Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Января 2012 в 16:56, контрольная работа
Люблінская унія 1569 г.: вытокі і змест. Заключэнне уніі паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі — Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Польскім каралеўствам — было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькі тых народаў, што насялялі гэтыя краіны, але мела значны ўплыў і на стан спраў ва ўсёй Еўропе. Бо ж на яе карце з'явілася новая дзяржава — Рэч Паспалітая — адна з самых вялікіх і магутных. Сярод насельніцтва гэтага шматэтнічнага аб'яднання аказаўся і беларускі народ. Што ж прымусіла кіруючыя вярхі Вялікага княства пайсці на такі звышцесны, на мяжы страты самастойнасці, саюз? Сярод шэрагу прычын уніі 1569 г. адной з самых важных бачацца ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў пануючым шляхецкім саслоўі Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Таму што сапраўды, без прымусу з боку шматлікай дробнай і сярэдняй шляхты элітарнае магнацтва, што трымала ўладу ў княстве, не пайшло б на яе падзел з кімсьці. А ўлада тая ў вялікакняс
Вытокі Люблінскай уніі 1569 г. Прыняцце акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне.
Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
Рэфармацыя і Контрэфармацыя.
Брэсцкая царкоўная унія 1596г. Уніяцкая царква ў гісторыі Бела
Вярхушка праваслаўнага духавенства пайшла на унію, бо баялася, што яе могуць пазбавіць царкоўнай улады за здраду праваслаўю. Радавыя праваслаўныя свяшчэннікі былі супраць уніі, іх прыйшлося ўгаворваць, паступова схіляць на бок уніі. У выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. была створана уніяцкая царква. У расійскай і беларускай гістарыяграфіі сур'ёзных даследаванняў па гісторыі уніяцкай царквы мала існуюць наступныя пункты гледжання на уніяцкую царкву.
Іншыя гісторыкі лічаць, што Рым не быў зацікаўлены ў тым, каб праз каталіцтва ішло апалячванне беларусаў, узмацнялася Польшча і польскія феадалы. Тады вырашылі распаўсюджваць унію, выкарыстоўваючы беларускую нацыянальную глебу, беларускую мову і культуру. Так была створана беларуская нацыянальная царква - уніяцкая царква.
Аргументы на карысць пункту гледжання аб тым, што уніяцкая царква - сродак акаталічвання беларусаў і ўкраінцаў.
Уніяцкая царква падпарадкоўвалася Папе Рымскаму, а абрады ў ёй былі спачатку ранейшыя. Рашэнне, як бачна, кампраміснае. Калі напрамую метадам штурму, з дапамогай езуітаў, францысканцаў, дамініканцаў і іншых манаскіх ордэнаў перавесці беларусаў у каталіцтва не удалося, у Рыме вырашылі пайсці на манеўр, на хітрасць: зрабіць гэта паступова, незаўважна для народа, увесці ў зман непісьменнае сельскае насельніцтва і перавесці яго ў каталіцызм з цягам часу.
І гэта удалося - удалося падмануць народ: уніятамі сталі сяляне, гарадскія нізы, мяшчане, частка дробнай і сярэдняй шляхты. Таму уніяцкую царкву іншы раз называюць "хлопскай царквой", а яе вернікаў - людзьмі "хлопскай веры". Магнаты і у большасці сваей беларуская шляхта далучыліся да дзяржаўнай царквы - царквы каталіцкай. Уніяцтва ўводзілася гвалтоўна, пры падтрымцы польскага караля і польскай дзяржавы, іншы раз з заклікамі знішчаць праваслаўных як шалёных сабак. Польскі кароль Жыгімонт III Ваза аддаваў уніятам найбагацейшыя праваслаўныя манастыры і прыходы, дзяржаўныя пасады. Праціўнікі уніі падвяргаліся ганенням, знявазе, па лжывых даносах аддаваліся пад суд, іншы раз завяршалі сваё жыццё ў кайданах. Цэлыя праваслаўныя акругі заставаліся без святароў, цэрквы закрываліся ці разбураліся, некаторыя ператвараліся ў шынкі альбо канюшні. Аб прымусовым увядзенні уніі сведчаць таксама факты перадачы за вялікую плату польскімі ўладамі і апалячанай шляхтай у арэнду іншаверцам-яўрэям праваслаўных храмаў, прыхаджане якіх не прымалі царкоўнае яднанне. Хрысціянскія вернікі былі вымушаны прасіць у арандатара ключы ад храма, плаціць за хрышчэнне, пахаванне, здзяйсненне хрысціянскага шлюбнага абраду і г. д., слухаць з вуснаў зневажальныя словы аб хрысціянскім богаслужэнні. I ўсё гэта рабілася з дазволу польскіх улад.
Гвалтоўнае ўвядзенне уніяцтва выклікала моцнае супраціўленне з боку праваслаўнага насельніцтва. Можна прывесці факт забойства святара Іасафата Кунцэвіча і яго аднадумцаў у Віцебску ў 1623 г. за закрыццё праваслаўных храмаў у Полацку, Віцебску, Оршы і Магілёве, за гвалт і заклікі тапіць, рэзаць, вешаць, спальваць на кастры праваслаўных вернікаў як злых і непапраўных ерэтыкаў. Каралеўская камісія за ўдзел у забойстве асудзіла 75 чалавек да смяротнага пакарання. Віцебск быў пазбаўлены магдэбургскага права і ўсіх раней дараваных правоў і прывілеяў, быў падпарадкаваны ваеннаму ўпраўленню, зняты вечавы звон, а ратуша ператворана ў шынок.
Але супраціўленне праваслаўнага насельніцтва працягвалася. У XVII ст. яно было настолькі моцным, што іншы раз рукі апускаліся ў тых, хто ўводзіў уніяцтва. Яскравым прыкладам узброенай барацьбы супраць польска-каталіцкай экспансіі была барацьба ўкраінскага казацтва пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага ў 1648 - 1649 гг. Гэта барацьба захапіла і паўднёвыя раёны Беларусі. Рэлігійны фактар адыгрываў вядомую ролю ў войнах Расіі з Рэччу Паспалітай XVII ст. Па-першае, у Расіі заўсёды была падстава для пачатку вайны: абарона праваслаўнага насельніцтва Белай Русі і Украіны. Па-другое, праваслаўнае насельніцтва, якое падвяргалася праследаванням з боку католікаў і уніятаў, іншы раз звярталася за абаронай і падтрымкай да Расіі, сустракала рускія войскі як вызваліцелей ад польска-каталіцкай экспансіі, падтрымлівала рускую армію. Па-трэцяе, вядомы шэраг сведчанняў аб жаданні насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак аб пераходзе ў склад Расіі. Аб гэтым заяўлялі жыхары Гомеля ў 1672 г., Барысава і Віцебска ў 1702 г. і г. д.
Тым
не менш польска-каталіцкая
экспансія ў Беларусі
ажыццяўлялася паспяхова.
Колькасць каталіцкіх
прыходаў павялічылася
ў два разы, каталіцкімі
манаскімі ордэнамі
ствараліся новыя касцёлы
і кляштары. Законамі
Рэчы Паспалітай 1668
і 1674 гг. па праваслаўю
быў нанесены яшчэ адзін
удар: адступніцтва
ад каталіцтва і уніяцтва
абвяшчалася крымінальным
злачынствам і падлягала
пакаранню шляхам выгнання
з дзяржавы. Была зламана
і такая форма супраціўлення
каталіцкай экспансіі,
як праваслаўныя брацтвы,
якія друкавалі кнігі
на свае сродкі, праводзілі
вялікую прапагандысцкую
работу, накіраваную
супраць уніі. К XVIII
ст. дзейнасць праваслаўных
брацтваў прыпынілася.
У канцы XVIII ст. больш
за 75 % насельніцтва
Беларусі з'яўляліся
уніятамі. На Беларусі
існавала толькі адна
праваслаўная епархія
ў Магілёве. Яна, як
і Кіеўская мітраполія,
была падпарадкавана
Маскоўскаму пат рыярхату.
Праваслаўная царква
захавалася астраўкамі.
Яна жыла і змагалася
за сваю будучыню. Працэсы
лацінізацыі уніяцкай
царквы зайшлі на розную
глыбіню. У адных цэрквах
богаслужэнне вялося
на польскай мове, а
звяртанне да народа
рабілася на беларускай
мове, у іншых беларуская
мова пераважала і ў
богаслужэнні і ў звяртанні
да вернікаў, ва уніяцкіх
цэрквах пераважала
польская мова. Адзінкавыя
выпадкі звяртання ў
богаслужэнні да вернікаў
на беларускай мове
беспадстаўна выкарыстоўваюцца
некаторымі гісторыкамі
для абгрунтавання
тэзіса аб тым, быццам
уніяцкая царква
з'яўляецца царквой
беларускай. Аб тым,
што ішоў працэс лацінізацыі
уніяцкай царквы, пераводу
яе на каталіцкі абрад,
сведчаць рашэнні Замойскага
царкоўнага сабора
1720 г. У адпаведнасці
з імі абрад уніяцкай
царквы канчаткова пераводзіўся
на каталіцкі лад: свяшчэннікі
абавязваліся галіць
бароды, замяніць рызу
на сутану, уводзіліся
званочкі і іншыя атрыбуты
каталіцкага абраду.
Уніяцкая царква была
ліквідавана рашэннем
Полацкага царкоўнага
сабора 1839 г. Яна ператваралася
ў праваслаўную. Каталіцкая
экспансія на беларускія
землі пацярпела паражэнне.
Вернікі беларускіх
зямель вярталіся да
сваіх праваслаўных
вытокаў.
ЛИТЕРАТУРА: