Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 21:27, курсовая работа
Адной з асаблівасцяў развіцця сярэднявечнай Беларусі з'яўлялася яе цеснае ўзаемадзеянне з Польскай дзяржавай. Усе еўрапейскія дзяржавы, асабліва суседнія, на ўсім працягу свайго існавання мелі паміж сабой даволі цесныя сувязі, якія перыядычна перапыняліся войнамі. Такія ж адносіны былі характэрны для Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Аднак толькі ў апошняй чвэрці XIV ст. адносіны паміж гэтымі дзяржавамі перараслі ў больш цесны дзяржаўна-прававы саюз, які заклаў падмурак для іх усё больш устойлівага збліжэння.
Саюз Вялікага княства Літоўскага з Польшчай пад уладай аднаго манарха ўнёс карэнныя змены ў дзяржаўнае ўладкаванне абедзвюх дзяржаў і аказаў істотны ўплыў на развіццё эканамічных, палітычных і культурных сувязяў народаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.
УВОДЗІНЫ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
3
ГЛАВА 1.
ХАРАКТАРЫСТЫКА ПЕРШЫХ АГУЛЬНАДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЫВІЛЕЯЎ. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
5
1.1. Сутнасць агульназемскіх грамат. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
5
1.2. Першыя агульнадзяржаўныя прывілеі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
7
ГЛАВА 2.
ПРЫВІЛЕІ ВКЛ У ПЕРЫД 1413-1447 ГГ.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
11
2.1. Характарыстыка Гарадзельскага прывілея 1413 г.. . . . . . . . . . .
11
2.2. Сутнасць прывілеяў 1432 г. і 1434 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
14
2.3. Асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г. . . . . . . . . . . . .
16
ГЛАВА 3.
ПРЫВІЛЕІ АЛЯКСАНДРА І ЖЫГІМОНТА. . . . . . . . . . . . . . . . . . .
21
3.1. Аляксандраў прывілей 1492 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
21
3.2. Прывілеі 1506 г., 1564 г., 1568 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
25
Заключэнне . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
30
Спіс выкарыстанных крыніц. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
33
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
3 | |
ГЛАВА 1. |
ХАРАКТАРЫСТЫКА ПЕРШЫХ АГУЛЬНАДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЫВІЛЕЯЎ. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
5 |
1.1. Сутнасць агульназемскіх грамат. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
5 | |
1.2. Першыя агульнадзяржаўныя прывілеі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
7 | |
ГЛАВА 2. |
ПРЫВІЛЕІ ВКЛ У ПЕРЫД 1413-1447 ГГ.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
11 |
2.1. Характарыстыка Гарадзельскага прывілея 1413 г.. . . . . . . . . . . |
11 | |
2.2. Сутнасць прывілеяў 1432 г. і 1434 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
14 | |
2.3. Асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г. . . . . . . . . . . . . |
16 | |
ГЛАВА 3. |
ПРЫВІЛЕІ АЛЯКСАНДРА І ЖЫГІМОНТА. . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
21 |
3.1. Аляксандраў прывілей 1492 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
21 | |
3.2. Прывілеі 1506 г., 1564 г., 1568 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
25 | |
Заключэнне . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
30 | |
Спіс выкарыстанных крыніц. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . |
33 |
УВОДЗІНЫ
Адной з асаблівасцяў развіцця сярэднявечнай Беларусі з'яўлялася яе цеснае ўзаемадзеянне з Польскай дзяржавай. Усе еўрапейскія дзяржавы, асабліва суседнія, на ўсім працягу свайго існавання мелі паміж сабой даволі цесныя сувязі, якія перыядычна перапыняліся войнамі. Такія ж адносіны былі характэрны для Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Аднак толькі ў апошняй чвэрці XIV ст. адносіны паміж гэтымі дзяржавамі перараслі ў больш цесны дзяржаўна-прававы саюз, які заклаў падмурак для іх усё больш устойлівага збліжэння.
Саюз Вялікага княства Літоўскага з Польшчай пад уладай аднаго манарха ўнёс карэнныя змены ў дзяржаўнае ўладкаванне абедзвюх дзяржаў і аказаў істотны ўплыў на развіццё эканамічных, палітычных і культурных сувязяў народаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.
Неабходна адзначыць, што гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў мінуўшчыны.
Найбольш масавымі крыніцамі
з'яўляюцца акты і граматы сацыяльна-
Значную цікавасць для гісторыка ўяўляюць агульназемскія прывілеі Вялікага княства Літоўскага.
Актуальнасць дыпломнай работы, заключаецца ў тым, што прывілеі гралі важнейшую ролю ў вырашэнні нацыянальных праблем у любой краіне. Ад гэтага ў вялікай меры залежыць стабільнасць яе палітычнага і сацыяльнага развіцця. Таксама адзнычым той момант, што у агульнадзяржаўных граматах (прывілеях) атрымалі адлюстраванне «галоўныя рысы ўдзельназемскога ладу старажытнарускай гісторыі», бо Вялікае княства Літоўскае склалася на «тэрытарыяльнай, этнаграфічнай і культурнай аснове беларускай», а беларускі горад Наваградак быў першай сталіцай дзяржаеы і старажытны полацкі герб «Пагоня» стаў гербам усёй дзяржавы.
Мэтай работы з’яўляецца даследаванне і аналіз агульнадзяджаўных (земскіх) прывілеяў.
Мэта даследавання можа быць дасягнута шляхам вырашэння асноўных задач работы:
1. Разгледзець сутнасць агульназемскіх грамат;
2. Даць агульную характарыстыку п
3. Выявіць асноўныя
прадпасылкі і ўмовы Гарадзельс
4. Адзначыць сутнасць прывілеяў 1432 г. і 1434 г.;
5. Прааналізаваць асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г.;
6. Вызначыць характэрныя рысы прывілея 1492 г.;
7. Адзначыць роль і значэнне прывілеяў 1506 г., 1564 г., 1568 г..
Для дасягнення указанай мэты і вырашэння пастаўленых задач, былі выкарастаны такія метады як дыалектычны, гістарычны, метад аналіза і сінтэза, індукцыі і дэдукцыі, а таксама рэтраспекцыйны метад.
Матэрыялы курсавой работы могуць быць выкарыстаны студэнтамі пры вывучэнні імі курса “Гісторыі дзяржавы і права Беларусі”.
Пры напісанні курсавой работы выкарыстоўваліся матэрыялы розных аўтараў — Т. І. Доўнар, С. Ф. Шымуковiч, Г. П. Пашкоў. Неацэнную дапамогу ў напісанні дыпломнай работы аказалі работы такіх аўтараў як М. У. Сільчанка, І. А. Басюк, І. А. Юхо, I. М. Iгнаценка.
Структура курсавой работы абумоўлена мэтай і задачамі даследавання. Курсавая работа ўключае уводзіны, тры главы, 7 параграфаў, заключэнне, спіс выкарыстанных крыніц.
ГЛАВА 1 ХАРАКТАРЫСТЫКА ПЕРШЫХ АГУЛЬНАДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЫВІЛЕЯЎ
1.1. Сутнасць агульназемскіх грамат
У Вялікім княстве Літоўскім нараўне з пісанымі заканадаўчымі актамі доўгі час працягвала дзейнічаць старажытнае звычайнае права ў форме няпісаных правілаў паводзін людзей (звычаяў). У новых пісаных законах пастаянна адзначалася захаванне старых няпісаных нормаў права, так званай старасветчыны - «старыны». У сувязі з гэтым нарматыўныя акты, прынятыя ў ХІV-ХV стст., лічыліся дзеючымі і ў наступны перыяд. Асабліва гэта тычылася законаў, якія паступова сталі замацоўваць правы і прывілеі саслоўя шляхты.
Заканадаўчыя акты таго часу насілі розныя найменні; такой адзінай назвы, адпаведнай сучаснаму паняццю «нарматыўны прававы акт», не існавала. На працягу стагоддзяў у залежнасці ад зместа актаў і спосабаў іх прыняцця яны зваліся: ухвала, грамата, ліст, прывілей, статут, канстытуцыя, універсал, артыкул і інш. Выразнага размежавання паміж гэтымі тэрмінамі не існавала, але пэўныя сэнсавыя адценні ўтрымліваліся ў кожным найменні. Так, акты, якія прымаліся на сойме, менаваліся ўхваламі, статутамі, пастановамі, а ў XVII-XVIII стст. - канстытуцыямі. Нарматыўныя прававыя акты ў сферы гаспадарчага права - уставамі, у ваеннай сферы і адносна падаткаў на ваенныя патрэбы - універсаламі, акты ваенна-крымінальнага права - артыкуламі. Граматай, лістом, прывілеем зваліся асобныя заканадаўчыя акты, якія замацоўвалі правы кіруючай эліты або саслоўяў, асобных сацыяльных ці этнічна-рэлігійных групаў, а таксама пэўныя правы насельніцтва асобных частак дзяржавы, гарадоў, валасцей або нават пэўных асобаў ці сямействаў. У навуковай літаратуры прынята адзіная ўмоўная назва нарматыўных прававых актаў ХІV-ХV стст. - граматы або прывілеі [12, с. 58].
Нарматыўныя акты, у якіх знайшло адлюстраванне права Беларусі, па сваім змесце і форме былі вельмі розныя і ахоплівалі ўсю разнастайнасць грамадскіх адносінаў. У залежнасці ад зместу, формы і працэдуры прыняцця гэтыя акты можна раздзяліць на наступныя групы:
1) агульназемскія і мясцовыя (абласныя, валасныя, гарадскія) граматы (прывілеі);
2) Судзебнік 1468 г.;
3) Статуты1529, І566, І588гг.;
4) соймавыя пастановы і іншыя нарматыўныя акты.
Характарызуючы крыніцы права Вялікага княства Літоўскага, варта таксама адзначыць Метрыку Вялікага княства Літоўскага. Гэта былі зборы актаў (кнігі) вялікакняжацкай канцылярыі, у якіх утрымліваліся копіі нарматыўных прававых актаў, судовых рашэнняў, іншых дакументаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя, рады, соймаў ВКЛ на працягу ХV-ХVІІІ стст.
У цэлым развіццё заканадаўства Вялікага княства Літоўскага можна ўмоўна падзяліць на два перыяды - прывілейны і статутавы. Характэрнай асаблівасцю першага перыяду з'яўляецца прыняцце нарматыўных прававых актаў у форме граматаў (прывілеяў), якія працягвалі выдавацца і пасля ўвядзення ў дзеянне Статута 1529 г. Другі перыяд адрозніваўся высокім узроўнем сістэматызацыі права. Пасля прыняцця Статутаў 1529, 1566, 1588 гг. асобнымі нарматыўнымі актамі ўносіліся змяненні і дапаўненні ў дзеючае заканадаўства, аднак прыярытэтзаўсёды заставаўся за кадыфікаваным законам [12, с. 59].
Такім чынам, у залежнасці ад дзеяння нарматыўных актаў у прасторы і па колу асоб тыя граматы (прывілеі), якія дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і адносіліся да ўсяго насельніцтва, прынята зваць агульназемскімі. За час існавання дзяржавы была прынята значная колькасць гэтых актаў. Некаторыя з іх маюць найболей істотнае значэнне для далейшага развіцця прававой сферы дзяржавы.
1.2 Першыя агульнадзяржаўныя прывілеі
Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 годзе вялікім князем літоўскім Ягайлам, які ў праваслаўным хрышчэнні называўся Якавам, а калі стаў польскім каралём і прыняў каталіцкую веру, то стаў называцца Уладзіславам.
Яго першы прывілей быў
выдадзены 20 лютага 1387 года і быў
накіраваны на распаўсюджванне каталіцызму
ў Беларусі і Літве. Пачынаўся
прывілей са сцвярджэння, што нібыта
людзі жадаюць прыняць
Згодна са старадаўнім звычаем, вайсковы паход, які называўся па-народнаму «пагоняй», павінен быў выконвацца не толькі рыцарамі, але кожным мужчынам, якога б ён ні быў паходжання або звання, толькі б ён быў здольным насіць зброю.
У гістарычнай літаратуры распаўсюджана думка, што ўсе гэтыя правы былі нібыта запазычаны з польскага права. Але такое сцвярджэнне з'яўляецца памылковым, бо права феадалаў рас параджацца маёмасцю, якая належала ім, існавала ўжо ў XI—XIII стагоддзях ва ўсёй Старажытнай Русі (у тым ліку і ў Беларусі) і гарантавалася старажытным правам, аб чым сведчаць шматлікія крыніцы (Руская Праўда, летапісы, граматы, дагаворы і інш.). Пацвярджэнне старажытнасці гэтых правоў змяшчаецца ў Полацкім і Віцебскім прывілеях, у якіх змяшчаліся нормы, што датычацца, як відаць, XI—XIII стагоддзяў, хоць поўны тэкст гэтых прывілеяў быў адрэдагаваны ў канцы XIV стагоддзя.
Другі прывілей, выдадзены 22 лютага 1387 года, адрасаваўся каталіцкаму духавенству, але закранаў інтарэсы ўсяго народа і фактычна дапаўняў папярэдні прывілей ад 20 лютага. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў прымусовым насаджэнні каталіцкай веры ў Беларусі і надзяленні багатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў. Па гэтым прывілеі ўсё каталіцкае духавенства, касцёлы, манастыры і феадальна-залежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі. Гэты прывілей абавязваў усіх жыхароў Вялікага княства Літоўскага пераходзіць у каталіцкую веру з усякай іншай веры (секты), а для таго каб новаператвораныя католікі захоўвалі вернасць каталіцкай царкве, забараняліся шлюбы з праваслаўнымі да тае пары, пакуль яны не прымуць каталіцкай веры; у выпадку ўступлення ў шлюб праваслаўнай з католікам шлюб заставаўся ў сіле, але праваслаўны муж або жонка абавязаны былі пераходзіць у каталіцкую веру пад страхам суровых пакаранняў; маёнткі і іншыя даходы, перададзеныя каталіцкаму духавенству, вызваляліся ад усякага роду службаў і павіннасцей у карысць дзяржавы і гасудара [17, с. 45].
Зусім новым было выключэнне з дзяржаўнай юрысдыкцыі ўсіх людзей, залежных ад каталіцкага духавенства. Захоп каталіцкім духавенствам дзяржаўных паўнамоцтваў у адносінах да залежных людзей паслужыў першым крокам да запрыгоньвання сялян, бо яны траплялі пад поўнае панаванне каталіцкіх феадалаў. А сама каталіцкая царква станавілася па-за дзяржаўнай юрысдыкцыяй і паступова захопліваючы ўсё большыя і большыя багацці, набыла велізарную эканамічную сілу і, маючы вялікі штат сваіх агентаў, прапагандыстаў і добраахвотнікаў-фанатыкаў, стала самай уплывовай палітычнай сілай. Але паколькі каталіцкае духавенства ў Вялікім княстве Літоўскім дзейнічала ў інтарэсах рымскай курыі і замежных дзяржаў, то ўся гэтая арганізацыя працавала на шкоду інтарэсам народа і дзяржавы. Таму пры аналізе дзяржаўна-прававых актаў было б недаравальным ігнараваць такі важны дакумент, які паклаў пачатак паслабленню дзяржавы і запрыгоньванню сялян. Замацаванне аналагічных правоў за свецкімі феадаламі ў 1447 годзе было ўжо па сутнасці толькі працягам пачатай работы.
У дзяржаўна-прававым жыцці Вялікага княства Літоўскага істотнае значэнне меў прывілей, выдадзены князю Скіргайлу (Івану), ад 28 красавіка 1387 года. Гэтым прывілеем пацвярджаліся і замацоўваліся яго правы на кіраванне ўсім Вялікім княствам Літоўскім пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол. Ягайла абяцаў Скіргайлу «крепко блюсти его княженья и державы». Тым самым прывілей юрыдычна замацоўваў надзяленне Скіргайлы велікакняжацкімі паўнамоцтвамі і сведчыў аб захаванні дзяржаўнай адасобленасці Вялікага княства. У гэтым прывілеі Ягайла абяцаў таксама лічыць Скіргайлу вышэй за ўсіх іншых братоў і слухаць яго больш за ўсіх іншых саветнікаў і стаяць за яго «крепко во всем» [17, с. 46].