Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2013 в 19:52, реферат
Дадзеная праца прысвечана мясцоваму кіраванню ў Вялікім княстве Літоўскім. Асноўная мэта працы – прааналізаваць спецыфіку мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, разгледзець функцыі, месца і ролю органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. У сувязі з мэтай, пастаўлены асноўныя задачы працы: прасачыць працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ, выявіць іх характэрныя рысы, разгледзець асноўныя функцыі, класіфікаваць органы мясцовага кіравання па розных прыкметах, а таксама паказаць, як рэгулявалася іх дзейнасць прававымі нормамі.
Уводзіны…………………………………………………………………………..3
1. Княствы і землі. Іх дзяржаўна-прававы статус……………………………..4
2. Мясцовыя органы ўлады……………………………………………………..7
3. Кіраванне ў гарадах…………………………………………………………….13
4. Эвалюцыя судовай сістэмы…………………………………………………….17
4.1. Мясцовыя суды………………………………………………………………..19
Заключэнне…………………………………………………………………………22
Спіс літаратуры…………………………………………………………………….23
Усе гэтыя пасады мелі права займаць толькі феадалы і толькі ўраджэнцы княства, а ў некаторых ваяводствах і паветах (Віцебскае і Полацкае) – толькі з мясцовай знаці.
Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Працэс прызначэння старосты на пасаду быў прыкладна такі ж, як і кіраўніка ваяводства. Назначаўся ён, як і ваявода, гаспадаром і Радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў. Гэтая пасада вельмі часта разглядалася як дадатковая крыніца даходаў радных паноў. Прававое становішча старосты залежала ад павета, які ён узначальваў, і ад таго, хто гэту пасаду займаў, ад яго сувязяў і паходжання. Паўнамоцтвы старосты таксама мала чым адрозніваліся ад функцый ваяводы. Ён павінен быў сачыць за паразкам на сваёй тэрыторыі, клапаціўся аб добрым утрыманні войска, зброі і боепрыпасаў. Нёс адказнасць за стан дзяржаўных маёнткаў і дарог. Староста кантраляваў працэс збору даніны і падаткаў. На тэрыторыі павета былі такія пасады, як ключнік, гаёўнік, лоўчы, ляснічы, канюшы, гараднічы. Яны мелі такія ж паўнамоцтвы, толькі ў межах свайго павета. Акрамя таго, староста разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы. Ён прызначаў віжа. Віж удзельнічаў у судах і сачыў на правах дзяржаўнай асобы (нешта накшталт сучаснага пракурора) за адпаведнасцю заканадаўству працэсуальных дзеянняў. У павеце мелася пасада дэцкага – гэта службовая асоба, якая дастаўляла абвінавачаных у суд. Памочнікам старосты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які ў мірны час вёў пасяджэнні павятовага сойміка. У павеце існавала таксама пасада харужага - павятовага сцяганосца, які збіраў усіх ваеннаабавязаных людзей павета ў выпадку ваеннай небяспекі.
Найбольшая частка бягучай працы па мясцовым кіраванні клалася на цівуноў. У іх абавязкі ўваходзіла разнастайная адміністрацыйна-гаспадарчая дзейнасць ва ўладаннях, яны былі фінансавымі распарадцамі, а таксама абавязаны былі прысутнічаць на намесніцкім судзе і выконваць судовыя абавязкі па валасцях [4, с. 174].
Адміністрацыйныя функцыі таксама выконваў памочнік старосты – падстароста.
Найменшымі адміністрацыйна-
Ваяводы і старосты карысталіся
падтрымкай і дапамогай саслоўна-
Членамі ваяводскіх і павятовых
соймікаў былі мясцовыя феадалы. Яны
былі прадстаўнікамі свайго павета на
агульнадзяржаўным вальным
Іх дзейнасць у гэтым прадстаўнічым органе строга рэгламентавалася заканадаўствам. Гэта даволі выразна элюструецца артыкулам 9 статута ВКЛ 1588 г.: ‹‹А калі завершыцца вальны сойм, тады па заканчэнню сойма на працягу чатырох тыдняў павінны быць у кожным павеце соймікі такім звычаем: калі дэпутаты прыедуць з сойма, павінны паведаміць ваяводзе або старосце судоваму пра свій прыезд. А ваявода або староста, або іх намеснікі павінны пра тое праз возных паведаміць шляхце, каб на той тэрмін на соймік да слухання дэпутатаў сваіх з’ехаліся. А тое для таго,каб на тых сойміках дэпутаты, з паветыў на сойм пасылаемыя, вярнуўшыся з сойма, далі пра тое ўсім абывацелям кожнага павета дастатковыя звесткі, што на якім сойме ў справах і патрэбах рэчы паспалітае зрабілі і пастанавілі. І каторыя колькі б на такі соймік з’едуцца, тыя тых спраў саймавых павінны слухаць. А непрыбылыя на такі соймік ніякім пакараннем падлягаюць, але соймавую пастанову выконваць абавязаны. І тое, што на сойме будзе пастаноўлена і вырашана, павінны дэпутаты пісьмова і з пячаткай нашай у свій павет прынесці і тое да захавання пры кнігах земскіх ураду земскаму перадаць, таксама да ведама той справы і ў кнігі замкавыя даць гэта ўпісаць. А з канцылярыяй нашай такія справы земскія дэпутатам дарма павінны выдаваць без ніякіх перашкод›› [10, с. 46]. Статут вызначаў чатырох тыднёвы тэрмін правядзення соймікаў пасля вальнага сойма, абавязковасць данясення дэпутатамі сутнасці пастаноў сойма да грамадскасці павета. Акрамя таго падкрэслівалася неабходнасць унясення звестак аб рашэннях сойма ў павятовыя замкавыя кнігі.
Сваё кіраванне існавала
і ў дзяржаўных маёнтках, якія раздаваліся
ва ўтрыманне буйным феадалам. Кіраўнікамі
гэтых маёнткаў былі дзяржаўцы або
цівуны. Дзяржаўцы, як ваяводы і старосты,
меоі прыкладна такія ж паўнамоцтвы
і абавязкі на падначаленай ім тэрыторыі.
Дзяржаўцы прызначалі пэўны штат
службовых асоб сабе ў дапамогу для
вырашэння спраў на падначаленай
тэрыторыі. Так, напрыклад, адным з
прызначаных дзяржаўцам-
У мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне існавалі свае органы самакіравання – сялянскія сходы. На іх пасяджэннях прымаліся найбольш важныя рашэнні па арганізацыі спраў у межах дадзенай адміністрацыйнай адзінкі: размяркоўваліся павіннасці, даніны, разглядаліся судовыя працэсы. Выкананне ўсіх рашэнняў кантралявалі старцы.
У беларускіх гарадах у ‹‹дамагдэбургскі›› перыяд уладу ажыццяўляла веча. У Полацку, напрыклад, веча выбірала 30 ‹‹мужов старцов››, калегія якіх, хутчэй за ўсё, з’яўлялася выканаўчым і судовым органам вечавых сходаў.‹‹Мужи›› былі яшчэ вядомы ў Барысыве (1396), ‹‹мужи›› і ‹‹старцы›› захаваліся па традыцыі ў Магілёве (1447), Крычаве (канец XV ст.), ‹‹старцы›› - у Глыбокім (1514) [4, с. 174 - 175].
Аднак кіраванне ў гарадах адрознівалася ад мясцовага кіравання. У XIV-XVIII стст. на Беларусі стала пашырацца так званае Магдэбурскае права – права на самакіраванне гарадоў. Гэта было вынікам развіцця гараской гаспадаркі і жаданнем вялікіх князей мець гарады ў саюзніках у супрацьстаянні з феадаламі княства. Кожны горад атрымліваў сваю грамату. Ступень свабод, што прадастаўляліся гарадам, была розная. Агульным было: мяшчане вызваляліся з-пад адміністратыўнай і судовай улады ваявод і стараст, замест феадальных павіннасцяў уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак на горад.
Большасць гарадоў мела Магдэбурскае права, якое было даволі падобнае да кіравання ў гарадах Польшы і Германіі [1, с. 66]. Гарады атрымлівалі ад вярхоўнай улады граматы на самакіраванне і мелі права на стварэнне сваіх органаў улады. Асноўным органам у гарадах быў магістрат, які складаўся з Рады і Лавы.
Кіраўніком гарадскога самакіравання быў войт. Яго звычайна прызначаў гаспадар з Радай з ліку феадалаў ці знатных гараджан. Войту належыў удзел у судовых штрафах, вольная ад чыншу сядзіба і грунты, вольныя крамы і іншыя крыніцы даходаў [2, с. 128]. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаў гандлю; адстойванне інтарэсаў гараджан перад урадам і феадаламі; збор падаткаў; ажыццяўленне правасуддзя разам з іншымі членамі самакіравання. Ён таксама з’яўляўся кіраўніком узброеных сіл. Аб гэтым сведчыць грамата Вялікага князя Аляксандра аб прадстаўленні Мінску Магдэбурскага права, дзе гаворыцца: ‹‹А про то, подлуг того-то права Майтборского, в месте вышей реченом Менском войтовство знову чставляем, и тым нашим листом тое войтовство надаваем, записуючы войтови нанешнему и всим потом на его месцу будучим третий пенезь ото всих судов и вин судовых. Теж придаем к тому пожитку местскому. Також придаем в моц войтовскую 2 корчме вольных с платом их, с чотырма копами грошей››. ‹‹Полецаем таке ж войту и бурмистром, на тот час будучым, вси места пустыи в месте и вкруг места поля нашы ку осаженью и размноженью людей; нижли што пашня наша городовая, - в тыи поля мещаном не уступатися››.
Звяртаючы ўвагу на пасаду войта і на звязаныя з гэтай пасадай даходы, наданне войтаўства вылучалася ў асобна пункт у гарадскім прывілеі або складала асобны прывілей. На Падляшшы часта бывалі спадчынныя войтаўствы, у Гародні (1507 г.), Мілейчыцах (1518 г.), Ваўкавыску (1529 г.) войт прызначаўся пажыццёва. Месцамі гаспадар прызначаў войта часова (Трокі – 1546 г., Наваградак – 1547 г.) [2, с. 128]
У горадзе мелася свая гарадская Рада. Яна вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборам падаткаў з насельніцтва, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд з войтам і бурмістрамі. Пасада радцы з’яўлялася пажыццёвай, а склад віленскай гарадской рады дапаўняўся шляхам кааптацыі. Яна налічвала 12 бурмістраў і 24 радцы, сярод якіх 2 бурмістраў і 4 радцаў былі павінны складаць магістрат і змяняцца штогод.У склад брмістраў і радцаў павінны былі ўваходзіць і католікі, і праваслаўныя (пароўну) [2, с. 111].
Гарадская рада (магістрат) выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам і складалася прыкладна з 6 – 24 чалавек. Яе членамі былі радцы – з ліку кіраўнікоў цэхаў (цэхмістраў) і майстроў. Яны сумесна з воітам і з’яўляліся судовай інстанцыяй у горадзе. Войт не мог адзін выконваць усе абавязкі і прызначаў сабе намеснікаў – лент-войта і бурмістра. Бурмістраў, часцей за ўсё, у горадзе было два.Яны былі з ліку засядацеляў Рады,маглі выбірацца гараджанамі, прызначацца войтам. Бурмістры вырашалі бягучыя пытанні гарадскога жыцця – наглядалі за гандлем, рамеснікамі, займаліся добраўпарадкаваннем горада, гарадскімі ўмацаваннямі, вартавай службай, ажыццяўлялі правасуддзе па дробных справах.
Войтаўска-лаўнічы суд (лава)
займалася разглядам
На першым этапе распаўсюджання
самакіравання значную ролю меў
агульны сход мяшчан (сейм, веча, капа).
На ім слухалі справаздачы
У XIII – XV стст. Заставалася тая ж судовая сістэма, што існавала да ўтварэння ВКЛ. У XVI – XVIІІ стст. Яна спалучала 2 сістэмы: агульныя суды, якія былі звязаны з органамі дзяржаўнага кіравання, і саслоўныя. У XІV – XV стст. у цэнтры княстваў насельніцтва судзілі князі з баярамі, у іншых гарадах – княжацкія намеснікі, у валасцях – валасцелі з валаснымі старцамі. Дзейнічаў копны суд жыхароў сяла або некалькі сёл [3, c. 48].
Найвышэйшым судом ВКЛ быў гаспадарскі (велікакняжацкі) суд. Вялікі князь быў вярхоўным суддзёй па ўсіх справах, якія паступалі да яго з ніжэйшых інстанцый, а таксама па справах, якія ён разглядаў непасрэдна. У яго кампетэнцыю ўваходзілі галоўныя пытанні дзяржаўнага парадку, падатковыя, маёмасныя і іншыя справы. У Судзебніку 1468 г. было ўказана, што разам з гаспадаром у вырашэнні дзяржаўных спраў прымаюць удзел паны-рада. Калі вялікі князь адсутнічаў доўгі час, то паны-рада ператвараліся ў вышэйшую судовую інстанцыю.
У пачатку XVI ст. у ВКЛ пачаў працаваць задворны асэсарскі суд, які складаўся з прызначаных на пэўную сесію асоб і дзейнічаў пры вялікай занятасці вялікага князя. Статут ВКЛ 1529 г. пашыраў судовыя паўнамоцтвы паноў-рады, якая склікалася на судовыя сесіі ў Вільню штогод. Такім чынам, паны-рада станавіліся вышэйшай судовай інстанцыяй у ВКЛ. На рашэнні гэтага суда магла падавацца апеляцыя да вялікіга князя. У пачатку XVI ст. пачаў дзейнічаць і маршалаўскі суд, калі вялікі князь даручаў маршалку земскаму (у яго адсутнасці – маршалку дворнаму) разглядаць пэўныя справы. У адрозненне ад асэсарскага суда маршалаўскі суд разглядаў справы і тады, калі гаспадара ў дзяржаве не было. Акрамя таго, маршалак земскі судзіў усе справы аб злачынствах і праванарушэннях, якія адбываліся ў мясцовасці, дзе ў гэты час знаходзіўся вялікі князь, а таксама на сойме. Утвараліся таксама камісарскія суды, якія займаліся галоўным чынам справамі па памежных пытаннях.
Судовая сістэма ў ВКЛ
была рэфармавана ў час
У 1581 быў створаны і ў 1582 пачаў працаваць Трыбунал Вялікага княства Літоўскага – вышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ, пастановы якога мелі сілу пастаноў сойма. Складаўся ён з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на павятовых сойміках па 2 дэпутаты ад кожнага на 1 год. Трыбунал ВКЛ разглядаў апеляцыі па рашэннях земскіх, гарадскіх і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. У першай інстанцыі Трыбунал разглядаў справы аб належным выкананні старастамі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводстве. Сесіі Трыбунала ВКЛ праходзілі пад старшынствам маршалка. Пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове Статута ВКЛ, соймавых канстытуцый і звычаёвага права. Сесіі Трыбунала напачатку праводзіліся ў Вільні і Троках, Новагародку і Менску, з 1588 штогод у Вільні і папераменна праз год у Новагародку і Менску, з 1755 – штогод у Вільні і Гародні. З 1613 у ВКЛ існаваў Скарбавы трыбунал, які кантраляваў фінансавыя справы дзяржавы. У 1726 частка яго функцый перададзена Трыбуналу ВКЛ [3, c. 49].
Информация о работе Мясцовае кіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім