Восточные славяне 14-15 веках

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Января 2012 в 16:56, контрольная работа

Краткое описание

Люблінская унія 1569 г.: вытокі і змест. Заключэнне уніі паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі — Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Польскім каралеўствам — было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькі тых народаў, што насялялі гэтыя краіны, але мела значны ўплыў і на стан спраў ва ўсёй Еўропе. Бо ж на яе карце з'явілася новая дзяржава — Рэч Паспалітая — адна з самых вялікіх і магутных. Сярод насельніцтва гэтага шматэтнічнага аб'яднання аказаўся і беларускі народ. Што ж прымусіла кіруючыя вярхі Вялікага княства пайсці на такі звышцесны, на мяжы страты самастойнасці, саюз? Сярод шэрагу прычын уніі 1569 г. адной з самых важных бачацца ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў пануючым шляхецкім саслоўі Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Таму што сапраўды, без прымусу з боку шматлікай дробнай і сярэдняй шляхты элітарнае магнацтва, што трымала ўладу ў княстве, не пайшло б на яе падзел з кімсьці. А ўлада тая ў вялікакняс

Оглавление

Вытокі Люблінскай уніі 1569 г. Прыняцце акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне.

Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.

Рэфармацыя і Контрэфармацыя.

Брэсцкая царкоўная унія 1596г. Уніяцкая царква ў гісторыі Бела

Файлы: 1 файл

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА ПО ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ.doc

— 289.00 Кб (Скачать)

Галоўнай адміністрацыйна-судовай уладай і военачальнікам з'яўляўся ваявода. Адміністрацыйныя пасады князь раздаваў, як правіла, княжацкім сем'ям са свайго акружэння, часцей за ўсё літоўцам. 3 29 буйных феадальных родаў у сярэдзіне XVI ст. 13 былі літоўскімі (Алелькавічы, Гальшанскія, Радзівілы, Чартарыйскія, Сапегі і інш.), 7 - беларускімі (Глебавічы, Валовічы, Тышкевічы, Друцкія, Масальскія і інш.), 5 -украінскімі, 2 нашчадкі Рурыкавічаў у якасці мясцовых князёў і г. д.

Вайсковая служба ў Вялікім княстве Літоўскім была справай феадальнага саслоўя. Дробная шляхта павінна была асабіста прысутнічаць у войску, а тыя, хто меў маёнткі і падданых, абавязаны былі яшчэ пастаўляць узброеных воінаў. Вайсковая служба з'яўлялася ганаровым абавязкам шляхты, а заняткі рамяством і гандлем, як падкрэслівалася ў Статуце ВКЛ 1566 г., ганьбілі яе. Шляхціц, які займаўся рамяством і гандлем, пазбаўляўся шляхецкіх правоў і годнасці.  У складзе Рэчы Паспалітай абедзве дзяржавы - Вялікае княства Літоўскае і Польская Карона - захавалі свае былыя назвы, свае ўрады, законы (на тэрыторыю ВКЛ польскае права не распаўсюджвалася, там дзейнічаў літоўскі Статут 1588 г.).

Існавалі самастойныя судовыя сістэмы, органы мясцовага самакіравання, фінансавыя сістэмы, узброеныя сілы, розныя дзяржаўныя мовы. ВКЛ і Польшча захоўвалі сваю адносную самастойнасць, аўтаномію ў складзе Рэчы Паспалітай. Яны не мелі агульных органаў кіравання. Больш за тое, пры спрыяльных абставінах магнаты Вялікага княства Літоўскага дамагаліся выхаду са складу Рэчы Паспалітай і дасягнення поўнай незалежнасці. Статут ВКЛ 1588 г. фактычна перакрэсліваў Люблінскую унію, абмяжоўваў допуск у княства польскіх паноў, абараняў суверэнітэт, самастойнасць дзяржавы. Змову з мэтай адарвання Вялікага княства Літоўскага ад Рэчы Паспалітай рабіў Януш Радзівіл у перыяд барацьбы ўкраінскага народа супраць польскіх паноў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (1648 - 1654). Аналагічныя спробы рабіліся магнатамі ВКЛ у перыяд Паўночнай вайны 1700 - 1721 гг., а таксама ў часы трох падзелаў Рэчы Паспалітай.

Усё гэта дазваляе некаторым гісторыкам зрабіць вывад аб тым, што Рэч Паспалітая - канфедэратыўная дзяржава, дзе Вялікае княства Літоўскае і Польская Карона захоўвалі сваю поўную самастойнасць. У той жа час іншыя гісторыкі лічаць Рэч Паспалітую федэратыўнай дзяржавай, саюзам роўных, раўнапраўных дзяржаўных утварэнняў - Вялікага княства Літоўскага і Польскай Кароны. Але гэту самастойнасць яны разглядаюць як адносную, бо існаваў адзіны орган заканадаўчай улады - сейм Рэчы Паспалітай і адзіны кіраўнік дзяржавы - польскі кароль. I ў тых, і ў другіх гісторыкаў ёсць падставы для такіх меркаванняў. На наш погляд, Рэч Паспалітая-складанае дзяржаўнае ўтварэнне з элементамі федэралізму і канфедэратыўнасці, дзе моцнай была тэндэнцыя да поўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага.

  1. У пачатку XVI ст. Заходнюю Еўропу ўскалыхнуў рух, вядомы ў гісторыі пад назвай Рэфармацыя. Рэфармацыя - шырокі грамадска - палітычны, ідэалагічны і рэлігійны рух буржуазіі, накіраваны супраць феадалізму і яго апоры - каталіцкай царквы. Дзеячы Рэфармацыі патрабавалі знішчэння феадалізму, стварэння новай, дэцэнтралізаванай, больш дэмакратычнай і таннай царквы, секулярызацыі яе маёмасці, ліквідацыі духавенства як асобнай касты, а таксама манастыроў і манаства, пышнага каталіцкага культу, складанай царкоўнай абраднасці.

Рэфармацыя прывяла да з'яўлення новага кірунку ў хрысціянстве-пратэстантызму, які аб'ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект: лютэранства, кальвінізм, англіканскую царкву, баптыстаў, адвентыстаў і інш. Гэтыя цэрквы і секты некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноўныя палажэнні пратэстантызму былі сфармуляваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвінам, У. Цвінглі. Асноўнымі рэфармацыйнымі плынямі ў Вялікім княстве Літоўскім былі кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм. Храналагічныя рамкі Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі: другая палова XVI - сярэдзіна XVII ст. Найбольшае па-шырэнне тут атрымаў кальвінізм, дактрына якога імпанавала шляхце. Народныя масы абыякава адносіліся да Рэфармацыі, таму рэлігійны рух у Беларусі не прыняў такога размаху, як у Еўропе. Актыўную рэфармацыйную дзейнасць у Беларусі разгарнуў буйны магнат, віленскі ваявода, канцлер Мікалай Радзівіл Чорны. Толькі ў сваіх уладаннях ён закрыў 187 касцёлаў, разбурыў усе прыдарожныя каталіцкія каплічкі і крыжы і адкрыў 134 кальвінісцкія зборы.

Пад заступніцтвам М. Радзівіла былі арганізаваны пратэстанцкія абшчыны ў Нясвіжы, Клецку, Іўі, Оршы і іншых мясцінах. Вакол кальвінісцкіх збораў групаваліся вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы. Да 60-х гг. XVI ст. у кальвінізм перайшла большасць беларускіх магнатаў і значная частка шляхты.

У 1562 - 1565 гг. з кальвінісцкага лагера вылучаецца самастойная плынь, якая атрымала назву антытрынітарыі ці арыяне. Арыяне дзяліліся на дзве плыні: сялянска-плебейскую і шляхецка-бюргерскую. Першыя выступалі за ліквідацыю прыгонніцтва, стварэнне бяскласавага грамадства, заснаванага на прымітыўна-камуністычных асновах, дзе няма прыватнай уласнасці, дзе праца з'яўляецца абавязкам кожнага чалавека, дзе няма войн і ўсялякага насілля. Прадстаўнікі шляхецка-бюргерскай плыні абаранялі феадальную ўласнасць на зямлю і эксплуатацыю сялян, саслоўна-класавую няроўнасць і ў той жа час прызнавалі неабходнасць правядзення сацыяльных рэформ і паляпшэння становішча сялян. Іх погляды выражалі вядомыя дзеячы Рэфармацыі, пісьменнікі, асветнікі, гуманісты Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

Змякчыць радыкалізм сялянска-плебейскай плыні антытрынітарызму, прымірыць погляды яго левага і правага крыла паспрабаваў у 80-я гг. XVI ст. Фаўст Соцын, імем якога стаў называцца рэфармацыйны рух у XVII ст. - сацыніянства. Новае вучэнне адкінула праблемы бедных і багатых, прыватнай уласнасці. Цэнтрам сацыніянства ў ВКЛ у пачатку XVII ст. быў Новагародак.

Боязь польскіх і літоўскіх феадалаў выбуху сялянскай вайны, супярэчнасці паміж сялянска-плебейскім і шляхецка-бюргерскім накірункамі антытрынітарызму, праследаванні арыян езуітамі і дзяржавай з выкарыстаннем метадаў паклёпу і пагромаў прывялі да таго, што ў другой палове XVII ст. рэфармацыйны рух на Беларусі прыпыніўся. Нягледзячы на паражэнне, Рэфармацыя садзейнічала актывізацыі духоўнага жыцця, пранікненню ў грамадства рэнесансна-гуманістычных ідэй, развіццю асветы і кнігадрукавання, распаўсюджанню свецкіх форм культуры, пашырэнню міжнародных сувязей і кантактаў. Разам з тым яна прыводзіла да паланізацыі беларускай шляхты і часткі мяшчанства, знішчэння старабеларускай мовы і культуры, замаруджвала працэс фарміравання беларускай народнасці.

Рэфармацыя пахіснула пазіцыі каталіцкай царквы. У выніку стварэння нацыянальных пратэстанцкіх цэркваў каталіцкая царква страціла мільёны вернікаў. Але яна знайшла ў сабе сілы згуртавацца і пайсці ў наступленне з тым, каб аднавіць страчаныя пазіцыі. Новую царкоўную палітыку ва умовах Рэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор 1545 - 1563 гг. Наступіла эпоха Контррэфармацыі. Яе храналагічныя рамкі: сярэдзіна XVI-канец XVII ст., хаця ідэі Контррэфармацыі ў нейкай меры вызначалі духоўнае жыццё грамадства амаль да сярэдзіны XVIII ст.

Контррэфармацыя - узначалены папствам грамадска-палітычны і рэлігійны рух супраць Рэфармацыі, за ўмацаванне феадальнага ладу ў перыяд яго распаду. У мэтах  выратавання каталіцкай царквы ад "рэфарматарскай ерасі" была зроблена стаўка на ордэн езуітаў, створаны ў 1534 г. у Італіі іспанскім дваранінам I. Лаёлай. Акрамя езуітаў на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 17 мужчынскіх каталіцкіх манаскіх ордэнаў і 7 жаночых. Тэрыторыя Беларусі пакрылася густой сеткай кляштараў і пышных касцёлаў, у якіх свяцілы царкоўнага красамоўства моцна ўздзейнічалі на пачуцці вернікаў, прымушалі іх плакаць і каяцца. І нават мову мясцовага насельніцтва езуіты вывучылі і выкарыстоўвалі яе ў храмах у час звяртання да вернікаў. Каталіцкія манаскія ордэны надзяляліся вялікімі зямельнымі ўладаннямі з прыгоннымі сялянамі, атрымлівалі грашовыя сумы на свае патрэбы. Яны былі пад патранатам улад Рэчы Паспалітай і польскіх каралёў. Напрыклад, Стэфан Баторый гаварыў пра сябе: "Калі б я не быў каралём, быў бы езуітам". "Езуіцкім каралём" называў сябе польскі кароль Жыгімонт III Ваза.

Пачаткам Контррэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім лічыцца 1569 г., калі першыя езуіты з'явіліся ў Вільні. Яны ўвайшлі ў палацы багатых людзей як духоўнікі, дарадчыкі, хатнія настаўнікі. На моладзь езуіты ўплывалі праз школу.    У 1570 г. у Вільні ордэн езуітаў адкрыў свой калегіум, які ў 1579 г. быў пераўтвораны ў акадэмію. Гэта першая вышэйшая навучальная установа ў Вялікім княстве Літоўскім. Пазней езуіты заснавалі калегіумы ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Новагародку, Гродне, Віцебску, Мінску, Слуцку. Са сцен калегіумаў выходзілі фанатычныя прыхільнікі каталіцкай ідэі.

Прапаведнікі ордэна запоўнілі кніжны рынак Беларусі друкаванай прадукцыяй, у якой дыскрэдытаваліся праваслаўная і пратэстанцкая цэрквы і прапагандавалася каталіцкае веравучэнне. Хутка ў Вільні і іншых мясцінах ВКЛ запалалі вогнішчы з праваслаўных і пратэстанцкіх кніг. Каб прыцягнуць на свой бок мясцовае насельніцтва, езуіты арганізоўвалі аптэкі, шпіталі, прытулкі для беднякоў. Усё гэта дало свой плён. Паступова каталіцтва пачало выціскаць кальвінізм, лю-тэранства, арыянства і іншыя пратэстанцкія плыні. Літоўска-беларуская знаць, зацягнутая раней у рэфармацыйны рух, пераходзіла ў лона каталіцкай царквы. Прынялі каталіцтва чатыры сыны "бацькі Рэфармацыі" Мікалая Радзівіла Чорнага, дзеці і ўнукі "стаўпа праваслаўя" Канстанціна Астрожскага. М. Сматрыцкі ў творы "Фрынас" (1610) пералічвае 47 прозвішчаў праваслаўных магнатаў, якія прынялі тады каталіцтва. У канцы XVII ст. Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім перамагла. На змену Контррэфармацыі на мяжы ЗО - 40-х гг. XVIII ст. прыйшла эпоха Асветніцтва.

Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі, з'яўляючыся часткамі еўрапейскага працэсу, мелі свае асаблівасці. Па-першае, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі супалі па часе ў сваім развіцці, што прывяло да канфесійнай напружанасці ў другой палове XVI - пачатку XVII ст. Разам з тым суіснаванне дзвюх, а потым трох хрысціянскіх цэркваў (праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай) выпрацавала нормы талерантнасці, што не дазволіла суправаджаць Контррэфармацыю суровымі палітычнымі і рэлігійнымі ганеннямі, як гэта адбывалася ў іншых краінах. Па-другое, калі ў заходнееўрапейскіх краінах у выніку Рэфармацыі ад каталіцкай царквы аддзялілася яе частка і ўтварыла нацыянальныя пратэстанцкія цэрквы, то ў Беларусі сілам Контррэфармацыі удалося вярнуць у каталіцтва захопленую пратэстанцтвам каталіцкую знаць, а таксама далучыць да яго знаць праваслаўную і наблізіць да каталіцтва праз унію народныя масы. Па-трэцяе, Контррэфармацыя ў   Беларусі была накіравана не толькі  сураць пратэстанцызму, але і супраць праваслаўя – апазіцыйнай сілы каталіцызму. Папа Рымскі меў намер кампенсіраваць страту мільёнаў вернікаў у Заходняй Еўропе праз духоўнае падпарадкаванне ўсходнеславянскіх народаў. Беларусі адводзілася роля плацдарма для пранікнення ў Рускую дзяржаву, а праз яе - у Кітай, Індыю і іншыя краіны. Гэты намер выказаў Папа Рымскі Клімент VIII: "О, мае русіны. Спадзяюся праз вас перавярнуць у каталіцызм увесь усход!"

Пасля падпісання Люблінскай уніі ўзмацняецца насаджэнне каталіцызму на беларускіх землях. З аднаго боку, магнатам, якія перайшлі ў каталіцкую веру, даваліся розныя льготы і прывілеі, а з другога - ажыццяўлялася вялікая ідэалагічная работа па падрыхтоўцы пераходу ў каталіцызм асноўнай масы насельніцтва. У гэтым плане пэўную ролю адыграла работа Пятра Скаргі "Аб адзінстве царквы Божай", у якой абгрунтоўвалася ідэя уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Разам з ідэалагічным уздзеяннем на непісьменнае насельніцтва выкарыстоўваліся бізун, ціск, прымус і г. д. Гэта прывяло да расколу ў асяроддзі праваслаўных епіскапаў. Адны з іх - уладзімірскі і брэсцкі епіскап Іпацій Пацей, луцкі епіскап Кірыла Тарлецкі і іншыя - падтрымалі унію; другія рашуча выступілі супраць яе, мяркуючы, што унія ў рэшце рэшт прывядзе да знішчэння праваслаўнай царквы.   Да іх пратэсту далучыліся брацтвы, якія адлюстроўвалі настрой шырокіх народных мас. Пачалася барацьба. На саборы праваслаўных епіскапаў у Брэсце вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэнні заключыць саюз з каталіцкай царквой. Сабор упаўнаважыў І. Пацея і К. Тарлецкага на далейшыя перагаворы з каралём і Папам Рымскім і пры дасягненні згоды - на правядзенне акта уніі. Кароль-католік Жыгімонт III Ваза восенню 1595 г. звярнуўся да падданых сваёй дзяржавы з універсалам, у якім абвясціў рашэнне вышэйшага праваслаўнага духавенства аб уніі.

І. Пацей і К. Тарлецкі паехалі ў Рым, дзе 23 снежня 1595 г. на пасяджэнні калегіі кардыналаў з удзелам Папы Клімента VIII была ўрачыста абвешчана унія. Папа Рымскі выдаў булу аб уніі, якая рэгламентавала ўмовы злучэння, сярод іх дазвол на захаванне ўсходняй абраднасці. У гонар падзеі быў адбіты медаль з надпісам "Ruthenis receptis" ("На пераварочванне (схіленне) рускіх"), што сведчьщь аб намеры схіліць рускіх людзей да каталіцкай веры.

  1. У выніку вялікіх намаганняў Папы Рымскага і каталіцкага духавенства, а таксама кіраўніцтва Рэчы Паспалітай канчатковае рашэнне аб зліцці праваслаўнай і каталіцкай царквы адбылося 6-9 кастрычніка 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце. Там, у Брэсце, фактычна працавалі 2 саборы: сабор прыхільнікаў уніі і сабор яе праціўнікаў. Удзельнікі абодвух сабораў ненавідзелі адзін аднаго. Праваслаўная апазіцыя аб'явіла імпічмент святарам-рэнегатам, адлучыла іх ад праваслаўнай царквы і адмовілася ад царкоўнага яднання. "Пагадненне" адбылося сілай: у справу ўмяшаўся польскі кароль, арыштаваў тых, хто выступаў супраць уніі. Каралеўскі універсал 15 кастрычніка 1596 г. зацвердзіў аб'яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

Информация о работе Восточные славяне 14-15 веках