Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Января 2012 в 16:56, контрольная работа
Люблінская унія 1569 г.: вытокі і змест. Заключэнне уніі паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі — Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Польскім каралеўствам — было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькі тых народаў, што насялялі гэтыя краіны, але мела значны ўплыў і на стан спраў ва ўсёй Еўропе. Бо ж на яе карце з'явілася новая дзяржава — Рэч Паспалітая — адна з самых вялікіх і магутных. Сярод насельніцтва гэтага шматэтнічнага аб'яднання аказаўся і беларускі народ. Што ж прымусіла кіруючыя вярхі Вялікага княства пайсці на такі звышцесны, на мяжы страты самастойнасці, саюз? Сярод шэрагу прычын уніі 1569 г. адной з самых важных бачацца ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў пануючым шляхецкім саслоўі Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Таму што сапраўды, без прымусу з боку шматлікай дробнай і сярэдняй шляхты элітарнае магнацтва, што трымала ўладу ў княстве, не пайшло б на яе падзел з кімсьці. А ўлада тая ў вялікакняс
Вытокі Люблінскай уніі 1569 г. Прыняцце акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне.
Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
Рэфармацыя і Контрэфармацыя.
Брэсцкая царкоўная унія 1596г. Уніяцкая царква ў гісторыі Бела
ПЛАН:
Каб
неяк кансалідаваць
грамадства, збіць прапольскія
настроі шляхты, магнацкая
апазіцыя на чале з Радзівіламі
пайшла на значную мадэрнізацыю
ўнутранай палітыкі.
Яна ўвасобілася ў прыняцці
пастановы 1563 г., паводле
якой праваслаўная і
каталіцкая шляхта поўнасцю
ўраўноўвалася ў правах,
ва ухваленні на сейме
1564 г. судовай рэформы,
што на польскі ўзор
стварала мясцовыя суды,
дзе галоўную ролю адыгрывала
шляхта. Гэтыя захады
вялікакняскага ўрада,
можа б, і мелі поспех,
калі б не драматычнае
знешнепалітычнае становішча
краіны.
1 Любавский М.К. Очекр истории Литовско – Русского государства. С.207
2 Дневник Люблинского сейма 1569 года спб 1869. С.280
3 Kosman M Historia Bialorusi/ Wroclaw – Krakow – Gdansk 1979
На пачатку 60-ых гг. баявыя дзеянні ў Лівонскай вайне, што пачалася паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім у 1558 г., перанесліся на тэрыторыю Княства, на беларускія землі.
У 1562 г. маскоўскія войскі стаялі ля сцен Віцебска, Дуброўна, Оршы, Копысі, Шклова. 15 лютага 1563 г. быў захоплены Полацк. Да сталіцы — Вільні — заставалася напрасткі каля двухсот кіламетраў. Сілы дзяржавы былі на мяжы магчымага. Вайна выцягнула са скарбу ўсе сродкі, амаль штогадовая сярэбшчына не наталяла патрэбы ў грошах. Неадкладна патрабаваўся саюзнік. Канешне, позірк адразу быў кінуты на захад. Чаму? Ды таму, што Княства мела значны вопыт — дзесяткі унітарных дагавораў ад часоў Ягайлы да Жыгімонтаў — сужыцця з Польшчай. Да таго ж заходні сусед сам дамагаўся уніі. На тое былі важкія прычыны як эканамічнага, так і палітыка-ідэалагічнага парадку.
Па-першае, шматлікай польскай шляхце стала цесна ў каралеўстве. Яна сквапна паглядала на княжацкія землі, якія б далі новыя багацці, а значыць, новыя пасады, узнагароды.
Па-другое, Польшча з'яўлялася самым модным каталіцкім бастыёнам ва Усходняй Еўропе, а таму менавіта ёй Ватыканам адводзілася галоўная роля ў экспансіі ката-ліцызму на ўсход — беларускія, украінскія, рускія землі. Праўда, вялікакняскі ўрад меў і другі варыянт выхаду з крызіснага становішча: заключэнне уніі з Маскоўскай дзяржавай і прызнанне Івана Грознага ці яго сына сваім князем. На гэты конт нават вяліся тайныя перамовы. Але вынікаў яны не далі. Гэта зразумела, бо для шляхты Вялікага княства Іван IV 60-ых гг. XVI ст. ужо не быў у бляску пакарыцеля Казані (1552) і Астрахані (1556), ён стаў Грозным — ініцыятарам апрычніны, падпарадкоўцам сваёй уладзе маскоўскага баярства. Такім чынам, вольнасці шляхецкай рэспублікі павярнулі пануючы клас беларускіх зямель у бок Польшчы, прымусіўшы стаць спінай да Масквы. Пытанне заключэння уніі з Польшчай было прадвырашаным, і як ні адцягвалі фінал уладу трымаючыя магнаты Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, ён наступіў у 1569 г. Яго, безумоўна, наблізіла Лівонская вайна. Па словах віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла, што прыбыў на перамовы ў Люблін, «на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі унію, якая б аб'яднала нас узаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да яе- вельмі паціху».
10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які доўжыўся амаль 6 драматычных месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка — чэрвеня 1569 г. гэтыя вялізныя і багацейшыя землі Вялікага княства былі ўключаны ў склад Польшчы, што, канешне, аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайною эканоміку Княства. Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, бо кароль іх выдаў асабіста, без згоды сейма Вялікага княства, але ў сітуацыі, якая склалася, вялікакняскі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.
Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. Гаспадарыла грунтоўна. У 1566—1569 гг. з мэтай замацавання на адваяванай тэрыторыі былі пабудаваны ў раёне Полацка крэпасці Туроўля, Суша, Сокал, Сітна, Чырвоная, Каз'яны, Ула, Усвяты. У такім становішчы для вялікакняскага ўрада шлях быў адзіны — за стол перамоваў з Польшчай. Супольны сейм зноў распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. «3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву»,— дэкляраваў акт.
Наколькі ж цесна зліліся дзве часткі толькі ўтворанай дзяржавы? Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных сеймаў як для Кароны так і для Вялікага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным. «...новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб'яўляцца каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім і Інфлянцкім... Выбранне і ўзвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца». Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: «Статуты і ўсе якія бы то ні былі пастановы, ухвалення ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы». Разам з тым Вялікаму княству актам не адводзілася роля нейкай польскай каланіяльнай ускраіны. Тут поўнасцю захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул і пячатка, а таксама войска4.
Такім чынам, нельга трактаваць Люблінскую унію як паглынанне Польшчай Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Рэч Паспалітая была федэрацыяй суседніх дзяржаў, у якой Княства існавала да канца XVIII ст.— часу разбору Рэчы Паспалітай Расійскай імперыяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Іншая справа, што Польшча, якая на той час была ў лепшым палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрыпалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай, магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да ўсходнеславянскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.
4 Дневник Люблинского сейма 1569. с. 19
Заканадаўчую ўладу ажыццяўляў вальны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма. У яго склад уваходзілі, як правіла, магнаты (сенатарскае саслоўе), архіепіскапы і епіскапы, ваяводы і каш-таляны. Колькасць сенатараў (паны-рада) даходзіла да 150 чалавек. Са сваіх радоў сейм выбіраў 28 сенатараў для каралеўскай рады, якая ажыццяўляла фактычнае кіраўніцтва краінай і асабістым жыццём караля (жаніцьба, развод, вандроўкі і г. д.). Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, у склад якой уваходзілі дэпутаты ад шляхецкіх сеймікаў. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы даходзіла да 200 чалавек. Група дэпутатаў ці нават адзін дэпутат, што выступаў супраць прыняцця таго ці іншага рашэння, якое супярэчыла яго інструкцыі, мог на законнай аснове не дапусціць прыняцця такога рашэння. Гэтае права разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей" і называлася liberum veto ("свабоднае вета"). На чале выканаўчай улады стаяў кароль, якога выбіраў элекцыйны сейм. Кароль быў старшынёй сената, узначальваў "паспалітае рушанне", склікаў сеймы, вызначаў пасяджэнні, ажыццяўляў прызначэнні на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, кіраваў знешнімі зносінамі. Кожнаму каралю перад выбраннем шляхтай прад'яўляліся ўмовы, якія ён потым абавязваўся выконваць. Гэта так званая "Пакта канвента" - прысяга караля.
Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца яму і выступіць супраць караля. Гэтае права ажыццяўлялася шляхам склікання канфедэрацый - саюзаў узброенай шляхты для правядзення пэўных рэформ ці прыняцця некаторых законаў. У тых выпадках, калі канфедэрацыі прымалі характар прамога паўстання супраць караля, яны называліся рокашамі.
Смерць Жыгімонта II Аўгуста прывяла да ўзмацнення хаосу і анархіі ў дзяржаве. Выбраны ў 1573 г. на польскі прастол французскі прынц Генрых Валуа, які хутка ўцёк у Парыж, унёс сваю лепту ў працэс узмацнення шляхецкага ўсеўладдзя і анархіі. Каб прыцягнуць на свой бок дробнапамесную шляхту, Генрых Валуа выдаў так званыя "Генрыхавы артыкулы", паводле якіх кароль губляў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне. Адначасова ён абавязваўся склікаць сеймы раз у 2 гады тэрмінам на 6 тыдняў, пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў, мець пры сабе пастаянны савет з ліку сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены пры выбранні каралём Стэфана Баторыя ў 1576 г., а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. "Генрыхавы артыкулы", як і "Пакта канвента", з'яўляліся састаўнымі часткамі "залатых шляхецкіх вольнасцей".
Стэфан Баторый адзначаў у пісьме да віленскага павятовага сейма ў 1577 г., што Рэч Паспалітая ўсё больш схіляецца да хаосу, свавольства, анархіі, гвалту і беззаконня, якія знішчаюць дзяржаву. Феадальная анархія значна ўзмацнілася з другой паловы XVII і ў XVIII ст. За 1652 - 1764 гг. з 80 сеймаў 44 былі сарваныя: яны не прынялі ніякіх рашэнняў. Сярод магнатаў разгарэлася барацьба за ўладу. У Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы, Сапегі, Лгінскія і Вішнявецкія. Якім жа было становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай? Трэба адзначыць, што пасля падпісання Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае не спыніла свайго існавання. Яно захавалася аж да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. у складзе беларускіх і літоўскіх зямель. Украінскія землі (Валынь, Падолле, Кіеўшчына), а такса-ма Падляшша ў пачатку 1569 г. гвалтоўна былі далучаны да Польскай Кароны. На ўкраінскіх землях побач з мясцовымі феадаламі нахабна і груба гаспадарылі польскія паны, якія здзекваліся з украінцаў. Гэта ў рэшце рэшт прывяло да нацыянальна-вызваленчай вайны ўкраінскага народа пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага і ўз'яднання Украіны з Расіяй у 1648 - 1654 гг. Беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, палякі тут не гаспадарылі - набыццё зямлі, маёмасці і атрыманне дзяржаўных пасад іншаземцамі, у тым ліку палякамі, забаранялася Статутам ВКЛ 1588 г. У 1565 - 1566 гг. у Вялікім княстве Літоўскім была праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Паводле яе ўся тэрыторыя Беларусі дзялілася на ваяводствы, а тыя ў сваю чаргу - на паветы. Сярод беларускіх ваяводстваў і паветаў былі Брэсцкае ваяводства (Брэсцкі, Пінскі паветы), Віцеб-скае (Віцебскі, Аршанскі паветы), Мінскае (Мінскі, Рэчыцкі, Мазырскі паветы), Мсціслаўскае (Мсціслаўскі павет, астатнія паветы - небеларускія), Навагрудскае (Навагрудскі, Ваўкавыскі, Слонімскі паветы), Віленскае (Ашмянскі, Лідскі, Брас-лаўскі паветы, астатнія паветы - літоўскія), Трокскае (Гродзенскі павет, астатнія паветы - літоўскія). У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы зніклі апошнія аўтаномныя княствы, якія доўгі час захоўваліся на тэрыторыі Беларусі - Кобрынскае, Клецкае, Слуцка-Капыльскае. Разам з тым хаос у адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ВКЛ узмацняўся. У тэрыторыі паветаў і ваяводстваў укліньваліся каралеўшчыны, якімі кіраваў цераз сваіх адміністратараў (эканомаў) кароль (адсюль і назва "каралеўскія эканоміі", ці каралеўшчыны). Апошнія былі двух відаў: стараствы - дзяржаўныя маёнткі, што аддаваліся ў пажыццёвае валоданне таму ці іншаму феадалу (называўся ста-растам, адсюль і назва "стараства"), і сталовыя (палацавыя) маёнткі. У стараствах сяляне неслі павіннасці на карысць старасты. Даходы ад сталовых (палацавых) маёнткаў ішлі на карысць караля. Існавалі таксама воласці (невялікія сельскія акругі, у якіх дзейнічалі органы мясцовага сялянскага кіравання), вой-таўствы (тэрыторыя - адна ці некалькі вёсак, горад з навакольнымі землямі, невялікае каралеўскае велікакняжацкае ўладанне, - на якую пашыралася ўлада сельскага войта), графствы (спадчыннае феадальнае ўладанне на чале з графам), намесніцтвы (тэрыторыя, на якой ажыццяўлялася мясцовае кіраванне на чале з намеснікам) і іншыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі.