Культура Западной Беларуси в 20-30 гг

Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Января 2012 в 19:20, реферат

Краткое описание

З усталяваннем Савецкай улады ў Беларусі пачаўся працэс фармавання новай сістэмы адукацыі і навукі, т. н. сацыялістычнай культуры, якая супрацьпастаўлялася дарэвалюцыйнай, "буржуазна-абшарніцкай". Дадатнымі фактарамі, спрыялых духоўнаму ўздыму, з'яўляліся адукацыя беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. З іншага боку, негатыўны адбітак на культурнае жыццё Беларусі аказала таталітарны палітычны рэжым і распачатая ў 30-я гады дужанне з нацыянал-дэмакратызмам.

Файлы: 1 файл

культура беларуси.docx

— 52.27 Кб (Скачать)

  Выяўленчае  мастацтва і дойлідства.

  У глыбока народнай творчасці заходнебеларускіх  мастакоў яскрава прагледжвалася ідэя нацыянальнага адраджэння, рамантызм. Характэрныя рысы выяўленчага мастацтва  таго часу знайшлі ўвасабленне ў  творчасці П. Сергіевіча. Ім былі створаны гістарычныя карціны “Усяслаў Полацкі”, “Каліноўскі сярод паўстанцаў”, палотны сялянскай тэматыкі. Майстар  рэалістычнага напрамку М. Сеўрук вылучаўся  дасканальнымі партрэтамі. Своеасаблівым  гімнам чалавеку зямлі была яго кампазіцыя “Жніво”.

  Шматграннай была дзейнасць Я. Драздовіча. Ён актыўна  займаўся збіральніцкай працай. З  арганізванай ім пры Віленскай беларускай гімназіі мастацкай студыі выйшлі жывапісцы  Р. Семашкевіч, М. Васілеўскі, В. Сідаровіч  і інш. Палотны Я. Драздовіча гістарычнай  тэматыкі вылучаліся ўзнёсласцю, рамантычнымі матывамі. Сваімі карцінамі-цыкламі “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на Месяцы” ён паклаў пачатак касмічнай тэме ў беларускім выяўленчым мастацтве. На высокім прафесійным узроўні былі выкананы ім графічныя серыі, прысвечаныя помнікам гісторыі і культуры. Мастацкай Краязнаўчай фатаграфіяй актыўна займаўся Я. Булгак. Вялікая калекцыя яго фотаздымкаў захоўвалася ў Таварыстве аматараў навукі ў Вільні. Неаднаразова экспанаваліся на выстаўках фатаграфіі майстра Ю. Шыманчыка з г. Косава, зробленыя ім у час вандровак па Палессю.

  З-за незацікаўленасці польскіх улад у развіцці прамысловасці і транспарту ў  Заходнебеларускім краі стрымліваўся рост горадабудаўніцтва, але знешняе  аблічча гарадоў і мястэчак змянялася.Разнастайныя новыя будынкі сфарміравалі цэнтральную  частку Гродна, моцна паўплывалі на планіроўку Брэста і іншых гарадоў. У 1924-1931 гг. у Баранавічах быў узведзены цагляны Пакроўскі сабор.

  Творчасць заходнебеларускіх мастакоў 1920-1930-х  гг. з’яўляецца арганічнай часткай  нацыянальнай культуры. Іх творы вылучаліся рамантычнай узнёсласцю, цеснай сувяззю  з народнымі традыцыямі. Неспаўторны  вобраз мела архітэктура гарадоў, мястэчак і вёсак Заходняй Беларусі.

  Тэатральнае і музычнае мастацтва.

  У пачатку 1920-х гг. тэатральныя пастаноўкі у Вільні ладзіла Беларуская драматычная майстроўня. Яе традыцыі ў другой палове 1920-х гг. працягвалі гурткі ТБШ, БІГіК. У сельскай мясцовасці значна актывізаваўся рух мастацкай самадзейнасці.

  Калектывы мастацкай самадзейнасці ставілі  п’есы беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх драматургаў, пераважна на тэмы народнага жыцця – “Паўлінка” і “Прымакі” Я. Купалы, “Модны шляхцюк” К. Каганца, “Сбянтэжаны Саўка” Л. Родзевіча, “Мікітаў лапаць” М. Чарота і інш. Беларускі народны тэатр, што  існаваў з 1915 г., у перыяд дзейнасці  Грамады пакідаў Вільню і паказваў спектаклі ў многіх заходнебеларускіх  гарадах. Пасля ліквідацыі Грамады  ўлады рэзка абмежавалі яго дзейнасць. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, тэатр  праіснаваў да 1939 г. “Аб’яздны тэатр” Галоўнай управы БІГіК паказваў на Віленшчыне, Ашмяншчыне “Залёты” В. Дуніна-Марцінкевіча, “Апошняе спатканне” У. Галубка і  інш.

  Аматарскія  спектаклі і канцэрты ператварыліся  ў сапраўдныя святы, былі формай пратэсту супраць паланізацыі. Беларускія гледачы выступалі ў абарону сваёй нацыянальнай культуры, патрабавалі яе свабоднага развіцця. Паліцыя пастаянна арыштоўвала кіраўнікоў мастацкай самадзейнасці, забараняла спектаклі.

  Збіраннем і папулярызацыяй беларускага музычнага  фальклору займаліся А. Грыневіч, Р. Шырма. У 1923 г. А. Грыневіч выдаў першы  беларускі падручнік па музыцы “Навука  спеву”, а ў 1928 г. – “Дзіцячы спеўнік”. Р. Шырма ўзначальваў шэраг мастацкіх  калектываў – хары ў Пружанах, Віленскай  беларускай гімназіі.

  Кампазітар  К. Галкоўскі напісаў шэраг беларускіх вакальных твораў. Найбольш значныя  з іх у 1920-1930 гг. – музычныя камедыі  “Ласка Амура”, “Алімпіяда”, балет  “Прывід маці”.

  Менавіта  народныя песні надавалі адметнасць музычнай культуры беларусаў у Польскай дзяржаве. Народная песенна-музычная спадчына была невычарпальнай крыніцай высокапрафесійнай  творчасці.

  Супрацьстаянне  беларускай і польскай культур.

  Асаблівасцю заходнебеларускай рэчаіснасці  было існаванне побач дзвюх асноўных нацыянальных культур: мясцовай, даўняй культуры карэннага беларускага  насельніцтва, што складала пераважную большасць, і польскай культуры, якую падтрымлівалі памешчыкі, нешматлікае  польскае насельніцьва і насаджвалі ўлады. Менавіта дзяржаўная падтрымка павінна была забяспечыць польскай культуры пануючыя пазіцыі ў Задняй Беларусі. Ва ўмовах пастаянных абмежаванняў, уціску і гвалту супраць культуры і мовы беларусаў замест узаемадзеяння, дыялога культур назіралася із жорсткае супрацьстаянне.

  Немалая роля ва умацаванні становішча польскай культуры на заходнебеларускіх землях адводзілася польскай адукацыі. На І Усеагульным з’ездзе польскага  Таварыства апекі “крэсаў” у снежні 1923 г. было падцверджана, што дзяржаўная пачатковая і сярэдняя школа павінна  быць польскай. Аднак улады так і змаглі стварыць у Заходняй Беларусі разгалінаванай сеткі польскіх навучальных устаноў. Сетка пачатковых школ, бібліятэк, культурна-асветніцкіх устаноў не задавальняла ў 1930-я гг. сацыяльна-эканамічныя, культурныя патрэбы Заходнебеларускага краю. Нешматлікія тэатры, музычныя ўстановы, радыё, кінатэатры прапагандавалі пераважна польскую культуру, ігнаравалі нацыянальна-культурныя ітарэсы няпольскага насельніцтва. У 1936 г. у Польшчы працавалі 103 тэатры, з іх польскіх было 67, украінскіх і рускіх – 16, яўрэйскіх – 15, аб беларускіх і літоўскіх афіцыйных звестак не было.

  Розныя  польскія культурна-асветніцкія ўстановы і арганізацыі, што дзейнічалі ў  мястэчках і вёсках Заходняй Беларусі, не толькі спрыялі развіццю польскай культуры, але і ажыццяўлялі нацыянальную асіміляцыю мясцовага насельніцтва. Шырокую дзейнасць разгарнуў  Саюз вясковай моладзі, які імкнуўся выхоўваць юнакоў і дзяўчат “добрымі грамадзянамі” Польскай джяржавы.

  Польскае  школьнае таварыства рабіла ідэалагічны, а фактычна паланізатарскі ўплыў  на заходнебеларускія землі, дзе  мела ваяводскія павятовыя ўправы і  гурткі. За час існавання яно адкрыла  ў Заходняй Беларусі 300 польскіх пачатковых школ, некалькі гімназій і прафесійных  устаноў.

  Беларуская  культура ўсё-такі не прайграла ў  супрацьстаянні з польскай, бо паўнавартаснага, парытэтнага саперніцтва не было. Польская культурная экспансія на “ўсходнія  крэсы” не здзейснілася ў запланаваных памерах. Нацыянальны прыгнёт нават  аказаў мабілізуючае ўздзеянне не працэс самазахавання беларускай культуры.

  Рэлігійнае  жыццё.

  Паводле Рыжскага мірнага дагавору Польшча  гарантавала асобам украінскай, беларускай і рускай нацыянальнасцей раўнапраўе, свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Канстытуцыі Польшчы 1921 і 1935 гг. фармальна  таксама прызнавалі роўнасць рэлігіі  і свабоднае выкананне культаў. Аднак фактычна польскія ўлады спрыялі  прыярытэтнаму развіццю рымска-каталіцкай царквы. Ёй была адведзена важная роля ў паланізацыі заходнебеларускіх  зямель. Каталіцкая царква валодала шматлікай  нерухомай уласнасцю, з’яўлялася буйным землеўладальнікам. Рымска-каталіцкая царква ў Заходняй Беларусі яшчэ больш  ўмацавала свае пазіцыі ў ходзе  ажыццяўлення рэвіндыкацыі, г. зн. Перадачы ёй культавых пабудоў, зямель, іншай рухомай і нерухомай маёмасці, што належала уніятам, але была перададзена расійскім царызмам праваслаўнай царкве. Першы этап рэвіндыкацыі ў пачатку 1920-х гг. быў нацбольш выніковым для католікаў. Праваслаўныя цэрквы адбіраліся гвалтоўнымі дзеяннямі. Да 1925 г. каля 320 храмаў у заходнеўкраінскіх і заходнебеларускіх землях адышлі рымска-каталіцкай царкве.

  Шырокамаштабная рэвіндыкацыя ў канцы 1920-х – пачатку 1930-х гг. суправаджалася масавымі судовымі разбіральніцтвамі. У выніку касцёлы  захоплівалі нерухомасць пад  выглядам вяртання яе былым уладальнікам. Да лета 1929 г. у Заходняй Беларусі і  Заходняй Украіне было пераўтворана ў касцёлы больш за 1300 праваслаўных храмаў. Апошні этап рывіндыкацыі разгортваўся ў 1938-1939 гг. Адабраныя ў праваслаўных храмы не заўсёды выкарыстоўваліся па прызначэнню, асобныя з іх пуставалі  ці былі разбураны.

  Рэвіндыкацыя  паспрыяла колькаснаму росту  касцёлаў. Па стану на 1 студзеня 1937 г. усяго ў заходнебеларускіх  землях у 48 дэканатах налічвалася  5480 парафій. Самымі шматлікімі былі дэканат у Вільні (46 касцёлаў, 148 тыс. вернікаў), Лідскі (адпаведна 21 і 78,5 тыс. чалавек), Ашмянскі (19 і 63,9 тыс. чалавек), Гродзенскі (19 і 42,9 тыс. чалавек).

  Рымска-каталіцкая царква аказвала велізарны ўплыў на адукацыю. Касцёлы і кляштары адкрывалі школы, падтрымлівалі дзіцячыя дамы, выхоўвалі моладзь у духу каталіцкай веры і адданасці Польскай дзяржаве. У 1925-1939 гг. у Заходняй Беларусі амаль пры кожным касцёле былі створаны таварыствы Акцыі каталіцкай. Інстытут Акцыі каталіцкай, што размяшчаўся ў Вільні пры архідыяцэзіі, падпарадкоўваўся непасрэдна Ватыкану. Актыўна займаліся прапагандай каталіцкай веры, культурна-асветніцкай працай Каталіцкая ліга, “Харцэр”, Аб’яднанні польскай моладзі, “Стральцы” і іншыя арганізацыі.

  Гэтаму  масіраванаму наступу супрацьдзейнічалі  беларускія нацыянальна-дэмакратычныя  сілы. У абарону культуры, супраць  палітызацыі царкоўнага жыцця актыўна  выступалі прадстаўнікі беларускага  хрысціянска-дэмакратычнага руху. БХД  была супраць выкарыстання рэлігіі  ў палітычных мэтах, прыярытэтнай падтрымкі  з боку дзяржавы толькі рымска-каталіцкай царквы, уцягнення яе ў ажыццяўленне палітыкі паланізацыі, нацыянальнага  прыгнёту беларусаў.

  Нгледзячы на пастаянныя праследаванні з боку польскіх улад, прадстаўнікі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў настойліва выступалі  за развіццё нацыянальнай адукацыі і  культуры, самасвядомасці беларускага  насельніцтва. А. Станкевіч у 1926 г. заснаваў у Вільні Беларускую друкарню імя  Ф. Скарыны.

  Польскія  ўлады дамагаліся, каб пераход  у каталіцтва вёў і да змены  нацыянальнай прыналежнасці.Тэмпы  акаталічвання насельніцтва паступова  павялічваліся. Як паведамляла Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы 31 ліпеня 1939 г., “пры максімальных высілках і цяперашнім стане спраў на ўсёй тэрыторыі дзяржавы кампанія можа даць больш за 25 тыс. вернікаў у год”. Планавалася колькасць гадавых пераводаў у каталіцтва давесці да 40 тыс.

  Такім чынам, канфесійнае становішча ў  Заходняй Беларусі было дастаткова складаным. Рымска-каталіцкі касцёл, які атрымаў  фактычна дзяржаўны статус, меў яўныя  перавагі ў параўнанні з іншымі цэрквамі. Палітыка рэлігійнай нецярпімасці адносна праваслаўных храмаў вяла да ўзмацнення акаталічвання і апалячвання заходнебеларускага насельніцтва. На фоне гэтых міжканфесійных супярэчнасцей назіраўся дынамічны рост разнастайных пратэстанцкіх плыней.

  Адбывалася  мэтанакіраваная паланізацыя ўсіх сфер жыцця жыхароў Заходнебеларускага краю. У такіх прыгнятальных умовах палітычныя партыі, культурна-асветніцкія  арганізацыі, інтэлігенцыя Заходняй Беларусі імкнулася захаваць і прадоўжыць нацыянальныя традыцыі. Заходнебеларускія  духоўныя каштоўнасці арганічна  дапаўнялі агульнацыянальную спадчыну. Рух у абарону беларускай культуры садзейнічаў развіццю барацьбы шырокіх пластоў насельніцтва занацыянальнае і сацыяльнае вызваленне, уз’яднанне ў адзінай дзяржаве. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

  У 1921 г. на Рыжскіх мірных перагаворах  Польшчы пры дапамозе Антанты  ўдалося далучыць да сваёй дзяржавы заходнюю частку Беларусі (Гродзенскую, усходнія паветы Віленскай і заходнія паветы Мінскай губерняў). У Заходняй Беларусі пражывала 4,6 млн чалавек, з іх 85 % - у вёсцы і 15 % - у горадзе. Кіруючыя колы Польшчы разглядалі Заходнюю Беларусь толькі як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы і рынак  збыту для польскай прамысловасці. Акрамя таго, ў планах Польшчы ёй прызначалася роля ваеннага плацдарма  ў выпадку вайны з СССР.

  Працоўныя Заходняй Беларусі цярпелі жорсткі  нацыянальны прыгнёт і поўнае палітычнае бяспраўе. Беларусаў не жадалі лічыць нацыяй. Ажыццяўлялася  гвалтоўная паланізацыя беларускага  насельніцтва: закрываліся існаваўшыя дагэтуль беларускія школы, настаўніцкія семінарыі, якія з'яўляліся базай падрыхтоўкі  педагогаў для гэтых школ, спыняліся  выданні беларускіх газет, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах. Да гэтага дабаўлялася релігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускага насельніцтва. З 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы.

  Супраць гэтай сітуацыі выступіла Таварыства беларускай школы (ТБШ). Яно дзейнічала на працягу 1921-1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма, П. Пестрак і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. У канцы 20-х гг. пад націскам грамадскасці было адчынена 18 беларускіх школ. А 500 гурткоў арганізацыі аб'ядналі каля 30 тыс. членаў. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар «Беларускай граматыкі для школ» (1918 г.) Браніслаў Тарашкевіч. Сапраўднымі асяродкамі беларускай мовы і культуры становяцца Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926-1936 гг.), беларускія гімназіі ў Вільні (1914-1944), Наваградку, Нясвіжы, Радашковічах, Клецку, Будславе (зачынены ў канцы 20-х - пачатку 30-х гг.). У віленскіх выдавецтвах выходзяць «Хрэстаматыя беларускай літаратуры ХІ век - 1905 год» М. Гарэцкага (1922 г.), «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)» І. Дварчаніна (1927 г.), падручнікі для беларускіх школ С. Рак-Міхайлоўскага, С. Паўлоўскага, беларускамоўныя часопісы і газеты («Маланка», «Шлях моладзі», «Летапіс ТБШ» («Беларускі летапіс»), «Беларуская крыніца» і інш.). У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І. Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства (1918-1939) быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.

Информация о работе Культура Западной Беларуси в 20-30 гг