Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Ноября 2011 в 10:54, доклад
Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва.) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г.
У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.