Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2013 в 19:52, реферат
Дадзеная праца прысвечана мясцоваму кіраванню ў Вялікім княстве Літоўскім. Асноўная мэта працы – прааналізаваць спецыфіку мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, разгледзець функцыі, месца і ролю органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. У сувязі з мэтай, пастаўлены асноўныя задачы працы: прасачыць працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ, выявіць іх характэрныя рысы, разгледзець асноўныя функцыі, класіфікаваць органы мясцовага кіравання па розных прыкметах, а таксама паказаць, як рэгулявалася іх дзейнасць прававымі нормамі.
Уводзіны…………………………………………………………………………..3
1. Княствы і землі. Іх дзяржаўна-прававы статус……………………………..4
2. Мясцовыя органы ўлады……………………………………………………..7
3. Кіраванне ў гарадах…………………………………………………………….13
4. Эвалюцыя судовай сістэмы…………………………………………………….17
4.1. Мясцовыя суды………………………………………………………………..19
Заключэнне…………………………………………………………………………22
Спіс літаратуры…………………………………………………………………….23
МЯСЦОВАЕ КІРАВАННЕ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ:
СТАНАЎЛЕНЕ І РАЗВІЦЦЁ
Мінск 2011
Мясцовае кіраванне ў вялікім княстве літоўскім: станаўлене і развіццё
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
1. Княствы і землі. Іх
дзяржаўна-прававы статус………………
2. Мясцовыя органы ўлады……………………………………………………..7
3. Кіраванне ў гарадах……………………………
4. Эвалюцыя судовай сістэмы………………
4.1. Мясцовыя суды……………………………………………
Заключэнне……………………………………………………
Спіс літаратуры………………………………………
Уводзіны
Ці ўсведамляем мы ў поўнай меры тую велізарную важнасць вывучэння гісторыі Беларусі? Веданне гісторыі сваёй краіны, сваёй Бацькаўшчыны - ёсць той мінімум, якім павінен валодаць кожны адукаваны чалавек, а тым больш грамадзянін, які жадае паспрыяць развіццю той дзяржавы, дзе ён нарадзіўся і жыве. Перш чым гаварыць пра будучае сваёй краіны, неабходна, перш за ўсё, звярнуць увагу на яе мінулае. Адчуванне чалавекам, на аснове гістарычных ведаў, сваёй гістарычнай спадчыны, якая непарыўна вядзецца ад яго продкаў з самых старажытных часоў, духоўна абагачае яго, робіць упэўненым у заўтрашнім дні і натхняе на новыя здзяйсненні, на шчырую працу дзеля сваіх нашчадкаў, дзеля сваёй краіны.
У ХІІІ ст. узнікла буйная дзяржава – Вялікае княства Літойскае, у склад якой уваходзілі і беларускія землі. І гэты факт, несумненна, істотна паўплываў не толькі на гістарычное развіццё нашай краіны, але і на ўсе іншыя аспекты жыццядзейнасці нашай Бацькаўшчыны.
Дадзеная праца прысвечана мясцоваму кіраванню ў Вялікім княстве Літоўскім. Асноўная мэта працы – прааналізаваць спецыфіку мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, разгледзець функцыі, месца і ролю органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. У сувязі з мэтай, пастаўлены асноўныя задачы працы: прасачыць працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ, выявіць іх характэрныя рысы, разгледзець асноўныя функцыі, класіфікаваць органы мясцовага кіравання па розных прыкметах, а таксама паказаць, як рэгулявалася іх дзейнасць прававымі нормамі. Метады даследавання: вывучэнне і аналіз гэтай праблемы па літаратурных крыніцах.
У наш час гэтая тэма не страціла актуальнасці: дакладнае веданне гісторыі нашай краіны патрабуе больш дэталёвага разглядання розных гістарычных пытанняў і фактаў, нават самых дробных.
Першапачатковая форма адміністрацыйна-
Сярод садміністрацыйна-
Усе названыя адміністрацыйныя адзінкі падзяляліся на дзве агульныя, вельмі прыкладна акрэсленыя дзяржаўныя паловы Вялікага княства Літоўскага і Рускага: ‹‹Літву››, ці ‹‹зямлю літоўскую››, і ‹‹Русь››, ці ‹‹землі рускія››. Да ‹‹Літвы›› траплялі Трокская і Віленская землі, Чорная Русь (Наваградак, Гародня, Слонім, Ваўкавыск), Падляшша з Берасцейскай зямлёй, Палессе з Піншчынай, Менская зямля, воласці на Бярэзіне і на сярэднім Дняпры і Сажы, заходняя частка Полацкай зямлі з Браславам. Тэрмінам ‹‹Русь›› ахопліваліся землі Полацка, Віцебская, Смаленская, Кіеўская, княствы Чарнігава-Северская зямлі, Валынь і Падолле [4, c, 169].
На працягу другой паловы
ХІІІ –XIV ст. вярхоўная ўлада ВКЛ, не парушаючы
ўзнікшага раней тэрытарыяльнага-
Удзельны князь быў сапраўдным гаспадаром у сваёй вотчыне.
Амаль усе ўладныя прэрагатывы: судовыя, вайсковыя, гаспадарчыя, фінансавыя, фіскальныя належылі яму. Правадыры мясцовых дынастый, што захавалі сваю ўладу ў параўнальна невялікіх княствах, перадавалі свае ўладанні ў спадчыну, мелі права на вольнае распараджэнне зямлёй, раздорваючы яе цэрквам, манастырам, прыбліжаным служылым баярам.
Інакш складваліся адносіны з вярхоўнай уладай па пытаннях спадчыннасці і зямельных падараванняў у князёў, што належылі да роду Гедымінавічаў і валодалі найбуйнейшымі тэрыторыямі. Перадача гэтых уладанняў у спадчыну паўсюдна не практыкавалася. Падзел жа зямлі паміж сынамі наогул адсутнічаў. Так, напрыклад, пасля смерці ў Пінску Нарымунта Гедымінавіча, на яго месцы заставаўся княжыць адзін з сыноў – Міхаіл, астатнія ж неслі службу ў іншых уладаннях ці ў іншых дзяржавах. Не мелі прадстаўнікі велікакняжацкага роду і магчымасці свабодна распараджацца зямельнымі ўладаннямі. Пры вялікім князі Альгердзе, напрыклад, ні адзін з Гедымінавічаў, за выключэннем Кейстута, не карыстаўся правам надзяляць сваіх сыноў ці прыбліжаных асоб зямельнымі ўладаннямі ў межах сваіх княстваў. [4, с. 170]. Гэта сведчыць, што ўладанні Гедымінавічаў не сталі для іх да канца спадчыннымі ўдзельнымі княжаннямі. Залежнасць іх ад вялікага князя была дастаткова моцнай.
Тым не менш вярхоўная ўлада
была толькі аб’яднальным механізмам
кангламерату зямель ВКЛ. Таму дзеля цэнтралізацыі
дзяржавы і ўмацавання вялікакняскай
улады з 90-х гг. ХІV ст. удзельныя княствы
ліквідуюцца, а замест іх уводзяцца намесніцтвы.
Інстытут намесніцтва не ламаў традыцыйнага
адміністрацыйна-
Каб не выклікаць паўсюднай
незадаволенасці падданых падобнымі
рашучымі дзеяннямі, вярхоўная ўлада
захавала дробныя ўдзельныя княствы.
На тэрыторыі Беларусі іх было некалькі:
Кобрынскае (існавала да 1519 г.), Давыд-Гарадское,
Пінскае, Клецкае (усе да 1524г.), Мсціслаўскае
(да 1529г.), Слуцкае (да 1592 г.). Валодалі імі
ў асноўным прадстаўнікі вялікакняжацкай
фаміліі. Гэтыя княствы мелі ўнутраную
аўтаномію, але ў палітычным плане
не былі вызначальнымі з-за сваёй
дробнасці. Тым больш у ваенных
ыдносінах яны падначальваліся
вялікакняскаму намесніку. У астатнім
валадары княстваў праводзілі ў сваіх
землях самастойную падатковую палітыку,
надзялялі сваіх васалаў
Другім важным сродкам захавання спакою ў дзяржаве падчас змен у адміністрацыйна-кіруючай сістэме было выданне буйным ускраінным землям прывілеяў. Такія земскія прывілеі атрымалі Полацкая і Віцебскія землі.
Мясцовыя органы ўлады
ў Беларуска-літоўскай дзяржаве
валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў
вырашэнні ўсіх спраў рэгіёна
і мала залежалі ад цэнтральных органаў.
У сваёй дзейнасці яны
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у Вялікім княстве Літоўскім быў даволі складаны. Уся тэрыторыя падзяляляся на ваяводствы, а ваяводствы ў сваю чаргу дзяліліся на паветы. Упершыню ваяводста былі ўведзены ў 1413 г. Але ў той час было створана толькі 2 ваявадства – Віленскае і Трокскае. У пачатку XVI ст. у ВКЛ была праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, у выніку якой было заснавана яшчэ пяць ваяводстваў – Віцебскае, Полацкае, Навагрудскае, Смаленскае і Падляшскае. Віленскі сойм 1565-1566 гг. ужо падзяліў Вялікае княства Літоўскае на 30 паветаў і 13 ваяводстваў. Большая частка з гэтых паветаў ( а менавіта 16) знаходзіліся ў межах сучаснай Беларусі, а астатнія на тэрыторыі Украіны ў прыбалтыйскім рэгіёне [1, с. 64]. Былі створаны новыя ваяводствы – Брэсцкае, Мсціслаўскае, Мінскае, а таксама Валынскае і Брацлаўскае (у Падоліі).
Пасля рэформы 1566 г. Віленскае ваяводства складалася з 5 паветаў, Трокскае – з 4, Навагрудскае і Падляшскае – з 3, Кіеўскае, Віцебскае, Брэстскае, Мінскае – з 2, Валынскае – з 3 паветаў. У складзе Навагрудскага павета захавалася як асобная адміністрацыйная адзінка Слуцкае княства, якое знаходзілася пад уладай князёў Алелькавічаў [6, c. 34].
Гэты падзел быў замацаваны Статутам 1566 г. і захаваўся да канца XVIII ст.
На змену ўдзельным князям прыйшлі ваяводы, у абавязак якіх уваходзіла кіраванне ваяводствамі. Ваявода таксама ўзначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя , ваенныя і,у значнай ступені, судовыя органы на тэрыторыі свайго ваяводства. Кіраваў ён сумесна з мясцовымі соймікамі. Асноўны склад гэтых органаў складалі найбольш багатыя і ўплывовыя феадалы ваяводства. Напрыклад, у Полацкім і Віцебскім ваяводствах усе важныя справы ваявода вырашаў сумесна з епіскапам, гараднічым, канюшым, ключнікам і іншымі службовымі асобамі.
Ваявода празначаўся вялікім князем пажыццёва. Як правіла, ваявода быбіраўся князем з ліку буйных феадалаў. Кандыдыт павінен быў з’яўляцца ўражэнцэм Вялікага княства Літоўскага. У некаторых ваяводствах гаспадар прызначаў ваяводу са згоды мясцовых феадалаў. Так было ў Полацкім і Віцебскім ваяводствах, дзе яшчэ з часоў Веча мясцовыя соймікі мелі значны ўплыў. Напрыклад, у 1451-1500 гг. з 19 асоб, якія займалі пасаду ваяводы, 14 былі літоўскага паходжання, 3 беларускага і 2 украінскага. У сваю чаргу 14 з іх былі католікі, а 5 – праваслаўныя. Ваявода з’яляўся членам Рады Вялікага княства і павінен быў праводзіць у жыццё распаражэнні цэнтральных органаў на месцах [1, c, 64].
Ваявода меў шмат службовых функцый. Ён ажыцяўляў кантроль за правапарадкам на тэрыторыі свайго ваяводства. Кантраляваў даходы і расходы ваяводства. Ваявода з’яўляўся кіраўніком узброеных сіл. Ён, праз кашталяна, ажыцяўляў кантроль за падрыхтоўкай узброеных сіл, іх абмундзіраваннем і забеспячэннем боепрыпасамі. Акрамя таго, сачыў за выкананнем воінскай павіннасці. Правасуддзе, на падначаленай ваяводзе тэрыторыі, ён ажыцяўляў сумесна з штатам службовых асоб – так званым, апаратам ваяводства. Яны разглядалі крымінальныя, грамадзянскія і іншыя справы, за выключэннем спраў, якія адносіліся да разгляду у судах больш высокай інстанцыі.
У ваяводстве, акрамя кіраўніка, быў яшчэ цэлы штат іншых службовых асоб. Кашталян кіраваў ваеннымі сіламі і кантраляваў усіх ваеннаабязанных у рэгіёне, таму што ён з’яўляўся службовай асобай найбольш блізкай да ваяводы. Ён быў членам рады, старшынстваваў на мясцовых сойміках падчас адсутеасці ваяводы. Ключнік быў кіраўніком аховы замка. Ён замыкаў на ноч гарадскую браму або вароты замка і зберагаў ключы ад іх. Таксама ключнікі загадвалі харчовымі запасамі ва ўладаннях. Пад наглядам канюшага былі коні для арміі і канюшня ваяводства. Гараднічы клапаціўся аб рамонце і добрым утрыманні замка, а ў час адсутнасці кашталяна загадваў гарнізонам. У яго абавязкі ўваходзіла арганізацыя будаўнічых работ агульнагарадскога характару, у першую чаргу абарончых аб’ектаў. Ляснічы і гаёўнік загадвалі ляснымі промысламі і паляваннем. Гаёўнікі даглядалі бортныя дрэвы, ляснічыя назіралі за тым, каб без спецыяльнага дазволу ў пушчах не білі звяроў і не гналі смалу, дзёгаць, ці не выпальвалі попел [8, с. 117-119]. Падваяводы з’яўляліся намеснікамі ваяводаў па адміністрацыйна-судзебным справам, кіравалі ваяводскай канцылярыяй, сведчылі дакументы, старшынствавалі ў ніжэйшым гарадскім (замкавым) судзе.
Информация о работе Мясцовае кіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім