Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2011 в 19:11, сочинение
Беніта Мусаліні—італьянскі дыктатар,палітык,лідэр Нацыянальнай фашысцкай партыі, прэм’ер-міністар Італіі ад 1922 да 1943 гадоў. Адзін з найбольш вядомых дыктатараў XX стагодзьдзя. Вынаходнік тэрміну «фашызм». Мусаліні нарадзіўся 29 ліпеня 1883 году ў вёсцы Прэдапіё ў рэгіёне Эмілія-Раманья.
Беніта Мусаліні—італьянскі 
дыктатар,палітык,лідэр Нацыянальнай 
фашысцкай партыі, прэм’ер-міністар Італіі 
ад 1922 да 1943 гадоў. Адзін з найбольш вядомых 
дыктатараў XX стагодзьдзя. Вынаходнік 
тэрміну «фашызм». Мусаліні нарадзіўся 
29 ліпеня 1883 году ў вёсцы Прэдапіё ў рэгіёне 
Эмілія-Раманья. Мусаліні захапіўся сацыялістычнымі 
ідэямі и рэдагаваў некалькі пэрыядычных 
выданьняў. Ён стаў даволі вядомым журналістам, 
аднак хутка ўвайшоў у канфлікт з кіраўніцтвам 
Сацыялістычнай партыі. З пачаткам Першай 
сусьветнай вайны Італія засталася нэўтральнай, 
і сацыялісты заклікалі ўрад весьці мірную 
палітыку. Аднак Мусаліні, які быў галоўным 
рэдактарам газэты (Наперад!), актыўна 
выказваўся за ўваход Італіі ў вайну. З-за 
гэтага ён быў выключаны з партыі. Бэніта 
пачынае друкаваць газэту (Народ Італіі). 
У 1915 годзе Мусаліні прызваны ў армію. 
У 1919 годзе Бэніта стварае Італьянскі 
зьвяз барацьбы які ў 1921 годзе пераўтвараецца 
ў Нацыянальную фашысцкую партыю. У кастрычніку 
1922 года ажыцьцяўляе «марш на Рым», і кароль 
Віктар Эмануіл III прызначае Мусаліні 
на пасаду прэм’ер-міністра[2].  У 1924 годзе 
выйшлі пастановы па абмежаваньню свабоды 
прэсы. У 1926 годзе Мусаліні атрымаў права 
выдаваць законы без кансультацыяў з парлямэнтам. 
Вельмі хутка Бэніта становіцца фактычна 
адзіным чалавекам, адказным за выканаўчую 
і заканадаўчую ўладу. У 1929 годзе прайшлі 
выбары па новым заканадаўстве, і ўсе месцы 
ў парляменце атрымалі фашысцкія функцыянеры. 
Падчас ягонай дыктатуры праводзіліся 
пераўтварэньні ў розных сфэрах жыцьця. 
Курс італьянскай ліры быў паменшаны на 
карысьць кампаніяў-экспарцёраў, адбываліся 
спробы індустрыялізацыі поўдня Італіі. 
Мусаліні бачыў сябе спадчыннікам старажытнарымскіх 
імпэратараў і актыўна выкарыстоўваў 
старажытнарымскую тэрміналёгію и вобразы 
дзеля падкрэслення гэтага. Таксама Бэніта 
захапляўся спортам і прапагандаваў здаровы 
лад жыцьця. Даволі цесныя сувязі зьвязвалі 
Мусаліні з Адольфам Гітлерам, аднак Бэніта 
не захапляўся расавымі ідэямі и антысемітызмам 
нацыянал-сацыялістаў і першапачаткова 
лічыў менавіта сябе лідэрам у параўнаньні 
з Гітлерам. Мусаліні, аднак, крытычна 
ставіўся да аншлюса Аўстрыі Нямеччынай, 
таму што Аўстрыя служыла буферам паміж 
Італіяй і Нямеччынай. У 1935 годзе Мусаліні 
пачынае вайну ў Эфиёпіі з мэтай зрабіць 
яе калёніяй Італіі [3]. У час грамадзянскай 
вайны Мусаліні дапамагае Франсіска Франка, 
адправіўшы шмат зброі и некалькі дывізій 
для барацьбы супраць рэспубліканцаў. 
6 лістапада 1937 года Бэніта далучаецца 
да Антыкамінтэрнаўскага пакту, а 11 снежня 
Італія выходзіць з Лігі Нацый. 30 верасьня 
1938 года Мусаліні падпісвае Мюнхэнскі 
пакт аб перадачы Судэцкай вобласці ад 
Чэхаславаччыны да Нямеччыны. У 1939 годзе 
Бэніта захапіў Албанію, а ў 1940 годзе пачаў 
інтэрвенцыю ў Грэцыю, падчас якой італьянская 
армія была спынена грэцкай арміяй, і толькі 
з дапамогай Нямеччыны ў 1941 годзе была 
дасягнута перамога[4]. Італьянская армія 
няўдала дзейнічала і ў Афрыцы. 24 ліпеня 
1943 году частка фашысцкіх лідэраў патрабавала 
ад Мусаліні скласці паўнамоцтвы. Ён быў 
арыштаваны, аднак хутка яго вызвалілі 
ў выніку нямецкай спцапэрацыі пад кіраўніцтвам 
Ота Скарцэні. Мусаліні быў пастаўлены 
на чале марыянеткавай Італьянскай Сацыяльнай 
Рэспублікі (так званая «Рэспубліка Сала»)[5]. 
У красавіку 1945 году Бэніта быў схоплены 
італьянскімі партызанамі з Камітэту 
Нацыянальнага Вызваленьня і расстраляны 
28 красавіка Ягонае цела было павешана 
дагары нагамі, а потым закапана ў могільніку 
для бедных. У 1946 годзе нэафашысты выкапалі 
труп Мусаліні иперазахавалі яго ў Прэдапіё, 
побач з сям’ёй.