Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст і іх уплыў на гісторыю Беларусі

Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Февраля 2012 в 18:47, реферат

Краткое описание

Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пачалася вясной 1648 г. У бітвах каля Жоўтых Водаў і Корсуні казацкае войска пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (яго бацькі паходзілі з Беларусі) перамаглі польскія арміі. Адначасова Хмяльніцкі, якога абралі гетманам, стаў засылаць агентаў і казацкія атрады – “загоны” на тэрыторыю паўднёвай Беларусі (тэрыторыя ВкЛ, у адрозненні ад Украіны – з 1569 г. тэрыторыі Польшчы) з мэтай распачаць і тут вялікую “вызваленчую” вайну. У адрозненні ад Украіны, на Беларусі не было польскіх паноў (Статут 1588 г. забараняў палякам набываць маёмасць у ВкЛ), таму ўнутраная вайна стала грамадзянскай.

Оглавление

1. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
2. Вайна Масквы і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг
3. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII – пачатку XVIII ст.
4. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.

Файлы: 1 файл

История.docx

— 47.29 Кб (Скачать)

Гарады знаходзіліся ў  глыбокім заняпадзе, унутраны рынак  звузіўся, было падарвана развіццё рамяства. Частка гарадскіх рамеснікаў, якія засталіся у гарадах, былі вымушаны перасяляцца ў вёску або заняцца  сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў. Колькасць  рамеснікаў у гарадах Беларусі рэзка  зменшылася. У Гродне, напрыклад, у 1650 г. было 130 рамеснікаў, а ў 1680 г. засталося  толькі 12. Ва ўмовах бязладдзя феадалы  рабавалі купецкія абозы, рабілі “наезды” на рынкі і гарады, патрабавалі  ад апошніх выкупы. Ствараліся прыватныя  ўнутраныя мытні ва ўладаннях  магнатаў. Значна выраслі падаткі  з гарадоў і адначасова – раслі  юрыдыкі, часткі гарадоў, якія належалі феадалам і не падпарадкоўваліся  магістрату, з іх не спаганяліся  дзяржаўныя падаткі.

З аднаўленнем прадукцыйных сілаў у вёсцы паступова пачынае  адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. Хутчэй, чым іншыя, адбудоўваюцца  буйныя гарады на галоўных гандлёвых  шляхах – Мінск, Магілёў, Віцебск, Нясвіж, Наваградак – у іх лягчэй было абмежаваць феадальнае свавольства. У гэтых  гарадах расце рамесная вытворчасць, наглядаецца адраджэнне спецыялізацыі  раёнаў. У Віцебску ў першай палове XVIII ст. пашыралася гарбарная вытворчасць, апрацоўка мінеральнай сыравіны і дрэва. Вялікім попытам карысталіся  магілёўскія пальчаткі і мыла, слуцкія пярсцёнкі, вырабы мінскіх  рымароў.

Адраджэнне рамяства суправаджалася аднаўленнем арганізацый рамеснікаў – цэхаў. Адначасова узрастае роля скупшчыка-пасрэдніка паміж вытворцам  і рынкам. Гэтай справай займаюцца  не толькі гандлёвыя людзі, але і  майстры, цэхмістры. Цэхі ўжо не ахопліваюць  большасць рамеснікаў горада, і адносіны паміж цэхамі і нецэхавымі вытворцамі абвастраюцца.

Новае ў эканамічным жыцці  – гэта з’яўленне мануфактурнай  вытворчасці, пераважна ў мястэчках  і сельскай мясцовасці. Яны належалі ў асноўным магнатам, таму зваліся  вотчыннымі мануфактурамі. Там іх працы  не перашкаджалі цэхі. Першыя мануфактуры  ўзніклі ў мястэчку Урэчча Бабруйскага  павета (шкляныя вырабы і люстэркі) і ў мястэчку Свержань (фарфоравыя вырабы) у 30-я гг. XVIII ст. Належалі яны  Радзівілам. Акрамя таго, гэтыя магнаты  валодалі мануфактурамі ў Нясвіжы  і Слуцку, якія выраблялі шаўковыя паясы, шкляной мануфактурай у Налібоках  і іншымі. У сярэдзіне стагоддзя  на 53 мануфактурах працавала 2400 рабочых, але большая частка з іх – гэта прыгонныя.

У сярэдзіне XVII ст. прыкметна  звузіўся памер ўнутранага і знешняга гандлю. Прычынамі быў агульны  заняпад гаспадаркі ў выніку шматлікіх  войнаў, збядненне асноўнай масы насельніцтва, вузкасць унутранага рынку, абмежаванні  на гандаль для сялянства, памяньшэнне  ролі Беларусі як пасрэдніка ў расійскім  знешнім гандлі.

З сярэдзіны XVIII ст. гандаль  у гарадах некалькі ажывіўся за кошт вывазу вырабаў сельскай гаспадаркі і лясных промыслаў. Увозілі тканіны, палотны, жалеза і вырабы з яго, медзь, розныя галантарэйныя вырабы. Пашырыліся гандлёвыя сувязі з Прыбалтыкай  і Расіяй.

Сярэдзіна XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд развалу ўсяго  гаспадарчага жыцця Беларусі і пачатак  аднаўлення яе эканомікі. Але да сярэдзіны XVIII ст. гаспадарка не аднавілася цалкам.

 


Информация о работе Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст і іх уплыў на гісторыю Беларусі