Аляксандраў прывілей 1492 г

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 21:27, курсовая работа

Краткое описание

Адной з асаблівасцяў развіцця сярэднявечнай Беларусі з'яўлялася яе цеснае ўзаемадзеянне з Польскай дзяржавай. Усе еўрапейскія дзяржавы, асабліва суседнія, на ўсім працягу свайго існавання мелі паміж сабой даволі цесныя сувязі, якія перыядычна перапыняліся войнамі. Такія ж адносіны былі характэрны для Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Аднак толькі ў апошняй чвэрці XIV ст. адносіны паміж гэтымі дзяржавамі перараслі ў больш цесны дзяржаўна-прававы саюз, які заклаў падмурак для іх усё больш устойлівага збліжэння.
Саюз Вялікага княства Літоўскага з Польшчай пад уладай аднаго манарха ўнёс карэнныя змены ў дзяржаўнае ўладкаванне абедзвюх дзяржаў і аказаў істотны ўплыў на развіццё эканамічных, палітычных і культурных сувязяў народаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.

Оглавление

УВОДЗІНЫ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
3
ГЛАВА 1.
ХАРАКТАРЫСТЫКА ПЕРШЫХ АГУЛЬНАДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЫВІЛЕЯЎ. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
5

1.1. Сутнасць агульназемскіх грамат. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
5

1.2. Першыя агульнадзяржаўныя прывілеі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
7
ГЛАВА 2.
ПРЫВІЛЕІ ВКЛ У ПЕРЫД 1413-1447 ГГ.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
11

2.1. Характарыстыка Гарадзельскага прывілея 1413 г.. . . . . . . . . . .
11

2.2. Сутнасць прывілеяў 1432 г. і 1434 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
14

2.3. Асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г. . . . . . . . . . . . .
16
ГЛАВА 3.
ПРЫВІЛЕІ АЛЯКСАНДРА І ЖЫГІМОНТА. . . . . . . . . . . . . . . . . . .
21

3.1. Аляксандраў прывілей 1492 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
21

3.2. Прывілеі 1506 г., 1564 г., 1568 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
25
Заключэнне . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
30
Спіс выкарыстанных крыніц. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
33

Файлы: 1 файл

ЗМЕСТ.doc

— 202.50 Кб (Скачать)

Выключнае дзяржаўна-прававое значэнне гэтаму акту надавалі і сучаснікі, называючы яго «генеральным прывілеем». Таму, названы ў гістарычнай літаратуры «Магнацкай хартыяй», ён не раскрывае ўсяго значэння гэтага дзяржаўна-прававога акта, вядзе да яго аднабаковай і палавінчатай характарыстыкі, збядняе змест і не дазваляе поўнасцю раскрыць сутнасць грамадскага і дзяржаўнага ладу.

 

 

3.2. Прывілеі 1506 г., 1564 г., 1568 г.

 

Канстытуцыйны характар прывілея 1492 года становіцца яшчэ больш ясным і дакладным з тымі дапаўненнямі і ўдакладненнямі, якія былі зроблены ў Гарадзенскім прывілеі ад 7 снежня 1506 года. У ім былі пацверджаны ўсе асноўныя палажэнні прывілея 1492 і больш дакладна выказана яго агульнадзяржаўнае значэнне. Прывілей 1506 года пачынаецца агульнапрынятым для ўсіх прывілеяў уступам, але змест яго значна адрозніваецца ад іншых. У ім захоўваецца царкоўная формула «боскай міласцю», але адначасова падкрэсліваецца, што абранне вялікага князя адбылося са згоды і па жаданніо свецкіх і духоўных феадалаў, а таксама іншых падданых і жыхароў Вялікага княства Літоўскага.

Вядома, на самай справе простыя людзі не ўдзельнічалі ў  абранні гасудара, але ўнясенне гэтага запісу сведчыла аб жаданні кіруючых вярхоў трымаць уладу ў сваіх руках, грунтуючыся нібыта на волі ўсяго народа, бо яны лічылі сябе выразнікамі яго волі і прадстаўнікамі. Акрамя таго, у прывілеі пацвярджаліся «ўсе правы, вольнасці і граматы», выдадзеныя цэрквам, духоўным і свецкім феадалам, «гарадам, мяшчанам, жыхарам і наогул асобам усіх саслоўяў і стану», г. зн. у гэтай частцы прывілей быў адрасаваны ўбяму насельніцтву Вялікага княства. Зразумела, што ўпамінанне аб захаванні правоў і вольнасцей усяго насельніцтва насіла, у значнай ступені, прапагандысцкі характар, але ўсё ж яно мела і практычнае значэнне ў частцы захавання ў сіле нормаў, запісаных у абласных, валасных і гарадскіх прывілеях, у якіх змяшчаліся правілы, якія абаранялі, у пэўнай ступені, правы простых людзей [12, с. 84].

У прывілеі 1506 года юрыдычна больш выразна было выказана абмежаванне ўлады гасудара, ён поўнасцю пазбаўляўся права асабіста выдаваць заканадаўчыя акты. У артыкуле 7 было запісана: «Мы не інакш будзем тлумачыць і дапасоўваць статуты і зацверджаныя і ўхваленыя да выканання старадаўнія звычаі або ўноў укладзеныя і абвешчаныя і тыя, якія будуць упарадкаваны для агульнай выгады рэспублікі нашай, як пасля грунтоўнага разважання і з ведама нарады і згоды паноў рады нашых Вялікага княства Літоўскага».


Новым для агульназемскіх прывілеяў быў запіс аб праве падданых падаваць чалабітныя і іншыя скаргі (арт. 8). Прывілей пацвярджаў усе правы і папярэднія граматы, выдадзеныя цэрквам, духоўным і свецкім землеўласнікам, гарадам, мяшчанам і асобам,якія належылі да ўсіх саслоўяў. У гэтай частцы прывілей адрасаваўся ўсяму насельніцтву Вялікага княства Літоўскага. Нягледзячы на тое, што гэта насіла пакуль больш намінальны характар, аднак прывілей меў і практычнае значэнне, асабліва ў частцы захавання ў сіле нормаў, запісаных у абласных, валасных і гарадскіх граматах, якія ўтрымлівалі палажэнні аб абароне інтарэсаў простых людзей. Заканчваўся прывілей 1506 года абяцаннем, дадзеным пад прысягай, захоўваць усе законы і раней выдадзеныя граматы ў поўнай сіле на вечныя часы [16, с. 271].

Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 года завяршыўся першы этап развіцця дзяржаўнага права ў  форме прывілеяў. Наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гадах, у асноўным пацвярджалі  законнасць раней выдадзеных прывілеяў  і паўтаралі іх. Яны ўяўляюць цікавасць з пункту погляду формы і спосабаў сістэматызацыі і кадыфікацыі нормаў права.

Праведзеныя ў дваццатых  гадах XVI стагоддзя работы па кадыфікацыі і сістэматызацыі права Вялікага княства Літоўскага, у выніку якіх быў выдадзены Статут 1529 года, паклалі пачатак новаму этапу сістэматызацыі права. Далейшае развіццё права ішло ў форме статутаў і сеймавых пастаноў (ухвал і канстытуцый). Разам з тым у сярэдзіне XVI стагоддзя працягваюць выдавацца і прывілеі, хоць іх змест, акрамя пацвярджальных прывілеяў 1529, 1547 і 1551 гадоў, носіць больш абмежаваны характар. Так, прывілей ад 7 чэрвеня 1563 года высакамоўнымі словамі абвяшчаў ураўнаванне ў правах праваслаўных феадалаў з католікамі.

Шэраг новых палажэнняў уносіўся Бельскім прывілеем 1564 года. У ім абвяшчалася аддзяленне некаторых судовых органаў ад адміністрацыі, выбарнасць саслоўных судоў, роўнасць шляхты перад судом і законам. Усе гэтыя палажэнні былі ўзяты з праекта новага Статута, які ўступіў у сілу ў 1566 годзе. Тут палажэнні былі выкладзены больш поўна і выразна, таму прывілей 1564 года насіў другарадны характар, служыў як бы прыналежнасцю да галоўнага акта — Статута. Гэты службовы характар прывілея 1564 года выражаўся таксама ў тым, што ён быў змешчаны ў якасці ўводнага закона да Статута 1566 года і складаў з ім адзіны прававы акт.

Падобны характар меў  і прывілей ад 30 снежня 1565 года, які  вызначаў парадак склікання павятовых  сеймікаў. Нічога новага, па сутнасці, не ўносіў і прывілей ад 1 ліпеня 1568 года. У ім яшчэ раз аб'яўлялася аб ураўнаванні ў правах праваслаўных з католікамі [16, с. 275].  

Асаблівае месца займае прывілей, выдадзены 21 снежня 1568 года ў замку Воіне. Імкнучыся заманіць феадалаў Вялікага княства Літоўсдага . на сумесны з польскімі феадаламі сейм у Любліне, з прычыны злучэння абедзвюх дзяржаў, Сігізмунд-Аўгуст выдаў прывілей, у якім змяшчаўся шэраг абяцанняў. Вялікі князь абяцаў не прымушаць прадетяўнікоў Вялікага княстйа Літоўскага прымаць умовы уніі, прапанаваныя польскім бокам, захоўваць недатыкальнасць тэрыторыі Вялікага княства, не ўводзіць нічога новага, што супярэчыла б раней выдадзеным прывілеям і ўсім старым звычаям Дзяржавы. Спецыяльна агаворвалася захаванне Падляшша ў саставе Вялікага княства Літоўскага. Праўда, усе гэтыя клятвы і абяцанні Сігізмундам-Аўгустам былі парушаны і зроблены толькі з мэтай падману.

Разгледзеўшы гэтыя  прывілеі, можна зрабіць бясспрэчны вывад, што пасля выдання Статута 1529 года галоўнае значэнне ў развіцці права стала належаць не прывілеям, хоць і яны працягвалі выдавацца, а статутам і сеймавым пастановам. Падводзячы вынік разгляду агульназемскіх прывілеяў, можна адзначыць, што яны ў сваёй сукупнасці ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, г. зн. складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваны асноўныя палажэнні дзяржаўнага і іншых галін права. У гістарычнай літаратуры іх значэнне часта прыніжалася, а прававы аналіз падмяняўся трафарэтным штампам, па якім агульназемскія прывілеі зводзіліся да ролі запазычаных з Польшчы імунітэткых грамат аднаго толькі саслоўя — шляхты. Буржуазныя гісторыкі не жадалі бачыць ролі народа, які сваімі выступленнямі ў 1386—1392, 1432, 1440 і іншых гадах аказваў націск на праватворчаець і правасвядомасць пануючага класа, а таксама штодзённай класавай барацьбой прымушаў кіруючыя вярхі ўлічваць і яго інтарэсы, тым самым як бы нябачна прысутнічаючы пры выпрацоўцы найважнейшых заканадаўчых актаў. Таму ў кожным агульназемскім прывілеі ёсць нормы, якія прама ці ўскосна адрасаваны ўсяму насельніцтву дзяржавы. Гэты ўплыў народа на заканадаўства яшчэ больш выразна праяўляецца ў абласных, валасных і гарадскіх прывілеях, якія знаходзіліся ў арганічнай сувязі з агульназемскімі прывілеямі [34, с. 46].


Такім чынам, падводзячы вынік сказаннаму ў трэцяй главе  курсавой работы, трэба адзначыць:

1. Менавіта прывілей 1492 г. стаў важным крокам па шляху заканадаўчага замацавання асноўных прынцыпаў і палажэнняў канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права. Таксама ён замацаваў найважнейшыя прынцыпы грамадскага і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, таму часам гэты прывілей лічаць своеасаблівай канстытуцыяй дзяржавы. Выключнае дзяржаўна-прававое значэнне гэтага дакумента прызнавалася сучаснікамі, якія звалі яго «генеральным прывілеем».

2. Прывілей 1506 г. пацвердзіў  “усе правы, вольнасці і граматы”, выдадзеныя  цэрквам, духоўным і свецкім феадалам, “гарадам, мяшчанам, жыхарам і наогул  асобам усіх саслоўяў і стану”. Такім чынам, былі замацаваны юрыдычныя нормы, запісаныя ў прывілеях асобным землям (княствам), валасцям і гарадам ВКЛ. Прывілей 1506 г. пацвердзіў асноўныя палажэнні Прывілея 1492 г.

3. Паводле Бельскага  прывілея ўтвараліся выбарныя  шляхецкія саслоўныя суды, на  месцах судовыя органы аддзяляліся  ад велікакняжацкай адміністрацыі.  Духоўныя суды (каталіцкія і праваслаўныя) захоўваліся. Абвяшчалася роўнасць шляхты перад законам. Нормы Бельскага прывілея ўвайшлі ў Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г.

4. Віленскі прывілей 1563 г. – заканадаўчы акт, якім  фармальна былі ўраўнаваны ў  палітычных правах праваслаўныя  феадалы ВКЛ з феадаламі-католікамі. Прывілеем устаноўлена  што праваслаўныя шляхціцы, як і католікі, могуць займаць розныя дзяржаўныя пасады. Было засведчана, што дыскрымінацыйныя адносна праваслаўнай шляхты ВКЛ нормы Гарадзельскага прывілея 1413 г. фактычна і раней не дзейнічалі (асабліва пасля прыняцця прывілея 1434 г. і прывілея 1447 г.). Таму Віленскі прывілей 1563 г. меў не столькі практычнае значэнне, колькі фармальнае і быў выдадзены з мэтай палітычнай кансалідацыі шляхты пасля няўдач у Лівонскай вайне 1558-83 гг., у час правядзення валочнай памеры, напярэдадні заключэння Люблінскай уніі 1569 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Падводзячы вынік даследванням, праведзенным ў рабоце, трэба адзначыць  наступнае.

1. Перш за ўсё агульназемскія  граматы замацоўвалі правы шляхецкага  саслоўя, якое пачало складвацца  ў дзяржаве ў XIV ст. Адным із першых такіх грамат былі тры граматы Ягайлы 1387г.,прынятыя ў мэтах рэалізацыі Крэўскай уніі. Першая Трамата, выдадзеная 20лютага 1387г. у Вільні, паклала пачатак ажыццяўленню дзяржаўнай падтрымкі распаўсюджання каталіцызму ў Вялікім княстве. У ёй абвяшчаліся правы і палёгкі для тых асобаў, якія прынялі каталіцкую веру. Вольныя сяляне, якія ў гэты час прынялі каталіцкую веру, таксамасталі менаваццарыцарамі або баярамі. Яны вызваляліся ад цэлага шэрагу павіннасцяў і прымусовых работ. За імі замацоўвалася права ўласнасці на зямельныя ўчасткі, якія былі ў іх асабістым уладанні.

2. Грамата Ягайлы ад 22лютага 1387 г., прынятая ў Лідзе, адрасавалася каталіцкаму духавенству. У адпаведнасці з ёй каталіцкае духавенства ў Беларусі і Літве надзялялася маёнткамі, падарункамі і шырокімі правамі па распаўсюджанні сваёй дзейнасці. Маёнткі і розныя прыбыткі, дадзеныя каталіцкай царкве і духавенству, вызваляліся ад усякага роду службаў і павіннасцяў на карысць дзяржавы. Важным было тое, што з дзяржаўнай юрысдыкцыі выключалася ўсё залежнае ад каталіцкай царквы насельніцтва. Увогуле граматамі пацвярджалася палітыка дзяржавы на хуткае і шырокамаштабнае распаўсюджанне каталіцызму. Усёнасельніцтвадзяржавы абавязвалася пераходзіць у каталіцкую веру, забараняліся змешаныя шлюбы. Калі муж ці жонка былі каталікамі, то і іншы пад пагрозай пакарання абавязаны быў таксама перайсці ў каталіцтва.

3. Трэцяя грамата ад 28 красавіка 1387 г. была выдадзена князю Скіргайлу (Івану). Яна з'явілася юрыдычным актам, які ўзаконіў перадачу вялікакняжацкіх паўнамоцтваў у Вялікім княстве Літоўскім князю Скіргайлу. Ягайла абяцаў ахоўваць яго княжанне і дзяржаву. Тым самым гэтая грамата сведчыла аб захаванні адасобленасці Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы, хоць Скіргайла і прызнаваў вяршэнства свайго старэйшага брата Ягайлы. У грамаце пацвярджаліся таксама непасрэдныя правы князя Скіргайлы на Полацкае і Трокскае княствы, у яго асабістае распараджэнне перадавалася частка дзяржаўных земляў і прыбыткаў.

4. Важныя прынцыпы  саслоўнага, агульнашляхецкага права  былі закладзены ў граматах 1432, 1434, 1447 гг. Гэтыя законы паклалі пачатак ураўнання ў палітычных, сацыяльных і маёмасных правах праваслаўных і каталікоў. Былі пацверджаны суверэнныя правы Вялікага княства Літоўскага, закладзены юрыдычныя падставы афармлення правоў і прывілеяў шляхецкага саслоўя, пакладзены пачатак афармлення запрыгоньвання сялян і інш. Апроч таго, у гэтых граматах пачынаюць закладвацца ўжо спецыяльна-юрыдычныя прынцыпы, нормы, інстытуты.

5. Грамату 1447 г. можна назваць першым важнейшьш нарматыўным актам, які заклаў падставы юрыдычнага афармлення залежнасці сялян (так званага прыгоннага права). Гэта дазваляла феадалам умацаваць сваё эканамічнае становішча, а разам з тым і палітычны ўплыў у грамадстве. Акрамя таго, у грамаце ўтрымлівалася новая норма, забараняўшая ўраду раздаваць дзяржаўныя пасады і маёмасць іншаземцам. Упершыню заканадаўча замацоўвалася тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы і яе суверэнныя правы.

6. Асаблівае месца  ў прывілейным заканадаўстве  належыць грамаце, выдадзенай вялікім князем Аляксандраму 1492 г. Яна складалася з 33 артыкулаў, якімі пацвярджаліся, з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі, раней абвешчаныя правы і палёгкі саслоўя шляхты. Новымі артыкуламі замацоўваліся важнейшыя прынцыпыміжнароднай палітыкі дзяржавы - мірнае суіснаванне з суседнімі дзяржавамі, прытрымліванне заключаных папярэдне дагавораў і інш. У грамаце пералічваліся тыя дзяржавы, з якімі Вялікае княства Літоўскае перш за ўсё перманентна падтрымлівала дыпламатычныя зносіны.

Гэтым законам атрымала юрыдычнае афармленне рада - вышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага. Прывілей абмяжоўваў уладу манарха і фактычна вызначаў яго прававое становішча як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве.

7. Гарадзенская грамата  1506 г. пацвердзіла ўсе асноўныя нормы прывілея 1492г., дапаўняючы і тэарэтычна ўдакладняючы яго асобныя палажэнні. Гаспадар поўнасцю пазбаўляўся права аднаасобна выдаваць заканадаўчыя акты.

Шэраг новых палажэнняў у заканадаўства ўнёс Бельскі прывілей 1564 г. У ім аб'яўлялася аддзяленне некаторых судовых органаў для шляхты ад адміністрацыі, выбарнасць саслоўных судоў, роўнасцьусёй шляхты перад судом і законам.

Дадаткам да Статута 1566 г. потым сталі Віленскія прывілеі 1563 г. і 1565 г. Першы  меў задачу недапусціць міжусобнай вайны паміж рознымі канфесіямі хрысціянства ва ўмовах рэфармацыі. Віленскім прывілеем 1565 г. юрыдычна афармлялася з'яўленне мясцовага прадстаўнічага органа шляхты - павятовага сойміка. Прывілей сведчыў аб пачатку рэформы мясцовых органаў улады і ўдзеле павятовых органаў у рашэнні агульнадзяржаўных спраў.

8. У цэлым аналіз граматаў (прывілеяў) сведчыць аб высокім узроўні развіцці заканадаўства гэтага перыяду. Шматлікасць відаў нарматыўных актаў Вялікага княства Літоўскага гаворыць на карысць высокай здольнасці заканадаўцы ўлічваць прадмет прававога рэгулявання, адрозніваць суб'ектаў, чые інтарэсы закранаў той або іншы прававы акт, улічваць тэрытарыяльнае дзеянне актаў і іншыя асаблівасці.

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстанных крыніц

 

1. Беларусь на мяжы  тысячагоддзяў. —  Мінск: БелЭн, 2000. – 432 с.

2. Віданава, І. А. Актуальныя праблемы перыяду феадальнай раздробненасці на беларускіх землях / І. А. Віданава // Веснік БДУ. – 2002. — №1. – С. 10-14.

3. Вялікае княства  Літоўскае. Энцыклапедыя: у 2 Т. / рэдкал.: Г. Н. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 2005. – Т. 1.– 688 с.

4. Вялікае княства  Літоўскае [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://geraldika.by/myproject/kniga/glava2.htm. – Дата доступа: 05.05.2011г.

5. Галубовіч, В. І.  Эканамічны стан, побыт і гандаль старажытнай Беларусі (IX – XIII стст.) / В. І. Галубовіч. —  Мінск: Выш. шк., 1997. — 395 с.

6. Гісторыя Беларусі / А. П. Абецэдарская [і інш.]; пад  рэд. А. Г. Каханоўскага. – Мінск: “Экаперспектыва”. 1998. – 496 с.

7. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вучэб. дап. / В. І. Галубовіч [і інш]; 2-е выд., выпр. / пад рэд. В. І. Галубовіча, Ю. М. Бохана. – Мінск: Сучасная школа, 2007. – 472 с.

8. Гiсторыя Беларусi: даведачна-iнфарм. дапамож. / аўт.-склад. Э. С. Дубянiцкi [i iнш.]. – Мінск: НПЧ «ФУА», 1994 – 240 с.

Информация о работе Аляксандраў прывілей 1492 г