Францішка Уршуля Радзівіл - пісьменніца і драматург свайго часул

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 05:36, реферат

Краткое описание

У гісторыі даўняй беларускай літаратуры жаночых імёнаў зусім няшмат, таму нават самы сціплы талент заслугоўвае пільнай увагі даследчыкаў. Разглядаючы творчасць паэтак 18 ст., польскі літаратуразнаўца Віктар Гамуліцкі, адзначаў, што “з такой рэдкасцю трэба абыходзіцца, як з чорнымі жамчужынамі: не ўраніць нават самай дробнай і не дужа ў іх перабіраць

Оглавление

Уводзіны.
Біяграфія.
Творчая дзейнасць.
Творы.
Заключэнне.
Спіс літаратуры.

Файлы: 1 файл

История.docx

— 118.84 Кб (Скачать)

Свае драматычныя  творы Францішка таксама пісала вершам, нават “Смешныя манерніцы” Мальера былі перакладзены не толькі з французскай на польскую, але  і з празаічнай мовы на вершаваную. Акрамя пералічаных вышэй твораў і перапрацовак,  Францішка напісала дзве оперы – “Шчаслівае няшчасце” і  “Шчаслівае каханне не зважае, чым скончыцца”.

Княгіня Радзівіл заўсёды клапацілася пра разнастаўнасць ва ўсіх праявах чалавечага існавання (напрыклад, у адносінах паміж  мужам і жонкай, пра што пісала ў многіх сваіх творах), нястомна прыўносіла нешта новае і цікавае ў прыдворнае жыццё Нясвіжа. Першапачаткова літаратурныя творы пісьменніцы ствараліся з разлікам на аднаго адрасата (лісты), аднак дастаткова хутка кола чытачоў пачало пашырацца, вершы паэткі пачалі функцыянаваць у асяроддзі сям’і, сяброў і знаёмых. Нарэшце, тэатральныя пастаноўкі паводле драматычных твораў княгіні, якія адбываліся на адкрытых пляцоўках, змаглі ўбачыць і пачуць усе насельнікі Нясвіжа. Зразмела, што большасць прысутных на нясвіжскіх спектаклях гледачоў не мела магчымасці наведваць прыдворныя каралеўскія сцэны ў Варшаве, а тым больш у іншых еўрапейскіх сталіцах, і толькі дзякуючы намаганнням княгіні Радзівіл змагла далучыцца да тэатральнага мастацтва.

4. Творы.

1. Дасціпнае каханне.

Першая камедыя  Ф. У. Радзівіл — «Дасціпнае каханне» — убачыла свет 13 чэрвеня 1746 года. 3 прычыны адсутнасці памяшкання, прыстасаванага для пастановак, спектакль вырашана было паказаць у Альбе — загараднай рэзідэнцыі, за Нясвіжам. Пад адкрытым небам збудавалі арачную дэкарацыю, для знатных гледачоў і духавенства паставілі канапы (дробная шляхта і афіцэры нясвіжскага гарнізону глядзелі прадстаўленне стоячы). Паводле жанру «Дасціпнае каханне» — камедыя-пастараль, падобная да італійскай камедыі дэль артэ са спевамі і танцамі.

Ф. У. Радзівіл, напісаўшы сваё «Дасціпнае каханне», унесла ў каноны італьянскай камедыі масак свае карэктывы: яна дае новае імя Панталоне — Люцыдор, пасяляе яго ў Егіпце (?), пераўтварае з купца ў багатага пастуха і ўзнагароджвае тузінам дачок. А далей усё паводле традыцыі: Люцыдор стары і набожны, недаверлівы і сварлівы, любіць знаходзіць у сябе хваробы і траціць прытомнасць, носіць акуляры і не ведае, як усачыць за нявіннасцю сваіх дачок.

Што ж датычыцца  апошніх, то ўначы яны арганізоўваюць «у палацы» патаемныя сустрэчы з пастухамі. Двойчы заспетыя сваім падслепаватым бацькам, якога будзяць песні і танцы, яны паспяваюць паставіць сваіх каханкаў на пустыя пастамэнты ў арках і выдаць іх за купленыя імі мармуровыя скульптуры. У цэнтры інтрыгі — Арлекін: менавіта яму належыць ідэя «жывых статуяў», ён просіць іх «не круціць нічым і не марочыць галаву». Але ўсё марна. Разбуджаны ў трэці раз, Люцыдор застае ўсіх на мейсцы злачынства — у час імправізаванага канцэрта. Ён выганяе пастухоў з хаты, а дачок адпраўляе пасвіць авечак і «часаць воўну». Калі гнеў праходзіць, Люцыдор засмучаецца: ён успамінае свой стары век і свае «хваробы», лічыць, што прыйшла яго смерць. Загадвае паклікаць лекара і траціць прытомнасць. З’яўляецца лекар — персанаж, які нясе ў сабе рысы героя італьянскай камедыі масак і ў той жа час чымсьці нагадвае герояў школьных і батлеечных інтэрмэдыяў. Ён гаворыць адначасова па-лацінску, нямецку і французску, блытаючы ўсё з благой польскай, мітусіцца, ахкае, шукае пульс і «дух» у Люцыдора і пакутліва ўспамінае, колькі і чаго яму даў, асабліва «спірытусу», і гучна выказвае сваё задавальненне, калі Люцыдор ажывае. Затым яны ўдваіх ідуць за парадай да багіні Ізіды, якая прапаноўвае Люцыдору аб’яднаць каханкаў і скончыць справу мірам. Усё скончылася вяселлем пастухоў і пастушак і «канцэртам італійскім» — як і належыць у камедыі дэль артэ.

Што ж датычыцца  Арлекіна, то ён узнікае на нясвіжвіскіх падмурках яшчэ тройчы. Згодна з гравюрай М. Жукоўскага ў 1749 годзе Арлекін браў удзел у інтэрмэдыі да камэдыі Ф. У. Радзівіл «Убачанае не праходзіць» (перапрацоўка «Бліскучых палюбоўнікаў» Мальера), год таму яшчэ ў адной камэдыі княгіні — «Суддзя без розуму», дзе ён дапамагае цудоўнай Зумруд ажаніць дурнога суддзю з брыдкай Джыдотай. А трэці раз Арлекін з’яўляецца ў якасьці аднаго з галоўных персанажаў камедыі Ф. У. Радзівіл «Загана ў цянётах» (была пастаўлена ў нясвіжвіскім тэатры ў 1751 годзе і вытрымала шэсць прадстаўленняў). 

2. Загана ў цянётах.

«Загана ў  цянётах» не была дакладнай копіяй італьянскай камедыі масак. Яна, паводле сваіх жанравых прыкмет, можа быць аднесенай да «ўсходніх фарсаў», тыповых для XVIII ст. і для «сармацкага» барока. Асновай камэдыі быў распаўсюджаны ў літаратуры і фальклоры многіх народаў сюжэт пра юрлівых багатых нягодніках, якіх заманіла ў пастку спрытная і разумная жанчына.

Вобразы Арлекіна і Ляуры (Фантанэскі), якія прышлі з камедыі дэль артэ, атрымалі мясцовую інтэрпрэтацыю. Яго маска відазмянілася, хоць адметныя рысы італьянскага Арлекіна XVII ст. гэты персанаж захаваў. Сярод спецыфічных якасцяў Арлекіна выдзяляюцца «весялосць» і «цудоўная наіўнасць», «уменне выкручвацца з непрыемнага становішча, a таксама лоўкасць у дасягненні мэтаў». Польскі варыянт камедыі дэль артэ на свет не з’явіўся; не спалучыўся Арлекін са спрадвечнымі фальклорнымі вобразамі, як гэта адбылося, напрыклад, у Германіі і Аўстрыі ў XVIII ст.. Але сваю, спецыфічна «сармацкую» характарыстыку ён усё ж атрымаў на нясвіжскай сцэне. Ён характарызаваўся ва ўсіх творах Ф. У. Радзівіл як «верны васал», давераны слуга сваіх гаспадароў, які стаяў на варце іх інтарэсаў. Ні ў адной камедыі княгіня не падкрэслівала, што Арлекін плебей: калі гэта было неабходна на працягу дзеяння, ён прызначаўся на шляхецкія пасады. Такім чынам з’явіўся нясвіжскі Арлекін — дробны шляхціц, які гаварыў па-польску. Але, як і належыць шляхціцу «шарачковаму», яго мова была вельмі далёкай ад патрыцыянскай куртуазнасці. Напрыклад, раззлаваўшыся на Ляуру, Арлекін мог назваць яе «паганкай», а ў добрым настроі адпусціць камплімент яе прыгажосці: сказаць, што яна «гладкая і белая, як спіна ў сьвінні». У камедыі «Загана ў цянётах» ён бліжэй за ўсё да народнай першаасновы. 

3. Справа божага  лёсу

У 1746 годзе  княгіня Ф. У. Радзівіл стварыла камедыю «Справа божага лёсу» («Вынік божага лёсу»), для якой выкарыстоўвае матыў папулярнай у Заходняй Еўропе цудоўнай казкі «Прынцэса ў крыштальнай труне». Гэтую казку ў свой час апрацаваў Шарль Перо, у 1697 годзе яна ўвайшла ў зборнік «Гісторыі ці Казкі былых часоў з маралямі» пад назвай «Прыгажуня ў сонным лесе». У 1747 годзе ў княгіні з’явіўся новы твор, камедыя «Каханне — зацікаўлены суддзя», у аснову якога быў пакладзены антычны міф пра траянскага царэвіча Парыса і цудоўную Алену.

Неабходна адзначыць, што, звяртаючыся да антычных крыніц або іх тагачасных пераказаў, Ф. У. Радзівіл дастаткова вольна перапрацоўвала міфы: уводзіла новых персанажаў, змяняла імёны, ставіла акцэнты на тым, што лічыла важным, і пакідала без увагі тыя падзеі, якія не змяшчаліся ў светаўспрыманні або ішлі ўразрэз з этыкай традыцыйнага шляхецкага сарматызму. 

4. Каханне — зацікаўлены суддзя.

Камедыя «Каханне — зацікаўлены суддзя» была напісана, як і былыя творы, цяжкой рыфмаванай прозай. У п’есе была празмернасць дыдактычных сентэнцыяў і сентыментальных выказванняў і вельмі мала дзеянняў.

Ф. У. Радзівіл паказвае не ўсю гісторыю Парыса (трагічныя падзеі Траянскай вайны і яго смерць не ўвайшлі ў п’есу). Яна абірае з «біяграфіі» героя найбольш рамантычныя і гераічныя падзеі, якія дазваляюць разгарнуць малюнак яго палюбоўных прыгод (з 1000 строф камедыі амаль трэць аддадзена любоўнай рыторыцы німфы Эноны і патэтычным развагам пра каханне Алены і Парыса), паказаць гераізм і моц апошняга (сцэны перамогі над бандытамі на гары Ідзе, над знакамітымі супернікамі на спаборніцтвах у Троі), а самае галоўнае — правесці думку пра тое, што суддзёй багінь, каханым німфы Эноны і мужам самай цудоўнай жанчыны Грэцыі — Алены, смелым пераможцам мог стаць толькі той, у каго ў жылах «блакітная кроў», г.зн. спадчынны патрыцый. Аўтар невыпадкова вуснамі пастуха Фаустына, які выхоўваў Парыса, гаворыць даволі характэрную сентэнцыю: «пастух застанецца пастухом, a кароль каралём заўсёды будзе».

Пераказваючы  паслядоўна падзеі міфа аж да аб’яўлення грэкамі вайны траянцам, Ф. У. Радзівіл захавала тыя часткі падання, якія былі своеасаблівымі (напрыклад, сон Гекубы: ёй прыснілася, што яна нарадзіла факел, ад якога ў полымі загінула Троя). У гэтым даволі яскрава адлюстравалася «барочнае» успрыняцце міфалогіі аўтарам. У той жа час яна змякчыла ўсе сітуацыі, у якіх назіралася жорсткасьць царскіх асобаў. Касандра была прадстаўлена толькі як прадвесьніца (у супярэчнасць міфу яна ніколі не рабіла замаху на жыццё свайго царствуючага брата). Іншымі словамі, трагічны пафас міфа аўтар перавяла ў дастаткова бяскрыўдны бытавы план «ідэальных адносін», якія павінны былі панаваць, на яе думку, у сям’і патрыцыяў. 

Калі разглядаць гэту «камедыю» ў асяроддзі іншых тэатральных з’яў XVIII ст., то няцяжка заўважыць у ёй дастаткова яскравы прыклад тэатральнага прымітыву. У творчым мэтадзе драматурга можна заўважыць і своеасаблівае «рэнэсанснае» адлюстраванне гісторыі: захоўваючы канву антычнай легенды, Ф. У. Радзівіл фактычна ўсіх герояў апранае згодна са сваім часам, праектуючы на грэцкі міф сваю эпоху з яе ідэаламі, этычнымі праблемамі, норавамі і звычаямі. Перанос увагі на асабістыя адносіны па-свойму адлюстроўвалі павевы XVIII ст., і антычныя сюжэты былі жаданай крыніцай для сентыменталізму, які нараджаўся. Княгіня надавала вялікую ўвагу жаночым персанажам, а ў канкрэтным выпадку — вобразу німфы Эноны. Ён становіцца сімвалам самаахвярнага, бязмежнага кахання да Парыса (нездарма ў міфе німфа кідаецца ў яго пахавальнае вогнішча), але кахання трагічнага і зняважанага. 

У 1748 годзе  Ф. У. Радзівіл стварыла сваю першую трагедыю пад назвай «Суддзя, пазбаўлены розуму». Дзеянне адбываецца ў часы імператара Дыяклетыяна. У аснове сюжэту — гісторыя хрысціянскіх пакут сясцёр Агафіі, Хіоніі і Ірыны, якія загінулі за веру ад рук рымскіх жаўнераў. Неабходна адзначыць, што змест трагедыі княгіні супадае з сюжэтам п’есы для тэатра містэрыі — «Дульцыліюс», якую ў X стагоддзі стварыла лаціна-нямецкая паэтка, манахіня-бенедыктынка. У «тлумачэнні» да яе п’есы гаворыцца: «Пакутніцтва св. дзяўчат: Агафіі, Хіоніі і Ірыны, да якіх ціхай ноччу прабраўся патаемна суддзя Дульцыліюс, які хацеў насыціцца іх хараством; аднак як толькі зайшоў да іх, страціў розум і замест дзяўчат ціскаў і цалаваў катлы і каструлі да такой ступені, што вельмі запэцкаў у чорны колер твар і адзенне. Потым загадаў свайму нашчадку Сысыніюсу пакараць дзяўчат. Той жа быў незвычайным чынам ашуканы, але ў выніку загадаў Агафію і Хіону спаліць, а Ірыну застрэліць». Усе апісваемыя падзеі цалкам увайшлі ў сцэнічны варыянт княгіні Ф. У. Радзівіл, а асноўная ўвага надавалася велічы і стойкасці духу, які не змаглі пахіснуць ні ўгаворы змяніць рэлігію, ні катаванні і зневажанні, на знаках боскага заступніцтва. 

5. Золата ў полымі.

У 1750 годзе  княгіня Ф. У. Радзівіл паказала нясвіжскаму гледачу адразу чатыры творы: «Золата ў полымі», «У вачах нараджаецца каханне», «Суцяшэнне пасля клопату» («Кансаляцыя ў клопатах») і «Гульні Фартуны».

Трагедыя  «Золата ў полымі» была пастаўлена 13 студзеня 1750 г. ў зноў адкрытым «камедыягаўзе», які хоць і быў узведзены за два гады да гэтай падзеі, дакладней, перабудаваны з княскага манежа ў Нясвіжы, але затым (часова) быў закрыты, каб пабудаваць складаныя тэатральныя машыны і кулісныя станкі. У аснову свайго новага твора Ф. У. Радзівіл паклала драматычную навэлу «Гісторыя пра Пшэміслава, князя Асвенцімскага, і пра Цэцылію, незвычайна цярплівую жонку яго», якая ўваходзіла ў добра вядомыя ў той час «Сваркі сямейныя» Героніма Морштына і, у сваю чаргу, была ні чым іншым, як пераносам на польскую глебу навэлы Бакачыо пра цярплівую сялянку Грызэльду. Яе муж — маркіз Салюццо — падвяргаў яе жорсткім выпрабаванням, з якіх яна выходзіла з гонарам. У перапрацоўцы Ф. У. Радзівіл навэла набыла новыя акцэнты, з-за таго што яна пераклала дзеянне на мову вершаванага драматычнага твора, і твор набыў новую, дастаткова незвычайную форму. Аўтарка адмовілася ад «класічнай» пабудовы трагедыі і драматычныя сцэны «перамяшала» ў поўным сэнсе гэтага слова з жартаўлівымі пастухоўскімі сцэнамі і балетнымі ўстаўкамі.

І зноў княгіня  як бы праектуе сваю эпоху на норавы і звычаі часоў Бакачыо, а ад Г. Морштына захоўвае толькі імёны і канву апавядання. Усё астатняе ў трагедыі робіць сваім, звычайным — сармацкім. Італьянская сялянка Грызэльда атрымлівае ў нясвіжскім варыянце не толькі новае імя — Цэцылія, але і новае сацыяльнае становішча — шляхецтва. Аднак і гэтага аказвалася вельмі мала: Уршуля Радзівіл прыдумвае сваёй гераіні новую «біяграфію»: Цэцылія не проста шляхцянка, але і прадстаўніца знакамітага роду. Гераіня гаворыць, што яе бацька, калі служыў у князя, быў «адважным рыцарам у баі» і хадзіў у «сенатарскім званні», але ўсё згубіў «праз фальшывыя паклёпы і майстэрскую хлусню» ворагаў-прыдворных. «Шляхецкі гонар» не дазваляў яму апусціцца нізка, ён быў вышэй за апраўданні і зневажэнні, цяпер, са слоў Цэцыліі, маці вымушана «воўну часаць і ткаць палатно на адзенне», a бацька «хлеб на раллі збірае ледзь жывы ад голаду».

Цікава заўважыць, што пачынаючы менавіта з гэтага твора Ф. У. Радзівіл імкнецца да псіхалагічнай матывацыі паводзін герояў. Яшчэ далёка да шматграннага паказу характараў, але яскрава бачна жаданне падкрэсліць у кожным пэрсанажы тое, што з’яўляецца галоўным і натуральным, што акрэслівае ўчынкі.

Іншыя творы Ф. У. Радзівіл, згодна з класіфікацыяй Ю. Кшыжаноўскага, неабходна аднесці да таго кола твораў, які можна акрэсліць як «антычна-ўсходне-пастаральны». На Кіпр пераносіць падзеі Ф. У. Радзівіл, калі ў камэдыі «У вачах нараджаецца каханне» гаворыць пра перыпетыі двух закадычных сяброў — караля Паліксена і князя Філяксыпа. На Кіпры адбываюцца падзеі і іншай камедыі Ф. У. Радзівіл — «Суцяшэнне пасля клопату», a 15 жніўня ў нясвіжскім «камедыягаўзе» гледачам была паказана апошняя камедыя княгіні — «Каханне — цудоўная майстрыца». Сюжэт свайго твора Ф. У. Радзівіл таксама запазычыла ў Г. Морштына з яго «Сварак сямейных». У гэтым празаічным зборніку была навела «Пра Галезюша, сына Дэмакрыта, і Філіду, дачку Арыстыдзеса, шляхціца Кіпрскага каралеўства». У яе аснову пакладзена фабула навэлы «Дэкамерона», якую Г. Морштын напоўніў польскімі матывамі.

Ф. У. Радзівіл пайшла далей. У яе вершаванай інтэрпрэтацыі  ад рэнэсанснай авантурнай навэлы мала што засталося. Княгіня захавала толькі галоўнае — ідэю пра тое, што сапраўднае каханне можа змяніць чалавека: дурнога прымусіць узяцца за розум, баязліўца пераўтварыць у адважнага воя, а прастафілю і невука — у адукаванага чалавека.

Што ж датычыцца  твораў, створаных княгіняй Ф. У. Радзівіл у 1752 годзе, то яны маюць беспасярэдняе дачыненне да оперы. Менавіта ў гэтым годзе яна піша «камедыі» цалкам са «спевамі», якія ставяць у Нясвіжы. Першая з іх — аднаактная опера. Яна называлася «Шчаслівае няшчасце», расказвала пра гісторыю выкрадання Еўропы Зеўсам, па жанры была вельмі блізкай да папулярнай у XVIII ст. оперы-лібрэта. Другі твор — гісторыка-легендарная опера ў 5 актах «Сляпое каханне не думае пра вынікі». У аснову яе сюжэта пакладзены грэцкі міф пра цара Мегары Ніса і яго дачку Сцыллу і крыцкага цара Міноса. Што гэта былі за оперы, цяжка сказаць. Магчыма, што ў іх, як у французскай камічнай опэры, музычныя нумары перапляталіся з размоўнымі дыялогамі. Музыку да іх пісаў скрыпач Ян Цэнтыловіч, прыгонны Радзівілаў, якога яны паслалі вучыцца ў Рым і які, калі вярнуўся ў Нясвіж у 1751 годзе, узначаліў прыдворную капэлу. 

Информация о работе Францішка Уршуля Радзівіл - пісьменніца і драматург свайго часул