Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Апреля 2012 в 01:09, контрольная работа
Разгляд таго, у якім становішчы знаходзілася БССР у сярэдзіне 50-х - 80-х гг., з'яўляецца мэтай дадзенай працы.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна забяспечыць вырашэнне наступных задач:
1. Вызначыць галоўныя фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР як экстэнсіўныя, так і інтэнсіўныя ў 1950-х – першай палове 1980-х гг.
2. Выявіць асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Вынікі рэформаў у 50-60-я гг
Уводзіны………………………………………………………………………2
1. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага народна-гаспадарчага комплекса ў СССР……………………………...3
2. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Спробы рэфармавання народнай гаспадаркі ў 50 – 60-я гг. Эканамічныя рэформы 1965 г. ……………5
3. Нарастанне застойных з’яў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы. Экалагічныя праблемы……………………....8
Заключэнне……………………………………………………………….…12
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………….…..……13
Тэма 35. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
План
Уводзіны…………………………………………………………
1. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага народна-гаспадарчага комплекса ў СССР……………………………...3
2. Асноўныя тэндэнцыі
індустрыяльнага развіцця БССР
ва ўмовах разгортвання
3. Нарастанне застойных
з’яў у прамысловасці і
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………….…..……13
Уводзіны
Пасля аднаўлення народнай гаспадаркі ў першыя пасляваенных гады перад эканомікай СССР, у тым ліку і нашай рэспублікі, сталі новыя задачы, асноўнымі сярод якіх былі: павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця савецкага народа; актыўнае ўключэнне ў НТР, якая ўжо ажыццяўлялася ў Заходняй Еўропе.
Аднак дастатковых фінансавых
і матэрыяльных рэсурсаў у краіне
не было. Таму, як і ў папярэднія гады,
у гэты час прыярытэт аддаваўся
вытворчасці сродкаў
У адносінах жа вытворчасці
тавараў народнага спажывання і
павышэння матэрыяльнага і
Разгляд таго, у якім становішчы знаходзілася БССР у сярэдзіне 50-х - 80-х гг., з'яўляецца мэтай дадзенай працы.
Для дасягнення пастаўленай
мэты неабходна забяспечыць
1. Вызначыць галоўныя фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР як экстэнсіўныя, так і інтэнсіўныя ў 1950-х – першай палове 1980-х гг.
2. Выявіць асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Вынікі рэформаў у 50-60-я гг
3. Растлумачыць чым было
абумоўлена нарастанне з’яў
У заключэнне будуць зробленыя высновы па тэме.
1. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага народна-гаспадарчага комплекса ў СССР
За пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР прайшла складаны этап свайго развіцця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – экстэнсіўны і інтэнсіўны. Першы характэрызаваўся павелічэннем валавога ўнутранага прадукта (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эканамічных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сістэмы гаспадарання і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пераважна сельскагаспадарчым характарам эканомікі БССР.
Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабудове тысяч новых прадпрыемстваў і энергетычных магутнасцяў; стварэнні цэлых прамысловых галін – хімічнай, аўтамабіле-, і машына-, станкабудаўнічай і інш.; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, калійныя солі і інш.) асушэнні балот; павелічэнні парка сельскагаспадарчых машын і г. д.
Дзякуючы экстэнсіўнаму фактару адбывалася значнае павелічэнне ВУП. Так, за сямігодку (1958-1965) аб’ём прамысловай вытворчасці БССР павялічыўся ў 2, 1 раза пры плане 1, 8. Было пабудавана больш за 300 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку заводаў і камбінатаў «вялікай хіміі» у Гомелі, Гродна, Магілёве, Наваполацку, Салігорску, Светлагорску. Сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі дасягнуў 11, 4 %, на 2, 6 % больш запланаванага.
Вытворчыя поспехі рэспублікі дазволілі ёй выйсці на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры і iльняных тканiн; на 3 – па выпуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. У БССР завяршылася фарміраванне прамысловага комплексу з развітым аўтамабіле-, трактара-, станка- і прыборабудавання, радыёэлектронікі, нафтапераапрацоўкі і хімічнай вытворчасці. З пабудовай Бя-розаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ электраэнергетыка БССР вырасла ў 3, 1 раза. У асноўным было завершана стварэнне адзiнай Беларускай энергасiстэмы.
У маштабе ўсяго СССР экстэнсіўныя метады гаспадарання давалі 68,2 % прыбытку, а сама эканоміка рабiлася ўсё больш затратнай. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30 % капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Прадукцыйнасць працы істотна адставала і ў пачатку 1960-х складала толькі 45 % ад амерыканскай. Рост галін групы «А» (вытворчасць сродкаў вытворчасці) апярэджваў рост прадукцыі народнага спажывання (група «Б») нават у большых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым планам.
У БССР гэтыя лічбы былі
больш аптымістычнымі. Так, у 8-й пяцігодцы
(1966-1970) рэнтабельнасць прамысловай
вытворчасці вырасла ў 1, 5 разы, а
гаспадарка БССР атрымала больш за
9 млрд руб. прыбытку – на 5 млрд больш,
чым за папярэднія 5 гадоў. Аб’ём
прамысловай вытворчасці
Без уліку дробных, у строй увайшлі 78 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку новыя магутнасці на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, 1-я чарга Полацкага хімічнага камбіната, 2-і і 3-і калійныя камбінаты ў Салігорску, Гродзенскі хімічны камбінат, Светлагорскі завод штучнага валакна, Пінскі завод штучнай скуры, Брэсцкі дывановы камбінат, 1-я чарга Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна і інш.
Партыйна-савецкае кіраўніцтва
ўсведамляла, што экстэнсіўныя фактары
развіцця народнай гаспадаркі сябе вычарпалі
і таму пачынаючы з ХХІV (1971) з’езда
КПСС ставілася задача аб неабходнасці
яе пераводу на інтэнсіўныя рэйкі, але
рэалізаваць задуманае не ўдалося.
Восьмая пяцігодка была апошняй
паспяховай пяцігодкай савецкага часу.
У далейшым тэмпы росту вытворчасці
працы і нацыянальнага даходу
сталі зніжацца. Тэхнічная і тэхналагічная
адсталасць пэўным чынам кампенсавалася
чарговымі фінансавымі
Галоўнай задачай дзесятай (1976-1980) пяцігодкі абвяшчалася барацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці. Экстэнсіўны шлях таксама ўжо не даваў ранейшага эфекту, бо нацыянальны даход узрос толькі ў 2, 5 раза, а тэмпы росту вытворчасці сталі зніжацца. Так, тэмпы развіцця эканомікі ў 1981–1982 гг. склалі толькі 1, 1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на душу насельніцтва знізіўся да дзесятай долі працэнта.
У выніку ў 1975-1986 гг. у СССР фактычна перапыніўся эканамічны рост, паколькі былі вычарпаны і экстэнсіўныя фактары (перапыніўся прыток рабочай сілы, замарудзіўся ўвод у дзеянне прадпрыемстваў, зменшылася фондааддача і сельскагаспадарчая вытворчасць і інш.). Эканоміка стала набываць выразна затратны характар і патрабавала кардынальных рэформ.
Інтэнсіўны тып росту
эканомікі, пад якім разумеюць перавагу
атрыманага ВУП над колькасцю
затрачаных рэсурсаў, знаходзіў адбітак
у павышэнні вытворчасці працы,
рацыянальным выкарыстанні сыравіны і
матэрыялаў, энергазберажэнні, укараненні
дасягненняў навукова-
Асобныя аспекты інтэнсіфікацыі
эканомікі выкарыстоўваліся ў гады
сталінскіх пяцігодак, але ўсе яны
надзвычай актуалізаваліся ўжо
ў другой палове 1950-х гг. У выніку
ў БССР, як і паўсюдна ў СССР, актывізаваўся
рух брыгад і ўдарнікаў за камуністычныя
адносіны да працы. У 1960-1970-я гг. тут
узніклі новыя формы
2. Асноўныя тэндэнцыі
індустрыяльнага развіцця БССР
ва ўмовах разгортвання
Змены ў грамадскапалітычным жыцці пачаліся пасля смерці I. Сталіна ў сакавіку 1953 г. У мэтах дэмакратызацыі грамадскапалітычнага жыцця пачалі рэгулярна праводзіцца партыйныя пленумы, аднаўляліся калектыўныя метады кіравання. Даволі выразна праявілася тэндэнцыя да пашырэння правоў саюзных рэспублік у гаспадарчым і культурным жыцці. У БССР скарачаўся адміністрацыйны апарат, змяншалася колькасць міністэрстваў і ведамстваў, умацоўваліся кадрамі вобласці і раёны. Былі зроблены захады па ўмацаванні законнасці і правапарадку. Гэтаму садзейнічала скасаванне Асобай нарады пры Міністэрстве ўнутраных спраў СССР, якая без суда выносіла прыгаворы да высылкі, зняволення, расстрэлу. Цяпер грамадзяне маглі пазбаўляцца волі толькі па прыгаворы суда.
На жнівеньскай (1953 г.) сесіі ВС СССР старшыня СМ СССР Г.М. Малянкоў выступіў з абгрунтаваннем эканамічнай палітыкі новага палітычнага кіраўніцтва краіны па сацыяльнай пераарыентацыі народнай гаспадаркі. Адначасова з высокімі тэмпамі развіцця цяжкай прамысловасці трэба было больш хутка развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання; павялічваць капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку; правесці зніжэнне цэн. У Дзяржаўным бюджэце СССР на 1953 г. былі прадугледжаны вялікія датацыі на вытворчасць тавараў народнага спажывання.
Для падтрымкі сельскай гаспадаркі
прадугледжвалася павысіць нарыхтоўчыя
цэны ў некалькі разоў. Спісваліся нядоімкі
з калгасаў і калгаснікаў па сяльгаспадатку
за папярэднія гады, адначасова яго
памеры зніжаліся, а з 1958 г. ён быў
адменены. Была ўмацавана матэрыяльна-
У верасні 1953 г. была распрацавана
сістэма эканамічных і
Пасля аднаўлення народнай
гаспадаркі перад эканомікай СССР і
БССР паўсталі якасна новыя задачы.
Галоўнай з іх было ўключэнне ў
навуковатэхнічную рэвалюцыю, якая
ажыццяўлялася ў свеце. Падчас Другой
сусветнай вайны і ў
Сутнасць навуковатэхнічнай
рэвалюцыі заключаецца ў
Базай навуковатэхнічнага прагрэсу ў СССР стаў высокі ўзровень навукі. У канцы 1950х гг. савецкая навука атрымала важныя вынікі ў шэрагу фундаментальных і прыкладных даследаванняў, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, электроннавылічальных машын. Гэта дазволіла ажыццявіць запускі першых штучных спадарожнікаў Зямлі, будаўніцтва першых у свеце атамнай электрастанцыі і атамнага ледаколу, запуск касмічнага карабля з чалавекам на борце, што з'явілася прадметам гонару савецкіх людзей.
Беларускія вучоныя ўнеслі свой уклад у даследаванне такіх актуальных галін навукі, як электроніка, спектраскапія, люмінісцэнцыя, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў, фотахімія і інш. Пускам у 1962 г. атамнага рэактара ў Інстытуце цепла і масаабмену АН БССР быў пакладзены пачатак ядзерных даследаванняў у рэспубліцы. У структуры навуковага патэнцыялу Беларусі пераважалі фізікаматэматычныя і тэхнічныя навукі. Па шэрагу навуковых напрамкаў узніклі навуковыя школы, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжой. Дасягненні беларускай навукі выкарыстоўваліся пры асваенні касмічнай прасторы.
НТР не магла не закрануць эканоміку Беларусі. Кіраўніцтва Савецкага Саюза зрабіла шэраг крокаў па ўкараненні дасягненняў навуковатэхнічнага прагрэсу ў эканоміку. Так, на аснове пастановы ліпеньскага (1955) Пленума ЦК КПСС у рэспубліцы пачалі абнаўляцца і мадэрнізавацца асноўныя вытворчыя фонды.
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.