Абвяшчэнне БНР: першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2010 в 23:39, реферат

Краткое описание

Мэтай майго доследу было высветліць, чаму першая спроба стварыць беларускую нацыянальную дзяржаву – БНР – была няўдалай.

Для гэтага я жадаю асветліць:

◦Першы Усебеларускі з’езд, што стаў перадумовай стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы;
◦Прыняцце Першай Устаўной граматы, што стала першым крокам у станаўленні беларускай нацыянальнай дзяржавы;
◦Прыняцце Другой Устаўной граматы, што канстытуцыйна засведчыла ўтварэнне самастойнай дзяржавы беларускага народа;
◦Прыняцце Трэцяй Устаўной граматы, якая аб’явіла Беларусь незалежнай рэспублікай;

Оглавление

Змест
• Уводзіны…………………………………………………………....3
• Першы Усебеларускі з’езд…………………………………….….4
• Першая Устаўная грамата………………………………………..6
• Другая Устаўная грамата…………………………………………9
• Трэцяя Устаўная грамата………………………………………….11
• Абвяшчэнне БНР: высновы…………………………………..…..16
• Заключэнне………………………………………………….……..19
• Спіс літаратуры………………………………………………..….20

Файлы: 1 файл

бнр..doc

— 133.00 Кб (Скачать)
  1. Абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта сведчанне таго, што беларускі нацыянальны рух у той час набыў такую моц і размах, што аказаўся здольным паспрабаваць здзейсніць жаданую ідэю. Аднак некаторыя элементы беларускай ідэі не мелі ў рамках БНР поўнага ўвасаблення, таму што БНР абвяшчалася ва ўмовах акупацыі беларускіх зямель кайзераўскай Германіі. Ніводная з дзяржаў нідзе і нікалі не была зацікаўлена ў прызнанні рэальнай незалежнасці захопленых народаў, стварэнні імі сваёй, сапраўды незалежнай дзяржавы. Нацыянальна-культурная аўтаномія – вось мяжа свабоды выбару, якую яна ім дае, зыходзячы перш за ўсё з уласных геапалітычных інтарэсаў. І таму ў БНР яскрава выявілася тэндэнцыя да абмежавання працэсу нацыянальнага самавызначэння беларускага народа выключна сферай  адукацыі, асветы, культуры [3, стр. 59].
  2. БНР не магла здзяйсняць свае функцыі і таму, што яе Рада аб’явіла аб разрыве сувязей з Расіяй, не улічваючы настрою беларускага народа. Гэта рашэнне было прынята палітычнай нацыянальнай элітай без актыўнага ўдзелу народа. Больш таго, былі праігнараваны рашэнні Усебеларускага з’езда (снежань 1917 г.). З’езд, як ужо адзначалася, вызначыў наступныя мэты: здзяйсненне на Беларусі поўнага нацыянальна-рэвалюцыйнага народаўладдзя; утварэнне самастойнай Беларускай рэспублікі, не парываючы сувязей з Расіяй; вызначэнне стану і правоў Беларускай рэспублікі павінны вызначацца сваім юрыдычным статусам; аднаўленне гаспадарчага і культурнага жыцця на новай аснове. Канчаткова пытанне аб канстытуіраванні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці павінен быў вырашыць устаноўчы з’езд. Ад гэтых рашэнняў Рада адступілася. Яна ўзяла курс на разрыў сувязей з Расіяй. Гэты курс, як вядома, не падтрымалі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты, якія адстойвалі інтарэсы і думку па гэтым пытанні значнай часткі насельніцтва Беларусі. Спробы наладзіць сувязі з Расіяй у канцы 1918 г. станоўчых вынікаў не дало. Ужо было позна.
  3. Ініцыятарамі абвяшчэння БНР, а затым аб’яўлення яе незалежнасці былі партыі сацыялістычнай накіраванасці, і ў першую чаргу Беларуская сацыялістычная грамада. Калі б яна працягвала ажыццяўляць свой першапачатковы курс падтрымкі барацьбы працоўных мас з акупантамі, не парываючы даўніх сувязей з Расіяй, то магла б разлічваць на разуменне сваіх дзеянняў з боку беларускага народа. Аднак гэтага не здарылася. Курс быў узяты на супрацоўніцтва з германскім кайзерам, што прывяло Грамаду спачатку да расколу, а затым да яе знікнення з гістарычнай арэны.
  4. Нельга адмаўляць, што Рада БНР і яе Народны сакратарыят утварылі пэўную палітычную структуру з зародкамі дзяржаўнай арганізацыі. Аднак у прамым сэнсе БНР дзяржавай не была. Дзяржаўнасць патрабуе не толькі абвяшчэння дэкларацый, якімі б добрымі яны не былі, але галоўнае – функцыяніравання сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады на канкрэтнай тэрыторыі, распрацоўкі і прыняцця законаў і іх выканання, г. зн. праватворчай дзейнасці забяспячэння правоў і свабод сваіх грамадзян. Нічога такога фактычна не было. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў этнаграфічных межах пражывання беларусаў, юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не здзяйсняла. Не было войска, адсутнічала фінансавая сістэма, не склаліся мясцовыя органы ўлады. Функцыі ўрада БНР абмяжоўваліся паўнамоцтвамі нацыянальнага прадстаўніцтва пры германскай акупацыйнай адміністрацыі і рашэннем некаторых задач у культурна-асветнай галіне.

   Гэта  быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

   Тым не менш барацьбу лідэраў беларускай нацыянальнай дзяржавы нельга недаацэньваць, тым больш лічыць яе антынароднай. Гэта была важная старонка нашай гісторыі, значны крок у станаўленні дзяржаўнасці беларускага народа. Наступным крокам у гэтым накірунку было ўтварэнне БССР [3, стр. 59-60]. 
 

Заключэнне

      Станаўленне беларускай дзяржавы праходзіла вельмі марудна. Першая спроба была няўдалай з-за шматлікіх памылак з боку Рады. Але нягледзячы на гэта беларускі народ заявіў аб сабе усяму свету. На Першым Усебеларускім з’ездзе беларусы засведчылі свае палітычнае інтарэсы, а затым  ва ўсіх трох Граматах спрабавалі дабіцца сваёй мэты: абвяшчэння беларускай нацыянальнай дзяржавы. За гэтую спробу мы павінны быць ім удзячны, бо зараз маем права жыць у сваёй роднай старонцы, ведаць сваю культуру, памятаць сваю гісторыю і размаўляць па-беларуску, калі мы гэтага жадаем. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Спіс  літаратуры

  1. Юхо Я. А . Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Дапаможнік: У 2 ч. Ч.2. – Мн.: РІВШ БДУ, 2003. – 275 с.
  2. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік / У.Р. Казлякоў, С.В. Марозава, У.А. Сосна і інш.; Пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мн.: ТАА “ЦІПР”, 2003. – 348с.
  3. Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 2 Люты 1917 г. – 2002 г. / Я.К. Новік, Г.С. Мрцуль, Э.А. Забродскі і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Выш.шк., 2003. – 472 с.
  4. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А.  Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Са старажытных часоў да нашых дзён / Пад агульнай рэдакцыяй прафесара А.Ф. Вішнеўскага: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Акадэмія МУС РБ, 1998, – 311 с.
  5. Матэрыял па гісторыі Беларусі: Давед. Дапаможнік: 2-е выд. Стэрэатып. / Склад. Н.С. Шарова. Мн.: УП “Экаперспектыва”, 2001. – 192 с.
  6. Кобрын М.У. Беларускі нацыянальны рух: 1917-1920 гг. / М.У. Кобрын. – Мн.: Хата, 2004. – 94 с.
  7. Ладысеў У.Ф. Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 – 1939 гг.) / У.Ф. Ладысеў, П.ІМ, Брыгадзін. – Мн.: Беларуск. дзярж. ун-т , 2003. – 307 с.

Информация о работе Абвяшчэнне БНР: першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы