Культура Западной Беларуси в 20-30 гг

Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Января 2012 в 19:20, реферат

Краткое описание

З усталяваннем Савецкай улады ў Беларусі пачаўся працэс фармавання новай сістэмы адукацыі і навукі, т. н. сацыялістычнай культуры, якая супрацьпастаўлялася дарэвалюцыйнай, "буржуазна-абшарніцкай". Дадатнымі фактарамі, спрыялых духоўнаму ўздыму, з'яўляліся адукацыя беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. З іншага боку, негатыўны адбітак на культурнае жыццё Беларусі аказала таталітарны палітычны рэжым і распачатая ў 30-я гады дужанне з нацыянал-дэмакратызмам.

Файлы: 1 файл

культура беларуси.docx

— 52.27 Кб (Скачать)

  Але мая  работа накіраваная на даследаванне культуры Заходняй Беларусі, таму спынімся на ёй.

  Адукацыя.

  Культурнае  жыццё заходнебеларускіх зямель у 1921-1939 гг. Праходзіла ў дастаткова складаных умовах. Адмоўны ўплыў  на яго аказвалі заняпад эканомікі, цяжкі нацыянальны і сацыяльны  прыгнет, каланіяльная палітыка польскага  ўрада. Дзякуючы супраціўленню беларусаў  паланізацыі  і развіццю нацыянальна-вызваленчага руху культура атрымлівала магчымасць для захавання. Пастаянныя абмежаванні і падаўленне культурнага жыцця беларусаў ніяк не маглі спрыяць засваенню духоўных каштоўнасцей і ведаў, якія давалі польскія школы і культурна-асветніцкія ўстановы.

  Польскім  уладам не ўдалося выканаць у Зоходняй Беларусі цывілізатарскай місіі. Кіруючыя колы не імкнуліся задаволіць спаўна патрэбы людзей у асвеце нават  на польскай мове. Польскія школы не маглі забяспечыць навучанне  ўсіх дзяцей хаця б у межах пачатковай адукацыі. Паволе даных афіцыйнай  статыстыкі, у 1937/38 навучальным годзе  ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводстваў школу наведвалі  толкі каля 80% дзяцей ва ўзросце 7-13 гадоў. Аднак у сапраўднасці кантынгент дзяцей, якія хадзілі ў школу, быў  большым. Высокі кошт падручнікаў, школьных прылад, алсутнасць у некаторых вёсках школ, беднасць сялян – усё гэта прыводзіла да таго, што значная  частка дзяцей працоўных не магла  скончыць пачатковай школы.

  Катастрафічна змяншалася беларускамоўнае навучанне. Калі ў 1936/37 навучальным годзе яшчэ дзейнічалі тры беларускія і 13 польска-беларускіх школ, то ўжо праз год у Заходняй Беларусі існавалі толькі пяць польска-беларускіх пачатковых школ, а ў 44 польскіх беларуская мова вывучалася як прадмет. Мелася толькі адна беларуская гімназія. Напярэдадні верасня 1939 г.беларускіх школ фактычна не засталося. Лёс адзінай беларускай гімназіі ў Вільні быў няпэўным. У такіх абставінах вострай праблемай заставалася непісьменнасць і малапісьменнасць. У 1931 г. 43% насельніцтва краю было непісьменным,у Палескім ваяводстве гэты паказчык дасягаў 50%.

  З-за высокай платы за навучанне, перашкод з боку ўлад, нацыянальнай прыналежнасці, палітычных матываў колькасць дзяцей з беларускіх сем’яў была невялікай  у сярэдніх, прафесійных школах, вышэйшых навучальных установах. Студэнтаў  ВНУ беларускай нацыянальнай краіне ў 1937/38 навучальным годзе налічвалася  ўсяго 218 чалавек. У 1930-1936 гг. доля беларусаў  сярод студэнтаў Віленскага універсітэта вагалася ад 1,6 да 2,8%. Доля ж палякаў  узрасла з 63,2 у 1930/31 акадэмічным годзе  да 72,6% у 1937/38 акадэмічным годзе.

  Вынікам палітыкі нацыянальна-культурнага  прыгнёту была малалікасць беларускай інтэлігенцыі. У 1925/26 навучальным годзе з 7 тыс. настаўнікаў беларусы складалі каля 1 тыс. (15%). Гэта былі кадры, падрыхтаваныя пераважна ў дарэвалюцыйны час. У 1932 г. у Палескім ваяводстве налічвалася 8204 асобы інтэлігенцыію З іх палякаў было 75,5%, яўрэяў – 9,5, беларусаў – 2,6, украінцаў -2,5%.

  Польскія  ўлады не стварылі ў Заходняй Беларусі разгалінаванай сеткі бібліятэк, чытальняў. У палескім ваяводстве ў 1934 г. іх паслугамі  карысталася каля 15 чытачоў. Беднасць, няведанне польскай мовы, высокі ўзровень непісьменнасці былі перешкодамі ў  карыстанні кнігамі і перыядычнымі выданнямі.

  Такая сітуацыя ў галіне асветы патрабавала  павышэння ролі народнай творчасці  ў духоўным жыцці беларускага  насельніцтва, выклікала рух супрацьдзеяння паланізацыі, у абарону нацыянальнай культуры і мовы, за вызваленне і  ўз’яднанне беларускага народа.

  Культурна-асветніцкія  арганізацыі.

  Актыўна выступала супраць паланізацыі  ТБШ. Гэта арганізацыя праводзіла шырокую  дзейнасць па адкрыццю беларускіх школ, павышала агульнаадукацыйны і культурны  ўзровень насельніцьва, яго нацыянальную самасвядомасць. Кіраўніцтва і актыў ТБШ выкрывалі антыбеларускую сутнасць школьнага заканадаўства Польшчы, арганізоўвалі масавую кампанію падачы заяў аб адкрыцці беларускіх школ. У 1924-1925 гг. было пададзена каля 16 тыс. заяў да 1928 г. – больш за 30 тыс. Польскія ўлады знаходзілі розныя прычыны, каб прызнаць дэкларацыі несапраўднымі. Рэжым “санацыі” зрабіў няўначныя ўступкі: у 1927/28 навуч. годзе было адкрыта 78 беларускіх і польска-беларускіх школ, дадзена права выпускнікам Віленскай беларускай гімназіі здаваць экзамены на атэстат сталасці, наладжаны метадычныя канферэнцыі і інш.

  Пад уплывам Грамады ТБШ стала  буйной культурна-асветніцкай арганізацыяй. Пасля разгрому БСРГ Таварыства ператварылася  ў “другую лінію акопаў”, у  яго складзе апынулася шмат былых  членаў Грамады. Большасць гутаркоўцаў  складалі сяляне, асабліва моладзь. Іх падтрымлівалі таксама рабочыя, прадстаўнікі дэмакратычнай інтэлігенцыі. Першы с’езд Таварыства, які адбыўся 28-29 снежня 1937 г. у Вільні, вызначыў асноўную мэту – выхоўваць свядомых грамадзян з дапамогай розных форм культурна-асветніцкай работы. Арганізацыя павінна былаадкрываць народныя дамы (клубы), бібліятэкі-чытальні, курсы для непісьменных і малапісьменных, наладжвацб чытанне лекцый і дакладаў, ствараць харавыя і музычныя секцыі пры гуртках. З’езд вырашыў дамагацца радыкальных мераў школьнага заканадаўства, адкрыцця сеткі дзяржаўных беларускіх школ, прызначэння туды настаўнікаў-беларусаў, арганізацыі курсаў і беларускай настаўніцкай семінарыі. Былі вылучаны таксама патрабаванні аб адкрыцці дзяржаўных беларускіх гімназій у Гродне, Глыбокім, Слоніме і іншых гарадах.

  Найбольш  аўтарытэтнай была Віленская гімназія, заснаваная яшчэ ў 1919 г. Тут працаваў згуртаваны кваліфікаваны педагагічны  калектыў, які прытрымліваўся патрыятычнай пазіцыі. У гэтай гімназіі працавала  плеяда відных дзеячаў заходнебеларускага руху – М. Гарэцкі, А. Луцкевіч, Б. Тарашкевіч (адзін з першых яе дырэктараў), А. Станкевіч, А. Смоліч, С. Рак-Міхайлоўскі, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш.

  Ужо ў пачатку 1920-х гг. у Віленскай  гімназіі быў створаны вучнёўскі  гурток, дзейнасць якога мела культурна-асветніцкі характар. Гімназісты выдавалі ў 1920-1930-я  гг. друкаваныя і рукапісныя часопісы “Зорка”, “Рунь”, “Покліч”, “Золак”, “Васілёк”, “Усход”, “Наперад”, “Вучнёўскі звон”. Былі створаны чатыры скаўцкія дружыны, назіралася ажыўленне мастацкай  самадзейнасці, дзейнічалі тэатральны, драматычны гурткі, аркестр, хор.

  Шырокай культурна-асветніцкай дзейнасцю  займалася Клецкая беларуская гімназія, якую ўзначальваў Р. Якубёнак. Актыўнасцьпраяўлялі  літаратурна-мастацкі гурток, гімназічны хор і аркестр. Радашковіцкая  гімназія імя Ф. Скарыны была адкрыта  ў 1922 г. пры гімназіі былі адкрыты  курсы настаўнікаў.

  Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры быў  створаны БХД для правядзення  ўласнай культурна-асветніцкай работы. У статуце БІГіК (1926) была вызначына  яго мэта: садзейнічаць развіццю сельскай гаспадаркі, промыслаў, народнага мастацтва, духоўнай культуры, навукі і адукацыі. На працягу 1927-1928 гг. гэта арганізацыя  падавала заявы на адкрыццё некалькіх  дзесяткаў прыватных школ, але  толькі адна з іх пасля бюракратычнай  зацяжкі ўлад пачала працаваць. У  пачатку 1927 г. дзейнічалі 50 гурткоў  БІГіК (каля 800 членаў), 22 бібліятэкі. Але  БІГіК не змог стаць масавай арганізацыяй. У 1936 г. колькасць членаў гурткоў  зменшылася да 600.

  Нягледзячы  на рознасць ідэйна-палітычных арыентацый, заходнебеларускія культурна-асветніцкія  ўстановы дастаткова рашуча адстойвалі ў 1920-1930-я гг. нацыянальныя інтарэсы, выступалі супраць паланізацыі. ТБШ, БІГіК ператварыліся ў масавыя арганізацыі, мелі шырокую падтрымку жыхароў Заходняй Беларусі. Аднак у другой палове 1930-х гг. арганізаваныя формы ў абарону беларускай культуры былі падаўлены польскімі ўладамі.

  Гісторыка-этнаграфічныя  даследаванні і музеі.

  Заходнебеларуская энтылегенцыя прыкладала шмат намаганняў у справе навуковага даследавання нацыянальнай гісторыі і культуры. Сярод шэрагу іншых арганізацый на працягу 1918-1939 гг. у Вільні дзейнічала Беларускае навуковае таварыства (БНТ). Ля вытокаў  гэтай установы стаялі В. Ластоўскі, браты І. і А. Луцкевічы і інш. Спачатку дзеячы БНТ займаліся распрацоўкай беларускай навуковай тэрміналогіі, перакладам на беларускую мову педагагічнай, мастацкай і іншай літаратуры.

  Пры БНТ у 1921 г. быў адкрыты Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І. Луцкевіча.

  У 1920-я гг. жывапісец Ф. Рушчыц захапіўся  ідэяй стварэння беларускага  скансэна – музея матэрыяльнай культуры пад адкрытым небам. Ён зрабіў замалёўкі  замкаў у Міры, Лідзе, Крэве, іншых  мясцінах.

  На  ажыўленне краязнаўчага руху, развіццё музейнай справы моцны ўплыў аказала  ідэя польскага рэгіяналізму, што  ўскосна абгрунтоўвала нацыянальнае адзінства, аб’яднанне ў адзіную  дзяржаву іншаэтнічных зямель. У 1922 г. у Гроде мясцовая камісія па ахове  помнікаў мастацтва і культуры адкрыла  гістарычны музей.  Таксама ў Гродне на аснове прыватнай калекцыі С. Жыўна  ў 1926 г. пачаў работу прыродазнаўчы  музей.

  Шмат  твораў народнага мастацтва знаходзілася ў фондах этнаграфічнага мезея Віленскага універсітэта. У 1926 г. Палескае таварыства краязнаўства адкрыла музей ў  Пінску. Да 1939 г. у фондах Палескага  музея ў Пінску налічвалася 7,2 тыс. экспанатаў з прыроды, побыту, гісторыі і культуры краю.

  Вялікая цікавасць да гісторыка-культурнай спадчыны заходнебеларускага рэгіёна  была своеасаблівай рэакцыяй інтэлігенцыі на нацыянальны ўціск з боку Польскай дзяржавы. Нават у такіх умовах рабіліся захады па вывучэнню, захаванню  помнікаў даўніны.

  Літаратура  і друк.

  Вырастаюцы  ва ўмовах узмацнення нацыянальна-вызваленчага руху, заходнебеларуская літаратура чэрпала ідэі, тэмы і вобразы з  жыцця ахопленых вызваленчай  барацьбой мас.

  У 1920-я гг. галоўнай тэндэнцыяй у літаратуры стаў рамантызм, які вылучыў на пярэдні  план грамадскага жыцця менавіта мастацтва. У. Жылка аб’ядноўваў  у сваёй паэзіі ў адзінае цэлае  ідэі сацыяльнага і нацыянальнага  адраджэння. Рэальным сродкам вызвалення і ўз’яднання беларускага народа ён лічыў паўстанне працоўных Заходняй Беларусі. Прыродаапісальнай, інтымнай была ранняя лірыка Н. Арсенневай. Яе першы зборнік вершаў “Пад сінім небам” (1927) вылучаўся высокай культурнай творчасці.

  Грамадскі ўздым, які быў звязаны з дзейнасцю  Беларускай сялянска-работніцкай грамады, выклікаў ажыўленне літаратурнага  жыцця. У заходнебеларускую паэзію ўлілася кагорта маладых сіл. Новая плынь паэзіі мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, была цесна звязана з  барацьбой працоўных за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. М. Васілёк  узбагаціў рэвалюцыйна-рамантычную  сімволіку, выступаў супраць эстэцкай кволасці і апалітычнасці ў паэзіі: “Красу я бачу іншымі вачыма, яна  бунтарная, яна працоўных моц”. Вершы  А. Салагуба мелі агітацыйны характар. Напісаны ім за турэмнымі кратамі “Лукішскі дзённік” стаў узорам тагачаснай публіцыстыкі. Пратэст супраць нацыянальнага ўціску, заклікі да змагання прысутнічалі ў творчасці В. Таўлая, М. Машары, М. Засіма і іншых паэтаў.

     У сярэдзіне 1930-х гг. літаратура развівалася пад уплывам руху за стварэнне антыфашысцкага народнага фронту. У гэты час выявіўся паэтычны талент М. Танка. У яго зборніках “На этапах”, “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай”, паэме “Нарач” цэнтральнай фігурай быў прафесійны рэвалюцыянер. У вершаваных творах, публіцыстычных артыкулах паэт заклікаў маладых літаратараў ісці дарогай праўды, свабоды, служыць змаганню народа.

  Яркай старонкай заходнебеларускай публіцыстыкі былі выступленні Б. Тарашкевіча  ў польскім сейме. У час турэмнага  зняволення ён перапрацоўваў “Беларускую граматыку для школ”, пераклаў на беларускую мову “Пана Тадэвуша” А. Міцкевіча, “Іліяду” Гомера. Перакладчыцкай справай займаўся і М. Краўцоў. Яго верш “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” стаў своеасаблівым гімнам у Заходняй Беларусі. Наогул грамадска-палітычная літаратура адыграла вялікую ролю ў пашырэнні вызваленчых ідэй, у лепшых сваіх праявах была высокамастацкай.

  У дастаткова складаных умовах знаходзіўся  заходнебеларускі друк. Жыццяздольгасць  беларускіх газет і часопісаў, якія не атрымлівалі дзяржаўных датацый  і крэдытаў, поўнасцю залежала ад іх заснавальнікаў – партый і арганізацый. Свае перыядычныя выданні мелі БРА, Грамада, “Змаганне”, ТБШ. У 1926-1928 гг. выдаваўся прагрэсіўны сатырычны часопіс “Маланка”, у 1934 г. – “Асва”. Усе гэтыя выданні шмат увагі надавалі нацыянальна-вызваленчаму руху, падрабязна асвятлялі культурнае жыццё Заходняй Беларусі.

  Дзеячы  беларускага хрысціянска-дэмакратычнага руху выдавалі газету “Крыніца”, чосопісы “Хрысціянская думка”, “Шлях моладзі” і інш. У 1935-1939 гг. выдаваўся літаратурна-навуковы і грамадскі часопіс “Калоссе”, дзе змяшчаліся творы аўтараў розных ідэйна-палітычных напрамкаў. Аднак гэта складала мізэрную частку ў агульным тыражы перыёдыкі Польшчы. Беларускі друк пастаянна цярпеў ганенні з боку польскіх улад. Асноўным цэнтрам выдавецкай справы была Вільня. З 233 найменняў беларускай перыёдыкі 221 выдавалася ў Вільні. Менавіта там размяшчаліся друкарні і выдавецтвы, сярод іх – Беларускае выдавецкае таварыства, выдавецтвы. У. Знамяроўскага, Б. Клецкіна, ТБШ, БІГіК, Беларускае каталіцкае выдавецтва і інш.

  У цэлым літаратура Заходняй Беларусі з’яўлялася яскравай выразніцай свядомасці мясцовага насельніцтва, яго спадзяванняў на лепшую будучыню. Заходнебеларускія  літаратары знаходзіліся на перадавых  пазіцыях у вызваленчым змаганні. Іх творчасць была прасякнута пафасам  барацьбы, працягвала адраджэнскую традыцыю.

Информация о работе Культура Западной Беларуси в 20-30 гг