Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Января 2013 в 22:14, курсовая работа
У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшання ва ўнутраныя справы княства. Каб абараніць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), трэба было нешта іншае – не каталіцтва і не праваслаўе.
1. Уводзiны 3-4
2. Глава 1. Падрыхтоўка 5-7
3. Глава 2. Ход 8-11
4. Глава 3. Рашэнне 12-16
5. Заключэнне 17-20
6. Спiс лiтаратуры 21
Унiя спраўдзiла надзей польска-ватыканскiх палiтыкаў. Намаганнямi яе мясцовых дзеячаў яна стала бар’ерам на шляху акаталiчвання беларусаў i садзейнiчала захаванню этнасу ва ўмовах паланiзацыi.
Унiяцкая царква спрыяла развiццю культурна-рэлiгiйных сувязяў Беларусi з Польшай, цэнтральна- i заходнееўрапейскiмi краiнамi, яе далучэнню да еўрапейскага культура-гiстарычнага працэсу. многiя дзеячы ўнii (I.Пацей, I.Руцкi, А.Дубовiк, Я.Суша, I.Кульчынскi i iнш.) унеслi значны ўклад у развiцце лiтаратуры, публiцыстыкi, фiласофii, гiстарычнай навукi.
XVI ст. ў Еўропе – гэта час узнiкнення нацыянальных цэркваў у Чэхii (гусiцкая), Германii (лютэрская), Швейцарыi (кальвiнiсцкая) i Англii (англiканская). Пасля ўтварэння Маскоўскага патрыярхату нацыянальны характар набывае руская праваслаўная царква. З’яўленне ўнiяцтва на Беларусi ўпiсваецца ў гэты еўрапейскi працэс. Шэраг даследчыкаў разглядаюць Берасцейскую ўнiю як спробу стварэння нацыянальнай рэлiгii беларускага народа.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Замест устанаўлення адзінства усходняй царквы з заходняй, Берасцейскі сабор прывёў да новага падзелу на царкву ўсходнюю-уніяцкую і царкву ўсходнюю праваслаўную. Вынікам Берасцейскіх сабораў, былі расцягнутая на некалькі наступных дзесяцігоддзяў палемічная вайна, бесконцыя дэбаты пра падпісанне уніі і, што больш сур’ёзна, зацяжны падзел Кіеўскай мітраполіі на каталіцкую і праваслаўную часткі.
Берасцейская унія была буйнейшай і найважнейшай, яе падрыхтоўка праводзiлася на аснове Фларэнційскай уніі 1439 г., якая фармальна была пашырана на тэрыторыi ВКЛ i якуюда пачатку 16 ст. фармальна прызнавалi некаторыя мiтрапалiты кiеўскiя i епiскапы [1, c. 316]. Але Берасцейская унія аказалася найбольш трывалай з усіх уній паміж усходняй і заходняй цэрквамі, хоць спачатку яна і не ахапіла ўсёй праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай.
Наступствы тых берасцейскіх падзей ніяк не ўкладаюцца ў пракрустава ложа негатыўнага або пазітыўнага. У аснове расколу ўкраінска-беларускага хрысціянства, расколу Русі на дзве няроўныя часткі, паміж якімі пачалася барацьба, ляжалі, на яго думку, праблемы фарміравання нацыянальнай царквы. Праваслаўны Берасцейскі сабор 1596 г., несумненна, уратаваў беларуска-украінскае праваслаўе. Уніяцкі сабор паклаў пачатак царкоўна-рэлігійнай традыцыі, якая арыентавалася на заходнія ўзоры, а з цягам часу спрыяла зацвярджэнню грэка-каталіцызму як адной з нацыянальных канфесій украінцаў. Непераўзыходзячае значэнне Берасцейскай уніі, як канкрэтна-гістарычнай падзеі канца XVI ст., даследчык бачыць у тым, што, нягледзячы на негатыўныя наступствы міжканфесійнай барацьбы, якая адчуваецца і сёння, Україна ўжо ў эпоху позняга сярэднявечча наблізілася да Еўропы.
Падзеі ў Берасці 6–10 кастрычніка 1596 г., у сілу іх гістарычнай значнасці і контраверсійнасці, вартыя таго, каб стаць для беларускіх гісторыкаў прадметам спецыяльнага манаграфічнага даследавання, а месцы правядзення саборных пасяджэнняў – увекавечвання ў мемарыяле.
Берасцейскi сабор прывёў да расколу царквы i грамадства, стаўшы паваротным момантам у гiсторыi праваслаўя. Абодва бакi (хто перайшоў у унiю i хто застаўся ў праваслаўi) звярнулiся да вярхоўнай улады Рэчы Паспалiтай з просьбай прызнаць iх законнасць. Згодна з актам варшаўскай канфедэрацыі 1573 г., права на iснаванне мелi абедзве паловы Берасцейскага сабору. Аднак Жыгiмонт III Ваза пацвердзiў законныя правы толькi унiятаў. Праваслаўе апынулася па-за законам. Усё гэта стала падставай для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалiтай усходнiх патрыярхаў і выклiкала рэзкае ўзрастанне рэлiгiйнага фанатызму, узаемнай мiжканфесiйнай варожасцi.
Акт Берасцейскай вунii мае ня так царкоўнае, як нацыянальна-пол тычнае значэньне. Гэтая вунiя есьць просты працяг вунii Люблiнскай. Справа была ня толькi ў тым, што праваслаўны кiдаў сваю веру i рабiўся вунiятам цi католiкам, але i ў тым, што ен прымаў полiтычны, культурны i нават соцыяльны уплыў Польшчы. Сама па сабе вунiя ня была патрэбна нi езуiтам, нi Польшчы. Утварэнне вунii ня мела на мэце злучэньня вер.
Нарэшце, вунiя прынесла на Беларусь ня згоду, а разлад i выклiкала рэлiгiйную барацьбу. Яна, як i Люблiнская вунiя, была накiрована на тое, каб скасаваць незалежнасьць Лiтоўска-Беларускага гаспадарства. Зразумела, што на гэтай глебе ў дальнейныя часы пачалася барацьба, каторая прыносiла вялiкую шкоду як Лiтве i Беларусi, так i Рэчы Паспалiтай. Творчыя сiлы замест таго, каб будаваць жыцьце, трацiлiся на непатрэбную грамадзянскую рэлiгiйную барацьбу [4, c. 125].
Драматычная барацьба уніятаў
і антыуніятаў добра
Супрацьлеглую, уніяцкую пазіцыю
прадстаўляў Іпацій Пацей. У сваіх
творах «Унія» (1595 г.) і «Гармонія» (1608
г.) ён прапанаваў сваеасаблівую канцэпцыю
грамадскага і духоўнага жыцця
беларускага і ўкраінскага
1) пераарыентацыя рэлігійнага,
духоўна-культурнага і
2) разрыў з маскоўскім праваслаўем;
3) адмова ад царкоўнай улады канстанцінопальскага патрыярха і падпарадкаванне ўладзе рымскага папы;
4) бескампрамісная барацьба
з Рэфармацыяй,
5) рэлігійна-царкоўнае і духоўна-культурнае аднаўленне жыцця беларускага народа, развіцця адукацыі, навукі, кнігадрукавання, удасканаленне багаслоўскай эрудыцыі святароў;
6) пераўтварэнне уніяцкай
царквы ў царкву
Сам I.Пацей з’яўляўся эрудзіраваным багасловам і арыгінальным рэлігійна-палітычным мысліцелем, выдатным пісьменнікам-публіцыстам, дасканалым майстрам роднай беларускай мовы. Падставай ягонай канцэпцыі з’яўлялася ідэя царкоўна-грамадскай «згоды». Аднак у яго канцэпцыі, таксама як і ў яго практычнай дзейнасці «згода», «гармонія» грунтаваліся не на свабодзе выбару, не на дабраахвотнасці, не на верацярпімасці, а на безумоўным, прымусовым далучэнні праваслаўных да царкоўнай уніі. Агулам з 1577 г. да 1666 г. у Вялiкiм Княстве выйшла больш за 140 выданняў «за» цi «супраць» унii. Цяжка пераацаніць значэнне ўзнятай лiтаратурнай палемiкі для інтэлектуальнага жыцця. Праблемы дагматыкi саступiлi ў ёй месца палiтычным i агульнакультурным. У нацыянальным плане асаблiва важным стаў зварот да гiстарычнага мiнулага. У напружаных спрэчках апаненты шукалi аргументы ў летапiсах i хронiках. Аўтары з асяроддзя Вiленскага праваслаўнага брацтва карысталiся як старажытнарускiмi, так i маскоўскiмi летапiсамi, цытавалi Мацея Стрыйкоўскага, Аляксандра Гвагнiна, Марцiна Кромэра. У антыунiяцкiя выданнi ўключалiся гiстарычныя дакументы, граматы i прывiлеi розных эпох i стагоддзяў. Варта асабліва падкрэсліць, што праваслаўнай шляхце пры гэтым уяўлялася пераемнай i цэльнай гiсторыя Русi ад часоў Уладзiмiра да Рэчы Паспалiтай. Звяртаючыся да Жыгiмонта III, яна прасiла захаваць вольнасці, якія «ўжо 600 гадоў i больш у народзе нашым рускiм трываюць» [7, c. 32].
Так Берасцейскi сабор i прынятая унiя апынулiся ў цэнтры грамадскай увагі. Мяжу ж памiж бакамі, якія варагавалі, цяпер далёка не заўсёды вызначала этнiчнае паходжанне. Напрыклад, русін Хведар Скумiн–Тышкевiч выступаў на баку унiятаў, а паляк Ян Замойскi абараняў праваслаўных. Сярод арыстакратыi i вольнага рыцарства многiя прымалi унiю па перакананнях. У зацятай палемiцы праваслаўнаму лагеру адчувальна бракавала людзей з вышэйшай адукацыяй. Бадай толькi дзве асобы – полацкі архіепіскап Мялецi Сматрыцкi (1620–1628) i кіеўскі праваслаўны мітрапаліт Пётр Магiла (1633–1647) – былi здольныя весцi высокаiнтэлектуальную дыскусiю з апанентамi [7, c. 143]. У соймавай барацьбе пачатку ХVII ст., калi жылi яшчэ традыцыi верацярпiмасцi, за «рэлiгiю грэцкую» неаднаразова ўступалася беларуская шляхта. Дамагаючыся лаяльнасцi праваслаўных падданых у складанай для каралеўскага двара сiтуацыi, сам Жыгiмонт III пайшоў на кампрамiс i ў 1607 г. абавязаўся даваць урады i царкоўныя ўладаннi «выключна шляхцiчам рускага роду i чыстай грэцкай веры», што часова стрымала рост радыкальных настрояў. Аднак ужо тады шырылiся i нелегальныя формы барацьбы супраць унii.
Брэсцкая царкоўная унія на Беларусі была ліквідавана Полацкім царкоўным саборам 1839 г., на Украіне – падрыхтаваным па заказу I. В. Сталіна царкоўным саборам у Львове у 1946 г. Уніяты на Украіне захавалі прыхільнасць да сваей царквы, і ў 1989 г. яна была афіцыйна адноўлена. Беларуская уніяцкая царква адрадзілася ў 1920-я гады ў Заходняй Беларусі, але была ліквідавана ў 1940 г. Дзейнічае за межам Беларусі на чале з апостальскім візітатарам. Яе цэнтрам з'яўляецца каталіцкая царква апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане. На Беларусі уніяцкія цэрквы дзейнічаюць у Мінску, Гомелі, Гродне, існуюць абшчыны ў Віцебску і інш. [2, с. 98]
СПIС ЛIТАРАТУРЫ