Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Ноября 2012 в 10:44, контрольная работа
Развіцце гандлю і прамысловасті.
Крызіс феадельна-прігонніцкай сістэмы у сельскай гаспадарцы.
Вынікі рэформаў П. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы Беларусі паказаны ў табліцы (звесткі на 1854 г.).
2.2 Няўдача рэформы ў памешчыцкай вёсцы. 3 канца 30-х гг. усё большую трывогу ва ўрадзе выклікала пытанне аб узаемаадносінах памешчыкаў і іх прыгонных. У 1839 г. шэф жандараў Бенкендорф дакладваў цару, што «прыгоннае становішча ёсць парахавы склеп пад дзяржавай», і раіў прыняць меры з мэтай аслаблення супярэчнасцей паміж сялянамі і памешчыкамі. Мікалай I усведамляў, што «прыгоннае права ёсць зло», але баяўся адмяніць яго. У красавіку 1844 г. ён падпісаў дакумент, на аснове якога палажэнні рэформы Кісялёва аб унармаванні павіннасцей дзяржаўных сялян і дадатковым надзяленні іх зямлёю распаўсюджваліся на памешчыцкія маёнткі заходніх губерняў. Дзеля гэтага ўводзіліся абавязковыя інвентары. У губернях былі створаны дваранскія інвентарныя камітэты. Рэформа не прадугледжвала ліквідацыі прыгоннага права і замены паншчыны чыншам.
Аднак памешчыкі аказалі масавае супраціўленне спробам умяшання ўрада ў іх узаемаадносіны з уласнымі прыгоннымі, пратэставалі супраць парушэння сваіх правоў. Мікалай I вагаўся і не рашаўся выкарыстаць сваю неабмежаваную ўладу для таго, каб прымусіць памешчыкаў падпарадкавацца закону. Ішоў год за годам. Інвентарныя правілы неаднаразова мяняліся, а рэформа з месца не рухалася.
2.3 Сялянскі рух. Узмацненне феадальна-прыгонніцкага ўціску выклікала адпор з боку сялян. У першай трэці XIX ст. найбольш актыўна выступалі раней вольныя сяляне і местачкоўцы, якіх расійскі ўрад далучыў да разраду памешчыцкіх прыгонных. Яны дамагаліся аднаўлення волі і адмаўляліся выконваць павіннасці. Гэтая барацьба нярэдка працягвалася гадамі. На падаўленне хваляванняў пасылаліся войскі. Ад узмацнення прыгону сяляне часта ратаваліся ўцёкамі, спрабавалі абараніцца скаргамі на імя цара, міністраў і г. д.
У 40—50-я гг. абурэнне супраць сваволу памешчыкаў ахапіла больш шырокія масы сялян. Нярэдка рух пачынаўся пад уплывам розных чутак аб царскіх маніфестах і ўказах, якія быццам бы хавала мясцовае начальства.
Яшчэ большы размах набылі сялянскія хваляванні ў Віцебскай губерні, выкліканыя чуткамі аб вызваленні ад прыгону ўсіх, хто адпрацуе тры гады на будаўніцтве чыгункі Пецярбург — Масква. У красавіку — маі 1847 г. яны ахапілі Себежскі, Дрысенскі, Полацкі і Невельскі паветы Віцебскай губерні — усяго каля 10 тыс. сялян, якія нярэдка ўступалі ва ўзброеныя сутычкі з паліцыяй і салдатамі. На ўгаворы вярнуцца дамоў сяляне адказвалі: «Іншыя ідуць, і мы ідзём; свабода нам даражэй за ўсё. Хай лепш усіх нас заб'юць, чым вяртацца да памешчыкаў».
Сярод сялян заходнебеларускіх губерняў у канцы 40-х гг. панавалі такія ж настроі. У гэтых губернях пашыраліся звесткі аб паўстанні ўкраінскіх сялян у Галіцыі ў 1846 г., у ходзе якога былі разгромлены сотні маёнткаў і забіты каля 1000 памешчыкаў. Беларускія сяляне абмяркоўвалі гэтыя падзеі і рыхтаваліся зрабіць нешта падобнае. У сакавіку 1848 г. віленскі генерал-губернатар паведамляў ваеннаму міністру: «Сяляне перакананы, што наступіў рашучы час вызвалення іх з прыгоннага стану... Галіцыйскія 1846 года падзеі вядомы там кожнаму селяніну, і можна думаць, што яны гатовы пераняць гэты жудасны прыклад».
Антыпрыгонніцкі сялянскі рух працягваў нарастаць. У 1856—1857 гг. масавыя выступленні адбыліся ў 24 маёнтках. Сярод сялян усё шырэй распаўсюджваліся чуткі аб хуткім вызваленні ад прыгону. Гэтыя чуткі, па словах віцебскага губернатара, нараджалі сярод іх «дух непакоры». Сяляне адмаўляліся выконваць павіннасці, пратэставалі су праць абеззямельвання, якое ўзмацнілі памешчыкі з сярэдзіны 40-х гг. у сувязі з інвентарнай рэформай і асабліва ў канцы 50-х гг., калі пачалася падрыхтоўка адмены прыгоннага права. За 1858—1860 гг. у Беларусі ўлічаны 42 сялянскія выступленні. 11 з іх былі падаўлены войскам і паліцыяй.
У такіх умовах памешчыкі ўсё часцей пачалі выказвацца за неабходнасць вызвалення сялян ад прыгону, але без надзялення іх зямлёю. У верасні 1857 г. такія прапановы на імя цара накіравалі праз віленскага генерал-губернатара В. Назімава памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў. Пры гэтым Назімаў адзначыў, што «сяляне заходніх губерняў чакаюць свайго вызвалення з напружаным нецярпеннем». 20 лістапада таго ж года быў апублікаваны рэскрыпт (ліст) Аляксандра II, якім дазвалялася стварыць у названых губернях дваранскія камітэты для падрыхтоўкі праектаў адмены прыгоннага права. Цар прыйшоў да пераканання, што лепш вызваліць сялян «зверху», не чакаючы, пакуль яны пачнуць вызваляцца «знізу», шляхам рэвалюцыі.
2.4 Грамадска-палітычны рух. У 30—50-я гг. сярод моладзі Літвы-Беларусі працягвалася дзейнасць тайных таварыстваў і гурткоў, звязаных, як правіла, з польскім вызваленчым рухам. У 1836—1839 гг. у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі дзейнічала «Дэмакратычнае таварыства» на чале з Францам Савічам. Яно выступала за ўстанаўленне роўнасці паміж людзьмі, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёю, за перадачу ўлады народу.
У пачатку 40-х гг. у дзейнасці тайных студэнцкіх гурткоў у Вільні ўдзельнічаў Юльян Бакшанскі, за што быў высланы ў Казанскую губерню. У 1846 г. ён вярнуўся на радзіму. Пад уплывам сялянскага паўстання ў Галіцыі спрабаваў стварыць у Ашмянскім павеце сялянскую арганізацыю. Напісаў і распаўсюджваў лістоўку, у якой заклікаў дзейнічаць па прыкладу галіцыйскіх сялян. Быў арыштаваны і высланы на 15 гадоў у Сібір. Вярнуўся адтуль у 1862 г. Загінуў у радах паўстанцаў 1863 г.
У другой палове 40-х гг. у Літве-Беларусі дзейнічаў тайны «Саюз свабодных братоў». Мэтай яго з'яўлялася падрыхтоўка паўстання дзеля вызвалення Польшчы. Частка членаў «Саюза» падзяляла погляды шляхецкіх рэвалюцыянераў, але былі і такія, хто кіраваўся ідэяй аб неабходнасці разгортвання шырокага сялянскага руху, прыцягнення да паўстання вайскоўцаў.
У час рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе беларускія губерні былі перапоўнены войскамі. Частка з іх прызначалася для падаўлення рэвалюцыйнага руху ў Венгрыі. Група вайскоўцаў на чале з капітанам А. Гусевым вяла агітацыю ў адной з часцей у Мінску з мэтай дамагчыся ад яе адмовы ад удзелу ў карнай экспедыцыі. У жніўні 1849 г. Гусеў і шэсць яго бліжэйшых таварышаў былі пакараны смерцю.
Паражэнне царскай Расіі ў Крымскай вайне ў сярэдзіне 50-х гг. садзейнічала ажыўленню грамадска-палітычнага руху. Небывалую папулярнасць набылі газета «Колокол», якая выдавалася А. Герцэнам у Лондане, і пецярбургскі ча-сопіс «Современннк», дзе супрацоўнічалі М. Чарнышэўскі і М. Дабралюбаў. 3 іх імёнамі звязана распрацоўка рэвалюцыйнай тэорыі, вядомай пад назвай «рускага сялянскага сацыялізму». Прыхільнікі гэтай тэорыі выступалі за звяржэнне самадзяржаўя, перадачу ўсёй зямлі сялянам і ўстанаўленне ўлады народа шляхам усерасійскай сялянскай рэвалюцыі. Пры гэтым лічылі, што адсталая Расія можа праз сялянскую абшчыну перайсці адразу да сацыялізму, абмінуўшы капіталізм. Іх праграма прадугледжвала таксама прадастаўленне прыгнечаным народам Расіі права на самавызначэнне свайго лёсу. 3 мэтай ажыццяўлення гэтай праграмы была створана арганізацыя «Зямля і воля». «Колокол» і «Современнік» аказалі ўплыў і на рэвалюцыйную думку Беларусі.
Информация о работе Сацыяльна - эканамiчнае развiцце Беларусi у першай палове XIXст.ст.