Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 05:36, реферат
У гісторыі даўняй беларускай літаратуры жаночых імёнаў зусім няшмат, таму нават самы сціплы талент заслугоўвае пільнай увагі даследчыкаў. Разглядаючы творчасць паэтак 18 ст., польскі літаратуразнаўца Віктар Гамуліцкі, адзначаў, што “з такой рэдкасцю трэба абыходзіцца, як з чорнымі жамчужынамі: не ўраніць нават самай дробнай і не дужа ў іх перабіраць
Уводзіны.
Біяграфія.
Творчая дзейнасць.
Творы.
Заключэнне.
Спіс літаратуры.
5. Заключэнне.
На працягу двух з паловай стагоддзяў даследчыкі літаратуры спрачаюцца, спрабуючы адказаць на простае пытанне: ці была княгіня Радзівіл паэтам? Паводле традыцыйнага разумення, паэт – гэта чалавек, які прысвяціў сваё жыццё складанню вершаў. У выпадку з Францішкай сітуацыя выглядае дакладна наадварот: свае вершаваныя радкі княгіня прысвячала жыццю ў кожнай, нават самай будзённай яго праяве. І калі гаспадыня нясвіжскага палаца не была паэтам паводле прыведзенага азначэння, то яе пісьменніцкая дзеёнасць мела шмат агульнага з ладам жыцця даўніх прыдворных паэтаў, якія амаль усе былі імправізатарамі г.зн. хутка, без спецыяльнай падрыхтоўкі маглі складаць вершы на пэўную тэму.
Менавіта такім паэтам і была Францішка Уршуля, яе творы заўсёды пісаліся на розныя тэмы, зададзеныя жыццём. У 18 ст. не існавала яшчэ прафесійных пісьменнікаў, затое асновы вершаскладання былі адным з прадметаў навучання і кожны адукаваны чалавек мог тэарэтычна напісаць верш. Аднак далёка не кожны адчуваў у сабе патрэбу ў пісанні, і не ва ўсіх, хто спрабаваў, гэта атрымлівалася. Жанчын, якія адважваліся ўзяцца за пяро было зусім мала, а літаратурны занятак для іх быў добрай забавай, формай правядзення вольнага часу. Францішка Уршуля не пісала свае творы дзеля самаго пісння: яе вершы, загадкі, п’есы былі разлічаны на “жывое” выкананне, перасцярогі служылі практычнымі дапаможнікамі, а вершаваныя лісты ўзносілі на вышэйшы, мастацік ўзровень адносіны паміж аўтарам і адрасатам.
Сямейная
і таварыская муза, якой была Францішка,
для свайго акружэння, натхняла на літаратурную
дзейнасць і іншых
Жанрава-тэматычная
палітра першай у гісторыі беларускай
літаратуры жанчыны-паэткі здзіўляе багаццем
і разнастайнасцю. Здаецца, нішто
не засталося па-за ўвагай пісьменніцы:
урачыстасці і сямейныя святы, імяніны,
шлюбы – усё было добрай нагодай
для напісання новага твора. У
сваіх творах Францішка разважала
пра каханне і смерць(любоўныя
і жалобныя вершы), пра жыццё часовае
і вечнае(рэлігійныя і метафізічныя
творы), павучала дзяцей і дарослых(перасцярогі
і пункты), умела пажартаваць(сатырычныя
і жартаўлівыя вершы) і нязлобна
пасмяяцца з людзей з блізкага
акружэння(партрэты мініяцюры). Такой
разнастайнасці мы не знойдзем не толькі
ў паэтычнай творчасці
Я спадзяюся,
што Францішку Радзівіл у свеце
будуць ведаць не толькі як “нясвіжскую
Мельпамену”, першую жанчыну-драматурга
ў Рэчы Паспалітай, але і як “нясвіжскую
Сапфо”, першую паэтку ў гісторыі беларускай
літаратуры, якая пакінула пасля сябе
цікавую і разнастайную спадчыну, вартую
ўвагі даследчыкаў, перакладчыкаў і наогул
ўсіх аматараў паэтычнага слова.
5. Спіс літаратуры.
1. Наталля Русецкая - Сямейная муза: паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл.
2. Ж. В. Некрашэвич-Кароткая – Нясвіжская Мельпамена: драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл.
3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.
Таксама, пры падрыхтоўцы рэферата выкарыстоўваліся наступныя Інтэрнэт-рэсурсы:
1. ru.wikipedia.org/
2. http://belkola.org/
3. http://old.nlb.by/
4. http://spadchyna.net/
Информация о работе Францішка Уршуля Радзівіл - пісьменніца і драматург свайго часул