Судовая рэформа XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Февраля 2013 в 20:55, доклад

Краткое описание

Ужо шаснаццаць год Беларусь ідзе па сваім свободным і незалежным шляху. Шаснацаць год будуецца краіна, а разам з ёй будуюцца і яе прававыя інстытуты. Адным з такіх інстытутау можна ўпэунена называць і судовую сістэму. Але будаваць трэба на нейкім падмурку, прычым падмурку значным і трывалым. І наша краіна такі падмурак бясспрэчна мае. Гэтым падмуркам можна лічыць судвую сістэму Вялікага княства Літоўскага, а свайасаблівым прыкладам будаўніцтва судовай сістымы можна назваць судовую рэформу XVI стагоддзя.
Даволі доўгі час у ВКЛ судовую функцыю выконвалі службовыя асобы разам з князем.

Файлы: 1 файл

Документ Microsoft Word.docx

— 47.92 Кб (Скачать)

імя Полацка грамату піша не князь, а полацкі епіскап, таму можна

меркаваць, што на той  час у Полацку быў князем Віцень, які дначасова

быў і вялікім князем Літоўскім  і на той момант не знаходзіўся  ў Полацку.

У 1338 годзе паміж Лівонскім  ордэнам і Вялікім княсвам  літоўскім

разам з Полацкам і Віцебскам  быў заключаны новы мірны дагавор. У ім

больш дакладна вызначалася  мяжа паміж Вялікім княствам Літоўскім  і

Лівонскім ордэнам, пацвярджаліся  ўмовы вольнага гандлю, якія былі

замацаваны ў ранейшых дагаворах. Паводле дагавора па сумежжы

абедзвух краін устанаўлівалася  паласа зямлі, на якой павінен захоўвацца

заўседы мір і войска кожнага  з бакоў павінна было ўтрымлівацца ад

забойстваў і рабаванняў. Купцам Вялікага княства літоўскага і Лівоніі

дазвалялася свабодна ездзіць  па тэрыторыіі абедзвух дзяржаў, па ўсей

Дзвіне, а таксама па абодвух  берагах на адлегласці кінутага кап’я.

Дагаворам рэгуляваўся судовы парадак разгляду цывільных і

крымінальных справў.

Тое, што дагавор заключаўся са згоды “епіскапа Полацкага, караля і

горада Полацка і караля і горада Віцебска” сведчыла , што  гэтыя княствы

дзейнічалі як самастойныя  феадальныя дзяравы ў садружнасці  з Вялікім

княствам літоўскім. Пра  гэта сведчыць і аднолькавы з Гедзімінам

каралеўскі тытул Полацкага  і Віцебскага кенязеў.

Змест усіх гэтых дагавораў  сведчыць аб пастаянных і ўстойлівых

эканамічных і палітычных зносінах паміж старажытнымі беларускімі

княствамі і Рыгай, жыхарамі Балтыйскага ўзбярэжжа, заснаваных на

роўнасці правоў і абавязкаў  бакоў. Акрамя таго, відавочна, што ў  той час

узровень развіцця эканомікі  ва ўсходняй і заходняй Еўропе быў

аднолькавым і ў беларускіх княствах актыўна развіваўся гандль.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Унутры- і знешнепалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.

У першай палове XIV ст Літоўская дзяржава, што пачыналася на землях верхняга і сярэдняга Панямоння, павялічыла свае абшары не менш як удвая Пашыралася яна ў асноўным за кошт суседніх усходніх і паўдневых зямель Гэта, як ужо згадвалася, землі Полацкая, Віцеб-ская і Менская Недзе да 1340 г межы княства Літоўскага ва ўсходнім кірунку выйшлі на рубеж Вязьма — Расна, гэта значыць праходзілі па заходняй Смаленшчыне Да таго ж у гэты час далучаны былі да Княства Пінск з Туравам.

Блізкія добразычлівыя  стасункі за панаванне Гедыміна мела Літва з Ноўгарадам Вялікім, Псковам і Цвер'ю Гэтыя рускія землі бачылі ў дзяржаве Гедыміна саюзніцу ў барацьбе супраць маскоўскага ўціску, які ўзмацніўся ў гады княжання Івана Каліты (1325 — 1340) Бадай, у адзначаны перыяд упершыню сутыкнуліся інтарэсы Масквы і Літвы за права панавання ва ўсходнеславянскім рэпене.

Пераважны ўсходнеславянскі зачын Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) выразна паўставаў з факту  падзелу дзяржавы на ўдзелы пасля  папбелі вялікага князя Гедыміна ў 1341 г Паводле яго волі гаспадарства дзялілася на 7 частак' "Моннвнду дал отец Корачев да Слоннм, Нарнмонту  — Пннеск, Олгнрду   — Крево, да к тому князь внтебскнй, сынов не держал, прннял его к дотьце, — Внтебск в зятн Евнутня осаднл во Внльнн на велнком княженн А Кестутню — Трокн Корняту — Новгородок А Люборта прннял володнмерскнй князь к дотьце — во Володнмер й в Луцеск н во всю землю Волын-скую" Як відаць з прыведзенай цытаты з "Летапісца вялікіх князей літоўскіх", большасць цэнтраў дзяржавы размяшча-лася на сенняшніх беларускіх і часткова ўкраінскіх землях.

Пасля гедымінавых  падзелаў для Вялікага Княства Літоўскага настаў час выпрабаванняў на трываласць. Лес дзяржавы мог пайсці па ўжо  накатаным класічным ўзоры развіцця раннефеадальных еўрапейскіх манархій. Гэта значыць, беларуска-літоўскае  гаспадарства маглі чакаць удзельная  дробнасць і крывавыя міжусобіцы. Але цяжкае знешнепалітычнае становішча (пагроза ў першую чаргу ад крыжакоў) ды наяўнасць сярод гедымінавых нашчадкаў моцііых дзяржаўных палітыкаў не дапусцілі шлях раз-віцця Вялікага Княства па мажліва апісаным сцэнарыі.

Яўнут, сярэдні  сью Гедыміна, які згодна з яго  воляй стаў вялікім князем і на гэтай пасадзе не праявіў дбайнасці, быў у 1345 г. змешчаны з вялікага княжання. Справу яго змяшчэння арганізавалі браты Альгерд і Кейстут. Са згоды апошняга менавіта Алыерд стаў вялікім князем літоўскім. Ён і пачынае правядзенне адзіна мажлівай палітыкі, якая вынікала з этнатэрытарыяльнай пабудовы Княства. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выступае на гіста-рычнай арэне з праграмай збірання вакол Вільні тых рускіх зямель, якія ў свой час былі аб'яднаны ва ўладзімі-равай Кіеўскай Русі. Паказальна ўжо тое, што першую палову жыцця Альгерд пражыў у Полацку (да 1345 г. ён быў жанаты на віцебскай княгіні Марыі Яраслаўне), дзе, верагодна, прыняў праваслаўе (аб'яднальнік правас-лаўных рускіх зямель усё ж павінен быў быць правас-лаўным) і спрабаваў падпарадкаваць сваёй уладзе Пскоў.

Калі ж  Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць  сваю "агульнарускую" праграму. гіры ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчынады Падолле (1362 —1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 — пачатак 70-х гг. XIV ст.).

 

У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагіч-ная. 3 мэтай  прадвырашэння першынства палітычнай улады ва ўсходнеславянскім рэгіёне  вялікія князі літоўскія (Геды-мін, Альгерд) імкнуліся, і часам небеспаспяхова, даўтварэн-ня праваслаўнай мітраполіі і ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Сваё 32-гадовае  княжанне Альгерд падсумаваў стварэн-нем  моцнага праваслаўнага бастыёна на ўсходзе Еўропы з вялікай патэнцыяй для далейшага развіцця. Але зусім не ў планах каталіцкага Захаду было, каб патэнцыі тыя рэаліза-валіся. Не без умяшальніцтва ва ўнутрыпалітычную дынас-тычную барацьбу паміж Альгердавічамі рымскай курыі і Польскага каралеўства — правадніка яе лініі ва Усходняй Еўропе — адбылася палітычная пераарыентацыя Вялікага Княства Літоўскага і Рускага ў празаходні, пракаталіцкі бок.

Суперніцтва паміж Альгердавічамі за валоданне  віленскім тронам распачалося адразу пасля смерці вялікага князя ў 1377 г. Згодна з воляй Альгерда ў Вільні ўвакня-жыўся яго старэйшы сын ад другога шлюбу — Ягайла. У апазіцыю да новага валадара стаў старэйшы сын ад перша-га Альгердава шлюбу Андрэй Полацкі. Ягайла, каб паз-бавіць свайго апанента апоры, якой з'яўлялася Полаччы-на, вырашыў у 1377 г. адняць у Андрэя свой ўдзел. Такія дзеянні маладога вялікага князя прывялі да стварэння антыягайлаўскай кааліцыі ў складзе князя полацкага, маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, князя смаленскага і бранскага. Моц гэтага хаўрусу быў апрабаваны ў Кулі-коўскай бітве, у якой чынны ўдзел прымалі Альгердавічы — "Андрей да брат его Дмнтрнй" (князь бранскі).

Пасля ад'езду ў Маскву полацкага князя-Андрэя Ягайла перадае гэтую зямлю брату  Скіргайлу. Але палачане не пры-маюць  стаўленіка Вільні. На працягу вясны — лета 1381 г. яны не дапускалі ў горад Скіргайлу, а пасля прынялі бок Кейстута ў спрэчцы за ўладу паміж апошнім і Ягайлам.

Нестабільнае  становішча ў краіне прымушала Ягайлу шукаць надзейную апору як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Першыя спробы знайсці моцнага саюзніка ў асобе князя маскоўскага не прынесла Ягайлу плёну. Здаецца ўжо дамоўлены шлюб дачкі Дзмітрыя Данскога з вялікім князем літоўскім не адбыўся. Прычынай гэтага з'явілася занадта амбіцыйная пазіцыя Масквы. Праект дамовы паміж су-седнімі княствамі прадугледжваў не толькі хрышчэнне язычніцкай часткі насельнііггва Вялікага Княства Літоўскога ў праваслаўную ("грэцкую") веру, але і меў на ўвазе тое, што "велнкому князю Ягайле бытн в нх волн". А гэта значыць, што Ягайла станавіўся васалам Дзмітрыя. Гэта, безумоўна, было непрымальным для ліцвінскага боку.

Зыходзячы з  акалічнасці, што ўсходні сусед-княства, а таксама частка ўсходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага сталі  да Ягайлы ў апазіцыю, ёе пачаў набліжаць  да сябе язычніцкі набілітэт (знаць), паступова рыхтуючы яго да хрышчэння ў "рымскую" (каталіцкую) веру з абя-цаннямі значных за тое прывілеяў.

Гэтая палітычная лінія Ягайлы вынікала з яго пачасціўшыхся  кантактаў з Полыіічай. Менавіта ў гэты час (верасень 1382 г.) заходні  сусед Княства застаецца без  караля. Польская каралева Ядзвіга  была заручана з Вілыельмам Габсбургам, меліся і ўласна польскія прэтэндэн-ты на карону. Але Польскае каралеўства аддавалася Ягайлу. Выйшла так з прычыны зацікаўленасці каталіцкага Захаду ў абмежаванні распаўсюджвання ў Еўропе правасяаўнай веры і недапушчальнасці стварэння новай магутнай апоры ўсходняга хрысціянства, якім была Візантыйская імперыя, Вялікае Княпва Літоўскае часоў Альгерда прэтэндавала на гэтую ролю. Таму Польшча дала згоду аддаць каралеўскі трон літоўскаму князю ў абмен на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Ягайла разумеў, што акаталічванне дзяржавы будзе праходзіць у нялёгкіх умовах. Але стаўка была высокая — каралеўства Польскае. Да таго ж на сярэдзіну 80-х гг. XIV ст. для ажыццяўлення гэтага акта склалася даволі спры-яльная сітуацыя. У верасні 1382 г. Ягайла гвалтоўна забівае свайго дзядзьку Кейстута, які не прымаў палітыку пляменніка. У кастрычніку таго ж года вялікі князь літоўскі, ахвяраваўшы палову Жмудзі крыжакам. заклю-чыў з імі часовы мір. У гэты час была страшэнна вынішча-на Масква пасля наезду хана Тахтамыша.

Рэалізацыя  польска-вялікакняжацкага саюза канкрэтна  распачалася ў 1385 г. падпісаннем  Крэўскай уніі. У 1386 г. Ягайла прымае каталіцтва, бярэ ў жонкі каралеву Ядзвігу  і займае польскі трон. У лютым 1387 г. ён выдае прывілеі, якія выяўлялі змест польска-ліцвінскіх дамоўленасцяў напя-рэдадні заключэння ўніі. Па-першае, Уладыслаў-Ягайла за-снаваў біскупства ў Вільні і адарыў яго землямі. Пачатковы дар вялікага князя каталіцкаму асяродку ў Вялікім Княстве складаўся з 50 — 60 вёсак. Па-другое, землеўласнікі каталіцкай веры атрымлівалі ад гаспадара значныя эканамічныя прывілеі.

Паводле граматы "караля польскага, вялікага князя  літоўскага і спадкаемца Русі" (так  Уладыслава-Ягайлу велічалі афіцьгйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. феадальная знаць каталіцкага веравызнання атрымлівала неабмежаванае права  валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася  ад выканання шэрага дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў, што вялі сваю радаслоўную галоўным чынам з беларускіх зямель, гэты прывілей не распаўсюджваўся. Натуральна, такі дыскрымінацыйны закон для знаці "рускага" паход-жання выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне ііалітыкай вярхоўнай улады Вялікага Княства.

Як з гэтага часу (з канца XIV ст.) так званае "рускае" пытанне не аднойчы падымалася і  выкарыстоўвалася роз-нымі палітычнамі  дзеячамі і групоўкамі. Першым выка-рыстаў яго Вітаўт, які ў 90-я гг. XIV ст. выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Літоўска-Рускага" ка-ралеўства, якое 6 супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, а з другога — Маскве. Унутры дзяржавы для ажыц-цяўлення сваёй праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі апазіцый-ную каталіцкай экспансіі Польшчы праваслаўную знаць, за межамі Вялікага Княства — Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж Княствам і Польскай дзяржа-вай, а таксама татарскага эмігранта, ранейшага залатаар-дынскага хана Тахтамыша. 3 Ордэнам вясной 1398 г. на востраве Салін было заключана пагадненне, па якім Вітаўт абвяшчаўся "каралём Літвы і Русі". Аб сувязях жа Вітаўта з Тахтамышам, які выдаў літоўскаму князю ярлык на кіраванне ўсімі рускімі землямі, чытаем у "Хранографе":

"Вмтовт  рече: я тебя (Тахтамыша) посажю  на Орде н на Саран, н на  Болгарах, н на Азтархан, н на  Озове, н на Заятцькой Орде, а ты мене посадн на Московском  велнком княженнн... н на Новгороде  Велнком, н на Пско-ве, а Тферь  н Рязань моа н есть, а Немцы н сам возму".

Аднак гэтым  амбіцыёзным задумам здзейсніцца  не ўда-лося. 12 жніўня 1399 г. на р.Ворскла адбылася рашаючая бітва паміж кааліцыяй Вітаўт — Тахтамыш і правіцелямі Залатой Арды Цімурам і Едзігеем, у якой "попустн бог татаром". Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, сам жа вялікі князь "побеже в мале дружнне".

У пасляворсклаўскі перыяд Усходняя Еўропа аб'яднала-ся пад эгідай Польскага каралеўства. Гэта дало свой плён у бітве пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 г. аб'яднаным поль-ска-вялікакняжацкім войскам была разбіта крыжацкая арма-да. Балта-славянскія народы перамаглі лютага ворага, які пагражаў ім духоўным ды фізічным вынішчэннем. Удар па заваёўніках быў настолькі ашаламляльны, што славянскія землі 5 стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.

Разам з тым  вынікам паражэння на Ворскле  быў дага-вор 1401 г. паміж Вялікім Княствам і Полыпчай, які пацвярджаў "польска-літоўскую" ўнію, што была заключа-на за 16 гадоў да гэтага ў Крэве.

У 1413 г. адбылося прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі паміж Вялікім  Княствам і Полыпчай, паводле якой праваслаўная знаць Княства ставілася  прак-тычна ў дыскрымінацыйнае становішча ў гэтай этнічна неаднароднай дзяржаве. Параграф трэці Гарадзельскай пастано-вы, працягваючы прывілеі 1387 і 1401 гг., усганаўліваў, што толькі "каталікі, Рымскай царкве падуладныя", маглі вало-даць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады. У 6-м пацвярджалася забарона на шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне ў далейшай унутрыпалі-тычнай барацьбе ў Вялікім Княстве меў § 9 Гарадзельскага прывілея, па якім на "дастоінства, месцы і пасады" назна-чаліся "толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладная святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пастаянныя ўрады земскія... надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры", § 11 і 12 пазбаўлялі праваслаўных феада-лаў права выбрання вялікага князя, якім зноў жа карысталі-ся толькі "паны і шляхціцы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя".

У 1430 г. вялікім  князем літоўскім становіцца малодшы  брат Ягайлы Свідрыгайла Альгердавіч, які ў свой час выступаў апанентам  вымушанай прапольска-каталіцкай палітыкі Вітаўта першых дзесяцігоддзяў XV ст. Прычым цікава, што барацьбу супраць  колішняга "гаспадара" Вялі-кага Княства ён вёў, выкарыстоўваючы  праграму Вітаўта 90-х гг. XIV ст. — праграму стварэння Літоўска-Рускай дзяржавы з апорай на праваслаўныя элементы Вялікага Княства. Як заўважаў гісторык XVI ст. Мацей Стрый-коўскі, Свідрыгайла змагаўся супраць Вітаўта, "абапіраю-чыся на Русь, што яму спачувала”.

Информация о работе Судовая рэформа XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім