быў прыхільнікам самых рашучых рэвалюцыйных дзеянняў, адмены прыгоннага права, звяржэння тыраніі па прыкладу Французскай рэвалюцыі. Добра ведаючы беларускую мову, пісаў вершаваныя пракламацыі для сялян па-беларуску.
Ва «Універсале да ваяводстваў і паветаў правінцыі Вялікага княства Літоўскага і гарадоў вольных», абвешчаным «Літоўскай Радай» 24 красавіка, крытыкаваўся «кароль слабы». Адначасова там жа выказваліся сімпатыі да французскай рэвалюцыі: «Мужны народ французскі, разам з іншымі, падае нам сяброўскую руку, патрабуе паўстання нашага, дае нам у гэтым дапамогу...»[6]
13 мая Я. Ясінскаму было прысвоена Т. Касцюшкам званне генерал-лейтэнанта. Адначасова кіраванне паўстанцкімі сіламі было выведзена з-пад улады адной асобы. Войска было падзелена на тры часткі з трыма камандуючымі: Я. Ясінскім, А. Хлявінскім і Ф. Сапегам, якія павінны былі дзейнічаць скаардынавана. Такім чынам, з аднаго боку, ішоў працэс цэнтралізацыі кіраўніцтва паўстаннем у межах Рэчы Паспалітай, а з другога -- дэцэнтралізавалася кіраўніцтва войскам у ВКЛ.
У кіраўніцтве паўстаннем «на Літве»,
у якім з моманту яго падрыхтоўкі і напачатку
вядучую ролю адыгрывалі Я. Ясінскі, П.
Гразмані, Ю. Гарноўскі, К. Эльснер і інш.,
назіраюцца дзве плыні. Адна з іх радыкальная,
альбо «якабінская», на чале з Ясінскім
і другая -- умеркаваная, прадстаўленая
магнацтвам і заможнай шляхтай. Першыя
імкнуліся да як мага большых рэвалюцыйных
змен у грамадстве ў духу французскай
рэвалюцыі. Яны выступалі за ліквідацыю
паншчыны і прыгону, адстойвалі раўнапраўе
мяшчанства, падтрымлівалі ідэю ўтварэння
рэспубліканскага ладу. Такі падыход да
мэтаў паўстання, рэалізацыя якіх істотна
закранала і нават мяняла становішча магнатэрыі
і заможнейшай шляхты, не мог падабацца
«ўмеркаваным». Асноўнага свайго ворага
другая плынь бачылі ў асобе непрымірымага
рэспубліканца Ясінскага. Да Т. Касцюшкі
неаднаразова накіроўваліся пасланнікі
«ўмеркаваных» з прапановамі замяніць,
адклікаць з «Літвы» Я. Ясінскага. Тым не меней Ясінскі шукаў доказаў свайму
праву на камандаванне паўстанцкім войскам
зусім не ў інтрыгах, а на пабаявішчы.
Адна з такіх бітваў адбылася 7 траўня
1794 года пад вёскай Паляны, у Ашмянскім
павеце. Я.Ясінскі хацеў скарыстацца з
ініцыятывы, якая на той час поўнасцю была
ў руках паўстанцаў, і разбіць амаль трохтысячны
аддзел палкоўніка Дзеева, які пагражаў
Вільні. У паўстанцаў было каля дзвюх тысяч
рэгулярнага войска. Акрамя гэтага, іх
сілы папоўніла амаль тысяча мясцовых
сялян-касінераў. Зацятая бітва з удзелам
артылерыі пачалася ў 11 гадзіне раніцы
і доўжылася да самага вечара. Акупанты
не чакалі такога моцнага адпору. Урэшце
абодва бакі, знясіленыя шматгадзінным
боем, вымушаныя былі разысціся. Пры гэтым
адыход расейцаў да Смаргоні меў выразнае
падабенства да выратавальнага адступлення.
Да гэтага прымушалі і немалыя страты
- 173 чалавекі забітымі і 322 параненымі.
Акрамя таго, каб апраўдаць свой «канфуз»
пад Палянамі, Дзееў «павялічыў» сілы
Ясінскага ажно да 11 тысяч чалавек. Сярод
іх вылучыў упартасцю ў змаганні асобную
групу «канфедэратаў-шляхцічаў, віленскіх
стральцоў і мужыкоў, узброеных стрэльбамі,
сякерамі, пікамі і косамі».
Пасля бітвы пад Палянамі расейцы нават
і думаць не маглі пра які-кольвечы наступ.
Галоўнае для іх было стрымаць націск
паўстанцаў. Поспех Якуба Ясінскага пад
Палянамі прымусіў паспешліва адысці
з-пад Горадні на прыкрыццё мяжы пад Нясвіж
і трохтысячны корпус генерала Цыцыянава.
Падзеі, звязаныя
з паўстаннем Т. Касцюшкі на Беларусі,
ахопліваюць час з красавіка па канец
верасня. Для першага перыяду (красавік
-- чэрвень) ха-рактэрныя найбольш актыўныя
дзеянні паўстанцаў і, наадварот, нерашучасць
і асцярожнасць у дзеяннях расійскага
войска. Гэта было выклікана поспехамі
паўстанцаў і перамогай Т. Касцюшкі пад
Рацлавіцамі (4 красавіка), поспехам паўстання
ў Варшаве (18 красавіка) і ў Вільні. У гэты
перыяд расійскія войскі, пазбаўленыя
агульнага плана дзеянняў, атачоныя з
усіх бакоў паўстанцамі ў чужым краі, манеўруючы,
адступалі. Так, атрад князя Цыцыянава
9 мая па-кідае Гародню і адыходзіць у напрамку
Нясвіжа. Пасля бітвы пад Рацлавіцамі,
у якой удзельнічалі 2000 апалчэнцаў з сялян,
Касцюшка ўзнагародзіў тых, хто найбольш
вызначыўся, а Войцэха Барташа ўзвёў у
чын афіцэра і назваў яго Барташам Главацкім,
тым сама надаўшы яму шляхоцкую годнасць.
Сам жа ён хадзіў у сялянскай світцы. Усё
гэта спрыяла павышэнню аўтарытэту Касцюшкі
сярод сялянства.
Усе, хто асабіста быў знаёмы з Касцюшкам,
падкрэслівалі яго вайсковы талент, высокую
адукаванасць, нястомную энергію і прастату.
Так, падскарбі Вялікага Княства Літоўскага,
удзельнік паўстання, кампазітар Міхал
Клеафас Агінскі пісаў, што Тадэвуш Касцюшка «карыстаўся
вялікай пашанай усёй Эўропы, быў гразой
для ворагаў і боствам для народа; узвышаны
да рангу Начальніка, не ведаў іншага гонару
як служыць Айчыне і змагацца за яе, заўсёды
сціпла сябе паводзіў..., не насіў ніякіх
знакаў вышэйшай улады, хадзіў у сурдуце
з простага шэрага сукна і сталаваўся
так, як звычайны афіцэр».[6] Гэтая характарыстыка, дадзеная земляком,
не выклікае сумневу ў яе аб'ектыўнасці,
бо пацвярджаецца іншымі дакументамі.
А ў Гародню 14 мая перабіраецца павятовая
«парадкавая камісія», утвораная 9 мая
ў Саколцы. Яна пачынае актыўную працу
па фарміраванні паўстанцкага войска.
На 7 чэрвеня ў Гарадзенскім павеце было
мабілізавана на паўстанне да 5 тысяч рэкрутаў.
Информация о работе Вызваленчае паўстанне Т. Касцюшкi 1794 года