Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Ноября 2012 в 10:44, контрольная работа
Развіцце гандлю і прамысловасті.
Крызіс феадельна-прігонніцкай сістэмы у сельскай гаспадарцы.
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIXст.ст.
1.1 Развіццё прамысловасці. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі — з я м л і, лясных і выкапнёвых багаццяў, а таксама прыгонных сялян і грошай з'яўляліся дваране-памешчыкі. Імкненне да павышэння даходаў штурхала іх да стварэння ў сваіх маёнтках розных прамысловых прадпрыемстваў.
Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і ў гэтых адносінах мела велізарныя перавагі над прамысловымі прадпрыемствамі, што належалі купцам і мяшчанам. Апошнія павінны былі аплачваць і зямельныя ўчасткі, і сыравіну, і рабочую сілу. 3 гэтай прычыны канкурыраваць з вотчыннікамі на рынку ім было вельмі цяжка, а часта і немагчыма.
3-за недахопу капіталаў гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць Беларусі ў першай палове XIX ст. была прадстаўлена выключна ручной вытворчасцю ў форме рамяства, дробнакапіталістычных прадпрыемстваў і адзінкавых мануфактур.
Да прадпрыемстваў рамеснага тыпу прынята адносіць невялікія майстэрні, у якіх гаспадар-майстар працаваў адзін (ці з дапамогай членаў сям'і) або выкарыстоўваў працу не больш чым 5 работнікаў (чаляднікаў і вучняў). Пры такой іх колькасці даход гаспадара быў нязначны, што прымушала яго працаваць разам з памочнікамі і вучнямі. Дарэчы, яны разам і харчаваліся за сталом майстра. Вучні, акрамя прафесійных, выконвалі і абавязкі хатняй прыслугі.
Да пачатку 50-х гг. болынасць гарадскіх рамеснікаў уваходзіла ў адпаведныя прафесійныя цэхі (кавалёў, сталяроў і г. д.), дзейнасць якіх паранейшаму рэгулявалася спецыяльнымі статутамі. Справамі цэха кіраваў выбарны цэхмістр. Цэхі падпарадкоўваліся гарадской рамеснай управе. У 1852 г. цэхавая арганізацыя ў гарадах і мястэчках з невялікай колькасцю рамеснікаў была ліквідавана. Прадстаўнікі некаторых прафесій і заняткаў (цесляры, вознікі, чорнарабочыя і інш.) вызваляліся ад запісу ў цэхі. Адмянялася выключнае права цэхаў на вытворчасць пэўнай прадукцыі. Членам цэха дазвалялася наймацца на фабрыкі і заводы.
На аснове рамяства ўзнікала дробнакапіталістычная вытворчасць, да якой вучоныя адносяць прамысловыя прадпрыемствы з колькасцю рабочых ад 6 да 15. Усе яны, як і ў рамястве, выконвалі аднолькавую працу — выраблялі пэўны тавар ад пачатку да канца, але разам забяспечвалі гаспадару такі прыбытак, пры якім ён мог фізічна не працаваць, а займацца арганізацыяй вытворчасці і збыту прадукцыі. Эксплуатацыя наёмнай працы на гэтай ступені набывала больш выразныя формы, чым у рамястве.
Далейшае павышэнне колькасці
рабочых дазваляла правесці паміж
імі падзел працы па асобных вытворчых
аперацыях і такім чынам
Працэс станаўлення
Машынная, або фабрычна-заводская, вытворчасць патрабавала высокакваліфікаваных майстроў і спецыяльна падрыхтаваных рабочых. Непісьменныя прыгонныя сяляне не маглі працаваць на складаных машынах. Іх праца выкарыстоўвалася толькі на розных дапаможных работах (нарыхтоўка і падвоз паліва, сыравіны і г. д.). Пераход да фабрычнай вытворчасці прымушаў і прадпрымальнікаў-вотчыннікаў пашыраць выкарыстанне вольнанаёмнай рабочай сілы.
Першыя прадпрыемствы
з паравымі рухавікамі і рабочымі
машынамі з'явіліся ў Беларусі ў
20-я гг. XIX ст. Гэта былі суконныя фабрыкі
ў мястэчках Хомск Кобрынскага павета
і Косава Слонімскага павета. Абедзве
яны належалі буйному землеўладальніку-
Паказальна, што купцам і мяшчанам у 1860 г. належалі толькі 3 мануфактуры і 2 фабрыкі. Усе астатнія з'яўляліся ўласнасцю памешчыкаў-прыгоннікаў. На вотчынных прадпрыемствах, найперш фабрыках і заводах, паступова пашыралася выкарыстанне вольнанаёмнай працы. Аднак большасць іх дзейнічала на аснове прымусовага найму прыгонных сялян. Гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць выкарыстоўвала выключна вольнанаёмную рабочую сілу. У выніку ў прамысловасці Беларусі ў першай палове XIX ст. перапляталіся два сацыяльна-эканамічныя ўклады — феа-дальны і капіталістычны. Суадносіны паміж імі ў канцы 50-х гг. паказаны ў дыяграме.
Наступная дыяграма паказвае, якія галіны вытворчасці існавалі ў прамысловасці Беларусі ў канцы XVIII — 50-х гг. XIX ст. і як змяняліся суадносіны паміж імі ў гэты час (па кошту прадукцыі).
1796г. 1860г.
Галіновая структура прамысловасці Бепарусі. 1796—1860 гг. (па кошту прадукцыі).
1.2 Гандаль. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. Беларусь стала часткай агульнарасійскага рынку. Для развіцця рьнкавых адносін важнае значэнне мела паляпшэнне шляхоў зносін. Паскорылася будаўніцтва паштовых трактаў. Агульная іх працягласць у Беларусі ў 40-я гг. дасягала 4 тыс. вёрст. Праз Смаленскую, Магілёўскую, Мінскую і Гродзенскую губерні пралягла магістральная шаша Масква — Брэст — Варшава. Былі пабудаваны ці рэканструяваны каналы, якія злучалі басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны (Бярэзінскі), Дняпра і Віслы (Днепра-Бугскі), Нёмана і Віслы (Аўгустоўскі), Дняпра і Нёмана (канал Агінскага). На ўсіх суднаходных рэках значна павялічылася колькасць прыстаней. (Пакажыце на карце названыя рачныя шляхі зносін.)
Галоўным пастаўшчыком тавараў на ўнутраны і знешні рынкі з'яўлялася памешчыцкая гаспадарка. Гэта была прадукцыя земляробства, лесанарыхтовак, жывёлагадоўлі і вотчынных прамысловых тавараў: зерне, лён, пянька, ільняное і канаплянае семя, воўна, сала і мяса, мука, алей, лесаматэрыялы, палатно, сукно, скуры і да т. п. Каля паловы даходу памешчыкі атрымлівалі ад продажу гарэлкі. Прадукты харчавання, сукно, фураж у вялікай колькасці пастаўляліся ў мясцовыя вайсковыя гарнізоны, якія ў першай палове XIX ст. павялічыліся ў некалькі разоў. У 30—50-я гг. попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю павялічваўся ў сувязі з хуткім ростам гарадскога насельніцтва. Увозіліся ў Беларусь соль, металы, паравыя рухавікі і машыны, баваўняныя і шаўковыя тканіны, фарфоравы і фаянсавы посуд, тытунь, рыба, чай, кава і г. д.
У арганізацыі гандлю павялічвалася роля купцоў. Яны скуплялі на местачковых кірмашах і ў памешчыцкіх маёнт-ках сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю, лясныя тавары, дастаўлялі іх на рачныя прыстані і ў гарады, вывозілі ў іншыя краіны. Купцы арандавалі памешчыцкія прамыс-ловыя прадпрыемствы, заключалі падрады на будаўніцтва дарог і каналаў, пастаўку войску прадуктаў, фуражу, сукна, дроў. У 40—50-я гг. у Беларусі назіраўся пэўны рост купецкіх капіталаў. Аднак у сярэднім на аднаго купца прыходзілася зусім невялікая сума — каля 3 тыс. руб.
Да сярэдзіны XIX ст. істотную ролю ў таварна-грашовым абарачэнні адыгрывалі кірмашы.
На ўсю Беларусь і далёка за яе межамі ў той час былі вядомыя такія з іх, як Зэльвенскі і Свіслацкі ў Гродзенскай, Асвейскі ,і Бешанковіцкі ў Віцебскай, Любавіцкі ў Магілёўскай, Кантрактавы ў Мінску, Троіцкі ў Гомелі. У сярэдзіне XIX ст. у Беларусі дзейнічала каля 270 кірмашоў. Праводзіліся яны ў мястэчках і гарадах у пэўныя дні, звязаныя з тымі ці іншымі царкоўнымі святамі. Доўжыліся, як правіла, адзін дзень, а буйнейшыя — тыдзень і болей. Збіраліся на іх людзі з больш-менш далёкай акругі, па-святочнаму прыбраныя, з адпаведным настроем, і не толькі з мэтай што-небудзь купіць ці прадаць. Адбываліся на кірмашах розныя народныя гульні, тэатральныя і цыркавыя прадстаўленні. На буйныя кірмашы з'язджаліся купцы, прамыслоўцы, памешчыкі не толькі з Беларусі, але і з розных гарадоў Расіі, Украіны, Польшчы, Прыбалтыкі, Прусіі.
3 цягам часу роля кірмашоў у гандлі зніжалася, абароты скарачаліся. Затое ўстойлівым і даволі хуткім ростам вызначаўся пастаянны гандаль у крамах і магазінах, якія ўсё шырэй распаўсюджваліся ў гарадах і больш значных мястэчках.
Знешні гандаль, на які пераважна арыентаваліся мясцовыя памешчыкі-прадпрымальнікі, ажыццяўляўся ў асноўным па рачных шляхах. У 1844—1860 гг. грузаабарот па галоўных рэках Беларусі павялічыўся больщ чым у 2 разы (з 8,8 млн да 18 млн руб.).
1.3 Эканамічнае становішча гарадоў. Эканамічнаму росту беларускіх гарадоў перашкаджала падатковая палітыка ўрада. Агульная колькасць падаткаў і павіннасцей, якія спаганяліся з гараджан на карысць дзяржавы, дасягала 40. У выніку ў казну забіралася вельмі вялікая доля даходаў ад вытворчай і гандлёвай дзейнасці. Гэта адмоўна адбівалася на працэсе накаплення капіталаў, неабходных для развіцця прамысловасці і гандлю, звужала пакупныя магчымасці насельніцтва. У выніку даходы гарадоў Беларусі былі незвычайна нізкія. Гарадскія ўлады імкнуліся папоўніць гарадскую казну зборамі за арэнду гарадской зямлі, прамысловую і гандлёвую дзейнасць. Сума гэтых збораў для многіх гараджан была непасільнай.
Асноўныя расходы гарадоў у першай палове XIX ст. былі звязаны з утрыманнем царскіх чыноўнікаў, паліцыі і вайсковых гарнізонаў. На гэтыя мэты выдаткоўвалася ад 50 да 80 % гарадскога бюджэту. На адукацыю і ахову здароўя выдзялялася ад 1 да 5 % даходаў. Аб беднасці беларускіх гарадоў таго часу сведчыць і тое, што цагляных будынкаў у іх у пачатку XIX ст. было ўсяго 2 %, а ў 50-я гг.—5,5 %.
1.4. Насельніцтва гарадоў. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у Беларусі (у сучасных межах) налічвалася 40 гарадоў, пераважна павятовых цэнтраў. Пражывала ў іх у той час усяго 93 тыс. чалавек — менш, чым у сярэдзіне XVII ст.
Хуткі рост гарадскога насельніцтва Беларусі ў наступныя дзесяцігоддзі тлумачыўся, аднак, не развіццём прамысловасці і гандлю, якія знаходзіліся на вельмі нізкім узроўні, а палітычнымі прычынамі: існаваннем «мяжы яўрэйскай аселасці» і прымусовым ссяленнем яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў у гарады і мястэчкі, а таксама значным павелічэннем вайсковых гарнізонаў і колькасці чыноўнікаў.
Жыхары гарадоў належалі да розных саслоўяў. Гэта паказвае дыяграма.
Саслоўны склад гарадскога насельніцтва. 50-я гг. XIX ст.
Насельніцтва гарадоў Беларусі з часоў сярэднявечча было шматэтнічным і шматканфесійным. У іх жылі беларусы, рускія, палякі, яўрэі, а таксама (у зусім невялікай колькасці) — татары, немцы і інш.
Нацыянальнасць ці родная мова людзей у гістарычных дакументах таго часу не адзначаліся. У некаторых крыніцах сустракаюцца няпоўныя звесткі за асобныя гады па асобных губернях і канфесіях аб колькасці гараджан — праваслаўных, уніятаў (да канца 30-х гг.), католікаў, іудзеяў, мусульман, пратэстантаў і г. д. Па веравызнанні ў пэўных выпадках можна ўстанавіць і нацыянальнасць. За рэдкімі выключэннямі уніяты ў Беларусі былі беларусамі, лютэране і пратэстанты — немцамі, іудзеі — яўрэямі, мусульмане — татарамі. Гэтае правіла, аднак, не датычыць праваслаўных і католікаў, паколькі сярод іх у беларускіх гарадах, акрамя беларусаў, была нейкая колькасць рускіх і палякаў.
Канфесійны склад гарадскога насельніцтва Віцебскай губерні ў 30-я гг. XIX ст. (у сучасных межах Беларусі) паказаны ў дыяграме.
Канфесійны склад гарадскога насельніцтва Віцебскай губерні (у сучасных межах Беларусі) у 30-я гг. XIX ст.
У мястэчках, як правіла, размяшчаліся
вотчынныя мануфактуры і
2. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы у сельскай гаспадарцы.
2.1 Рэформы Кісялёва. Заняпад дзяржаўных маёнткаў у беларуска-літоўскіх губернях, які яскрава выявіўся ў 30-я гг., прымусіў урад прыняць пэўныя захады дзеля выпраўлення становішча. Ініцыятарам рэформаў выступіў граф П.Кісялёў, міністр дзяржаўных маёмасцей. Мэтай рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў. Гэтага нельга было дабіцца без спынення збяднення сялянства, ліквідацыі свавольства арандатараў маёнткаў і павелічэння колькасці цяглых сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы. У 1839 г. Мікалай I падпісаў «Палажэнне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў заходніх губернях і Беластоцкай вобласці». Яно прадугледжвала падрабязнае апісанне (люстрацыю) усіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча.
Ставілася задача перавесці па магчымасці ўсіх агароднікаў і бабылёў-кутнікаў у разрад цяглых ці паўцяглых сялян, г. зн. надзялення іх палявым надзелам і сенакосам, а таксама рабочай жывёлай і неабходным інвентаром. Вызначалася сярэдняя норма надзелаў — 3 дзесяціны ворнай зямлі і 1 дзе-сяціна сенакосу на адну рэвізскую (мужчынскую) душу. Для цяглых двароў, якія мелі поўны надзел і не менш за дзве галавы рабочай жывёлы, устанаўлівалася 6-дзённая паншчына (3 дні з канём і 3 дні без каня ў тыдзень). Для паўцяглых норма змяншалася напалавіну. Прадугледжвалася спыненне здачы казённых маёнткаў у арэнду і замена паншчыны чыншам.
У красавіку 1844 г. Мікалай I зацвердзіў прапановы Кісялёва аб ліквідацыі фальваркаў і пераводзе дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай губернях, а ў чэрвені 1845 г.— у Віцебскай і Магілёўскай губернях. Замена паншчыны чыншам ажыццяўлялася паступова на працягу наступных 6 гадоў. Адмяняліся даніны і дадатковыя павіннасці. У маёнтках, дзе часова захоўвалася паншчына, забаранялася адбіраць сялянскія надзелы, павялічваць павіннасці і прымушаць сялян працаваць на ўласнай зямлі арандатара.
Информация о работе Сацыяльна - эканамiчнае развiцце Беларусi у першай палове XIXст.ст.