Мясцовае кіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім

Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2013 в 19:52, реферат

Краткое описание

Дадзеная праца прысвечана мясцоваму кіраванню ў Вялікім княстве Літоўскім. Асноўная мэта працы – прааналізаваць спецыфіку мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, разгледзець функцыі, месца і ролю органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. У сувязі з мэтай, пастаўлены асноўныя задачы працы: прасачыць працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ, выявіць іх характэрныя рысы, разгледзець асноўныя функцыі, класіфікаваць органы мясцовага кіравання па розных прыкметах, а таксама паказаць, як рэгулявалася іх дзейнасць прававымі нормамі.

Оглавление

Уводзіны…………………………………………………………………………..3
1. Княствы і землі. Іх дзяржаўна-прававы статус……………………………..4
2. Мясцовыя органы ўлады……………………………………………………..7
3. Кіраванне ў гарадах…………………………………………………………….13
4. Эвалюцыя судовай сістэмы…………………………………………………….17
4.1. Мясцовыя суды………………………………………………………………..19
Заключэнне…………………………………………………………………………22
Спіс літаратуры…………………………………………………………………….23

Файлы: 1 файл

мясцовае кіраванне ў ВКЛ.docx

— 53.98 Кб (Скачать)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

    1. Мясцовыя суды

Сярод мясцовых судоў найбольш старажытным з’яўляўся замкавы (або гарадскі) суд. Замкавы суд быў павятовым судом для шляхты, мяшчан і сялян. Дзейнічаў у 2-х складах – вышэйшым (як 1-я і 2-я інстанцыі) і ніжэйшым (толькі як 1-я інстанцыя). Галоўнай суддзёй бый ваявода або староста. Калі галоўны суддзя адсутнічаў, яго замяняў падстароста. У вышэйшы замкавы суд уваходзілі галоўны суддзя і прадстаўнікі шляхты. Ніжэйшы суд складаўся з намесніка галоўнага суддзі, суддзі і пісара. Замкавы суд разглядаў справы пра найбольш цяжкія злачынствы асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства, таксама сведчыў копіі дакументаў, здзелкі, выконваў перагаворы.

Судом 1-й інстанцыі быў  земскі суд, які разглядаў крымінальныя і цывільныя справы, ваконваў натарыяльныя акты і інш. Ён выбіраўся павятовай шляхтай з уражэнцаў павета, якія тут мелі маёнткі і ведалі права. Сесіі земскага суда адбываліся 3 разы на год. Судаводства вялося паводле Бельскага прывілея 1564 г. і Статутаў ВКЛ 1566 і 1588 гг. Паводле рэформы 1565 – 1566 гг. у павеце існаваў і падкаморскі суд для разгляду памежных зямельных спрэчак паміж шляхтай. Суд вяршыў падкаморы, які разглядаў дакументы, выслухоўваў сведкаў, выязджаў на месца і выдываў дэкрэт (гранічны ліст). Падкаморага прызначаў вялікі князь з чатырох кандыдатаў, выбрвных шляхтай на павятовым сойміку. Падкаморы ў сваю чаргу падбіраў сабе 1 або 2 каморнікаў, якія яму дапамагалі, і пісара. Ва ўсе павятовыя суды выбіраліся шляхціцы, якія добра ведалі баларускую мову, каб разбірацца ў дакументах, у тым ліку старажытных.

Па-ранейшаму ў сельскіх мясцовасцях і некаторых гарадах, дзе не было магдэбургскага права, у XVI – XVIІ стст. дзейнічаў копны суд, які разглядаў справы сялян і гаражан. Суддзямі былі мясцовыя жыхары, гаспадары дамоў і зямельных надзелаў ( звычайна 10-20 чалавек). Яны дзейнічалі пад наглядам дзяржаўнай або панскай адміністрацыі. У некаторых мясцовасцях Беларусі        (напрыклад, у Слуцкім княстве) копныя суды дзейнічалі і ў XVIІІ ст. Яны падлягалі замкаваму суду.

З 1572 г. у Польшчы і з 1587 г. у ВКЛ у часы бескаралеўя  ў паветах дзейнічалі каптуровыя суды. На тэрыторыі Беларусі ў склад  каптуровага суда ўваходзілі ваявода або староста ці іх намеснікі, суддзя і пісар гродскага суда, падкаморы, суддзя, падсудак і пісар земскага суда. З XVIІ ст. у склад каптуровага суда выбіраліся суддзі, абраныя на перадканвакацыйных павятовых сойміках. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, а таксама цывільныя справы магнатаў, шляхты і манастыроў. Пастановы каптуровага суда прымаліся большасцю галасоў і апеляцыі не падлягалі [3, c. 49].

У гарадах ВКЛ, якія мелі самакіраванне, акрамя войтаўскага  дзейнічаў і войтаўска-лаўніцкі суд, а таксама бурмістраўска-радзецкі суд. Войтаўскі суд дзейнічаў  у гарадах, якія ўжо мелі магдэбургскае  права, і ў тых гарадах, якія яго  не мелі. Яны разглядалі спрэчкі  паміж мяшчанамі. Больш пашыраным  быў войтаўска-лаўніцкі суд (колькасць  лаўнікаў была розная, напрыклад, у  Копылі і Нясвіжы іх было па 4, у  Менску і Берасці – па 12, у Гародні – 11) [3, c. 49]. Гэты суд разглядаў крымінальныя справы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы куплі-продажу, тастаменты. Асобна ў гарадах з магдэбургскім правам дзейнічаў бурмістраўска-радзецкі суд, у склад якога ўваходзілі бурмістры і радцы. Суд разглядаў правапарушэнні мяшчан і іншых гараджан, спрэчкі спрэчкі паміж купцамі, паміж рамеснымі майстрамі, падмайстрамі і інш. У большасці прыватнаўладальніцкіх гарадоў і ў малых дзяржаўных гарадах у XVIІ – XVIІ стст. дзейнічаў адзіны суд гарадскога магістрата, у які ўваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі.

Вялікае значэнне з XV ст. меў вотчынны суд. Прывілеем 1447 г. вялікі князь Казімір Ягелончык перадаў права суда над насельніцтвам феадалам – панам і баярам, на чыёй зямлі жылі залежныя ад іх сяляне і гаражане. Артыкул 12 прывілея 1447 г. рэгламентаваў судовае права пана або баярына. Залежныя ад феадала людзі былі пазбаўлены права апеляцыі ў дзяржаўныя органы і суды. Судаводства ў вотчынным судзе вёў сам пан ці службовыя асобы яго дваровай адміністрацыі, якім ён даручаў весці суд. Меры пакарання вызначаліся адвольна. Справы па цяжкіх злачынствах павінны былі разглядацца згодна з дзяржаўным заканадаўствам, перш за ўсё Статутамі ВКЛ.

Усе названыя судзебныя інстанцыі  абапіраліся ў сваёй дзейнасці на дзяржаўнае заканадаўства, якое было прадстаўлена  Статутамі Вялікага княства Літоўскага (існуе тры рэдакцыі: 1529, 1566 і 1588 гг.). Базай для стварэння гэтых юрыдычных дакументаў, у якіх былі сабраны нормы дзяржаўнага, зямельнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага і іншых галін права, было традыцыйнае права, судзебнік 1468 г. Таксама значны уплыў на фарміраванне прававой сістэмы аказалі шматлікія прывілеі (прывілей 1387 г., Гарадзельскі прывілей 1413 г., прывілей 1432 г. і 1434 г., прывілей Казаміра 1447 г. і шмат іншых).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Такім чынам, разглядаючы  структуру мясцовых органаў улады  можна адзначыць, што яна была даволі падобная на сістэму цэнтральнага кіравання, але ў паменшаным выглядзе. Больш важныя пасады займалі уплывовыя, багатыя шляхцічы, звычайна хрысціянскага паходжання, уражэнцы Вялікага княства Літоўскага. Пасады былі пажыццёвымі, як і ў цэнтральных органах кіравання, пазбавіцца пасады можна было толькі па суду за цяжкія крымінальныя злачынствы.

Кіраўнікі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак мелі свій штат службовых  асоб, якія мелі пэўныя функцыі і  падначальваліся кіраўнікам.

Акрамя таго ў ваяводствах  і староствах існавалі свае саслоўна-прадстаўнічыя  органы ўлады – так званыя соймікі, якія, у сваю чаргу, мелі значны ўплыў  на мясцовыя справы.

Сваё кіраванне існавала і ў гарадах, якія мелі Магдэбургскае  права. Асноўным органам самакіравання  ў іх быў магістрат, які складаўся  з Рады і Лавы на чале з войтам.

Сваю эвалюцыю прайшла  і судовая сістэма Вялікіга княства  Літоўскага. Яна была дастаткова іерархічнай, як на ўзроўне мясцовага кіравання, так і на ўзроўне дзяржавы ўвогуле. У гістарычных крыніцах упамінаюцца  такія мясцовыя суды, як замкавы, земскі, падкаморскі, копны, войтаўскі, вотчынны суд і іншыя. Усе яны дзейнічалі ў розных мясцовасцях і мелі розныя спецыялізацыі. Аднак усе гэтыя судзебныя інстанцыі абапіраліся ў сваёй дзейнасці на дзяржаўнае заканадаўства, якое было прадстаўлена  Статутамі Вялікага княства Літоўскага.

З зместу працы бачна, што  мясцовае кіраванне Вялікага княства  Літоўскага прайшло доўгі шлях фарміравання і развіцця, з’яўляючыся прадуктам сацыяльна-эканамічнага і грамадска-гістарычнага развіцця дзяржавы. І менавіта дзякуючы мясцоваму кіраванню забяспечваецца функцыянаванне краіны.

 

 

Спіс літаратуры

  1. А.І.Андрала Актуальныя праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці / А.І.Андрала (гал.рэд.) [і інш.]. Ч.1: Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да 1918 г. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. 243 с.
  2. Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага / Юліуш Бардах [ Пер. М.Раманоўскага, А.Істоміна] – Мінск: Часоп. ‹‹ Беларус. гіст. агляд ››, 2002, - 459 с.
  3. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. Рэд.) [і інш.]. – Мінск,Бел. Энцыклапедыя, 2005-2006. – Т.1: А – К / Абаленскі-Кадэнцыя. – 2005. – 648 с.
  4. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М.Касцюк (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск, Экаперспектыва, – Т.2: Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага / Ю.Бохан [і інш.]. – 2008. – 688 с.
  5. Довнар-Запольский, М.В. Очерки по организации западнорусского крестьянства в XVI веке / М Довнар-Запольский. – Киев: Киевская первая артель печатного дела, 1905. – VI, 307 c, VIII, 167 c.
  6. Леонтович Ф.И. Сословный тип территориально-административного состава Литовского государства и его причины / Ф.И.Леонтович. – СПб: Тип. В.С.Балашева, 1894. – 56 с.
  7. Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно /  М.К.Любавский.: - Москва, 1910. – 376 с.
  8. Пашуто В.Т., Флоря Б.Н., Хорошкевич А.Л. Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства / Пашуто В.Т., Флоря Б.Н., Хорошкевич А.Л. – Москва: Наука, 1982. – 263 с.
  9. Рыбаков Б.А. Киевская Русь и русские княжества ХІІ – ХІІІ вв. / Рабаков Б.А. – Москва, 1982. – 591 с.
  10. Статут Вялікага княства Літоўскага. – Мінск: Беларусь, 2002 – 207 с.

 

 


Информация о работе Мясцовае кіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім