Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Февраля 2012 в 18:47, реферат
Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пачалася вясной 1648 г. У бітвах каля Жоўтых Водаў і Корсуні казацкае войска пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (яго бацькі паходзілі з Беларусі) перамаглі польскія арміі. Адначасова Хмяльніцкі, якога абралі гетманам, стаў засылаць агентаў і казацкія атрады – “загоны” на тэрыторыю паўднёвай Беларусі (тэрыторыя ВкЛ, у адрозненні ад Украіны – з 1569 г. тэрыторыі Польшчы) з мэтай распачаць і тут вялікую “вызваленчую” вайну. У адрозненні ад Украіны, на Беларусі не было польскіх паноў (Статут 1588 г. забараняў палякам набываць маёмасць у ВкЛ), таму ўнутраная вайна стала грамадзянскай.
1. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
2. Вайна Масквы і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг
3. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII – пачатку XVIII ст.
4. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
Паўночны саюз, складзены
па прапанове рускага цара Пятра
з Даніі, Саксоніі, Рэчы Паспалітай
і Расіі павінен быў пакласці
канец панаванню Швецыі на Балтыцы
– амаль усё ўзбярэжжа
Пры адступленні руская армія
спаліла Мсціслаў, Оршу, Віцебск, Магілёў.
Таму галоўныя сілы шведаў накіраваліся
на яшчэ неразрабаваную Украіну (гетман
Мазепа быў саюзнікам Карла XII). На
Украіну з Рыгі праз усю Беларусь
накіраваўся вялізарны шведскі
абоз з 7 тыс. павозак з ваеннай
амуніцыяй пад аховай корпуса
генерала Левенгаўпта. 28 верасня 1708 г.
каля вёскі Лясная рускія войскі захапілі
абоз, а шведскі корпус разбіты. Хутка
пад Палтавай Пётр перамог у генеральнай
бітве Карла XII, які збег у Турцыю.
Беларусь была ачышчана ад шведаў і
прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага.
Ян Сапега прасіў амністыі ў Пятра
і 11 лістапада 1709 г. капітуляваў са сваёй
арміяй у 15 тыс. штыкоў. “Вялікі” Варшаўскі
сейм 1710 г. аднавіў на каралеўстве
Аўгуста ІІ Моцнага. Межы Рэчы Паспалітай
не змяніліся, але ў гарадах стаялі
рускія гарнізоны а гаспадарка, якая
не паспела аднавіцца, зноў ляжала ў
руінах. Колькасць насельніцтва паменьшылася
з 2,2 млн. да 1,5 млн. – кожны трэці
беларус загінуў пад час
Пры падтрымцы свайго сябра
Пятра Аўгуст паспрабаваў узмацніць
асабістую ўладу – у Еўропе
ўсюды ў той час ўсталяваліся
абсалютысцкія манархіі. Супраць
гэтых намераў выступіў Людзвіг
Пац і магнаты ВкЛ. 23 сакавіка
1716 г. была ўтворана антыкаралеўская
Канфедэрацыя ліцвінскай шляхты, якая
выступала супраць моцнай каралеўскай
улады і за захаванне “залатых
шляхецкіх вольнасцяў”. Пры ўмяшальніцтве
рускага цара ў 1717 г. адбыўся так
званы “нямы сейм”, які працягваўся
толькі 7 гадзін і зацвердзіў умовы
прымірэння караля і шляхты. Па ім захоўваліся
ўсе шляхецкія вольнасці, значна
абмяжоўвалася ўлада вышэйшых дзяржаўных
асоб, асабліва гетмана, значна скарачалася
войска ВкЛ, яно было не больш за
6 тыс. чалавек. Відавочнай стала поўная
залежнасць Рэчы Паспалітай ад расійскай
дзяржавы, якая разам з іншымі суседкамі
Польшчы і ВкЛ змовілася
Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
Другая палова XVII – першая
палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага
эканамічнага заняпаду. Прычынамі заняпаду
былі вынішчальныя войны: антыфеадальная
1648-1654 гг.; вайна Расіі з Рэччу
Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская
1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг.
Іх вынікам было поўнае разбурэнне
гарадоў і сельскай гаспадаркі, асабліва
ў усходніх і паўночных раёнах.
Рэзка скарацілася колькасць
насельніцтва. Калі ў 1654 г. на Беларусі
было каля 2,9 млн. жыхароў, у 1667 г. – каля
1,400 млн. Абязлюдзелі ўсходнія і паўночныя
паветы Беларусі. Да 1700 г. колькасць
насельніцтва ўзрасла да 2,2 млн, але
пасля Паўночнай вайны –
Не спрыяла гаспадарчаму
развіццю няўстойлівая палітычная абстаноўка.
Немач цэнтральнай улады
Сельская гаспадарка. Аднаўленне гаспадаркі пачалося на Беларусі ў пачатку XVIII ст. з галоўнай галіны – сельскай гаспадаркі. Зацікаўлены ў гэтым былі феадальныя ўласнікі – шляхта, магнаты, кароль і царква, у руках якіх знаходзілася галоўнае багацце – зямля і прыгоннае сялянства.
Дробная шляхта гаспадарыла на невялікіх участках зямлі і валодала нязначнай колькасцю сялян. Маёнтак сярэдняга шляхціца складалі некалькі вёсак. Буйнымі землеўладальнікамі былі магнаты, уласнікі вялікіх зямельных латыфундый, у склад якіх уваходзілі некалькі дзесяткаў ці нават соцень вёсак. У канцы XVIII ст. 16 магнацкім сем’ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш.) належала на Беларусі 30% усіх сялян.
Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маёнткі, якімі ён распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Вялікія землеўладанні належалі каталіцкай і ўніяцкай царкве. Пад час аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк – чынш і пашырэнне фальварка.
Грашовы аброк ўжывалася часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук. У гэтых маёнтках памешчыкі вымушаны былі адмаўляцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі, перадавалі часова зямлю сваіх фальваркаў сялянам і пераводзілі іх з паншчыны на чынш. Але большасць землеўладальнікаў імкнуліся захаваць свае фальваркі.
Развіццё фальварачных запашак пераважала там, дзе насельніцтва, якое хоць і памяншалася, але ў масе сваёй заставалася на месцы. Другая ўмова – памешчык павінен быў мець сродкі для вядзення сваёй гаспадаркі ў фальварку. Па-ранейшаму сеялі азімае жыта (яно займала да 50% усёй плошчы пасеваў), авёс, ячмень, грэчку, а на поўдні Беларусі – проса. Лён і каноплі займалі нязначнае месца ў панскіх пасевах. З-за недахопу рабочых рук і невялікай колькасці жывёлы зямля дрэнна апрацоўвалася і ўгнойвалася, таму сярэдняя ўраджайнасць асноўных культур у фальварках знізілася і складала сам 2-3.
У 30-40-я гг. XVIII ст. фальварковыя гаспадаркі ўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у памешчыкаў пастаянна не хапала. Таму з другой паловы XVII ст. стала шырока практыкавацца перадача маёнтка ў арэнду або залог. Арандатарамі былі шляхціцы, а часам і купцы, пераважала кароткатэрміновая арэнда на 1-3 гады.
Паступова ўзнаўлялася і сялянская гаспадарка. Сяляне пашыралі яе шляхам запашкі пазанадзельнай зямлі, з якой яны не плацілі падаткі (бо ўтойвалі), ці плацілі невялікія падаткі. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і феадалы, каб хутчэй узняць пустоты, уводзілі розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.
Сялянскія надзелы дзяліліся
на цяглавыя, за якія ў асноўным выконвалася
паншчына, і чыншавыя, за якія галоўным
чынам сяляне плацілі грашовы
аброк. Дапаўняла іх дзякло. У цэлым
па Беларусі ў большасці былі цяглавыя
сялянскія гаспадаркі. У сувязі з
гаспадарчым разбурэннем
Паншчына. Яе адбывалі круглы год і мужчыны і жанчыны, са сваёй рабочай жывёлай. Памеры яе вызначаліся з улікам магчымасці селяніну весці сваю гаспадарку. За разглядаемы перыяд памер паншчыны павялічыўся амаль у 3 разы, дасягаючы фантастычных лічбаў 24 дні на тыдні з валокі.
У разбураных маёнтках і дзеля навасёлаў рабіліся палёгкі – у некалькі разоў памеры павіннасцяў змяншаліся, але на непрацяглы час.
Гвалты, талокі, згоны – работы ўсей сялянскай сям’ёй на жніве, сенакосах, узворванні зямлі феадала. Колькасць гвалтоў часцей за ўсе вызначалася ў 12 на год дзеля сялянскай гаспадаркі. Адзін гвалт мог працягвацца тры дні (маёнтак Глыбокае Ашмянскага павета, 1702 г.).
Падводная павіннасць – на
сваёй жывёле дастаўляць панскія
грузы да прыстані ці ў гандлёвыя
цэнтры – ажно да Круляўца (зараз
Калінінград). Замест паездкі пан
мог спаганяць грашовы
Шарваркі – павіннасць
заключалася ў рамонце і
Акрамя таго, сяляне адбывалі старажоўшчыну (розныя гаспадарчыя работы ў двары феадала па чарзе сялянамі адной вёскі), начную варту, яны сплаўлялі лес і іншыя грузы ў парты Прыбалтыкі, удзельнічалі ў аблавах пад час панскага палявання і інш., жанчыны палолі агароды, ткалі, мылі для панскага двара. Пад час святаў сяляне павінны былі паднасіць абавязковае “каляднае” і “валачобнае” – пэўную колькасць птушкі і яек.
Грашовыя падаткі: Чынш – галоўны падатак для сялян чыншавых. Памер чыншу у разглядаемы перыяд павялічыўся з улікам інфляцыі амаль у два разы. Жорнавае – спаганялася панам за права карыстацца сваімі жорнамі. Угайнае, ялавічнае, вепраўшчызна – грашовыя падаткі за права карыстацца ляснымі ўгоддзямі. Чапавое – падатак за права вырабляць алкаголь. Куніца – плата за дазвол выйсці замуж у іншую воласць. Усяго налічваецца каля 56 найменаванняў грашовых спагнанняў.
Дзяржаўны падатак – падымнае – штогод уносіўся з кожнага дыму. Гіберна, што змяніла серабшчызну, ішла на ўтрыманне войска (спаганялася з дзяржаўных сялян). Рэйтаршчызна – ішла на ўтрыманне магнацкага прыватнага войска. На карысць ваенных спаганяліся з сялян стацыі (натуральны падатак) пад час кватаравання ў той мясцовасці войскаў.
Агульны пералік падаткаў немагчымы, бо іх існавала каля 120-140. Максімальныя памеры падаткаў вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюдна парушаліся арандатарамі і адміністрацыяй маёнткаў. Улады, што абараніла бы селяніна – не было.
Сялянскія паўстанні. Паўстанне ў Крычаўскім старостве 1743-1744 гг. Доўгія гады сяляне Крычаўскага староства вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства кіраўніцтва староства (старастам быў Г.Радзівіл) і арандатараў. Звычайныя формы барацьбы – скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцёкі вынікаў не давалі. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброенае паўстанне. Узначаліў выступленне сялян Васіль Вашчыла і яго паплечнікі: Іван Карпач, Стэсь Бачко, Васіль Вецер. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі радзівілавых арандатараў, замест іх абралі са свайго кола. Паўстанцы разграмілі двары найбольш адыёзных шляхціцаў і ліхвяроў і падзялілі маёмасць. Былі знішчаны судовыя і даўгавыя кнігі. На разгром паўстання Радзівіл накіраваў у студзені 1744 г. Значны вайсковы атрад на чале з палкоўнікам Пястжэцкім. Калі галоўныя сілы паўстанцаў былі далёка ад Крычава, Пястжэцкі захапіў горад. 18 студзеня адбыўся няўдалы штурм горада, добра ўзброены атрад Пястжэцкага (меліся нават гарматы) адбіў напад дрэнна ўзброенай беднаты. Паўстанцы разбілі лагер каля вёскі Царковішча і пачалі рыхтавацца да асады Крычаўскага замка. У ноч на 26 студзеня, напярэдадні асады, Пястжэцкі нечакана напаў на лагер і разбіў сялянскае войска, кіраўнікі паўстання былі захоплены і жорстка пакараны. У пачатку лютага паўстанне было канчаткова задушана. Неарганізаванасць, стыхійнасць і лакальнасць – прыкметы амаль ўсіх сялянскіх паўстанняў, з-за якіх яны не маглі скончыцца перамогай. Але Радзівіл пайшоў на ўступкі: ён замяніў прымусовыя работы грашовым чыншам, зняў абмежаванні для сялян ў гандлі, на некаторы час не здаваў староства ў арэнду.
Не менш моцным было паўстанне на Каменшчыне 1754-1756 гг. Хваляванні сялян ва ўладаннях Віленскага капітула на Мазыршчыне пачаліся яшчэ ў 1736 г., у 1754 яны перараслі ва ўзброенае паўстанне. Гэтаму паспрыяла пашырэнне на поўдзень Беларусі гайдамацкага руха, што ўзнік на Украіне. Геранім Радзівіл паслаў войскі на задушэнне паўстання, але сяляне аказалі яму сур’ёзнае супраціўленне пад Славечнам. Толькі ў 1756 г. паўстанне было задушана.
Горад. Войны сярэдзіны XVII
ст. і Паўночная вайна нанеслі
гарадам і мястэчкам Беларусі
яшчэ большую страту, чым сельскай
мясцовасці. Была разбурана большасць
гарадоў, а некаторыя цалкам разграблены
і спалены. Пад час расійскай
акупацыі 1654-1667 гг. рамеснікі прымусова
вывозіліся ў Расію, дзе працавалі
на карысць ужо расейскай
Информация о работе Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст і іх уплыў на гісторыю Беларусі