Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Февраля 2012 в 18:47, реферат
Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пачалася вясной 1648 г. У бітвах каля Жоўтых Водаў і Корсуні казацкае войска пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (яго бацькі паходзілі з Беларусі) перамаглі польскія арміі. Адначасова Хмяльніцкі, якога абралі гетманам, стаў засылаць агентаў і казацкія атрады – “загоны” на тэрыторыю паўднёвай Беларусі (тэрыторыя ВкЛ, у адрозненні ад Украіны – з 1569 г. тэрыторыі Польшчы) з мэтай распачаць і тут вялікую “вызваленчую” вайну. У адрозненні ад Украіны, на Беларусі не было польскіх паноў (Статут 1588 г. забараняў палякам набываць маёмасць у ВкЛ), таму ўнутраная вайна стала грамадзянскай.
1. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
2. Вайна Масквы і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг
3. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII – пачатку XVIII ст.
4. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
Кафедра
на тэму “ Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст і іх уплыў на гісторыю Беларусі ”
Выканаў: Студэнт 1 курса 79эи група Макаўчык А.В.
мінск 2011
План :
Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
Вызваленчая вайна ўкраінскага
народа пачалася вясной 1648 г. У бітвах
каля Жоўтых Водаў і Корсуні казацкае
войска пад кіраўніцтвам Багдана
Хмяльніцкага (яго бацькі паходзілі
з Беларусі) перамаглі польскія арміі.
Адначасова Хмяльніцкі, якога абралі
гетманам, стаў засылаць агентаў і
казацкія атрады – “загоны” на тэрыторыю
паўднёвай Беларусі (тэрыторыя ВкЛ,
у адрозненні ад Украіны – з 1569
г. тэрыторыі Польшчы) з мэтай
распачаць і тут вялікую “
Летам 1648 г. на поўдзень Беларусі
былі занесены першыя ачагі паўстання,
якое адразу прыняло жорсткія формы,
было накіравана на татальнае знішчэнне
супраціўнікаў. Першыя казацкія “загоны”
атрымалі падтрымку простага насельніцтва,
сяляне далучаліся да казакоў і вынішчалі
маёнткі шляхты, гараджане адчынялі
брамы. Першы “загон” атамана
Галавацкага разграбіў ваколіцы
Брагіна, Лоева, Гомеля. Шляхта, каталіцкае
духавенства і асабліва езуіты вынішчаліся.
У чэрвені 1648 г. атрады Нябабы, Крывашапкі,
Гаркушы, Мікуліцкага, Няпаліча рассыпаліся
па ўсяму Палессю і сталі
Кіраўніцтва ВкЛ вымушана было арганізаваць паспалітае рушэнне, але сабранае войска было разбіта ў верасні 1648 г. пад Кобрынам. Новую наёмную армію збіраў гетман Януш Радзівіл на асабістыя сродкі грошы каталіцкай царквы. У гэты час выбухнула паўстанне ў Пінску. У кастрычніку 1648 г. мяшчане пад кіраўніцтвам рамесніка І.Шашэні вынішчылі езуітаў, шляхту ў горадзе і злучыліся з атрадам атамана Антона Нябабы. Першы ўрадавы атрад пад кіраўніцтвам пана Мірскага быў разбіты, але ў лістападзе 1648 г. падышлі галоўныя сілы на чале з Янушам Радзівілам. Горад быў узяты штурмам і ўвесь вынішчаны. Загінула каля 3 тыс. жыхароў. Радзівіл пачаў займаць паўднёвыя гарады і адразаць паўстанцаў і казакоў ад Украіны. Былі захоплены Тураў, Мазыр, Бабруйск. У Мазыры паўстанцы на чале з рамеснікам Іванам Сталяром і майстрам Седляром злучыліся з загонам атамана Міхненкі і зачыніліся ў горадзе, адхіліўшы прапанову аб капітуляцыі. Штурм пачаўся 19 студзеня 1649 г., некалькі атак паўстанцы адбілі, але схаваўшыся ў вазы з дровамі атрады Радзівіла ўварваліся ў горад, разрабавалі яго, частку спалілі. У Бабруйску паўстанцы разам з казакамі атамана Паддубскага разбілі ўрадавы атрад пана Паца, тады горад у пачатку студзеня асадзіў атрад пана У.Валовіча. Чатыры тыдні асады не прынеслі поспеху Валовічу і на помач яму рушыў гетман Я.Радзівіл. Тым не менш, аб’яднаных сілаў на штурм не хапала. Радзівіл тайна пераманіў на свой бок заможных мяшчан і духавенства і тыя ноччу 22 лютага адчынілі браму. Войска ўчыніла крывавую расправу, не пашчасціла і здраднікам. Кіраўнікі паўстання былі закатаваны страшнай смерцю. Так гетман Радзівіл выбіў казакоў з беларускіх гарадоў. Да вясны 1649 г. паўстанне пайшло на спад і Хмяльніцкі накіраваў новыя загоны на Беларусь. На тэрыторыю ВкЛ запарожцы перапраўляліся па брадах праз Днепр каля Лоева. Таму не выпадкова туды рушыў гетман ВкЛ Я.Радзівіл. Каля Лоева сканцэнтравалася вялікія казацкія сілы – атаманы і палкоўнікі Гаркуша, Падбайла, Міхаіл Крычэўскі (з беларусаў) з колькасцю казакоў каля 17 тыс. і сялян – 10 тыс. Паўстанцы 22 ліпеня атакавалі войскі Радзівіла, што збіраліся перайсці брод, але пацярпелі паражэнне. З гэтага часу дзеянні казакоў і паўстанцаў на Беларусі прынялі партызанскія формы. На Украіне дзеянні супраць палякаў так сама перапыніліся, бо ў жніўні 1649 г. быў падпісаны Збораўскі мір. Апошні не задаволіў казакоў і Хмяльніцкі рыхтаваўся да новай вайны. Тым часам Ян Казімір паабяцаў амністыю ўдзельнікам паўстання якія зложаць зброю, таму паўстанне на Беларусі стала сціхаць. Януш Радзівіл тым часам рыхтаваў пад Бабруйскам вялікае войска, якое павінна будзе з поўначы ўвайсці на Украіну. Калі ўлічваць антыпольскія настроі гетмана, то ён марыў аб вяртанні багатых украінскіх зямель у склад Вялікага княства, аднак мара не збылася.
У красавіку 1651 г. Хмяльніцкі
аднавіў ваенныя дзеянні
Вайна Масквы і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг.
. Хмяльніцкі прапанаваў
маскоўскаму цару Аляксею
У княстве ведалі пра набліжэнне вайны. Кіруючыя колы – гетман Януш Радзівіл рыхтаваў войска і крэпасці, наадварот, простае насельніцтва чакала прыходу “добрага цара”, да того ж аднаверца, праваслаўнага.
Да вясны 1654 г. рускія сканцэнтравалі тры арміі агульнай колькасцю каля 80 тыс. чалавек. З поўначы стаяў Шарамецеў з 20 тыс. (накірунак – Віцебск, Полацк, Падвінне); у цэнтры было 40 тыс. войска Чаркаскага, які павінен быў заняць Смаленск і ісці на Барысаў; на поўдні - 20 тыс. арміі Трубяцкога ў супрацоўніцтве з 20 тыс. казакаў Залатарэнкі павінны былі займаць беларускія гарады. Гэтай ардзе супрацьстаяла войска ВкЛ – 20 тыс наёмнікаў і 10 тыс. апалчэнцаў, так званае паспалітае рушэнне.
Ваенныя дзеянні пачаліся ў маі 1654 г. Рускія арміі хутка захапілі Падзвінне – частка гарадоў адчыняла брамы, частка - супраціўлялася. Гарады, якія прыходзілася браць штурмам, вынішчаліся (Мсціслаў), і наадварот, мяккія адносіны спачатку былі да гарадоў і дваран, што не ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях. У гэты час шляхта паказала сваю карыслівасць – яно прысягала рускаму цару і нават складала асобныя атрады ў складзе рускай арміі (так званая прысяжная шляхта). Але каталіцкае і ўніяцкае духавенства вынішчалася, не жалавалі яўрэяў. Пасля працяглых асад капітулявалі Магілёў (26 жніўня), Смаленск (23 верасня) і Віцебск (18 лістапада). Здача Смаленска па меркаванню шляхты адбылася ў выніку здрады ваяводы Абуховіча (“Ліст да Абуховіча”), але што мог зрабіць ваявода без войска і прыпасаў у дрэнна ўмацаванай крэпасці, на ўтрыманне якой агульны сейм Рэчы Паспалітай не выдзяляў грошы? Тым часам рускія арміі прадвігаліся ўглыб княства, войска канцлера ВкЛ Я.Радзівіла і гетмана В.Гансеўскага не магло стрымаць націску і даць генеральны бой, бо значныя страты былі б нават у выніку перамогі над адной з рускіх армій, а заставаліся яшчэ дзве і адкрыты прастор для іх дзеянняў. На поўдні Беларусі казакі Залатарэнкі занялі Гомель, Рэчыцу, Чачэрск і прасоўваліся ў напрамку Магілёва.
У гэты час з дазволу
рускага цара магілёўскі шляхціц
Канстанцін Паклонскі, які прысягнуў
на вернасць Маскве, пачынае збіраць
беларускі полк. Гэты полк (6 тыс. чалавек)
удзельнічаў у штурме Магілёва, але
дзякуючы Паклонскаму з горадам
абышліся міласціва, нават захавалі
самакіраванне. Абапіраючыся на Магілёў,
Паклонскі ўмацоўвае свой полк, і
тут ён сутыкаецца з інтарэсамі казакаў
у Падняпроўі. Да таго ж і маскоўскія
ўлады беспардоннымі
Вясной 1655 г. пачалося новае наступленне рускай арміі. Былі заняты Мінск, Столін, Слонім, Клецк. 26 ліпеня ў Ашмянскім павеце адбылася рашаючая бітва, ў якой войска Радзівіла было разбіта. 31 ліпеня была захоплена і спалена Вільня, у жніўні Коўна і Гродна таксама былі акупіраваны. Уся Беларусь за выключэннем Старога Быхава, Бярэсця, Слуцка і Пінска кантралявалася маскоўскім царом. Гэта дало падставу Аляксею Міхайлавічу дадаць да свайго тытула, што ён самадзержац не толькі Вялікай, але яшчэ Малай і Белай Русі. Фактычна было абвешчана аб анэксіі тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
Але становішча рускіх войск у ВкЛ было не такім трывалым. У адказ на рабаўніцтва і насільны вывад насельніцтва ў Расію пачаліся народныя паўстанні супраць рускіх. Восенню 1655 г. абвастрыліся адносіны паміж рускімі і казакамі І.Залатарэнкі, якія пратандавалі на далучэнне паўднёвай Беларусі да Ўкраіны. У выніку сутычак, Залатарэнка быў забіты, і казакі адышлі да Хмяльніцкага. У тым жа 1655 г. шведы пачалі канцэнтраваць войскі ў Прыбалтыке – яны так сама распачалі вайну супраць Польшчы.
Кіраўніцтва ВкЛ у асобе
канцлера Януша Радзівіла шукала
выйсці з надзвычайна цяжкіх абставін.
Выратаванне бачылася яму ў цесным
саюзе са Швецыяй, нават у дзяржаўнай
уніі з ёй. 17 жніўня 1655 г. было заключана
Кейданскае пагадненне аб пераходзе
ВкЛ пад пратэктарат Швецыі, аб’яўляўся
саюз супраць агульнага ворага, Швецыя
абавязалася вярнуць ВкЛ
У 1657 г. памёр Б.Хмяльніцкі
і сітуацыя на Ўкраіне змянілася
карэнным чынам. Новы гетман Іван Выгоўскі
ў 1658 г. падпісаў з палякамі Гадзяцкі
дагавор, па якому Ўкраіна пераходзіла
на бок Рэчы Паспалітай, а на Беларусі
атрад казацкага палкоўніка Івана
Нячая пачаў ваяваць супраць
рускіх войск. Аднак у канцы 1659 г.
атрад Нячая быў разбіты
Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая і Швецыя падпісалі Оліўскае пагадненне аб міры, па якому першая канчаткова адмаўлялася ад уладанняў у Прыбалтыке (Ліфляндыі). Тым жа годам (1660) Юры Хмяльніцкі так сама пайшоў на пагадненне з Польшчай, па якому ануляваліся рашэнні Пераслаўскай рады 1654 г. Рэч Паспалітая накіравала сілы супраць маскоўскіх войск. Руская армія на Ўкраіне капітулявала амаль адразу, у 1660 г. У чэрвені 1660 г. войскі ВкЛ пад кіраўніцтвам П.Сапегі і полькае войска пад камандаваннем С.Чарнецкага ў некалькіх пераможных бітвах разбілі рускую армію. 3 ліпеня 1660 г. быў вызвалены Мінск (на 1656 г. у ім лічылася толькі 156 жыхароў), рускія адступілі да Смаленска. У лютым 1661 г. супраць рускага гарнізона паўстаў Магілёў, па яго прыкладу адбыліся паўстанні ў Дзісне, Себежы, Гомелі і ншых гарадах. У пачатку лістапада пад Кушлікамі каля Дзісны была разбіта вялікая армія Хаванскага і Орды-Нашчокіна і другая армія каля Глыбокага, у выніку чаго была вызвалена 2 снежня сталіца ВкЛ Вільня. Далейшая барацьба прыняла зацяжны характар і доўжылася да 1667 г. У 1663 г. польская шляхта ў выніку мяцежа (“рокоша”) сарвала намер Яна Казіміра на генеральнае наступленне на Маскву, таму кароль пачаў перамовы, якія скончыліся 30 студзеня 1667 г. падпісаннем Андрусаўскага пагаднення аб перамір’і на 13,5 год. Згодна з яго ўмовамі, да Расіі адыходзіў Смаленск і Северская зямля з Чарнігавам і Старадубам, так сама і левабярэжная Ўкраіна з Кіевам. Вялікі палон з беларусаў так сама заставаўся ў Маскве.
Для Беларусі вайна 1654-1667 гг.
з’явілася нацыянальнай катастрофай.
Калі ў 1650 г. у ёй было 2,9 млн. жыхароў,
то ў 1673 засталося толькі 1,4 млн.! Больш
паловы насельніцтва было вынішчана
казакамі, рускімі, шведскімі ці польскімі
войскамі. Шмат гараджан, асабліва рамеснікаў
было насільна вывезена ў Расію, дзе
яны працавалі на цара і баяр.
Частка палонных беларусаў прадавалася
на рабскіх рынках прычарнаморскіх
гарадоў. Гаспадарка ляжала ў руінах,
поўнасцю было вынішчана адукаванае
беларускага мяшчанства, таму менавіта
з гэтага часу беларуская культура
і мова канчаткова перайшлі ў разрад
другараднай, “сялянскай”, не здолелі
канкураваць з “панскай”
У Рэчы Паспалітай магнацкая анархія дасягнула піку развіцця. Менавіта ў 1655 г. упершыню было выкарыстана права “liberum veta”, а у 1663 г. мяцеж шляхты сарваў падрыхтаваны паход на Маскву. Вайна спрыяла ўзвышэнню ролі магнатаў у вырашэнні дзяржаўных спраў. Мелкая і сярэдняя шляхта канчаткова збяднела і ў гаспадарчым плане поўнасцю залежыла ад магнатаў, якія захавалі большую частку багаццяў і памесці якіх былі разбураны толькі часткова. Кароль Ян Казімір, які бачыў гэты разлад у дзяржаве, у 1668 г. адмовіўся ад кароны і выехаў у Францыю.
Сацыяльна-эканамічнае і
На элекцыйным сейме ў
1669 г. нечакана для многіх каралём
выбралі маладога Міхаіла Карыбута
Вішнявецкага (1669-1673 гг.), багацейшага
магната Рэчы Паспалітай, які валодаў
вялікімі латыфундыямі на Украіне. Адразу
пасля выбрання каралю прыйшлося
ваяваць з Турцыяй, якая здолела
захапіць Правабярэжную Украіну (Левабярэжная
Украіна была ў складзе Расіі).
Пад час вайны Вішнявецкі нечакана
памёр у лістападзе 1673 г. На прастол
Рэчы Паспалітай прэтэндавалі каля дзесяці
кандыдатаў, але абраны быў каронны
гетман Ян Сабескі (1674-1696 гг.), які вылучыўся
перамогамі над туркамі. У знешняй
палітыцы галоўным напрамкам дзейнасці
Сабескага быў паўднёвы. Кароль Рэчы
Паспалітай збіраў антытурэцкую кааліцыю
з еўрапейскіх краін, у якую запрасілі
і Расію. 12 верасня 1686 г. з Масквой
быў заключаны “вечны мір”, умовы
якога паўтаралі ўмовы
У ўнутраных справах вялікі ўплыў атрымалі магнацкія групоўкі і каталіцкая царква. Пасля вайны з Расіяй апошнія праваслаўныя шляхціцы перайшлі ў каталіцтва, а на праваслаўе пачалося наступленне. У 1668, 1674 і 1677 гг. прынятымі пастановамі значна абмяжоўваліся правы праваслаўных, ім забаранялася займаць дзяржаўныя пасады, пакідаць межы дзяржавы, праводзіць набажэнства. У 1676 г. праваслаўныя брацтвы былі пазбаўлены права зносін з Канстантынопальскім патрыярхам, у 1699 г. забаранялі праваслаўным займаць пасады ў магістраце. Адначасова прыніжалася роля ВкЛ у агульнай дзяржаве – Рэчы Паспалітай. Насуперак рашэнням Люблінскага сейму 1569 г. толькі кожны трэці сейм праходзіў у Гродна, але і гэта чаргаванне часта зрывалася. У 1696 г. беларуская мова была пазбаўлена статуса дзяржаўнай мовы ВкЛ на карысць польскай.
Свавольства магнатаў у ВкЛ
асабліва выразным стала падчас новай
элекцыі пасля смерці Яна Сабескага.
Буйныя валоданні магнатаў – “дзяржавы”
уключалі сотні вёсак і гарадоў,
у тым ліку былых дзяржаўных, перададзеных
феадалам за ваенныя даўгі. У “дзяржавах”
магнаты выдавалі асабістыя законы,
трымалі прыватнае войска – “надворныя
харугвы” з залежнай шляхты. Пакуль
кіраваў Сабескі, пераважную ролю ў
дзяржаўным жыцці ВкЛ мелі Сапегі.
Радзівілы пасля Кейданскага
дагавору са Швецыяй некаторы час
вядучых роляў не займалі, але
яны разам з Пацамі і Агінскімі
былі вельмі незадаволены ўзвышэннем
Сапегаў. Таму са смерцю Сабескага супраць
іх выступілі астатнія магнаты княства.
Пачатак грамадзянскай вайны
супаў з выбраннем каралём
Фрыдрыха Аўгуста ІІ Саксонскага (1697-1733
гг. з перарывам у 1706-1709 гг.), які
атрымаў прозвішча Моцны. Аўгуст
ІІ спрабаваў прымірыць бакі нават
з дапамогай цара Пятра, але беспаспяхова.
Надворныя харугвы магнатаў Агінскіх
і Сапегаў палілі маёнткі адзін
аднаго па ўсёй Беларусі. Толькі 18 лістапада
1700 г. варожыя бакі сышліся для
бітвы пад Алькенікамі , у якой
Сапегі былі разбіты і выгнаны
з дзяржавы. Пры падтрымцы Агінскіх
Аўгуст ІІ стаў выношваць праект аб
пераўтварэнні ВкЛ у
Информация о работе Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст і іх уплыў на гісторыю Беларусі