Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Января 2013 в 22:14, курсовая работа
У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшання ва ўнутраныя справы княства. Каб абараніць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), трэба было нешта іншае – не каталіцтва і не праваслаўе.
1. Уводзiны 3-4
2. Глава 1. Падрыхтоўка 5-7
3. Глава 2. Ход 8-11
4. Глава 3. Рашэнне 12-16
5. Заключэнне 17-20
6. Спiс лiтаратуры 21
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гісторыii Беларусі
Рэбік Таццяна Уладзімiраўна
БЕРАСЦЕЙСКI ЦАРКОЎНЫ САБОР У 1596 г.:
ПАДРЫХТОЎКА, ХОД, РАШЭННЕ
Курсавая работа студэнткі 1 курса завочнай формы навучання
Спецыяльнасць: Гісторыка-архівазнаўства
Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных навук, дацэнт В.А. Варонiн
____________________
(подпіс)
“___”_________2011 г.
ЗМЕСТ
Уводзiны
У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшання ва ўнутраныя справы княства. Каб абараніць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), трэба было нешта іншае – не каталіцтва і не праваслаўе.
Да XVI ст. выразна праступілі
рысы крызісу праваслаўя. Канстантынопаль
быў захоплены туркамі, епархіі
княства не здолелі стварыць незалежную
сістэму адукацыі, падрыхтаваць кваліфікаваныя
кадры радавога духавенства, наглядаўся
крызіс прапаведніцтва. Праваслаўе страчвала
інтэлектуальную апору –
У першай палове 1590-х гг. на
шматлікіх сустрэчах з
Пасля прыняцця ўніі не павінна
было быць ломкі звычаяў і традыцый
– знешне нічога не змянілася. На гэта
вельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднання
цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і
К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з Кліментам
VIII, які з радасьцю прыняў пасланцоў
i даў свае благаславенства i згоду. На
славу падзеi была выбiта мэдаль з надпiсам:
«на злучэньне рускiх» [4,
с. 123].
ГЛАВА 1
ПАДРЫХТОЎКА
Вясной 1596 г. епіскапы берасцейска-уладзімірскі
епіскап Іпацій Пацей і епіскап
луцкі і астрожскі Кірыл
Ніякія захады не змаглі змякчыць пазіцыю ўплывовага магната кіеўскага ваяводы Канстанціна Астрожскага, які, убачыўшы, што епіскапат адкінуў яго праект уніі, стаў да яе ў апазіцыю. Астрожскі канчаткова перацягнуў на свой бок епіскапаў львоўскага і пярэмышльскага. Рашаючая сутычка прыхільнікаў і праціўнікаў уніі чакалася на саборы, які меўся быў скліканым дзеля яе ратыфікацыі.
Сваёй граматай ад 14 чэрвеня 1596 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ даў дазвол кіеўскаму мітрапаліту Міхаілу Рагозе, які пасля вяртання епіскапаў Пацея і Тэрлецкага з Рыму стаў гарачым прыхільнікам уніі, для канчатковага вырашэння пытання аб уніі склікаць у Берасці сабор. У грамаце гаварылася, што традыцыя “згоды костела Всходнего с костелом Заходным” даўняя і старажытная. “Разорванье и розлученье” цэркваў прынесла шмат бед людзям, дзяржавам, хрысціянскай веры. Моцную шкоду ад расколу хрысціянства зведвае і Рэч Паспалітая. Таму, кіруючыся інтарэсамі сваёй дзяржавы, як дэкларавалася ў грамаце, “мы умысл наш склонили, якобы люди религеи Греческое в панстве нашом до первшое и старожитное единости с костелом повшехным католицким Римским, под послушенство одного звирхного пастыра приведены были”. Пры гэтым агаворвалася, што “ничого нового и збавенью вашому противного” уводзіцца не будзе, ніякіх змен “церемоний ваших церковных звыклых” не адбудзецца. “Для прудшого приведенья до скутку тое справы сынод зложить казали” “в месте нашом Берестейском, на час, который … наслушней здаватися будет”. Выказвалася ўпэўненасць, што ўдзельнікі сабору “кгды се добра порахуете, ничого потребнейшего, важнейшого и потешнейшого пожедать собе не можете над тую святую единость стародавное повшехное веры, которая милость, згоду и покой спольный межи народы задерживает и помножает, а целость Речи Посполитой … стережет”. Дазвалялася прыязджаць на сабор, каб “тым святобливым справам прислухиваться”, католікам і праваслаўным – падданым Рэчы Паспалітай. У грамаце агаворвалася, каб “иншые люди розное веры, также ани посторонные там на тот сынод … не были припущаны” [6, с. 133–135].
У сваім пасланні ад 21 жніўня
1596 г., пісаным ў Наваградку, кіеўскі
мітрапаліт М. Рагоза абвясціў “их
милости князем, паном воеводам,
каштеляном, маршалком, старостам и
всим благоверным хрестианом, людем
закону нашого Греческого” аб скліканні,
згодна з каралеўскім дазволам,
6 кастрычніка 1596 г. сабора ў “Берестью
Литовском” “для намовы пильное в справах
наших духовных”. На сабор запрашаліся
“для прислуханья и обмышливанья” хрысціяне
грэчаскай веры. А хто сам на сабор прыбыць
не хоча, каб прысылаў сваіх паслоў, надзеленых
адпаведнымі паўнамоцтвамі [6,
с. 135].
На працягу лета прыхільнікі і праціўнікі уніі рыхтаваліся да сабора. Паколькі ён быў прызначаны ў берасцейскай сядзібе епіскапа І.Пацея, у прыватнасці, у яго Святамікалаеўскім саборы, то сам І.Пацей, як гаспадар урачыстасці, заняўся ўзмоцненай падрыхтоўкай да сабора.
Царква святога Мікалая – найстаражытнейшая з гарадскіх святынь. Яна упершыню згадваецца ў магдэбургскай грамаце Берасцю 1390 г. Вонкавы выгляд храма нам вядомы па фрагменту ілюстрацыі з кнігі генеральнай візітацыі цэркваў г. Брэста 1759 г., апублікаваным у працы “Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края” (Санкт-Петербург, 1890. с. 141).
Берасце налічвала тады каля
8 тысяч жыхароў і каля 1000 сядзіб
гараджан. Горад складаўся з трох
асноўных звязаных паміж сабой частак:
замка, “места” і Замухавечча. Замак
размяшчаўся на востраве, утвораным
Бугам і Мухаўцом на месцы дзядзінца
старажытнага Бярэсця. “Месца” знаходзілася
на ўсход ад замка, на другім беразе
Мухаўца і Буга. У цэнтры месца знаходзілася
паўавальная гандлёвая плошча, злучаная
мостам цераз Мухавец з замкам. Тут жа
была стаяла ратуша з высокай гадзіннікавай
вежай (час абвяшчаў гарадскі трубач),
друкарня, саляны склад, аптэка, воскабойня,
23 сядзібы гараджан (паводле інвентару
1566 г.). Ад плошчы ў радыяльных напрамках
адыходзілі тры вуліцы, на якіх размяшчаліся
сядзібы гараджан, гарадскі шпіталь, цэрквы,
касцёлы і інш. На адной з гэтых вуліц знаходзіўся
двор праваслаўнага епіскапа з мураванай
царквой святога Мікалая, у якой і адбыўся
гістарычны сабор
6–10 кастрычніка 1596 г. Усяго ж у канцы ХVI
ст. у Берасці былі
3 праваслаўныя цэрквы: Мікалаеўская, Васкрасенская
і Міхайлаўская і
4 касцёлы: фарны, Варварынскі і інш.
У адказ на заклік мітрапаліта
да 6 кастрычніка ў Берасце прыбылі
ўсе «рускія» епіскапы, настаяцелі
буйнейшых манастыроў, пэўная колькасць
ніжэйшага духавенства, прадстаўнікі
брацтваў, шляхты. Свецкія людзі
маглі быць толькі слухачамі. Гэта быў
самы прадстаўнічы сабор Кіеўскай мітраполіі
– ні да, ні пасля 1596 г. не ўдавалася
сабраць такую колькасць
ГЛАВА 2
ХОД
Паколькі ўдзельнікі прыехалі на сабор з гатовымі ўзаемавыключнымі пазіцыямі, з намерам не ісці ні на якія кампрамісы, у Берасці адбыліся два асобныя саборы. Пасяджэнні прыхільнікаў уніі адбываліся ў кафедральным храме І.Пацея, імі кіраваў мітрапаліт. Князь К.Астрожскі арганізаваў альтэрнатыўны сабор, які праходзіў на супрацьлеглым канцы горада ў доме знатнага арыяніна М.Райскага. Такім чынам, у адказ на заклік мітрапаліта ў Берасці, па сутнасці, сабраліся два асобныя саборы. Кожны з іх пачаў з абвяшчэння ўласнай легітымнасці, а скончыў асуджэннем “адступнікаў”.
В першым саборы ўдзельнічалі мітрапаліт, 5 епіскапаў: уладзімірскі і берасцейскі Іпацій (Пацей), епіскап луцкі і астрожскі Кірыл (Тэрлецкі), які да таго ж выступаў под тытулам патрыяршага экзарха, архіепіскап полацкі Грыгорый Герман, холмскі епіскап Дыянісій Збіруйскі і епіскап пінскі і тураўскі Іона Гогаль, тры архімандрыты з Беларусі: Мінскага, Лаўрышаўскага і Браслаўскага манастыроў. Прадстаўніцтва белага духавенства і свецкіх людзей устанавіць цяжка, паколькі галоўны саборны дакумент падпісалі толькі вышэйшыя духоўныя асобы, але, мяркуюць, іх колькасць была значнай.
Тры сенатары і высокапастаўленых саноўнікі Вялікага княства Літоўскага – канцлер Леў Сапега, які быў у добрых адносінах з К.Астрожскім; вялікі маршалак і трокскі ваявода Мікалай Крыштаф Радзівіл, падскарбій і берасцейскі староста Дзмітры Халецкі, адказны за парадак у сваім горадзе, – прадстаўлялі караля. Усе яны былі католікамі: апошні перайшоў у каталіцызм з праваслаўя, два другіх – з пратэстанцтва. Яны былі накіраваны на сабор «не для рассуждений духовных, но для соблюдения порядка и покоя».
Епіскапаў, якім пагражаў князь Астрожскі, ахоўвалі ў Берасці каралеўскія вайсковыя падраздзяленні.
Ад імя папы рымскага на
саборы прысутнічалі тры каталіцкіх
іерархі: епіскапы луцкі Бернард
Мацэёўскі, холмскі – Станіслаў
Гамалінскі і львоўскі архіепіскап
Ян Дзмітрый Салікоўскі. З імі быў
грэчаскі багаслоў доктар Грэчаскай
калегіі ў Рыме Пётр Аркудзій, які
ўдзельнічаў у цырымоніі
Паралельна з унiяцкiм
саборам адкрыўся праваслаўны. На саборы
побач з праваслаўнымi прысутнiчалi i пратэстанты.
Прычым маршалкам (старшыней) свецкай
супольнасцi сабора быў абраны пратэстант
Дзем’ян Гулевiч. Паколькi па загаду ўладаў
усе цэрквы Брэста былi зачынены, удзельнiкi
сабралiся ў прыватным доме пратэстанцкага
пана Райскага. На сборы прысутнiчаў К.Астрожскі
з сынам Аляксандрам [5, с. 68]. Ён прывёў
з сабой войска ў
2-3 тысячы жаўнераў, якое, аднак, задзейнічана
не было. Толькі дзякуючы дзейнасці каралеўскіх
прадстаўнікоў, якія падчас двухразовых
канферэнцый з К.Астрожскім 7 (17) і 8 (18) кастрычніка
адхілілі яго ад намеру сілай разбіць
уніяцкі сабор, у Берасці не дайшло да
больш сур’ёзных сутыкненняў.
Вышэйшае “рускае” духавенства на альтэрнатыўным саборы прадстаўлялі 2 епіскапы: львоўскі – Гедэон (Балабан) і пярэмышльскі – Міхаіл (Капыстенскі), 16 пратапопаў, 9 архімандрытаў, сярод іх выдзяляўся Нікіфар Тур з Кіева-Печорскай лаўры, які, як і епіскапы, у першых дэкларацыях падтрымаў унію, а ў апошнія месяцы стаў яе ўплывовым праціўнікам; ігумены і старцы з 12 манастыроў. Было шмат прадстаўнікоў ніжэйшага духавенства (розныя даследчыкі прыводзяць іх колькасць ад 25 да 200), шляхты і гарадоў. У сувязі з запрашэннем Астрожскім, насуперак каралеўскай забароне, на ўдзел ў «рускім» саборы прадстаўнікоў іншых веравызнанняў, вучоны тэолаг П.Аркудзій здзіўляўся «вольности в этом Королевстве». У антыуніяцким лагеры знаходзіліся таксама 22 магнаты і прадстаўнікі брацтваў – 35 мяшчан з 16 гарадоў. Вядучай духоўнай фігурай быў прадстаўнік Царгарадскага (Канстанцінопальскага) патрыярхату грэк Нікіфар.