Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Апреля 2012 в 01:09, контрольная работа
Разгляд таго, у якім становішчы знаходзілася БССР у сярэдзіне 50-х - 80-х гг., з'яўляецца мэтай дадзенай працы.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна забяспечыць вырашэнне наступных задач:
1. Вызначыць галоўныя фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР як экстэнсіўныя, так і інтэнсіўныя ў 1950-х – першай палове 1980-х гг.
2. Выявіць асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Вынікі рэформаў у 50-60-я гг
Уводзіны………………………………………………………………………2
1. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага народна-гаспадарчага комплекса ў СССР……………………………...3
2. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Спробы рэфармавання народнай гаспадаркі ў 50 – 60-я гг. Эканамічныя рэформы 1965 г. ……………5
3. Нарастанне застойных з’яў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы. Экалагічныя праблемы……………………....8
Заключэнне……………………………………………………………….…12
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………….…..……13
Укараненню дасягненняў
навуковатэхнічнага прагрэсу, на Думку
кіраўніцтва СССР, павінна была садзейнічаць
новая сістэма кіравання
У 1950я гг. у Беларусі пачынаецца хуткае развіццё радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці. У 1950 г. у Мінску быў пабудаваны радыёзавод, які ў далейшым асвоіў вытворчасць чорнабелых і каляровых тэлевізараў (цяпер вытворчае аб'яднанне 'Гарызонт"). У 1959 г. у Мінску быў здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус завода электроннавылічальных машын. Самым буйным прадпрыемствам па вытворчасці інтэгральных схем, паўправадніковых прыбораў і іншага электроннага абсталявання з'явілася навуковавытворчае аб'яднанне "Інтэграл".
Характэрнай рысай эканомікі Беларусі ў першай палове 1960х гг. было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў. Так, у Салігорску былі пабудаваны некалькі калійных камбінатаў, пазней злучаных у вытворчае аб'яднанне "Беларускалій". Мінеральныя ўгнаенні выраблялі на Гродзенскім азотнатукавым і Гомельскім суперфасфатным заводах. Штучныя валокны выпускалі на Светлагорскім заводзе, а таксама на самым буйным у Еўропе Магілёўскім камбінаце па вытворчасці лаўсану.
У гэты час зараджаецца нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі. Полацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы выпускалі болып за 50 відаў нафтапрадуктаў. Каля паловы гэтай прадукцыі вывозілася ў іншыя рэспублікі і за мяжу.
Высокімі тэмпамі развіваліся
машынабудаванне і
У народнай гаспадарцы Беларусі
пачалі выкарыстоўвацца больш
Сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”.
Пачалося будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі на 6 млн. галоў птушкі, кароўнікі на 958 тыс. галоў, свінарнікі на 856 тыс. галоў.
- Капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку за 1966-1970 гг. склалі амаль 2,8 млрд. руб., што на 13% больш, чым за папярэднія 10 гадоў.
- Праводзілася меліярацыя,
асушана 957 тыс. га зямельных
плошчаў. Буйныя памеры набыла
хімізацыя – пастаўкі
- Павялічыўся валавы збор
збожжа ў 1,5 раза (за пяцігодку),
прадукцыя жывёлагадоўлі
- Сітуацыя ў с/г карэнным
чынам змянілася. Калгасы
Вераснёўскі (1965) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці". Згодна з пастановай былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці. Міністэрствы пачалі несці поўную адказнасць за стан галіны, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць. Удасканальвалася сістэма планавання ў прамысловасці, скарачаліся планавыя паказчыкі. Асноўным зараз лічыўся аб’ём рэалізаванай прадукцыі, а не аб’ём валавай прадукцыі. Уводзіўся гаспадарчы разлік. Прадпрыемствам дазвалялася: самастойна распараджацца часткай прыбытку.
Першыя гады рэформы эканоміка
станоўча адрэагавала на мерапрыемствы
ўрада. Але паступова палітычная
сітуацыя мянялася, згортваліся дэмакратычныя
працэсы ў грамадстве, адначасова
згортвалася і эканамічная
3. Нарастанне застойных з’яў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы. Экалагічныя праблемы.
Паступовае запаволенне
тэмпаў росту эканомікі было абумоўлена
экстэнсіўным шляхам яе развіцця, панаваннем
адміністрацыйна-каманднай
Перыяд развіцця народнай гаспадаркі СССР з 1970 па 1985 гг., у тым ліку і БССР, быў супярэчлівым. З аднаго боку – ствараліся новыя галіны прамысловасці, уступалі ў дзеянне прадпрыемствы і адначасо-ва падалі тэмпы эканамічнага росту. Так, у 1971-1975 гг. сярэднегадавыя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу БССР складалі 8, 3 %, у 1981-1985 гг. – 5, 6%, прадукцыі прамысловасці, адпаведна, 10, 4 і 5, 4, а прадукцыйнасці працы – 7, 4 і 5, 3 %. Па-другое, сучасны ўзровень прамысловасці спалучаўся з захаваннем састарэлага абсталявання і тэхналогій у іншых галінах, з захаваннем высокай долі ручной працы і адсталасцю сельскай гаспадаркі. Па-трэцяе, на фоне няўхільнага росту рэальных даходаў насельніцтва зніжаліся яго магчымасці ў набыцці спажывецкіх тавараў.
Усё гэта і іншае знаходзіла адбітак на сацыяльнгай сферы. Нягледзячы на стратныя для насельніцтва грашовыя рэформы 1947 і 1961 г., яго пакупніцкая здольнасць год ад году ўзрастала. Але з прычыны пераважаўшага развіцця сродкаў вытворчасці, магутнасці лёгкай і харчовай прамысловасці былі не ў стане задаволіць попыт насельніцтва на спажывецкія тавары. Так, за 1971-1985 гг. грашовая маса павялічылася ў 3 разы, у той час як вытворчасць тавараў – толькі ў 2. Іх закупка за «нафтадолары» у Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР праблемы не здымала.
Другой негатыўнай з’явай у сацыяльнай сферы стала разбурэнне беларускай вёскі, якое адбывалася ў выніку перакосаў УКП(б)-КПСС у эканамічнай палітыцы. Толькі з прыходам да ўлады М. Хрушчова ў сялян узнікла магчымасць у пэўнай ступені адчуць сябе не толькі грамадзянінам, але і чалавекам. Пасляваенная індустрыялізацыя толькі ўмацавала ў іх гэта пачуцце, паколькі жыццё і статус гарадскога жыхара зрабіліся не толькі даступным, але і больш прывабным. Варта адзначыць, што ў канцы 1950-х- пачатку 1960-х і ў далейшы час ЦК КПСС ужо не разглядаў вёску як сродак ажыццяўлення індустрыяльных планаў. Калгаснае сялянства і рабочыя саўгасаў атрымалі падатковыя ільготы. З 1950 па 1965 г. у некалькі раз выраслі і рэальныя да-ходы калгаснікаў. А да 1970 г. аплата іх працы павялічылася на 162 %, у тым ліку грашовая больш, як удвая. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам. Тым не менш з 1959 па 1970 г. – у горад выехала 465 тыс. сялян, а з 1970 па 1986 гг. колькасць сельскага насельніцтва скарацілася з 5 млн да 3, 7 млн. Ужо ў сярэдзіне 1970-х гг. праблема рабочых рук на вёсцы, асабліва механізатараў узмацнілася настолькі, што перадавая трактарыстка калгаса «Лагаза» Герой Сацыялістычнай працы Н. І. Куніцкая выступіла з заклікам «Дзяўчаты, за трактар!» Але працэс адтоку вяскоўцаў у горад набыў незваротны характар.
Да ліку сацыяльных праблем, выкліканых недальнабачнай палітыкай КПБ, варта аднесці праблему жылля савецкіх, у тым ліку беларускіх працоўных. Нягледзячы на тое, што за часы сямігодкі амаль 2,7 млн грамадзян БССР атрымалі кватэры і пабудавалі дамы ў вёсцы, яшчэ большая колькасць жадаючых былі вымушаны чакаць сваёй чаргі. Да сярэдзіны 1980–х гг. амаль 30 % беларускіх сем’яў і адзінокіх грамадзян адчувалі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Відавочна, для тагачасных улад чалавек уяўляў сабой каштоўнасць толькі ў тым сэнсе, што з’яўляўся «вінцікам» сістэмы і выканаўцам разнастайных партыйных праектаў. Аб тым, што яны, гэтыя праекты былі ўтапічнымі, сведчаць распачатая барацьба супраць «неперспектыўных» вёсак, утварэнне аграрна-прамысловых комплексаў і «Харчовай праграмы СССР» на тэрмін да 1990 г. і інш. Да сярэдзіны 1980-х гг. вынікі такой палітыкі выявіліся ў тым, што, зноў было ўведзена нарміраванне продажу асобных прадуктаў.
У выніку ў 1985 г. па ўзроўні спажывання на душу насельніцтва СССР займаў 77-е месца ў свеце. Спробы вырашыць харчовую праблему за кошт павелічэння закупак за мяжой істотных вынікаў не давалі. Таварны дэфіцыт існаваў і ў БССР. У меншай ступені ён закранаў прадукты харчавання. Дзякуючы адносна высокаразвітым мяса-малочнай жывёлагадоўлі, раслінаводству, садаводству, развядзенню птушкі і рыбы, вялікіх праблем набыцця гэтых прадуктаў не існавала. Нягледзячы на зусім невялікую долю сельскагаспадарчых угоддзяў БССР у маштабе ўсяго СССР, яе пастаўкі малака і мяса ў агульны фонд складалі, адпаведна, 14 і 12 %.
Напружаная, стваральная праца працоўных Беларусі не магла не пакінуць следа на навакольным асяроддзі. Актыўнае будаўніцтва заводскіх карпусоў, жывёлагадоўчых ферм, дарог, трубаправодаў, жылых дамоў іншых аб’ектаў патрабавала соцень тысяч га зямельных плошчаў, мільёнаў кубаметраў гравію, гліны, вады. Пад тысячы кіламетраў ліній электраперадач адводзіліся лясныя масівы, паша, ворная зямля. Няспыннымі тэмпамі ішла нарыхтоўка торфу і г. д. Нягледзячы на заканчэнне вайны, працоўны рытм заставаўся нязменным. Улады па-ранейшаму ставіліся да прыроды і чалавека як да сродкаў дасягнення пастаўленых мэтаў.
Першымі, хто выказаў занепакоенасць пагаршэннем стану беларускай прыроды, былі навукоўцы, якія ў 1955 г. дамагліся ўтварэння пры АН БССР адмысловай камісіі. У выніку іх сумеснай з органамі ўлады ў 1960 г. быў створаны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды. Пасля прыняцця ў 1961 г. адпаведнага зако-на вызначаліся ўсе аб’екты, якія пераходзілі пад яго нагляд. З мэтай зберажэння ландшафтаў, абароны флоры і фауны, вывучэння змен у прыродзе, звязаных з развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі, Былі створаны Прыпяцкі і Бярэзінскі запаведнікі, запаведна-паляўнічая гаспадарка «Белавежская пушча», дзяржаўныя заказнікі: Свіцязянскі, Блакітныя азёры і іншыя.
У 1962 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага таварыства аховы прыроды, якое неўзабаве ператварылася ў самую масавую пасля прафсаюзаў арганізацыю. У 1963 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб ахове помнікаў прыроды – старадаўніх паркаў, векавых і рэдкіх парод дрэў. Пасля выхаду ў 1963 г. «Красной книги СССР» пад дзяржаўную ахову былі ўзяты рэдкія звяры, птушкі і расліны.
Варта адзначыць, што мерапрыемствы
КПБ і Саўміна ў гэтым
Маса шкодных рэчываў
выкідваліся ў паветра
У адпаведнасці з рашэннямі сакавіцкага (1965) і майскага (1966) Пленумаў ЦК КПСС разгарнулася асушэнне забалочаных зямель, у першую чаргу Палескай нізіны, плошча якой перавышала 6 млн. га. Сапраўдны кошт «дармавога» міліёна гектараў сельгасугоддзяў выявіўся ўжо праз 10 год, калі істотна змяніліся прыродны ландшафт, фаўна і флора, калі высахлі рачулкі і абмялелі суднаходныя рэкі.
Суцэльная выбарка торфу пакідала глебу непатрэбнай для сельскай гаспадаркі і летам спараджала пыльныя буры. Моцны ўрон усяму жывому наносілі горы неўтылізаваных адходаў дзейнасці гіганцкіх птушка- і жывёлагадоўчых комплексаў.
У выніку сацыялістычная сістэма гаспадарання і экстэнсіўны тып росту эканомікі БССР прычыніліся да сур’ёзных негатыўных наступстваў у жыцці людзей. Адбывалася так, што ім ужо нельга было піць ваду з адкрытых вадаёмаў, ужываць у ежу злоўленую там рыбу, пасвіць жывёлу ў зоне дзейнасці таго ці іншага прадпрыемства і г. д.
Партыйныя кіраўнікі, работнікі саўнаргасаў і міністэрстваў доўгі час не лічылі злабадзённымі гэтыя акалічнасці, пакуль яны не сталі ператварацца ў сацыяльную з’яву, якую ўжо нельга было ігнараваць. Адпаведныя дзяржаўныя ўстановы прымалі пэўны захады: у мэтах аднаўлення ляснога балансу плошчы высечак засяваліся маладымі дрэўцамі, асобныя прадпрыемствы сталі выносіцца за межы населеных пунктаў, а іх кацельні пераводзіліся на газавае паліва. Вакол гарадоў сталі будаваць кальцавыя магістралі і г. д. Гэтая і іншыя захады нават пры самым актыўным удзеле грамадзян не маглі прынесці дзейснага плёну, паколькі запланаваныя ў чарговых пяцігодках сродкі на ахову прыроды складаліся па «рэшткавым прынцыпе».
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.