Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 05:36, реферат
У гісторыі даўняй беларускай літаратуры жаночых імёнаў зусім няшмат, таму нават самы сціплы талент заслугоўвае пільнай увагі даследчыкаў. Разглядаючы творчасць паэтак 18 ст., польскі літаратуразнаўца Віктар Гамуліцкі, адзначаў, што “з такой рэдкасцю трэба абыходзіцца, як з чорнымі жамчужынамі: не ўраніць нават самай дробнай і не дужа ў іх перабіраць
Уводзіны.
Біяграфія.
Творчая дзейнасць.
Творы.
Заключэнне.
Спіс літаратуры.
Рэферат па курсу гісторыі Беларусі
на тэму: “ Францішка Уршуля Радзівіл - пісьменніца і
драматург свайго часу”
Выканала студэнтка першага
Змест
У гісторыі даўняй беларускай літаратуры жаночых імёнаў зусім няшмат, таму нават самы сціплы талент заслугоўвае пільнай увагі даследчыкаў. Разглядаючы творчасць паэтак 18 ст., польскі літаратуразнаўца Віктар Гамуліцкі, адзначаў, што “з такой рэдкасцю трэба абыходзіцца, як з чорнымі жамчужынамі: не ўраніць нават самай дробнай і не дужа ў іх перабіраць”.
На мой погляд, Францішка Уршуля Радзівіл – “чорная жамчужына” беларускай літаратуры 18 ст. Але, на жаль, яе творчая праца да гэтага часу поўнасцю не сабрана і не даследавана належным чынам. Трэба адзначыць, што польскія навукоўцы раней за беларускіх звярнулі ўвагу на творчасць “нясвіжскай Сапфо і Мельпамены”, але невысока ацэньвалі яе літаратурны талент, падкрэслівалі нізкі мастацкі ўзровень яе твораў. Пытанне гэтае і сёння застаецца спрэчным, але, як мне здаецца, што часам каштоўны камень прыцягвае сапраўднага знаўцу сваёй “недасканаласцю” і непадобнасцю да іншых.
Асобна мне хацелася б звярнуць увагу на складаную сітуацыю, у якой апынулася літаратурная спадчына нясвіжскай пісьменніцы. Належачы адначасова да культурнага набытку палякаў і беларусаў, яна часам абмінаецца увагаў польскіх навукоўцаў і не прызнаецца беларускімі, а таму часта проста “выпадае” з гісторыі літаратуры наогул. Не апошнюю ролю ў ацэнцы літаратурнай творчасці княгіні адыгрывае і яе пол, нібыта літаратура, створаная жанчынай, не была часткай літаратурнага працэсу і развіцця пісьменства.
Таму, я выбрала
гэту тэму для свайго рэферата, каб
прыадкрыць малазнаёмае беларускаму
чытачу аблічча Францішкі Уршулі Радзівіл
- паэткі і драматурга.
2. Біяграфія.
Францішка Уршуля паходзіла з вядомага княжацкага роду Карыбутаў-Вішнявецкіх, прадстаўніком якога быў вялікі князь літоўскі Альгерд. Нарадзілася яна ў Чартарыйску (цяпер Валынская вобласць Украіны) 13 лютага 1705 г. З дзіцячых гадоў дзяўчынка вызначалася дапытлівасцю і начытанасцю. Яна атрымала бліскучую хатнюю адукацыю: добра ведала сусветную літаратуру, замежныя мовы, пісала вершы. Яе бацька быў сам вялікім аматарм літаратуры, пісаў духоўныя трактаты, рэлігійныя песні. Гарачы прамоўца і літаратар, выхаваны на лепшых узорах французскай культуры і мастацтва, ён замовіў з-за мяжы найлепшых настаўнікаў для выхавання сваёй дачкі. Адораная ад прыроды добрай памяццю, яна паспяхова авалодвала рознымі навукамі.
Князёўна Вішнявецкая даволі позна па паняццях таго часу (у дваццаць год) выйшла замуж. Гісторыя яе знаёмства з будучым мужам Міхалам Казімірам Радзівілам пачалася 6 лютага 1725 года. Малады княжыч пайшоў нават наперакор сваёй роднай маці і адмовіўся ад пэўных родавых уладанняў. Але ж усе хваляванні і перажыванні скончыліся вяселлем 23 красавіка 1725 года. Затым — на працягу году — традыцыйнае наведванне родавых вотчын, a Новы год яны адзначылі ў Варшаве, на карнавале. Толькі потым — у 1726 годзе — маладых сустракалі ў Нясвіжы: Францішка Ўршуля зрабілася паўнапраўнай гаспадыняй у зноў адбудаваным замку, які моцна пацярпеў ад шведаў у 1706 годзе.
Для маладой княгіні Радзівіл пачалося жыццё, поўнае хатніх клопатаў, жаночых пакут, звязаных з няўдалымі цяжарнасцямі, а таксама бясконцыя разлукі з каханым мужам. Разам з тым, Францішка Уршуля не хацела замыкацца ў вузкім коле сямейнага жыцця. Яе вабіла асветніцкая дзейнасць. Пад уплывам Францішкі ў Нясвіжы была адноўлена замкавая друкарня, дзе выдаваліся кнігі, друкавалася газета, рэдактарам якой была таксама Францішка. Вядома, што прыдворны гравёр Г.Ляйбовіч выдаў у гэтай Друкарні унікальную на тыя часы «Кнігу партрэтаў Радзівілаў». Ф. У.Радзівіл парадкавала і павялічвала занядбаную замкавую бібліятэку, шмат кніг замаўляла з-за мяжы. Пры княгіні бібліятэка павялічылася да 9 000 тамоў.
Муж Францішкі - Міхал Казімір Радзівіл па мянушцы Рыбанька, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат - не вызначаўся ні асаблівым талентам, ні ўдзелам у вялікіх падзеях. Аднак ён меў надзвычайную "фартуну", як тады называлі маёмасць, і быў найбагацейшым магнатам не толькі ВКЛ, але і Рэчы Паспалітай. Лёс зрабіў Рыбаньку галавою ўсяго магутнага клана Радзівілаў, жыццё якіх у Нясвіжскім замку немагчыма ўявіць без свят, банкетаў, паляванняў, маляўнічых шэсцяў, вайсковых парадаў, гульняў.
Малады i прыгожы муж, якога Францішка вельмі любіла i раўнавала, часта адлучаўся з Нясвіжа, i яна засыпала яго лістамі ў вершаванай форме. Пазней гэтыя лісты былі выдадзены пад назвай «Лісты да мужа». Калі ў двухгадовым узросце памёр сын-першынец Мікалай Крыштоф, яна напісала цыкл вершаў. У дзіцячым узросце памёр i другі яе сын Януш Тадэвуш. Трэці сын Кароль Станіслаў рос хваравіты. Шмат намаганняў давялося прыкласці бацькам i настаўнікам для яго выхавання. На гэта быў выкарыстаны нават аматарскі тэатр, што існаваў пры ix двары. Мяркуюць, што захапленне Радзівілаў тэатрам пачалося ў 1740, калі іншаземнай трупай у Нясвіжскім замку быў пастаўлены першы спектакль па п'есе «Прыклад справядлівасці». Потым пастаноўкі наладжваліся сваімі сіламі. Прыдворны тэатр быў аматарскі. У спектаклях разам з прыгоннымі спевакамі, танцорамі, музыкамі ўдзельнічалі члены княжацкай сям'і, шляхта, выхаванцы кадэцкай школы, што існавала тады ў Нясвіжы. Шырокую вядомасць у Рэчы Паспалітай радзівілаўскі тэатр набыў з 1746, калі яго кіраўніком стала Францішка. Яна сама пісала творы для тэатра, перарабляла французскія п'есы, камедыі i трагедыі, выкарыстоўваючы сюжэты са славянскіх паданняў, твораў антычных аўтараў, зборніка арабскіх казак «Тысяча i адна ноч». П'есы Францішкі мелі пераважна павучальны характер. Відаць, яны былі разлічаны i на дзяцей Францішкі, якім падабалася ўдзельнічаць у спектаклях. Многія творы княгіні былі прысвечаны каханню: «Несумленнасць у пастцы», «Дасціпнае каханне», «Суцяшэнне пасля турбот» i інш. Гераіні яе камедый i трагедый — ахвяры мужчынскага падману, пяшчотныя, цудоўныя істоты, якія кахаюць сваіх мужоў, а тыя здраджваюць ім пры першай магчымасці. Княгіня, мабыць, жадала запэўніць мужа, што сямейная вернасць заўжды атрымае ўзнагароду ад лёсу, а здрада будзе жорстка пакарана. Францішка спрабавала пісаць i оперныя лібрэта. Тагачасныя оперы былі болып падобныя да сучасных аперэт. Арыі, ансамблі i хоры перарываліся празаічнымі дыялогамі або танцавальнымі дзеямі.
1752 год —
самы плённы ў творчасці
3. Творчая дзейнасць.
Традыцыйна, творчасць пісьменніцы прынята падзяляць на два перыяды: першы паэтычна-эпісталярны паводле жанравай класіфікацыі і французска-польскі ў моўных адносінах прыпадае на 1725-1746гг. У гэты час была напісана пераважная большасць прынагодных вершаў, маральна-дыдактычных “парадаў” і “перасцярогаў”, лістоў(у тым ліку, шэраг вершаваных пасланняў да мужа). У адным з рукапісаў захаваліся французкамоўныя трактаты, там жа знайшлі сабе месца і вершы французскіх паэтаў-класіцыстаў, чыіх імён Францішка навт не ўзгадвае. Да сённяшняга дня застаецца спрэчным аўтарства трактатаў: невядома, у ролі аўтара, сааўтара ці перапісчыка выступіла княгіня Радзівіл, “кампануючы” свой рукапіс.
Паэтычным дэбютам Францішкі Радзівіл быў ліст да мужа 1725 г. Вершаваная перапіска атрымала свой працяг у 1728 г., калі былі створаны тры поўныя і фрагмент чацвёртай паэтычнай “эпісталы”. У 1729 г. побач з тэмай кахання, якая дамінавала ў вершах-лістах, з’яўляецца ў творчасці нясвіжскай паэткі тэма смерці: княгіня піша жалобны верш на смерць свайго першынца – Мікалая Крыштофа Аўгустына. Напрыканцы жыцця, Францішцы давядзецца аплакаць у вершаваным “надгробку” смерць яшчэ аднаго сына – Януша.
Высокай творчай актыўнасцю вылучаецца ў творчай біяграфіі пісьменніцы 1732 г., час напісання французскіх тэкстаў, сабраных пад агульным загалоўкам “Манускрыпт розных вершаў, мною скампанаваных і па загаду мужа майго каханага маёй уласнай рукой перапісаных…”. У гэтым жа годзе былі створаны “Перасцярогі збавенныя дачцэ Ганне”, “Верш на вяселле Ю. Патоцкага”, вершаваны ліст да князёўны Ізабэлы Радзівіл.
Напачатку наступнага, 1733 г. Францішка Уршуля гасціла ў сваёй свякрухі – княгіні Ганны Радзівіл у Белай, дзе склала цыкл кароткіх эпіграматычных вершаў – “Апісанне дам”. Менавіта на двары ў Белай сустракалася аўтарка з тымі асобамі, якія пасля сталі гераінямі яе твораў. У лістах Ф. У. Радзівіл захаваліся звесткі, што ў 1737 г. яна пісала вершаваныя пажаданні па заказу Тэклі Вішнявецкай, а ў 1744 г. вершы пра Тэафільку і іншых дзяцей.
Не пазней
за 1746 г. былі напісаны 22 вершаваныя загадкі,
змешчаныя пазней у выданні “Камедыі
і трагедыі”. Укладальнік тому Я.
Фрычынскі тлумачыў, што гэтыя
загадкі чыталіся са сцэны пасля
прагляду спектакля “Справа Боскай
наканаванасці”, а той з удзельнікаў
забавы, хто даваў правільныя адказы,
атрымліваў ад яснавяльможнага князя
Радзівіла каштоўны падарунак. Згаданая
п’еса пры жыцці княгіні
Другі перыяд творчасці пісьменніцы - драматургічны, ахоплівае 1746 – 1752 гг. Першы драматычны твор – “Дасціпнае каханне” быў напісаны ў 1746 г., яго пастаноўка была прымеркавана да народзінаў князя Міхала. 13 чэрвеня адбыўся прэм’ерны паказ гэтага твора. У тым жа годзе была напісана п’еса “Справа Боскай наканаванасці”, пабудаваная на казачным сюжэце пра чароўнае люстэрка, заснуўшую прыгажуню і злую мачыху (у творы Францішкі – маці). У пастаноўцы ўдзельнічалі князёўны Тэафіля і Караліна; напэўна,дзеці з вялікай цікаўнасцю ўваходзілі ў дзівосны свет тэатра і ахвотна выконвалі даручаныя ім ролі, гулялі у казку і вучыліся жыццю. Такім чынам здзяйсняўся адзін з важнейшых пастулатаў педагогікі, актуальны яшчэ і сёння: гуляючы навучаць.
У 1747 г. Францішка Уршуля шмат часу прысвяціла арганізацыі жалобных мерапрыемстваў, звязаных з пахаваннем свякрухі, княгіні Ганны Радзівіл, у якіх, дарэчы, таксама праявіўся рэжысёрскі і драматургічны талент пісьменніцы. Адначасова завяршалася будова “камедыяхауса” у Нясвіжы. Не забываецца Францішка і пра драматургічную творчасць: у гэтым жа годзе яна стварае уласную інтерпрэтацыю гісторыі траянскага каралевіча Парыса і прыгажуні Алены – “Каханне – зацікаўленны судддзя”. Менавіта гэты твор стаўся самым папулярным на нясвіжскай сцэне, ставіўся нават пасля смерці аўтаркі.
За год, прысвечаны сямейным і гаспадарчым клопатам, назбіраліся ў пісьменніцы тыя задумы, якія актыўна рэалізоўваліся ў наступныя гады. Адна за адной нараджаліся і адразу траплялі на сцэну новыя п’есы: “Безразважлівы суддзя” і камедыя “У вачах нараджаецца каханне”, любоўныя перыпетыі якой адбываюцца на Кіпры.
Гісторыя цярплівай жонкі Грызельды, вядомая як у вусна-паэтычных творах усходніх славян , так і ў літаратурных апрацоўках Пятраркі, Шарля Пяро, увасобілася ў чарговы драматычны твор – “Золата ў агні”, атрымаўшы арыгінальную аўтарскую інтэрпрэтацыю. У п’есах “Адпачынак пасля клопатаў”, “Распуснікі ў пастцы”і “Суддзя, пазбаўлены розуму” аўтарка творча выкарыстоўвае набыткі італьянскай камедыі, прыўносячы адметную трактоўку асобных персанажаў. У п’есе “Забавы фартуны” выразна прасочваецца блізкасць сюжэту да змешчанага ў “Гісторыі” Герадота падання пра егіпецкага цара Апрыя, а “Каханне – дасканалы майстра” адсылае нас да навел “Дэкамерона” Бакачы і зборніка Г. Морштына – “Сямейныя закускі”.
У 1749 г. на нясвіжскай сцэне ўпершыню з’явілася зробленая княгіняй Францішкай адаптацыя адной з малавядомых п’ес Мальера – “Прадбачанае не мінае”. Пазней нясвіжская паэтка перапрацавала яшчэ дзве ягоныя п’есы - “Доктар па прымусу” і “Смешныя манерніцы”.
Информация о работе Францішка Уршуля Радзівіл - пісьменніца і драматург свайго часул