Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Января 2013 в 22:14, курсовая работа
У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшання ва ўнутраныя справы княства. Каб абараніць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), трэба было нешта іншае – не каталіцтва і не праваслаўе.
1. Уводзiны 3-4
2. Глава 1. Падрыхтоўка 5-7
3. Глава 2. Ход 8-11
4. Глава 3. Рашэнне 12-16
5. Заключэнне 17-20
6. Спiс лiтаратуры 21
Хоць кароль адзначыў у сваёй грамаце, што на сабор будуць дапушчаны толькі епіскапы, духоўныя і свецкія «рускія», але не чужаземцы, К.Астрожскага суправаджала група аттаманскіх падданых. Сярод іх Нікіфар, якога канстанцінопальскі патрыярх Ярэмія II яшчэ ў 1592 г. прызначыў патрыяршым экзархам, хоць той і не быў святаром. Ў Берасці правадзейнасць яго экзаршага мандата, выдадзенага патрыярхам, які памёр годам раней, была пастаўлена пад сумнеў. Паколькі Нікіфар не з’яўляўся святаром, а тым больш епіскапам, яго права галасаваць і накладваць санкцыі на “рускіх” уладык уяўлялася сумнеўным нават самім удзельнікам антыуніяцкага сабора. Інтарэсы александрыйскага патрыярха Мялеція Пігаса на саборы прадстаўляў грэк Кірыл Лукарыс, якому пазней выпала 6 разоў займаць пост главы Царгарадскага патрыярхату. На аўтарытэт гэтага патрыярхату спасылаўся ў адстойванні сваёй антыуніяцкай пазіцыі дадзены сабор.
Такі склад удзельнікаў альтэрнатыўнага сходу толькі узмацніў епіскапаў у іх намеры давесці справу царкоўнага аб’яднання да канца. У іх вачах ён увасабляў ўсе прычыны бед «рускай» царквы: умяшанне свецкіх людзей у царкоўныя справы, непаслушэнства брацтваў, умяшанне грэкаў з няпэўнымі паўнамоцтвамі ў кіраванне Кіеўскай мітраполіяй, руйнуючы ўплыў пратэстантаў.
Адразу ж паўстала пытанне:
які з двух сабораў і, адпаведна,
чые рашэння належыць лічыць легітымнымі
і маючымі законную сілу з царкоўнага
і грамадзянскага пункту погляду. Кожны
называў другі сабор
Першыя тры дні пасяджэнняў пры пасрэдніцтве прадстаўнікоў каралеўскай улады вяліся перагаворы паміж удзельнікамі абодвух сабораў – іх дэлегаты хадзілі туды-сюды праз горад, дарэмна намагаючыся перацягнуць праціўнікаў на свой бок. Антаганісты з абодвух лагераў жадалі аднаго і таго ж: дасягнуць хрысціянскага адзінства, атрымаць роўныя правы з рыма-католікамі і рэфармаваць царкоўнае жыццё. Князь Астрожскі і яго лагер у прынцыпе былі не супроць уніі, але рэгіянальнаму аб’яднанню, да якога вялі іерархі, з прыматам папы, проціпастаўлялі аб’яднанне ўсяленскае, якое ахапіла б усе ўсходнія цэрквы, на умовах парытэту папы і патрыярха. Але прымірэнне было немагчымым – ніхто не хацеў ісці на кампраміс. Гарачыя дэбаты на далі новых аргументаў – паўтаралі тое, што ўжо гаварылі апошнія пару гадоў.
6 (16) кастрычніка Нікіфар,
які быў ініцыятарам першых
дзеянняў праціўнікаў уніі, прыслаў
да М.Рагозы і да «апастатаў,
якія з ім былі», дэлегацыю
з пісьмовым заклікам
8 (18) кастрычніка сабор
прыхільнікаў уніі прыняў акт,
якім ратыфікаваў заключаную
ў Рыме унію. Яго ўрачыста зачытаў
полацкі архіепіскап Грыгорый
Герман. Пергаментная грамата
ГЛАВА 3
РАШЭННЕ
Удзельнікі сходу ў
доме М.Райскага 9 (19) кастрычніка прынялі
дэкларацыю супрацьлеглага зместу. Яны
заявілі пратэст супраць
43 ўдзельнікі, у тым ліку 2 дэлегаты, якія
прадстаўлялі патрыярхаў,
1 – мітрапаліта, 2 епіскапы і 2 архімандрыты.
Пасля трэцяй адозвы апазіцыі
8 (18) кастрычніка мітрапаліт, паводле
слоў аднаго з яе прадстаўнікоў, адказаў:
«Правільна ці не, але мы падпарадкаваліся
заходняй царкве». У той жа дзень М.Рагоза
адмовіўся прыняць ад дэлегацыі альтэрнатыўнага
сабора акт аб яго зняцці з пасады мітрапаліта.
9 (19) кастрычніка чарговая дэлегацыя ад
праціўнікаў уніі, на гэты раз з актам
аб зняцці з пасад усёй праунійнай іерархіі,
не была нават дапушчана ў кафедральную
царкву святога Мікалая, дзе М.Рагоза ўрачыста
абвяшчаў унію і адбывалася цырымонія
прысягі ёй. Пасля гэтай цырымоніі ўрачыстая
працэсія на чале з мітрапалітам адправіла
літургію ў царкве святога Мікалая, а адтуль
накіравалася ў каталіцкі касцёл Дзевы
Марыі.
Сабор завяршыўся аб’явай кіеўскага мітрапаліта аб адхіленні ад пасад праціўных уніі епіскапаў Г.Балабана, М.Капысценскага і архімандрыта Н.Тура. 10 (20) кастрычніка мітрапаліт звярнуўся з пастырскім пасланнем да сваёй паствы і кліру, у якім паведамляў аб уніі, аб зняцці з пасад і адлучэнні ад царквы епіскапаў і архімандрыта [6, с. 143–144]. У гэты дзень Н.Тур апошні раз спрабаваў папасці да М.Рагозы, які знаходзіўся ў рэзідэнцыі І.Пацея, каб уручыць вердыкт антыуніяцкага сабора, але быў выстаўлены прадстаўнікамі караля.
У саборным храме святога Мікалая адбылася ўрачыстая падзячная літургія, падчас якой глыбока абдуманую пропаведзь пра адзінства Хрыстовай царквы зрабіў вядомы езуіцкі прапаведнік Пётр Скарга. Пасля гэтага ўладыкі даручылі І.Пацею неадкладна адправіцца ў Кракаў і асабіста даць каралю справаздачу пра сабор і яго рашэнні, а асабліва пра анафему і пазбаўленне духоўнага сану Балабана і Капысценскага.
Кароль і князь Жыгімонт ІІІ Ваза падтрымаў iерархiю i царкоўны сабор унiяцкай царквы на Беларусi i Украiне, аднак не дапускаў епiскапаў гэтай канфесii ў сенат Рэчы Паспалiтай. Як шчыры католiк, Жыгімонт усяляк падтрымлiваў iдэю унii i дапамагаў ажыццяўляць яе, але як палiтык i кiраўнiк дзяржавы вымушаны быў лiчыцца з рэальным становiшчам у краiне i за яе межамi, таму у будучым ен далучаецца да пастаноў сейма Рэчы Паспалiтай 1609, 1618 i 1631, якiя гарантавалi правы праваслаўным [2, с. 393].
Так завяршылася абвяшчэнне саюза Кіеўскай мітраполіі з папствам, якое распачалося ў снежні папярэдняга года ў Рыме. Паколькі унія была канчаткова абвешчана ў Берасці, то і ў гісторыю яна ўвайшла як Берасцейская унія.
Узаемная анафема і саюз з Рымам – такая супярэчлівая спадчына тых бурлівых кастрычніцкіх дзён у Берасці. Канфліктнасць Берасцейскіх сабораў была перанесена на грамадства.
З Берасця М.Рагоза на чале дэлегацыі уніяцкага епіскапату накіраваўся ў Варшаву. 27 кастрычніка яны нанеслі візіт папскаму нунцыю кардыналу Каэтані, 28 – былі прынятыя на каралеўскім двары, 29 чысла ўзялі ўдзел ў цырымоніі пахавання Ганны Ягелонкі. 30 кастрычніка Каэтані даў у іх гонар абед.
Паінфармаваны пра сабор і ўрачыстае абвяшчэнне уніі, кароль Жыгімонт III сваім універсалам ад 15 снежня 1596 г. зацвердзіў рашэнні уніяцкага сабора, заклікаў ўсіх праваслаўных вернікаў дзяржавы да паслушэнства сваім епіскапам, а Капысценскага і Балабана каб не прызнавалі больш сваімі пастырамі. Так улада пайшла на адкрытую падтрымку уніятаў і канфрантацыю з праваслаўнымі.
Сейм, які сабраўся ў сакавіку 1597 г. у Варшаве, уважліва выслухаў рапарт канцлера Сапегі аб саборы ў Берасці, а таксама выступленне аднаго са “столпов” праваслаўнай царквы – наваградскага ваяводы Фёдара Тышкевіча. Прызнаўшы, што унія цалкам захавала грэчаскі абрад, сейм пастанавіў да яе прыступіць. Фактычна сейм не зацвярджаў уніі як гэткай. Выступленні Сапегі і Тышкевіча па сутнасці былі выкліканы атакамі варожага ёй валынскага пасла Д.Гулевіча. Дыскусія была кароткай, паколькі ўсе з нецярпеннем чакалі працэсу над Нікіфарам.
Кім быў на самай справе Нікіфар, які выдаваў сябе за протасінкела і экзарха царгарадскага патрыярха, і якія паўнамоцтвы ён меў у Берасці, да гэтага часу канчаткова не высветлена. Гэта асоба з самага пачатку выклікала падазрэнні ў афіцыйных колах Рэчы Паспалітай, але толькі пасля сабора Жыгімонт III загадаў яго затрымаць як парушальніка грамадскага парадку і турэцкага шпіёна. Яго аддалі пад ахову К.Астрожскага. Князь паручыўся, што прадставіць яго сейму. Варожа настроены да К.Астрожскага польскі канцлер Ян Замойскі падаў сейму пісьмо Нікіфара, у якім той інфармаваў царгарадскага патрыярха, што дзякуючы выкліканаму уніяй замяшанню наступіў падыходзячы момант для туркаў для нападзення на Рэч Паспалітую. Паслы гаспадара Малдавіі паведамілі аб затрыманні Нікіфара на іх тэрыторыі як пасланца султана і аб яго ўцёках у Рэч Паспалітую. Сам Астрожскі адмовіўся абараняць грэка, прамармытаўшы: «Няхай яго кароль сажрэ». Заклапочаны тым, каб пазбегнуць вайны з Турцыяй, сейм адклаў прыняцце рашэння да атрымання дадатковай інфармацыі. Нікіфара затачылі ў Мальбарк, дзе праз два гады ён памёр.
На тым палітычным працэсе П.Аркудзій, які быў перакладчыкам, высветліў, што Нікіфар нават не быў святаром. Паводле дакумента ад лістапада 1592 г., які ўяўляецца аўтэнтычным, царгарадскі патрыярх Ярэмія II у прысутнасці патрыярха Александрыі прызначыў Нікіфара сваім экзархам з шырокімі паўнамоцтвамі, у тым ліку з правам зняцця вышэйшых царкоўных саноўнікаў. Французскі даследчык А.Джоберт сцвярджае, што на момант Берасцейскага сабора гэтыя паўнамоцтвы ўжо былі несапраўднымі, паколькі Ярэміі ўжо не было ў жывых, а патрыяршы трон у Царгарадзе быў вакантным пасля смерці яго пераемніка.
Аднак калі ў 1597 г. александрыйскі патрыярх Мялецій Пігас, застаючыся на гэтай пасадзе, быў узведзены ў сан “намесніка Царгарадскага патрыярхата”, ён граматай ад 4 красавіка 1597 г. зацвердзіў усе пастановы, прынятыя ў Берасці Нікіфарам і яго прыхільнікамі, і, такім чынам, прызнаў правамоцным антыуніяцкі сабор, скліканы К.Астрожскім, і зацвердзіў анафему на мітрапаліта М.Рагозу і ўсіх епіскапаў, якія прыступілі да уніі. У адказ на праклён, кінуты на епіскапаў-уніятаў александрыйскім патрыярхам, папа рымскі абвясціў гэты праклён цяпер і назаўсёды не дзейсным і не маючым ніякіх кананічных наступстваў што да выканання епіскапамі–уніятамі сваіх паўнамоцтваў.
Пасля канчатковага афармлення унii адбыўся раскол на прыхiльнiкаў i працiўнiкаў унii. Першых падтрыслiвалi кароль, канцлер ВКЛ i ўвесь дзяржаўны аппарат, апошнiх – праваслаўны народ. Антыунiяцкi сабор звольнiў з пасад i пазбавiў духоўнага звання мiтрапалiта М.Рагозу i ўсiх унiяцкiх бiскупаў. Унiяцкi сабор у сваю чаргу пазбавiў сану i адлучыў ад царквы ўсiх працiўнiкаў унii.
Сярод працiўнiкаў унii былi таленавiтыя беларускiя пiсьменнiкi свайго часу: Стэфан i Лаўрэнцiй Зiзанii, Язып бабрыковiч, Лявонiй Карповiч, Мялецiй Сматрыцкi i iнш. Пачалася вострая лiтаратурна-багаслоўская палемiка. Гэта быў першы напрамак рэлiгiйнай барацьбы.
Другiм напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах i меймiках памiж праваслаўнымi i ўнiятамi заўжды адбывалiся вострыя спрэчкi.
Трэцяй формай рэлiгiйнай барацьбы была адмiнiстрацыйная барацьба: закрыцце праваслаўных цэркваў, перадача iх i манастыроў унiятам [3, с. 193].
Такiм чынам, увядзенне унii пачалося з рэпрэсiй. У гарадах праваслаўных пазбаўлялi права займаць пасады ў магiстраце, абмяжоўвалi магчымасць займацца гандлем, рамесніцкай дзейнасцю. Паны-католiкi прымушалi сваiх праваслаўных сялян пераходзiць ва унiяцтва [5, с. 70].
Не ўсе спачатку зразумелi i прынялi ўнiю – дала знаць пяцiсотгадовая праваслаўная традыцыя. Ахоўна-кансерватыўная пазiцыя праваслаўнага духавенства, якое ў iмкненнi адгарадзiць Беларусь ад заходнiх уплываў выступiла супраць новаўвядзення, з аднаго боку, i прымусовае навязванне ўнii – з другога, – накалiлi абстаноўку ў краiне. Замест жаданага спакою ўнiя стала крынiцай раздораў. Асвета, лiтаратура, мова, кнiгадрукаванне былi падпарадкаваны няўмольным законам рэлiгiйнай барацьбы. Па Беларусi пракацiлася хваля антыўнiяцкiх выступленняў. Прызнанне дзяржаўнай уладай правамоцнасцi Берасцейскай унii прывяло да скасавання праваслаўнай царквы. Але яна працягвала iснаваць нелегальна i ў 1633 г. зноў была афiцыйна прызвана ўрадам Рэчы Паспалiтай.
Пераход праваслаўных беларусаў у новую веру адбываўся паступова i расцягнуўся на шмат гадоў. Рэформы мiтрапалiтаў Руцкага, Сялявы, Корсака, стварэнне базыльянскага ордэна, заснаванне манастыроў, школ, падрыхтоўка вопытных кадраў, увядзенне беларускай мовы ў казаннях – усё гэта спрыяла росту ўплыву ўнiяцкай царквы сярод насельнiцтва. У канцы XVII – пачатку XVIII ст. колькасць унiятаў пераўзыйшла колькасць праваслаўных. Сацыяльную базу царквы складалi сялянства, частка гараджан i дробнай шляхты. Прывiлеяваныя саслоўi былi вельмi нязначнай часткай яе «паствы». К канцу XVIII ст. гэту веру спавядала ¾ насельнiцтва Беларусi, у тым лiку 80% сялян былi ўнiятамi. Да ўнiяцтва людзей цягнула яго павага да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, выкарыстанне ў рэлiгiйным жыццi беларускай мовы.