Аляксандраў прывілей 1492 г

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2013 в 21:27, курсовая работа

Краткое описание

Адной з асаблівасцяў развіцця сярэднявечнай Беларусі з'яўлялася яе цеснае ўзаемадзеянне з Польскай дзяржавай. Усе еўрапейскія дзяржавы, асабліва суседнія, на ўсім працягу свайго існавання мелі паміж сабой даволі цесныя сувязі, якія перыядычна перапыняліся войнамі. Такія ж адносіны былі характэрны для Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Аднак толькі ў апошняй чвэрці XIV ст. адносіны паміж гэтымі дзяржавамі перараслі ў больш цесны дзяржаўна-прававы саюз, які заклаў падмурак для іх усё больш устойлівага збліжэння.
Саюз Вялікага княства Літоўскага з Польшчай пад уладай аднаго манарха ўнёс карэнныя змены ў дзяржаўнае ўладкаванне абедзвюх дзяржаў і аказаў істотны ўплыў на развіццё эканамічных, палітычных і культурных сувязяў народаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.

Оглавление

УВОДЗІНЫ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
3
ГЛАВА 1.
ХАРАКТАРЫСТЫКА ПЕРШЫХ АГУЛЬНАДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЫВІЛЕЯЎ. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
5

1.1. Сутнасць агульназемскіх грамат. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
5

1.2. Першыя агульнадзяржаўныя прывілеі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
7
ГЛАВА 2.
ПРЫВІЛЕІ ВКЛ У ПЕРЫД 1413-1447 ГГ.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
11

2.1. Характарыстыка Гарадзельскага прывілея 1413 г.. . . . . . . . . . .
11

2.2. Сутнасць прывілеяў 1432 г. і 1434 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
14

2.3. Асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г. . . . . . . . . . . . .
16
ГЛАВА 3.
ПРЫВІЛЕІ АЛЯКСАНДРА І ЖЫГІМОНТА. . . . . . . . . . . . . . . . . . .
21

3.1. Аляксандраў прывілей 1492 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
21

3.2. Прывілеі 1506 г., 1564 г., 1568 г.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
25
Заключэнне . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
30
Спіс выкарыстанных крыніц. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
33

Файлы: 1 файл

ЗМЕСТ.doc

— 202.50 Кб (Скачать)

У артыкуле 5 змяшчалася канстытуцыйная норма аб праве фэадалаў свабодна выязджаць за граніцу «для лепшого  шчастья набытня, а любо учников  рытерских», акрамя непрыяцельскіх зямель. Артыкул 6 паўтараў правы феадалаў валодаць і распараджацца маёнткамі. Новым у гэтым артыкуле быў запіс аб праве мяшчан распараджацца набытымі маёнткамі, а таксама патрабаванне, каб усе феадалы мелі дакументы на нанава набытыя маёнткі. Артыкулы 7 і 8 замацоўвалі спадчынныя правы. У артыкуле 9 пацвярджалася права выдаваць замуж дачок, пляменніц і ўдоў без ведама гасудара або яго намеснікаў [22, с. 119].

Далей у прывілеі была выкладзена норма, па якой «сяляне і падданыя»  князёў, рыцараў, шляхты, баяр і мяшчан вызваляліся, у карысць сваіх  паноў, ад дзяржаўных падаткаў, рабог і іншых павіннасцей, за выключэннем будаўніцтва і рамонту замкаў, дарог і мастоў, а таксама падатку натурай, называемага «стацыі», які меў мэтавае прысначэнне — забяспечыць харчаваннем пры заездзе вялікага князя або яго ўпаўназажаных у дадзеную мясцовасць. Гэтай нормай было пацверджана і развіта запісанае ў прывілеі 1434 года выключэнне феадальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, непасрэдна залежных ад дзяржавы. У сілу гэтага акта дзяржаўныя паўнамоцтвы па збору падаткаў з насельніцтва былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы гэтай норме феадалы значна ўмацавалі свой эканамічны, а разам з ім і палітычны ўплыў у дзяржаве. Пры такім становішчы, у выпадку неабходнасці зрабіць буйныя расходы на абарону, урад вымушаны быў прасіць феадалаў прадаставіць яму патрэбныя сродкі, бо дзяржаўная казна была, як правіла, пустой. Для гэтай мэты пачалі рэгудярна склікацца сеймы. Паслабленне эканамічных магчымасцей урада пацягнула за сабой звужэнне сацыяльнай базы палітычнай улады вялікага князя, што ў сваю чаргу садзейнічала ўзрастанню ролі ў дзяржаве буйных феадалаў — паноў.

Працэс узмацнення эканамічнага панавання феадалаў над сялянамі атрымаў юрыдычнае замацаванне  ў артыкуле 11, па якім ні гасудар, ні яго намеснікі і іншыя службовыя  асобы не павінны былі прымаць на дзяржаўныя або веліка-княжацкія землі прыватнаўладальніцкіх сялян. Адначасова і феадалам забаранялася прымаць на свае землі дзяржаўных (велікакняжацкіх) сялян. Тым самым гэтай нормай быў пакладзекы пачатак юрыдычнага абмежавання права пераходу сялян. У працэсе падпарадказання іх феадалу выключнае значэнне меў артыкул 12, па якім за апошнімі замацоўвалася права судзіць залежных сялян, акрамя тых выпадкаў, калі феадал не пажадаў бы сам вырашыць справу. Такім чынам прывілей 1447 года ўзаконіў захоп панамі функцый дзяржаўнай улады ў адносінах да феадаль на-залежнага насельніцтва, што садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Юрыдычнае замацаванне судовых паўнамоцтваў буйных землеўладальнікаў Вялікага княства Літоўскага было ажыццёўлена крыху раней, чым у Польшчы і Расіі. Прызнанне за імі права чыніць суд і расправу над феадальна-залежным насельніцтвам ставіла апошніх у яшчэ большую залежнасць ад паноў, пазбаўляла іх магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных установах. Усё гэта дазваляе лічыць прывілей 1447 года галоўным прававым актам, што заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян [22, с. 121].


Выключна важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі два апошнія артыкулы гэтага прывілея. У іх заканадаўча  замацоўвалася тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы, яе суверэнныя правы і  адасобленасць. Прывілей забараняў ураду раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Гэтыя артыкулы былі накіраваны супраць пранікнення польскіх феадалаў у Вялікае княства і адлюстроўвалі адмоўныя адносіны феадалаў гэтага княства да рознага роду дамаганняў іншаземцаў.

Такім чынам, падводзячы вынік сказаннаму ў другой главе  курсавой работы, трэба адзначыць:

1. Гарадзельскі прывілей 1413 г. - заканадаўчы акт, які юрыдычна замацоўваў Гарадзельскую унію 1413 г., і быў выдадзены ад імя караля Польшчы Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта. Меў на мэце ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму ў ВКЛ. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва ВКЛ «далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца» Польскаму каралеўству. Усе касцёлы і каталіцкі клір забяспечваюцца ўсімі правамі і свабодамі згодна са звычаямі Польскага каралеўства. Таксама гарантаваліся правы жанчын на валоданне ўласнымі маёнткамі. Паны і шляхта ВКЛ павінны былі захоўваць пастаянства і вернасць каралю Ягайлу і вялікаму князю Вітаўту. Гарадзельскі прывілей прадугледжваў увядзенне пасад ваяводы і кашталяна ў Вільні, Троках і іншых месцах.

2. Асабліва важнае значэнне меў артыкул Гарадзельскага прывілея 1413 г., у якім замацоўвалася правіла, што пасля смерці Вітаўта паны і шляхта ВКЛ не павінны былі выбіраць сабе вялікага князя без згоды Ягайлы і польскіх феадалаў, а тыя пасля смерці Ягайлы таксама непавінны былі выбіраць новага караля без згоды Вітаўта, паноў і шляхты ВКЛ. Гэты артыкул, які ўпершыню заканадаўча замацоўваў выбранне вялікага князя, супярэчыў і абвяргаў змест першага артыкула, у якім пацвярджалася зліццё ВКЛ з Польшчай, бо калі выбіраўся асобны вялікі князь, то захоўвалася самастойнасць дзяржавы. А канстатацыя факта, што караля Польшчы павінны былі выбіраць толькі са згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ, сведчыць аб раўнапраўным становішчы ВКЛ і Польскага каралеўства. Прывілей прадугледжваў магчымасць склікання агульных соймаў феадалаў Польшчы і ВКЛ.

3. Гарадзельскі прывілей яшчэ больш паглыбіў раскол у грамадстве, што вылілася пасля смерці Вітаўта ў грамадзянскую вайну 1432-1436 гг. Каб ліквідаваць напружанасць у грамадстве польскі кароль Ягайла ў 1432 г. выдаў прывілей, які потым фактычна паўтарыў у 1434 г. Жыгімонт Кейстутавіч. Паводле гэтага прывілея, адбывалася ўраўнаванне ў маёмасных правах праваслаўнай і каталіцкай шляхты і перадача на карысць баяр дзяржаўнай павіннасці дзякла. Аднак саслоўная роўнасць не была падмацавана палітычнай. Гэта азначала, што канчаткова праблема не была вырашана.

4. Улічваючы супярэчнасць палажэнняў Гарадзельскага прывілея, можна зрабіць вывад, што дзяржаўна-прававога значэння словы аб аб'яднанні земляў Вялікага княства Літоўскага з Польшчай не мелі. Характар узаемаадносінаў дзвюх дзяржаў не змяніўся, і ў рэальным жыцці заставаўся той жа саюз дзвюх дзяржаў у форме персанальнай уніі. Дадзены прывілей фактычна меў мэтай не саюз дзвюх дзяржаў, а большае ўзмацненне ўплыву каталіцызму ў Вялікім княстве Літоўскім.

5. Грамата 1447 г. — першы важнейшы нарматыўны акт, які заклаў падставы юрыдычнага афармлення залежнасці сялян (так званага прыгоннага права). Гэта дазваляла феадалам умацаваць сваё эканамічнае становішча, а разам з тым і палітычны ўплыў у грамадстве. Акрамя таго, у грамаце ўтрымлівалася новая норма, забараняўшая ўраду раздаваць дзяржаўныя пасады і маёмасць іншаземцам. Упершыню заканадаўча замацоўвалася тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы і яе суверэнныя правы.

 

 

 

 

ГЛАВА 3. ПРЫВІЛЕІ АЛЯКСАНДРА І ЖЫГІМОНТА

 

3.1. Аляксандраў прывілей 1492 г.

 

Аналіз зместу прывілея 1447 года дазваляе зрабіць выснову  аб тым, што яго дзяржаўна-прававое значэнне заключалася перш за ўсё ва ўмацаванні суверэнітэту і адасобленасці Вялікага княства Літоўскага, нягледзячы на тое што вялікі князь Казімір 27 чэрвеня 1447 года стаў каралём Польшчы, і тым самым была адноўлена персанальная унія дзвюх дзяржаў. Адначасова прывілей замацаваў узросшае эканамічнае і палітычнае значэнне класа феадалаў, асабліва яго вярхоў, і паклаў пачатак заняволенню сяляя. Акрамя таго, прывілеем 1447 года было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты, незалежна ад наяўнасці ў іх гербаў і веравызнання. Такім чынам, прывілеі 1432, 1434 і 1447 гадоў паслужылі юрыдычнай асновай афармлення правоў усяго саслоўя шляхты.

Уступленне на велікакняжацкі прастол Аляксандра Казіміравіча ў 1492 годзе было азнаменавана выдачай новага універсальнага прывілея, у якім змяшчалася 33 параграфы, або артыкулы:

— падцвярджаліся прынцыпы ранейшых вялікакняскіх прывілеяў;

— гарантавалася захаванне незалежнасці Княства;

— было юрыдычна аформлена месца Рады ў сістэме дзяржаўнага кіравання, вызначыны яе правы [21, с. 216];

— вялікі князь мог разглядаць важнейшыя справы (абарона краіны, міжнародныя справы, выданне законаў, найважнейшыя судовыя справы) толькі разам з Радай, адмяняць гэтыя рашэнні князь не меў моцы;

— у выпадку адсутнасці князя на тэрыторыі княства (гэта адбывалася часта – вялікі князь часта быў і каралём польскім) Рада самастойна вырашала пытанні кіравання дзяржавай;

— былі акрэслены прынцыпы, па якім асобы прызначаліся на дзяржаўныя пасады і пазбаўляліся іх.

У першых дванаццаці аргыкулах пацвярджаліся, з частковымі змяненнямі і ўдакладненнямі, усе правы і прывілеі, абвешчаныя ў раней прынятых граматах. Затым у артыкуле 13 былі замацаваны асноўныя прынцыпы міжнароднай палітыкі, згодна з якімі ўрад быў абавязаны падтрымліваць добрасуседскія адносіны з усімі дзяржавамі і захоўваць усе раней заключаныя саюзы і пагадненні. Новымі былі таксама нормы, якія прадугледжвалі юрыдычнае замацаванне ўзросшай ролі буйных феадалаў і іх органа — рады. Прывілей устанаўліваў, што вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя сумесна з радай. У выпадку ж, калі пры абмеркаванні у радзе якіх-небудзь пастаноў паны — рада не згодзяцца з думкай вялікага князя, то ён быў абавязаны выканаць тое, што яму параяць феадалы.

Прывілей забараняў  службовым асобам вымагаць у падначаленых і насельніцува звыш устаноўленых плацяжоў рознага роду падаткі. Гэтую норму  можна разглядаць як першы прававы  акт, які паклаў пачатак барацьбы са злоўжываннямі мясцовых улад. У артыкулах 16—20 вызначаліся агульныя прынцыпы парадку прызначэння і пазбаўлення дзяржаўных пасад. Устанаўлівалася, што ніхто не мог быць пазбаўлены пасады без віны, устаноўленай у працэсе публічнага разбірацельства. Мясцовыя службовыя асобы павінны былі выконваць свае абавязкі і вырашаць справы ў адпаведнасці з мясцовымі звычаямі [24, с. 152].

Прывілей 1492 года заканадаўча  пацвердзіў абавязковы характар мясцовых прававых звычаяў, што дазваляла  лепш улічваць асаблівасці кожнай мясцовасці, рабіла ўсю дзейнасць службовых асоб больш даступнай і зразумелай для насельніцтва, бо нормы, выпрацаваныя на працягу многіх стагоддзяў, былі вядомы яго большасці. Акрамя таго, на пасады прызначаліся, як правіла, асобы, якія выраслі ў дадзенай мясцовасці і ведалі мясцовае права. Гэтае правіла было замацавана ў артыкуле 16, па якім урад быў абавязаны даваць дзяржаўныя пасады і маёмасць у кіраванне і трыманне толькі ўраджэнцам Вялікага княства. На пасады павінны былі прызначацца асобы най больш дастойныя і тыя, хто аказаў дзяржаве найбольшую карысць.


Змест гэтых норм дазваляе зрабіць вывад аб тым, што прывілей быў першым канстытуцыйным актам, які  заклаў асновы і адміністрацыйнага права. У артьікуле 23 устанаўлівалася, што дзяржаўныя сродкі павінны былі аддзяляцца ад асабістых велікакняжацкіх і маглі выдаткоўвацца толькі са згоды радных паноў і толькі на агульнадзяржаўныя патрэбы. Устанаўліваўся парадак збору падаткаў. Прывілей абвяшчаў недапушчальнасць перадачы свецкіх спраў у духоўныя суды і наадварот. Урад абяцаў разгледзець усе заляжалыя скаргі і справы, пададзеныя яшчэ на імя вялікага князя Казіміра.

Гэтым Прывілеем 1492 года атрымала юрыдычнае афармленне рада — вышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага. Па гэтай грамаце вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя сумесна з радай. У выпадку ж, калі пры абмеркаванні якіх-небудзь пастаноў паны-рада не пагаджаліся з меркаваннем вялікага князя, то ён абавязаны быў падпарадкавацца ім і выконваць прынятае рашэнне. Такім чынам, прывілей абмяжоўваў уладу манарха і фактычна вызначаў яго прававое становішча як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве [24, с. 153].

У грамаце Аляксандра таксама былі выкладзены агульныя прынцыпы прызначэння на дзяржаўныя пасады і пазбаўлення іх. Так, была замацавана норма, адпаведна якой ніхто не мог быць зняты з пасады без віны, якая павінна быць прызнана ў працэсе публічнага разгляду справы. Вызначаліся таксама некаторыя патрабаванні да службовых асобаў. Так, мясцовыя службовыя асобы павінны былі здзяйсняць свае абавязкі і рашаць справы ў адпаведнасці з мясцовымі звычаямі. Ім забаранялася вымагаць у насельніцтва і сваіх падначаленых рознага роду «падачкі» звыш усталяваных плацяжоў. Рэгламентаваўся парадак збору дзяржаўных падаткаў. У грамаце ўтрымліваліся нормы, накіраваныя на ўдакладненне і ўзгадненне судаводства на ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Гаварылася аб недапушчальнасці перадачы свецкіх спраў у духоўныя суды і наадварот [12, с. 82].

У прывілеі абвяшчалася  неабходнасць вынясення справядлівых судовых рашэнняў, забараняліся хабары і судзейская неаб'ектыўнаець. Устанаўліваліся пэўныя тэрміны разгляду спраў. Тым самым гэты канстытуцыйны акт быў накіраваны на ўдасканальванне адзіных для ўсёй дзяржавы нормаў судаводства (арт. 2, 3, 11, 14, 18, 24, 28, 29, 33). Класавая і саслоўная накіраванасць прывілея асабліва выразна была выказана ў артыкуле 25, па якім урад абавязваўся не ўзвышаць простых людзей над шляхтай. З мэтай недапушчальнасці пераходу маёнткаў у рукі іншаземцаў устанаўлівалася правіла, па якім, у выпадку выхаду жанчыны замуж за граніцу Вялікага княства, яна пазбаўлялася ўсіх правоў на нерухомую маёмаець. У прывілеі абвяшчалася нязменнасць усіх раней выдадзеных грамат, якія заставаліся ў сіле на вечныя часы.

Кароткі агляд зместу прывілея 1492 года дазваляе зрабіць вывад аб тым, што быў ён своеасаблівай феадальнай канстытуцыяй, якая замацавала асновы грамадскага і дзяржйўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, пануючага стаковішча класа феадалаў і яго вярхоў — паноў.

Прывілей паслужыў важным крокам у заканадаўчым замацаванні асноўных прынцыпаў грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, адміністрацыйнага права. Асабліва важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі нормы, якія замацавалі абмежаванне ўлады гасудара і фактычна вызначылі яго прававое становішча не як гасудара-вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве.

Информация о работе Аляксандраў прывілей 1492 г